Акцыя "Чытаем беларускую кнігу", Літаратурныя юбілеі |
Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )
Акцыя "Чытаем беларускую кнігу", Літаратурныя юбілеі |
5.1.2015, 9:47
Сообщение
#1
|
|
|
Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4682 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Беларусь! Твая дачка я 1 студзеня – 70 гадоў з дня нараджэння Вольгі Іпатавай (1945), беларускай пісьменніцы ![]() Ці не сама Еўфрасіння кіравала яе дарогу ў тую букіністычную кнігарню, куды выпадкова (?) зайшла маладзенькая супрацоўніца Гродзенскага тэлебачання, якая прыехала ў Каўнас па новы прыстойны абутак, а замест яго павезла дадому тоўстую кнігу Вацлава Ластоўскага “Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі”, што разгарнулася якраз на выяве Еўфрасінні Полацкай? А наперадзе яшчэ чакалі архівы, старыя фаліянты, пакутлівы творчы пошук – і кнігі, са старонак якіх самыя лепшыя людзі, народжаныя на беларускай зямлі, колішнія героі, узіраюцца ў нашы твары, пазнаючы ў нас свае рысы, з пачуццём роспачы, часам нават расчаравання, але заўсёды з надзеяй... Вольга Міхайлаўна Іпатава – аўтарка выбітнай прозы пра беларускую мінуўшчыну: цыкла апавяданняў “Гул далёкіх стагоддзяў” (змешчаны у кнізе “Перакат”), аповесцяў “Прадыслава”(1971), “За морам Хвалынскім”, “Чорная княгіня”,”Агонь у жылах крэменю” (усе 1969), “Ліпенскія навальніцы”(1973) і “Парасткі” (1976). Проза, насычаная яркімі вобразамі, кожны з якіх застаецца ў памяці, склала зборнікі “Вецер над стромай”(1977), “Дваццаць хвілін з Немезідай” (1981), “Перакат” (1984). У 1996 годзе выдадзена кніга «Паміж Масквой і Варшавай», у 2002 годзе выйшла трылогія «Альгердава дзіда» («Залатая жрыца Ашвінаў», «Вяшчун Гедыміна», «Альгердава дзіда») і інш. Імкненне зрабіць веды пра беларускую гісторыю максімальна пашыранымі сярод самых розных чытацкіх катэгорый уплывае на сюжэты раманаў Вольгі Іпатавай. Інтрыга, неверагодныя прыгоды, яркія характары, моцныя пачуцці, экзатычнасць язычніцкай веры нашых продкаў, нечаканыя сюжэтныя хады – усё гэта пашырае кола чытачоў. Мова Іпатаўскіх раманаў настолькі дасканалая, што стварае падманнае адчуванне лёгкасці, уласцівае толькі сапраўднай прозе. Бібліяграфія: 1. Ипатова Ольга Михайловна // Республика Беларусь: энцикл. в 6 т. / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. - Минск, 2006. – Т. 3. - С. 796 2. Іпатава Вольга Іпатава // Беларуская энцыклапедыя у 18 т. / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 1998. – Т. 7. – С. 300 3. Іпатава Вольга Іпатава // Энцыклапедыя літаратуры і мастацства Беларусі у 5 т. / рэдкал. І. П. Шамякін [і інш.]. – Мінск, 1985. – Т. 2. – С. 593 4. Знакамітыя людзі Карэліччыны : [камплект з 4 паштовак] / Карэліцкая цэнтральная раённая бібліятэка, Аддзел бібліятэчнага маркетынгу. - Карэлічы, 2012. - 1 вокладка (4 асобных ліста) 5. Макмілін, А. Пісьменства ў халодным клімаце : беларуская літаратура ад 70-х гг. XX ст. да нашых дзён / Арнольд Макмілін. - Беласток : Orthdruk, 2011. - 910 с. 6. Савік, Лідзія Сымонаўна. Адна між замкаў : лiтаратурны партрэт Вольгi Iпатавай / Л. С. Савiк. – Мінск, 2003. – 165 с. 7. Шынкарэнка, Вольга Карпаўна. Нястомных пошукаў дарога : праблемы паэтыкi сучаснай беларускай гiстарычнай прозы / В. К. Шынкарэнка. - Мінск, 2002. – 207 c. 8. Якавенка, Н. В. Аўтарскі пераклад беларускай мастацкай прозы XX - пачатку XXI стагоддзя / Н. В. Якавенка // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя гуманітарных навук = Известия Национальной академии наук Беларуси. Серия гуманитарных наук = Proceedings of the National Academy of Sciences of Belarus. Humanitarian Series. - 2013.- № 2. - С. 99 - 103. 9. Кірушкіна, М. Мастацкія адметнасці гістарычнай прозы Вольгі Іпатавай / Марыя Кірушкіна // Роднае слова. - 2013.- № 7. - С. 26 - 28. 10. Лясун, Л. Мастацкая літаратура і гісторыя / Л. Лясун // Роднае слова. - 2007. - № 8. - C. 46 - 48 11. Дамарад, I. У пошуках нацыянальнага героя / І. Дамарад // Роднае слова. - 2005. - № 3. - C. 12 - 16 12. Лаўрык, Т. Апошняя з роду крывічоў / Т. Лаўрык // Роднае слова. - 2004. - № 12. – С. 72 - 79 13. Дамарад, I. "Князёўнаю полацкую пачаты..." / І. Дамарад // Роднае слова. - 2004. - № 8. - C. 8 - 11 14. Несцяровіч, Л. Жыць паводле свайго прызначэння / Л. Несцяровіч // Бібліятэка прапануе. - 2004. - № 6. - С. 18 - 21 15. Шынкарэнка, В. Прасцяг бясконцы ў дзіды часу / В. Шынкарэнка // ЛіМ. - 2002. - 12 крас.(№ 15 - 16). - C. 6 - 7 16. Шынкарэнка, В. У кожнага свой шлях / В. Шынкарэнка // Маладосць. - 2001. - № 11. - С. 230 - 236 17. Якімец, I. I. Паэтыка экзотыкi / І. Якімец // Весн. БДУ. Сер. 4. - 2001. - № 1. - C. 41 - 44 18. Шынкарэнка, В. Нам адраджацца - праз вяртанне / В. Шынкарэнка // Беларусь. - 2000. - № 9. - C. 40 - 42 19. Савік, Л. Дрэва надзеi / Л. Савік // Полымя. - 1999. - № 12. - С. 204 - 212 |
|
|
|
![]() |
2.12.2019, 8:21
Сообщение
#2
|
|
|
Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4682 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Поле трывогі і роспачы 21 снежня – 85 гадоў з дня нараджэння Івана Чыгрынава (1934 – 1996), народнага пісьменніка Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі.Іван Гаўрылавіч Чыгрынаў – вядомы беларускі пісьменнік, які плённа працаваў у літаратуры 35 год. Дзяцінства яго прыпала на гады Вялікай Айчыннай вайны, якая моцна ўрэзалася ў дзіцячую свядомасць, акрэсліла галоўную сцяжыну на творчым шляху пісьменніка. Дэбютаваў І.Чыгрынаў у рэспубліканскім друку вершамі ў 1952 годзе. Але сваё сапраўднае прызнанне ён знайшоў у прозе і драматургіі. Першы празаічны твор з’явіўся ў 1958 годзе. Сам І.Чыгрынаў лічыў пачаткам літаратурнай дзейнасці 1961 год, калі было апублікавана апавяданне “Праз гады”. Першая кніга прозы “Птушкі ляцяць на волю” убачыла свет у 1965 годзе. Потым выйшлі кнігі арыгінальных і глыбокіх твораў: “Самы шчаслівы чалавек” (1967), “Ішоў на вайну чалавек” (1973), “Ці бываюць у выраі ластаўкі” (1983) і інш. Апавяданні вызначаюцца рэалістычнасцю, увагай пісьменніка да жыцця простых людзей, разуменнем іх штодзённых клопатаў і турбот, а яшчэ псіхалагічнай насычанасцю, гуманістычнай скіраванасцю, адметнасцю моўнага калатыру. Дзякуючы таленту пісьменніка яны сталі сапраўднымі мастацкімі палотнамі, а лепшыя з іх строгія крытыкі адносяць да залатога фонду беларускай навелістыкі. Спроба пяра ў малым жанры падрыхтавала І.Чыгрынава да напісання рамана. Так з’явіўся твор “Плач перапёлкі” (1970), пазней – “Апраўданне крыві” (1976, за абодва Літаратурная прэмія імя А.Фадзеева,1979), “Свае і чужынцы” (1983), “Вяртанне да віны” (1992) і “Не ўсе мы згінем”(1996), якія звязаны аднымі героямі і месцам дзеяння (вёска Верамейкі, таму называецца “верамейкаўскі цыкл”). У іх адлюстраваны атмасфера ваеннага часу, вясковы побыт на акупіраванай тэрыторыі, арганізацыя падполля, зараджэнне партызанскага руху, даследаваны вытокі гераізму і мужнасці беларускага народа ў час Вялікай Айчыннай вайны. Іван Чыгрнаў вядомы таксама як кінасцэнарыст і драматург. Ён быў сааўтарам сцэнарыя папулярнага тэлефільма “Руіны страляюць…” (1970, з І.Новікавым). Кінастужка апавядае пра дзейнасць мінскага падполля ў 1941 – 1942 гг. У 1974 г. ён адзначаны Дзяржаўнай прэміяй БССР. У 1980 годзе на Беларускім тэлебачанні паводле твораў І.Чыгрынава быў пастаўлены тэлеспектакль “Плач перапёлкі”. Апошнім з буйных тэлесерыялаў канца ХХ стагоддзя пра жыццё ў акупацыі і супраціўленне народа ў гады вайны стаў шматсерыйны тэлефільм “Плач перапёлкі” (1991). У ім паказаны першы перыяд вайны не праз буйнамаштабныя падзеі, а праз мноства асабістых лёсаў вяскоўцаў, скрыжаванняў іх біяграфій, паваротаў іх ваенных сцяжынак. І. Чыгрынавым напісана шмат п’ес. Некаорыя з іх – гэта гістарычны экскурс у памятныя падзеі жыцця беларускага народа. Сівыя часы Рагнеды (“Звон – не малітва”), Крычаўскае паўстанне XVIII ст. (“Следчая справа Вашчылы”) пераклікаюцца з драматычным часамі сталінізму (“Чалавек з мядзвежым тварам”, “Ігракі”), трагедыяй Вялікай Айчыннай вайны (“Свае і чужыя”, “Дзівак”з Ганчарнай вуліцы”), Чарнобыльскай трагедыяй (“Толькі мертвыя не вяртаюцца”). Аналізу стану грамадства пачатку 1990-х гг. прысвечаны п’есы “Суседзі” і “Госці”. За вялікія заслугі ў развіцці беларускай літаратуры Івану Гаўрылавічу ў 1994 годзе прысвоена ганаровае званне народнага пісьменніка Беларусі. Літаратурная спадчына І.Чыгрынава не страціла значнасці і ў сённяшні час. Пра гэта сведчыць перавыданне лепшых твораў пісьменніка. Бібліяграфія: Чыгрынаў Іван Гаўрыловіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал. Г.П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 2003. – Т. 17. – С. 296. Сінькова, Л.Д. Іван Гаўрылавіч Чыгрынаў, 1934-1996 / Л. Д. Сінькова // Беларуская літаратура ХХ ст. : (біяграфіі, бібліяграфія, літ. крытыка) / навук. рэд. Л. Д. Сінькова. – Мінск, 2008. – С.260—267. Бугаёў, Д. Чулая душа : творчы партрэт І.Г.Чыгрынава / Д. Бугаёў // Лiтаратура i мастацтва. — 2010. — № 1. — 6 студзеня. — C. 1. 21 снежня - 75 год з дня нараджэння І.Г.Чыгрынава (1934—1996), народнага пісьменніка Беларусі // Новыя кнiгi (дадатак). — 2009. — № 10. — C. 8—12. Бугаёў, Д. Праўдалюбства сілкавала яго талент : асаблівасці прозы і драматургіі Івана Чыгрынава / Д. Бугаёў // Роднае слова. — 2008. — № 4. — C. 20—22. Варанько, К. З высокім усведамленнем : Іван Чыгрынаў / К. Варанько // Лiтаратура i мастацтва. — 2004. — 24 снежня. — С. 15. Грамадчанка, Т. К. Жывая памяць народа : нарыс творчасцi I. Чыгрынава / Т. К. Грамадчанка. — Мінск : Навука i тэхнiка, 1984. — 112 с. |
|
|
|
Admin Акцыя "Чытаем беларускую кнігу" 5.1.2015, 9:47
Admin Князь Мікалай Радзівіл Чорны
4 лютага – 500 гадо... 6.2.2015, 15:02
sir.evgesok Добрый день честной компании!
Диву даюсь, чита... 10.2.2015, 10:41
Admin Паэт, адвакат, патрыёт
21 сакавіка – 175 гадоў з д... 9.3.2015, 10:07
Admin Славуты букварыст Анатоль Клышка
16 красавіка – 80... 26.3.2015, 15:38
Admin Слынны беларускі рамантык
12 мая – 210 гадоў з дн... 4.5.2015, 11:50
Admin Лідэр сучаснай беларускай драматургіі
6 чэрвеня –... 3.6.2015, 11:52
Admin Шчырая і мужная песня паэта
6 ліпеня – 110 год з д... 30.6.2015, 9:49
Admin Чайка з лётам арліным
9 жніўня – 105 годоў з дня ... 28.8.2015, 7:59
Admin З кагорты вайной ахрышчаных
12 верасня – 70 годо... 28.8.2015, 8:01
Admin Заслужаны для нашай бацькаўшчыны
10 кастрычніка –... 28.9.2015, 15:56
Admin Рыцар Беларусі
26 лістапада – 85 гадоў з дня нара... 2.11.2015, 7:53
Admin Абавязак маёй зямлі – мой абавязак
8 снежня – 80... 11.12.2015, 9:15
Admin Творчасць Уладзіміра Мулявіна – спадчына ўсяго нар... 1.2.2016, 10:54
Admin Вялікі дар нашчадкам
8 лютага – 95 гадоў з дня на... 4.2.2016, 13:33
Admin Таямніца неўміручасці Кандрата Крапівы
5 сакавіка... 26.2.2016, 7:51
Admin Праўдзівае слова і сёння кранае да слёз
23 красав... 5.4.2016, 7:28
Admin Лёс пакалення ў творчасці пісьменніка
15 мая – ... 2.5.2016, 8:33
Admin Каралева жывога слова
6 чэрвеня – 175 гадоў з дн... 31.5.2016, 16:24
Admin Подзвіг паэта-фалькларыста.
1 ліпеня - – 220 гад... 11.7.2016, 8:17
Admin Малітва за Беларусь
28 жніўня – 80 гадоў з дня н... 1.8.2016, 8:17
Admin Боль і сумленне Бацькаўшчыны
30 верасня – 85 гад... 31.8.2016, 15:48
Admin Права аблюбаваць слова…
27 кастрычніка – 105 гад... 4.10.2016, 9:39
Admin Свет паэзіі Анатоля Вярцінскага
18 лістапада – 85... 3.11.2016, 7:49
Admin Нязгасная зорка на беларускім небасхіле
9 снежня ... 2.12.2016, 9:02
Admin Мудрае ў самім жыцці
1 студзеня – 70 гадоў з дня ... 3.2.2017, 7:37
Admin Светлы воблік паэта
25 лютага – 60 гадоў з дня на... 3.2.2017, 9:34
Admin Адкрываючы таямніцы айчыннай гісторыі
10 сакавіка... 1.3.2017, 8:34
Admin Шляхам Алеся Жука
1 красавіка – 70 гадоў з дня н... 3.4.2017, 7:53
Admin “Пад небам першага спаткання…”
11 мая – 70 гадоў... 2.5.2017, 7:49
Admin “Сейбіт на ніве нацыянальнай культуры”
14 чэрвен... 1.6.2017, 9:54
Admin Яго імя носіць наша бібліятэка
7 ліпеня – 135 га... 6.7.2017, 8:53
Admin Сапраўдны… Беларускі… Народны…
4 жніўня –100 гад... 31.7.2017, 13:36
Admin “Прайсці праз вернасць”
17 верасня – 105 гадоў з ... 1.9.2017, 8:29
Admin “Паэт з планеты хараства”
10 кастрычніка – 60 год ... 2.10.2017, 13:12
Admin Вялікі дойлід нацыянальнай культуры
3 лістапада – ... 31.10.2017, 11:07
Admin Святло хараства і дабрыні
22 снежня – 95 гадоў ... 29.11.2017, 13:48
Admin Калі мы ўсе – адна радзіна
Калі мы ўсе – адна рад... 4.1.2018, 15:15
Admin Паклон удзячных нашчадкаў
4 лютага – 210 гадоў ... 1.2.2018, 7:28
Admin Слязой не спачувайце вы…
18 сакавіка – 100 гадо... 1.3.2018, 9:35
Admin Душой прамоўленае слова
5 красавіка – 75 гадоў ... 30.3.2018, 8:07
Admin Кнігі для першапраходцаў і адкрывальнікаў
10 м... 2.5.2018, 7:33
Admin З росных сцяжын
15 чэрвеня – 60 год з дня нарадж... 1.6.2018, 7:02
Admin Нябесны сланечнік
11 ліпеня – 60 гадоў з дня нар... 4.7.2018, 7:29
Admin Сёння з вамі
25 жніўня – 65 гадоў з дня нараджэ... 31.7.2018, 8:09
Admin Вечны змагар за праўду
Сяргей Грахоўскі, нарадз... 3.9.2018, 8:20
Admin Вечны вандроўнік
13 кастрычніка спаўняецца 1... 1.10.2018, 6:29
Admin Сваёй хадой
1 лістапада спаўняецца 85 гадоў з д... 31.10.2018, 9:07
Admin Геній памежжа культур.
Адам Міцкевіч – імя гучнае... 3.12.2018, 7:09
Admin Летуценнік з Карпілаўкі
Ядвігін Ш. – адзін з пач... 2.1.2019, 8:41
Admin Голас душы і сэрца
3 лютага - 75 гадоў з дня нар... 31.1.2019, 6:55
Admin Кастусь Цвірка і “Беларускі кнігазбор”
28 сакав... 28.2.2019, 10:18
Admin Праца красіць і славіць
26 красавіка – 120 гад... 22.3.2019, 14:12
Admin Яго называлі беларускім Ясеніным
Сярод прадстаў... 30.4.2019, 14:05
Admin Ён абараняў ісціну
19 чэрвеня – 95 гадоў з дня н... 3.6.2019, 8:15
Admin Адзін з нашчадкаў шляхетнага роду
15 ліпеня – 410 ... 1.7.2019, 8:07
Admin Святлейшы пілігрым
2 жніўня – 470 гадоў з дня нар... 1.8.2019, 8:03
Admin “Я абараняў ісціну…”
12 верасня – 90 гадоў з дня ... 3.9.2019, 9:39
Admin Сакрэты шчасця, або выхаванне літаратурай
15 кас... 1.10.2019, 9:57
Admin Дух горкай і гордай зямлі
2 лістапада – 110 гадо... 31.10.2019, 13:08
Admin Жывыя старонкі гісторыі
1 студзеня – 75 гадоў з д... 9.1.2020, 14:44
Admin Аб чым шумелі сосны
16 лютага – 90 гадоў з дня ... 31.1.2020, 14:56
Admin Дудка грае – ён жывы
21 сакавіка – 180 гадоў з ... 3.3.2020, 10:34
Admin Ведаю як мне жыць
24 красавіка – 100 гадоў з дня... 31.3.2020, 15:07
Admin Незабыўны Пятрусь Усцінавіч
25 чэрвеня – 115 гад... 1.6.2020, 10:02
Admin Зорка – слова жаночага роду!
5 ліпеня – 50 г... 1.7.2020, 8:35
Admin Златавуст з Турава
Кірыла Тураўскі — адзін з самы... 1.10.2020, 13:42
Admin Быў! Ёсць! Буду!
26 лістапада – 90 ... 2.11.2020, 8:32
Admin “Выток і свет мой…”
10 снежня – 90 гадоў з дня на... 2.12.2020, 8:00
Admin Голас нескаронага народа
30 студзеня – 100 гадоў ... 4.1.2021, 10:20
Admin Сын зямлі палесскай
8 лютага – 100 гадоў з дня ... 1.2.2021, 8:08
Admin Цеплыня ў сэрцы, глыбіня ў душы, блізкасць да Бога... 26.2.2021, 13:54
Admin “У душы… міласць да краю свайго”
23 красавіка –... 31.3.2021, 10:22
Admin Я пішу для дзяцей і пра дзяцей
16 мая – 110 гадоў ... 30.4.2021, 14:02
Admin Чысцейшая сутнасць душы чалавечай
Ажэшка (дзявоч... 31.5.2021, 15:09
Admin Элаіза Пашкевіч. Цётка ўсіх беларусаў
3 - 145 г... 2.7.2021, 7:30
Admin Свечка на золкім небе
18 жніўня - 70 годоў з дня... 3.8.2021, 7:06
Admin Ніл Гілевіч: “Мой усім вам паклон зямны…”
30 ве... 1.9.2021, 8:34
Admin Я – Іван з Беларусі
21 кастрычніка - 100 гадоў з ... 1.10.2021, 7:18
Admin “Жыццё даецца, каб жыццё тварыць…”
18 лістапада –... 5.11.2021, 7:28
Admin “Нязгасная зорка беларускай зямлі”
9 снежня – 13... 2.12.2021, 7:20
Admin Майстар
1 студзеня – 75 гадоў з дня нараджэння Ге... 3.1.2022, 7:10
Admin Светла воблік паэта
25 лютага – 65 гадоў з дня ... 1.2.2022, 7:28
Admin Адвечны крыж
11 сакавіка – 120 год з дня нараджэ... 1.3.2022, 9:04
Admin Гэта ўсё сапраўднае
1 красавіка – 75 гадоў з д... 19.4.2022, 9:42
Admin Калі душа адценні ўсе ўвабрала
11 мая – 75 гадоў ... 4.5.2022, 7:06
Admin Пра Еўфрасінню распавядаюць…
5 чэрвеня – Дзень п... 1.6.2022, 10:55
Admin “Сучаснік назаўжды - Купала”
7 ліпеня – 130 гад... 11.7.2022, 11:17
Admin І ён жыве…
4 жніўня – 105 год з дня нараджэння Я... 1.8.2022, 8:59
Admin Мне пару крыл дало юнацтва…
17 верасня – 110 го... 15.9.2022, 8:53
Admin Спасцігаючы горыч часу
7 кастрычніка – 90 гадоў з... 30.9.2022, 11:21
Admin Вялікі дойлід нацыянальнай культуры (Якуб Колас)
3... 1.11.2022, 8:58
Admin Святло хараства і дабрыні
22 снежня – 100 гадоў... 1.12.2022, 7:26
Admin Жыццё заўжды бывае шчодрым
16 студзеня – 80 гадо... 3.1.2023, 8:02
Admin Пякельная рэчаіснасць
18 лютага – 130 гадоў з дня... 31.1.2023, 9:08
Admin Мужнасць салдата не старэе
18 сакавіка – 105 гад... 1.3.2023, 11:37
Admin Душой прамоўленае слова
5 красавіка – 80 гадоў з д... 31.3.2023, 14:22
Admin Свет зіхаціць прывабнаю красой
25мая – 85 гадоў з ... 2.5.2023, 8:10
Admin Нябесная заступніца Айчыны
5 чэрвеня – Дзень памяц... 8.6.2023, 7:15![]() ![]() |
| Текстовая версия | Сейчас: 17.4.2026, 12:05 |