Акцыя "Чытаем беларускую кнігу", Літаратурныя юбілеі |
Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )
Акцыя "Чытаем беларускую кнігу", Літаратурныя юбілеі |
5.1.2015, 9:47
Сообщение
#1
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3873 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Беларусь! Твая дачка я 1 студзеня – 70 гадоў з дня нараджэння Вольгі Іпатавай (1945), беларускай пісьменніцы Ці не сама Еўфрасіння кіравала яе дарогу ў тую букіністычную кнігарню, куды выпадкова (?) зайшла маладзенькая супрацоўніца Гродзенскага тэлебачання, якая прыехала ў Каўнас па новы прыстойны абутак, а замест яго павезла дадому тоўстую кнігу Вацлава Ластоўскага “Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі”, што разгарнулася якраз на выяве Еўфрасінні Полацкай? А наперадзе яшчэ чакалі архівы, старыя фаліянты, пакутлівы творчы пошук – і кнігі, са старонак якіх самыя лепшыя людзі, народжаныя на беларускай зямлі, колішнія героі, узіраюцца ў нашы твары, пазнаючы ў нас свае рысы, з пачуццём роспачы, часам нават расчаравання, але заўсёды з надзеяй... Вольга Міхайлаўна Іпатава – аўтарка выбітнай прозы пра беларускую мінуўшчыну: цыкла апавяданняў “Гул далёкіх стагоддзяў” (змешчаны у кнізе “Перакат”), аповесцяў “Прадыслава”(1971), “За морам Хвалынскім”, “Чорная княгіня”,”Агонь у жылах крэменю” (усе 1969), “Ліпенскія навальніцы”(1973) і “Парасткі” (1976). Проза, насычаная яркімі вобразамі, кожны з якіх застаецца ў памяці, склала зборнікі “Вецер над стромай”(1977), “Дваццаць хвілін з Немезідай” (1981), “Перакат” (1984). У 1996 годзе выдадзена кніга «Паміж Масквой і Варшавай», у 2002 годзе выйшла трылогія «Альгердава дзіда» («Залатая жрыца Ашвінаў», «Вяшчун Гедыміна», «Альгердава дзіда») і інш. Імкненне зрабіць веды пра беларускую гісторыю максімальна пашыранымі сярод самых розных чытацкіх катэгорый уплывае на сюжэты раманаў Вольгі Іпатавай. Інтрыга, неверагодныя прыгоды, яркія характары, моцныя пачуцці, экзатычнасць язычніцкай веры нашых продкаў, нечаканыя сюжэтныя хады – усё гэта пашырае кола чытачоў. Мова Іпатаўскіх раманаў настолькі дасканалая, што стварае падманнае адчуванне лёгкасці, уласцівае толькі сапраўднай прозе. Бібліяграфія: 1. Ипатова Ольга Михайловна // Республика Беларусь: энцикл. в 6 т. / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. - Минск, 2006. – Т. 3. - С. 796 2. Іпатава Вольга Іпатава // Беларуская энцыклапедыя у 18 т. / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 1998. – Т. 7. – С. 300 3. Іпатава Вольга Іпатава // Энцыклапедыя літаратуры і мастацства Беларусі у 5 т. / рэдкал. І. П. Шамякін [і інш.]. – Мінск, 1985. – Т. 2. – С. 593 4. Знакамітыя людзі Карэліччыны : [камплект з 4 паштовак] / Карэліцкая цэнтральная раённая бібліятэка, Аддзел бібліятэчнага маркетынгу. - Карэлічы, 2012. - 1 вокладка (4 асобных ліста) 5. Макмілін, А. Пісьменства ў халодным клімаце : беларуская літаратура ад 70-х гг. XX ст. да нашых дзён / Арнольд Макмілін. - Беласток : Orthdruk, 2011. - 910 с. 6. Савік, Лідзія Сымонаўна. Адна між замкаў : лiтаратурны партрэт Вольгi Iпатавай / Л. С. Савiк. – Мінск, 2003. – 165 с. 7. Шынкарэнка, Вольга Карпаўна. Нястомных пошукаў дарога : праблемы паэтыкi сучаснай беларускай гiстарычнай прозы / В. К. Шынкарэнка. - Мінск, 2002. – 207 c. 8. Якавенка, Н. В. Аўтарскі пераклад беларускай мастацкай прозы XX - пачатку XXI стагоддзя / Н. В. Якавенка // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя гуманітарных навук = Известия Национальной академии наук Беларуси. Серия гуманитарных наук = Proceedings of the National Academy of Sciences of Belarus. Humanitarian Series. - 2013.- № 2. - С. 99 - 103. 9. Кірушкіна, М. Мастацкія адметнасці гістарычнай прозы Вольгі Іпатавай / Марыя Кірушкіна // Роднае слова. - 2013.- № 7. - С. 26 - 28. 10. Лясун, Л. Мастацкая літаратура і гісторыя / Л. Лясун // Роднае слова. - 2007. - № 8. - C. 46 - 48 11. Дамарад, I. У пошуках нацыянальнага героя / І. Дамарад // Роднае слова. - 2005. - № 3. - C. 12 - 16 12. Лаўрык, Т. Апошняя з роду крывічоў / Т. Лаўрык // Роднае слова. - 2004. - № 12. – С. 72 - 79 13. Дамарад, I. "Князёўнаю полацкую пачаты..." / І. Дамарад // Роднае слова. - 2004. - № 8. - C. 8 - 11 14. Несцяровіч, Л. Жыць паводле свайго прызначэння / Л. Несцяровіч // Бібліятэка прапануе. - 2004. - № 6. - С. 18 - 21 15. Шынкарэнка, В. Прасцяг бясконцы ў дзіды часу / В. Шынкарэнка // ЛіМ. - 2002. - 12 крас.(№ 15 - 16). - C. 6 - 7 16. Шынкарэнка, В. У кожнага свой шлях / В. Шынкарэнка // Маладосць. - 2001. - № 11. - С. 230 - 236 17. Якімец, I. I. Паэтыка экзотыкi / І. Якімец // Весн. БДУ. Сер. 4. - 2001. - № 1. - C. 41 - 44 18. Шынкарэнка, В. Нам адраджацца - праз вяртанне / В. Шынкарэнка // Беларусь. - 2000. - № 9. - C. 40 - 42 19. Савік, Л. Дрэва надзеi / Л. Савік // Полымя. - 1999. - № 12. - С. 204 - 212 |
|
|
31.1.2020, 14:56
Сообщение
#2
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3873 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Аб чым шумелі сосны 16 лютага – 90 гадоў з дня нараджэння І.Я.Навуменкі (1925—2006), народнага пісьменніка Беларусі. У сузор’і пісьменнікаў, якія ў сваіх творах адлюстроўвалі тэму Вялікай Айчыннай вайны, Івану Якаўлевічу Навуменку належыць адно з самых значных месцаў. Гэта ён – усёй духоўнай сутнасцю сваіх герояў – сцвярджаў, што беларуская літаратура пра вайну не ваенная, а антываенная, адна з самых гуманных літаратур свету. Нарадзіўся Іван Якаўлевіч ў Гомельскай вобласці. У сярэдняй школе ўсе прадметы здольнаму вучню давалася лёгка, але ён асабліва любіў літаратуру. Зачытваўся творамі Ж.Верна, М.Рыда, А.Дзюма, І.Тургенева, захапляўся паэзіяй Я.Купалы, Я.Коласа, М.Багдановіча. Ён марыў сур’ёзна займацца літаратурай, але ўсе планы перакрэсліла вайна. Сямнаццацігадовым юнаком уключыўся І.Навуменка ў барацьбу з акупантамі: прымаў актыўны ўдзел у падпольнай дзейнасці. Першыя яго апавяданні “Сідар і Гараська” і “Эх, махорачка” былі апублікаваны ў часопісе “Маладосць” у 1955 годзе. З 1957 года кніга за кнігай пачалі выдавацца зборнікі апавяданняў, навел і аповесцей – “Сямнаццатай вясной”, “Хлопцы-равеснікі”, “Бульба”, “Тая самая зямля”, “Водгулле далёкіх вёснаў” і іншыя. У творах адлюстраваны лёс пакалення аднагодкаў аўтара, якое, нягледзячы на цяжкія ваенныя гады і супярэчнасці жыцця, захавала рамантычны, часам летуценны погляд на рэчаіснасць. Найбольш поўна тэма Вялікай Айчыннай вайны раскрыта ў раманах “Сасна пры дарозе”, “Вецер у соснах”, “Сорак трэці”. Аўтар паказаў складаны і супярэчлівы працэс фарміравання волі і характараў маладых людзей, выхаваных у 1930-я гг. у духу патрыятызму, гатовых да подзвігу ў імя Радзімы. У суровыя гады вайны героі твораў І.Навуменкі, праходзячы праз сур’ёзныя выпрабаванні, паказваюць веліч і прыгажосць чалавечага духу. У раманах, створаных у 1970-80-я гг. “Смутак белых начэй”, “Летуценнік”, “Асеннія мелодыі” паўстае вобраз інтэлігента старэйшага пакалення. Сучаснае жыццё з усімі яго канфліктамі, супярэчлівасцямі асэнсоўваецца пісьменнікам у апошнім значным творы – трылогіі “Дзяцінства. Падлетак. Юнацтва” і яго працягу “Любімы горад”. Шырока вядомы І.Навуменка і як даследчык у галіне нацыянальнага літаратуразнаўства. Ён аўтар манаграфій “Янка Купала. Духоўны воблік героя”, “Якуб Колас. Духоўны воблік героя” – за абедзве аўтар атрымаў Дзяржаўную прэмію БССР імя Я.Коласа. За цыкл манаграфій “Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч”, “Змітрок Бядуля”, “Максім Багдановіч”, “Ранні Кузьма Чорны” пісьменнік атрымаў прэмію НАН Беларусі. Больш за 50 гадоў працаваў пісьменнік на ніве роднай літаратуры. Творы І.Навуменкі прасякнуты шчырасцю, праўдзівасцю, глыбокімі пачуццямі. Яны перакладзены на балгарскую, латышскую, нямецкую, польскую, рускую і іншыя мовы. Бібліяграфія: Навуменка Іван Якаўлевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / гал. рэд. Г.П.Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 2000. –Т. 11. – С.111–112. Тычко, Г. К. Вайна ў жыцці і творчасці Івана Навуменкі / Г. К. Тычко // Беларуская літаратура ХІХ –ХХ стагоддзяў: час і асобы / Г. К. Тычко; М-ва культуры Рэспублікі Беларусь, Беларус. дзярж. ун-т культуры і мастацтваў. – Мінск, 2010. – С. 157–164. Алейнік, Л. Досвед і мудрсць Івана Навуменкі / Лада Алейнік // Пясочны гадзіннік : літ.-крыт.арт., нарысы, рэц., нататкі. – Мінск, 2010. – С. 77–84. Васючэнка, П. Салдаты вярнуліся : ваенная проза Івана Навуменкі / П. Васючэнка // Роднае слова. – 2005. – № 1. – C. 6–10. Мiшчанчук, М. Салдаты самай вялікай вайны : Іван Навуменка; Мікола Мішчанчук // Роднае слова. – 2007. – № 2. – C. 52–58. Траццяк, З. І. Беларуская ваенная проза ў параўнальна-гістарычным ракурсе : раман "Смутак белых начэй" Івана Навуменкі / Зоя Траццяк // Роднае слова. – 2018. – № 1. – С. 27–31. |
|
|
Текстовая версия | Сейчас: 5.11.2024, 3:07 |