Акцыя "Чытаем беларускую кнігу", Літаратурныя юбілеі |
Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )
Акцыя "Чытаем беларускую кнігу", Літаратурныя юбілеі |
5.1.2015, 9:47
Сообщение
#1
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3877 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Беларусь! Твая дачка я 1 студзеня – 70 гадоў з дня нараджэння Вольгі Іпатавай (1945), беларускай пісьменніцы Ці не сама Еўфрасіння кіравала яе дарогу ў тую букіністычную кнігарню, куды выпадкова (?) зайшла маладзенькая супрацоўніца Гродзенскага тэлебачання, якая прыехала ў Каўнас па новы прыстойны абутак, а замест яго павезла дадому тоўстую кнігу Вацлава Ластоўскага “Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі”, што разгарнулася якраз на выяве Еўфрасінні Полацкай? А наперадзе яшчэ чакалі архівы, старыя фаліянты, пакутлівы творчы пошук – і кнігі, са старонак якіх самыя лепшыя людзі, народжаныя на беларускай зямлі, колішнія героі, узіраюцца ў нашы твары, пазнаючы ў нас свае рысы, з пачуццём роспачы, часам нават расчаравання, але заўсёды з надзеяй... Вольга Міхайлаўна Іпатава – аўтарка выбітнай прозы пра беларускую мінуўшчыну: цыкла апавяданняў “Гул далёкіх стагоддзяў” (змешчаны у кнізе “Перакат”), аповесцяў “Прадыслава”(1971), “За морам Хвалынскім”, “Чорная княгіня”,”Агонь у жылах крэменю” (усе 1969), “Ліпенскія навальніцы”(1973) і “Парасткі” (1976). Проза, насычаная яркімі вобразамі, кожны з якіх застаецца ў памяці, склала зборнікі “Вецер над стромай”(1977), “Дваццаць хвілін з Немезідай” (1981), “Перакат” (1984). У 1996 годзе выдадзена кніга «Паміж Масквой і Варшавай», у 2002 годзе выйшла трылогія «Альгердава дзіда» («Залатая жрыца Ашвінаў», «Вяшчун Гедыміна», «Альгердава дзіда») і інш. Імкненне зрабіць веды пра беларускую гісторыю максімальна пашыранымі сярод самых розных чытацкіх катэгорый уплывае на сюжэты раманаў Вольгі Іпатавай. Інтрыга, неверагодныя прыгоды, яркія характары, моцныя пачуцці, экзатычнасць язычніцкай веры нашых продкаў, нечаканыя сюжэтныя хады – усё гэта пашырае кола чытачоў. Мова Іпатаўскіх раманаў настолькі дасканалая, што стварае падманнае адчуванне лёгкасці, уласцівае толькі сапраўднай прозе. Бібліяграфія: 1. Ипатова Ольга Михайловна // Республика Беларусь: энцикл. в 6 т. / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. - Минск, 2006. – Т. 3. - С. 796 2. Іпатава Вольга Іпатава // Беларуская энцыклапедыя у 18 т. / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 1998. – Т. 7. – С. 300 3. Іпатава Вольга Іпатава // Энцыклапедыя літаратуры і мастацства Беларусі у 5 т. / рэдкал. І. П. Шамякін [і інш.]. – Мінск, 1985. – Т. 2. – С. 593 4. Знакамітыя людзі Карэліччыны : [камплект з 4 паштовак] / Карэліцкая цэнтральная раённая бібліятэка, Аддзел бібліятэчнага маркетынгу. - Карэлічы, 2012. - 1 вокладка (4 асобных ліста) 5. Макмілін, А. Пісьменства ў халодным клімаце : беларуская літаратура ад 70-х гг. XX ст. да нашых дзён / Арнольд Макмілін. - Беласток : Orthdruk, 2011. - 910 с. 6. Савік, Лідзія Сымонаўна. Адна між замкаў : лiтаратурны партрэт Вольгi Iпатавай / Л. С. Савiк. – Мінск, 2003. – 165 с. 7. Шынкарэнка, Вольга Карпаўна. Нястомных пошукаў дарога : праблемы паэтыкi сучаснай беларускай гiстарычнай прозы / В. К. Шынкарэнка. - Мінск, 2002. – 207 c. 8. Якавенка, Н. В. Аўтарскі пераклад беларускай мастацкай прозы XX - пачатку XXI стагоддзя / Н. В. Якавенка // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя гуманітарных навук = Известия Национальной академии наук Беларуси. Серия гуманитарных наук = Proceedings of the National Academy of Sciences of Belarus. Humanitarian Series. - 2013.- № 2. - С. 99 - 103. 9. Кірушкіна, М. Мастацкія адметнасці гістарычнай прозы Вольгі Іпатавай / Марыя Кірушкіна // Роднае слова. - 2013.- № 7. - С. 26 - 28. 10. Лясун, Л. Мастацкая літаратура і гісторыя / Л. Лясун // Роднае слова. - 2007. - № 8. - C. 46 - 48 11. Дамарад, I. У пошуках нацыянальнага героя / І. Дамарад // Роднае слова. - 2005. - № 3. - C. 12 - 16 12. Лаўрык, Т. Апошняя з роду крывічоў / Т. Лаўрык // Роднае слова. - 2004. - № 12. – С. 72 - 79 13. Дамарад, I. "Князёўнаю полацкую пачаты..." / І. Дамарад // Роднае слова. - 2004. - № 8. - C. 8 - 11 14. Несцяровіч, Л. Жыць паводле свайго прызначэння / Л. Несцяровіч // Бібліятэка прапануе. - 2004. - № 6. - С. 18 - 21 15. Шынкарэнка, В. Прасцяг бясконцы ў дзіды часу / В. Шынкарэнка // ЛіМ. - 2002. - 12 крас.(№ 15 - 16). - C. 6 - 7 16. Шынкарэнка, В. У кожнага свой шлях / В. Шынкарэнка // Маладосць. - 2001. - № 11. - С. 230 - 236 17. Якімец, I. I. Паэтыка экзотыкi / І. Якімец // Весн. БДУ. Сер. 4. - 2001. - № 1. - C. 41 - 44 18. Шынкарэнка, В. Нам адраджацца - праз вяртанне / В. Шынкарэнка // Беларусь. - 2000. - № 9. - C. 40 - 42 19. Савік, Л. Дрэва надзеi / Л. Савік // Полымя. - 1999. - № 12. - С. 204 - 212 |
|
|
9.1.2020, 14:44
Сообщение
#2
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3877 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Жывыя старонкі гісторыі 1 студзеня – 75 гадоў з дня нараджэння Вольгі Іпатавай, пісьменніцы, перакладчыцы (1945, г.п.Мір, Карэлічскі р-н). Пачатак жыццёвага шляху Вольгі Іпатавай быў не вельмі спрыяльным для развіцця яе мастацкага таленту. Дзяцінства будучай пісьменніцы пазначана асабістай трагедыяй – у чатырохгадовым узросце яна страціла маці. Пазней, у адным з вершаў Вольга напіша, што першай жыццёвай стратай былі для яе “маміны далоні”, цеплыню і пяшчоту якіх яна паспела адчуць і захаваць у сэрцы на доўгія гады. Шчаслівая наканаванасць лёсу Вольгі Іпатавай – нарадзіцца, расці, духоўна сталець сярод гістарычных мясцін Беларусі – Міра, Навагрудка, Гродна з іх велічнымі старажытнымі замкамі, якія дыхалі нязведаннай даўніной і незвычайнай таямнічасцю. Менавіта адсюль пачалі развівацца дзіцячыя, юнацкія ўяўленні, паэтычныя фантазіі будучай пісьменніцы пра падзеі, што тут адбываліся, пра людзей, якія будавалі і ўпрыгожвалі гэтыя замкі, хто бараніў ад нападу ворагаў, тварыў гісторыю зямлі, якая стала яе радзімай. Ужо на раннім этапе ў Іпатавай выспявала задума – даведацца самой і расказаць у сваіх творах пра гісторыю свайго народа. Так быў напісаны цэлы цыкл апавяданняў пад агульнай назвай “Гул далёкіх стагоддзяў”. Усе гэтыя творы ў жанравым плане ўяўляюць сабой невялікія падзейныя навелы, у аснову якіх пакладзены эпізоды з жыцця вядомых гістарычных асоб: Рагвалода, Усяслава, Давыда Гарадзенскага, раскрываюцца побыт, звычаі, вераванні простых людзей, якія ўсё яшчэ маліліся паганскім багам і жыццё якіх цалкам залежыла ад улады князёў. Гэтыя кнігі атрымалі высокую ацэнку крытыкі. Адкрыццём для беларускай гістарычнай прозы сталася аповесць “Прадыслава”. Гэты твор прысвечаны Ефрасінні Полацкай – жанчыне-асветніцы, апякунцы нацыі, якая цяпер нябачна прысутнічае ў духоўным свеце беларусаў. Да актуальных у мінулым і сучасным жыцці беларусаў праблем веравызначэння нацыі пісьменніца звяртаецца ў аповеці “Агонь у жылах крэмяню”, (1989). Аповесць адлюстроўвае тыя моманты ў існаванні Вяікага Княства Літоўскага, калі для яго з боку Рэчы Паспалітай пачала паўставаць небяспека паланізацыі, калі разгарнулі сваю дзейнасць езуіты з мэтай прымусовага акаталічвання насельніцтва. Другая аповесць “Чорная княгіня” таксама адлюстроўвае падзеі XVI ст. Твор захапляе чытача не толькі рэальна існаваўшымі гістарычнымі фактамі, з’явамі, асобамі, але і амаль дэтэктыўна-прыгодніцкімі элементамі, незвычайнымі паваротамі лёсу простых людзей, якіх шчаслівы або, наадварот, нешчаслівы выпадак ці злая воля валадароў кідалі ў нязвыклыя ўмовы. Раман “За морам Хвалынскім” – першая ў беларускай літаратуры спроба асэнсаваць духоўны вопыт тых, хто не па сваёй волі вымушаны быў пакідаць сваю Бацькаўшчыну ў самыя розныя часы і сцвярджацца ў чужым свеце, засвойваць непадобныя культуры, традыцыі, мову. Гэты раман вытрымаў шэсць выданняў і ўвайшоў ў школьную праграму. Усе выданні В. Іпатавай немагчыма пералічыць, але яе гістарычныя раманы вяртаюць нам памяць, гонар і годнасць, выхоўваюць патрыятызм на прыкладзе жыцця і дзейнасці нашых славутых продкаў – герояў, святых людзей, што тварылі нацыянальную гісторыю, якой мы можам па праву ганарыцца. Бібліяграфія: 1. Савік, Л. С. Вольга Іпатава : н. у 194 / Л. С. Савік // Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя / [С.А. Андраюк і інш. ; навук.рэд.: У. В. Гніламёдаў, С. С. Лаўшук] ; НАН Беларусі, аддз-не гуманіт. навук і мастацтваў, цэнтр даслед. бел. культуры, мовы і літ., філ. "Ін-т мовы і літ. імя Я.Коласа і Я.Купалы". — 2-е выд. — Мінск, 2015. — Т. 4, кн. 3. — С. 643—678. 2. Макмілін, А. Вольга Іпатава / Арнольд Макмілін // Макмілін, А. Пісьменства ў халодным клімаце : беларуская літаратура ад 70-х гг. XX ст. да нашых дзён / Арнольд Макмілін. — Беласток, 2011. — С. 515—522. 3. Супа, В. Тэма ўзаемасувязі Беларусі і Усходу ў гістарычнай прозе Вольгі Іпатавай / Ванда Супа // Беларусь паміж Усходам і Захадам: праблемы міжнац., міжрэлігійн. і міжкультурн. узаемадзеяння, дыялогу і сінтэзу / [рэд.: У. Конан, А. Мальдзіс, Г. Цыхун]. — Мінск, 1997. — Ч. 2. — С. 213—218. 4. Угрынскі, М. Творца, якая не лічыць гадоў / Міхась Угрынскі ; фота // Наша слова. — 2014. — 24 снеж. — С. 5. 5. Кірушкіна, М. Мастацкія адметнасці гістарычнай прозы Вольгі Іпатавай / Марыя Кірушкіна // Роднае слова. — 2013. — № 7. — С. 26—28. 6. Кошур, С. Пісьменніца са старажытнага Міра // Краязнаўчая газета. — 2010. — № 14. — C. 4; № 15. — С. 4. |
|
|
Текстовая версия | Сейчас: 5.11.2024, 22:16 |