Акцыя "Чытаем беларускую кнігу", Літаратурныя юбілеі |
Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )
Акцыя "Чытаем беларускую кнігу", Літаратурныя юбілеі |
5.1.2015, 9:47
Сообщение
#1
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3873 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Беларусь! Твая дачка я 1 студзеня – 70 гадоў з дня нараджэння Вольгі Іпатавай (1945), беларускай пісьменніцы Ці не сама Еўфрасіння кіравала яе дарогу ў тую букіністычную кнігарню, куды выпадкова (?) зайшла маладзенькая супрацоўніца Гродзенскага тэлебачання, якая прыехала ў Каўнас па новы прыстойны абутак, а замест яго павезла дадому тоўстую кнігу Вацлава Ластоўскага “Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі”, што разгарнулася якраз на выяве Еўфрасінні Полацкай? А наперадзе яшчэ чакалі архівы, старыя фаліянты, пакутлівы творчы пошук – і кнігі, са старонак якіх самыя лепшыя людзі, народжаныя на беларускай зямлі, колішнія героі, узіраюцца ў нашы твары, пазнаючы ў нас свае рысы, з пачуццём роспачы, часам нават расчаравання, але заўсёды з надзеяй... Вольга Міхайлаўна Іпатава – аўтарка выбітнай прозы пра беларускую мінуўшчыну: цыкла апавяданняў “Гул далёкіх стагоддзяў” (змешчаны у кнізе “Перакат”), аповесцяў “Прадыслава”(1971), “За морам Хвалынскім”, “Чорная княгіня”,”Агонь у жылах крэменю” (усе 1969), “Ліпенскія навальніцы”(1973) і “Парасткі” (1976). Проза, насычаная яркімі вобразамі, кожны з якіх застаецца ў памяці, склала зборнікі “Вецер над стромай”(1977), “Дваццаць хвілін з Немезідай” (1981), “Перакат” (1984). У 1996 годзе выдадзена кніга «Паміж Масквой і Варшавай», у 2002 годзе выйшла трылогія «Альгердава дзіда» («Залатая жрыца Ашвінаў», «Вяшчун Гедыміна», «Альгердава дзіда») і інш. Імкненне зрабіць веды пра беларускую гісторыю максімальна пашыранымі сярод самых розных чытацкіх катэгорый уплывае на сюжэты раманаў Вольгі Іпатавай. Інтрыга, неверагодныя прыгоды, яркія характары, моцныя пачуцці, экзатычнасць язычніцкай веры нашых продкаў, нечаканыя сюжэтныя хады – усё гэта пашырае кола чытачоў. Мова Іпатаўскіх раманаў настолькі дасканалая, што стварае падманнае адчуванне лёгкасці, уласцівае толькі сапраўднай прозе. Бібліяграфія: 1. Ипатова Ольга Михайловна // Республика Беларусь: энцикл. в 6 т. / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. - Минск, 2006. – Т. 3. - С. 796 2. Іпатава Вольга Іпатава // Беларуская энцыклапедыя у 18 т. / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 1998. – Т. 7. – С. 300 3. Іпатава Вольга Іпатава // Энцыклапедыя літаратуры і мастацства Беларусі у 5 т. / рэдкал. І. П. Шамякін [і інш.]. – Мінск, 1985. – Т. 2. – С. 593 4. Знакамітыя людзі Карэліччыны : [камплект з 4 паштовак] / Карэліцкая цэнтральная раённая бібліятэка, Аддзел бібліятэчнага маркетынгу. - Карэлічы, 2012. - 1 вокладка (4 асобных ліста) 5. Макмілін, А. Пісьменства ў халодным клімаце : беларуская літаратура ад 70-х гг. XX ст. да нашых дзён / Арнольд Макмілін. - Беласток : Orthdruk, 2011. - 910 с. 6. Савік, Лідзія Сымонаўна. Адна між замкаў : лiтаратурны партрэт Вольгi Iпатавай / Л. С. Савiк. – Мінск, 2003. – 165 с. 7. Шынкарэнка, Вольга Карпаўна. Нястомных пошукаў дарога : праблемы паэтыкi сучаснай беларускай гiстарычнай прозы / В. К. Шынкарэнка. - Мінск, 2002. – 207 c. 8. Якавенка, Н. В. Аўтарскі пераклад беларускай мастацкай прозы XX - пачатку XXI стагоддзя / Н. В. Якавенка // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя гуманітарных навук = Известия Национальной академии наук Беларуси. Серия гуманитарных наук = Proceedings of the National Academy of Sciences of Belarus. Humanitarian Series. - 2013.- № 2. - С. 99 - 103. 9. Кірушкіна, М. Мастацкія адметнасці гістарычнай прозы Вольгі Іпатавай / Марыя Кірушкіна // Роднае слова. - 2013.- № 7. - С. 26 - 28. 10. Лясун, Л. Мастацкая літаратура і гісторыя / Л. Лясун // Роднае слова. - 2007. - № 8. - C. 46 - 48 11. Дамарад, I. У пошуках нацыянальнага героя / І. Дамарад // Роднае слова. - 2005. - № 3. - C. 12 - 16 12. Лаўрык, Т. Апошняя з роду крывічоў / Т. Лаўрык // Роднае слова. - 2004. - № 12. – С. 72 - 79 13. Дамарад, I. "Князёўнаю полацкую пачаты..." / І. Дамарад // Роднае слова. - 2004. - № 8. - C. 8 - 11 14. Несцяровіч, Л. Жыць паводле свайго прызначэння / Л. Несцяровіч // Бібліятэка прапануе. - 2004. - № 6. - С. 18 - 21 15. Шынкарэнка, В. Прасцяг бясконцы ў дзіды часу / В. Шынкарэнка // ЛіМ. - 2002. - 12 крас.(№ 15 - 16). - C. 6 - 7 16. Шынкарэнка, В. У кожнага свой шлях / В. Шынкарэнка // Маладосць. - 2001. - № 11. - С. 230 - 236 17. Якімец, I. I. Паэтыка экзотыкi / І. Якімец // Весн. БДУ. Сер. 4. - 2001. - № 1. - C. 41 - 44 18. Шынкарэнка, В. Нам адраджацца - праз вяртанне / В. Шынкарэнка // Беларусь. - 2000. - № 9. - C. 40 - 42 19. Савік, Л. Дрэва надзеi / Л. Савік // Полымя. - 1999. - № 12. - С. 204 - 212 |
|
|
31.10.2019, 13:08
Сообщение
#2
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3873 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Дух горкай і гордай зямлі 2 лістапада – 110 гадоў з дня нараджэння Максіма Лужаніна (1909 – 2001), пісьменніка, кінадраматурга, перакладчыка. Адметнае месца ў гісторыі беларускай культуры і літаратуры ХХ ст. займае Максім Лужанін, чый голас ў паэтычным шматгалоссі не згубіўся, а гучаў своеасабліва, адметна, непаўторна. Усё жыццё самааддана, нібы рупны селянін-працаўнік, шчыраваў на ніве роднай літаратуры гэты пісьменнік. Яму было наканавана ндзвычай доўгае і плённае жыццё. Нялёгкае, аднак багатае на падзеі. Нарадзіўся Аляксандр Амвросьевіч Каратай (сапраўднае імя паэта) у вёсцы Прусы Салігорскага раёна ў сялянскай сям’і. У 1928г. скончыў Мінскі педагагічны тэхнікум, затым вучыўся на літаратурна-лінгвістычным аддзяленні педагагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У час вучобы М.Лужанін прымаў удзел у рабоце першага з’езда літаратурнага аб’яднання “Маладняк”, які праходзіў у 1925г. Пачатак творчай біяграфіі юнака быў паспяховы і яркі. Першы яго верш надрукаваны ў 1925г., а калі ў 1928г. выйшла першая паэтычная кніга “Крокі”, аўтару споўнілася ўсяго васемнаццаць гадоў. Кніга атрымала станоўчы водгук ад Я.Купалы і Ц.Гартнага. Але ўжо ў 1933 г. М.Лужанін быў рэпрэсіраваны і высланы ў Сібір. Яму пашанцавала: праз два гады ён змог вырвацца са сталінскіх путаў. У 1935 г. паэт вярнуўся да літаратурнай дзейнасці, працаваў на пасадзе рэдактара-арганізатара Галоўнай рэдакцыі літаратуры па машынабудаванню ў Маскве, пасля вайны – ў рэдакцыях газеты “Звязда”, часопіса “Вожык”, рэферэнтам АН БССР. З 1959 па 1971 г. на кінастудыі “Беларусфільм”, у 1967 г. стаў яе галоўным рэдактарам. На век М.Лужаніна прыпалі ўсе значныя падзеі ХХ стагоддзя. Ён памятаў Першую сусветную і Кастрычніцкую рэвалюцыю, ваяваў на Другой сусветнай вайне, удзельнічаў у баях пад Масквой і Сталінградам. Ваенныя вершы склалі змест зборніка “Шырокае поле вайны” (1945), які расказаў, чым жыў паэт у гэты трагічны час. Жыццёвы і духоўны вопыт дазволіў аўтару падняцца на новы мастацкі ўзровень, адшукаць свой асабісты падыход, мову. Вайна ў яго творах паўстае як парушэнне асноўных законаў Сусвету. Чалавечая агрэсіўнасць проціпастаўляецца гармоніі прыроды. У кнігах выдадзеных пасля вайны, — “Поступ” (1950), “Святло Радзімы” (1952), “Моваю сэрца” (1955), “Прасторы” (1958) і іншых заўважаецца шырокі погляд М.Лужаніна на мінулае Радзімы, праўдзіва адлюстроўваецца вышыня чалавечага духу і тое, на што быў здольны народ. Пісьменнік плённа працаваў і як празаік, крытык, перакладчык, сцэнарыст. Цікавая спадчына М.Лужаніна-празаіка. Свет пабачылі некалькі кніг апавяданняў, аповесцей, успамінаў: “Дванаццаць вячорных вогнішчаў” (1968), “Людзі, птушкі, прастор” (1976), “Сустрэчы” (1982) і іншыя , але асабліва вылучаецца сярод іх кніга “Колас расказвае пра сябе” (1964). За яе ў 1965 г. аўтар атрымаў Літаратурную прэмію БССР імя Я.Коласа. Калі сабраць разам усё, што выдадзена Максімам Лужаніным за доўгую творчую дзейнасць – то зроблена шмат, самае галоўнае, што зроблена добра, адмыслова, па-мастацку дасканала. Лепшыя яго творы ўвайшлі ў “залаты” фонд беларускай літаратуры. Бібліяграфія: Лужанін Максім // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал. Г.П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 1998. – Т. 9. – С. 358. Гарэлік, Л. М. Максім Лужанін / Гарэлік Л. М. // Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя : у 4 т. /НАН Беларусі, аддз-не гуманіт. навук і мастацтваў, Ін-т літ. імя Янкі Купалы; [рэдкал.: У. В. Гніламёдаў і інш.]. – Мінск, 2001. – Т. 3. – С.264–289. Мушынскі, М. Максім Лужанін – найбліжэйшы з акружэння песняра / Міхась Мушынскі // Беларуская думка. – 2007. – № 7. – С. 157–164. Шамякіна, М. Максім Лужанін / Марыя Шамякіна // Полымя. – 2006. – № 11. – С. 151–154. Гніламёдаў, У. Натхненне і майстэртва: творчасць М. Лужаніна / Улазімір Гніламёдаў // Роднае слова. – 1998. – № 5. – С. 9–20. |
|
|
Текстовая версия | Сейчас: 5.11.2024, 4:30 |