Акцыя "Чытаем беларускую кнігу", Літаратурныя юбілеі |
Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )
Акцыя "Чытаем беларускую кнігу", Літаратурныя юбілеі |
5.1.2015, 9:47
Сообщение
#1
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3873 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Беларусь! Твая дачка я 1 студзеня – 70 гадоў з дня нараджэння Вольгі Іпатавай (1945), беларускай пісьменніцы Ці не сама Еўфрасіння кіравала яе дарогу ў тую букіністычную кнігарню, куды выпадкова (?) зайшла маладзенькая супрацоўніца Гродзенскага тэлебачання, якая прыехала ў Каўнас па новы прыстойны абутак, а замест яго павезла дадому тоўстую кнігу Вацлава Ластоўскага “Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі”, што разгарнулася якраз на выяве Еўфрасінні Полацкай? А наперадзе яшчэ чакалі архівы, старыя фаліянты, пакутлівы творчы пошук – і кнігі, са старонак якіх самыя лепшыя людзі, народжаныя на беларускай зямлі, колішнія героі, узіраюцца ў нашы твары, пазнаючы ў нас свае рысы, з пачуццём роспачы, часам нават расчаравання, але заўсёды з надзеяй... Вольга Міхайлаўна Іпатава – аўтарка выбітнай прозы пра беларускую мінуўшчыну: цыкла апавяданняў “Гул далёкіх стагоддзяў” (змешчаны у кнізе “Перакат”), аповесцяў “Прадыслава”(1971), “За морам Хвалынскім”, “Чорная княгіня”,”Агонь у жылах крэменю” (усе 1969), “Ліпенскія навальніцы”(1973) і “Парасткі” (1976). Проза, насычаная яркімі вобразамі, кожны з якіх застаецца ў памяці, склала зборнікі “Вецер над стромай”(1977), “Дваццаць хвілін з Немезідай” (1981), “Перакат” (1984). У 1996 годзе выдадзена кніга «Паміж Масквой і Варшавай», у 2002 годзе выйшла трылогія «Альгердава дзіда» («Залатая жрыца Ашвінаў», «Вяшчун Гедыміна», «Альгердава дзіда») і інш. Імкненне зрабіць веды пра беларускую гісторыю максімальна пашыранымі сярод самых розных чытацкіх катэгорый уплывае на сюжэты раманаў Вольгі Іпатавай. Інтрыга, неверагодныя прыгоды, яркія характары, моцныя пачуцці, экзатычнасць язычніцкай веры нашых продкаў, нечаканыя сюжэтныя хады – усё гэта пашырае кола чытачоў. Мова Іпатаўскіх раманаў настолькі дасканалая, што стварае падманнае адчуванне лёгкасці, уласцівае толькі сапраўднай прозе. Бібліяграфія: 1. Ипатова Ольга Михайловна // Республика Беларусь: энцикл. в 6 т. / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. - Минск, 2006. – Т. 3. - С. 796 2. Іпатава Вольга Іпатава // Беларуская энцыклапедыя у 18 т. / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 1998. – Т. 7. – С. 300 3. Іпатава Вольга Іпатава // Энцыклапедыя літаратуры і мастацства Беларусі у 5 т. / рэдкал. І. П. Шамякін [і інш.]. – Мінск, 1985. – Т. 2. – С. 593 4. Знакамітыя людзі Карэліччыны : [камплект з 4 паштовак] / Карэліцкая цэнтральная раённая бібліятэка, Аддзел бібліятэчнага маркетынгу. - Карэлічы, 2012. - 1 вокладка (4 асобных ліста) 5. Макмілін, А. Пісьменства ў халодным клімаце : беларуская літаратура ад 70-х гг. XX ст. да нашых дзён / Арнольд Макмілін. - Беласток : Orthdruk, 2011. - 910 с. 6. Савік, Лідзія Сымонаўна. Адна між замкаў : лiтаратурны партрэт Вольгi Iпатавай / Л. С. Савiк. – Мінск, 2003. – 165 с. 7. Шынкарэнка, Вольга Карпаўна. Нястомных пошукаў дарога : праблемы паэтыкi сучаснай беларускай гiстарычнай прозы / В. К. Шынкарэнка. - Мінск, 2002. – 207 c. 8. Якавенка, Н. В. Аўтарскі пераклад беларускай мастацкай прозы XX - пачатку XXI стагоддзя / Н. В. Якавенка // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя гуманітарных навук = Известия Национальной академии наук Беларуси. Серия гуманитарных наук = Proceedings of the National Academy of Sciences of Belarus. Humanitarian Series. - 2013.- № 2. - С. 99 - 103. 9. Кірушкіна, М. Мастацкія адметнасці гістарычнай прозы Вольгі Іпатавай / Марыя Кірушкіна // Роднае слова. - 2013.- № 7. - С. 26 - 28. 10. Лясун, Л. Мастацкая літаратура і гісторыя / Л. Лясун // Роднае слова. - 2007. - № 8. - C. 46 - 48 11. Дамарад, I. У пошуках нацыянальнага героя / І. Дамарад // Роднае слова. - 2005. - № 3. - C. 12 - 16 12. Лаўрык, Т. Апошняя з роду крывічоў / Т. Лаўрык // Роднае слова. - 2004. - № 12. – С. 72 - 79 13. Дамарад, I. "Князёўнаю полацкую пачаты..." / І. Дамарад // Роднае слова. - 2004. - № 8. - C. 8 - 11 14. Несцяровіч, Л. Жыць паводле свайго прызначэння / Л. Несцяровіч // Бібліятэка прапануе. - 2004. - № 6. - С. 18 - 21 15. Шынкарэнка, В. Прасцяг бясконцы ў дзіды часу / В. Шынкарэнка // ЛіМ. - 2002. - 12 крас.(№ 15 - 16). - C. 6 - 7 16. Шынкарэнка, В. У кожнага свой шлях / В. Шынкарэнка // Маладосць. - 2001. - № 11. - С. 230 - 236 17. Якімец, I. I. Паэтыка экзотыкi / І. Якімец // Весн. БДУ. Сер. 4. - 2001. - № 1. - C. 41 - 44 18. Шынкарэнка, В. Нам адраджацца - праз вяртанне / В. Шынкарэнка // Беларусь. - 2000. - № 9. - C. 40 - 42 19. Савік, Л. Дрэва надзеi / Л. Савік // Полымя. - 1999. - № 12. - С. 204 - 212 |
|
|
31.3.2020, 15:07
Сообщение
#2
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3873 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Ведаю як мне жыць 24 красавіка – 100 гадоў з дня нараджэння А.Н. Карпюка (1920 —1992), пісьменніка. У скарбонку лепшых здабыткаў беларускай літаратуры вылучаюцца творы аднаго з самабытных празаікаў 60-80-х гадоў мінулага стагоддзя Аляксея Нічыпаравіча Карпюка. Нарадзіўся А.Карпюк у сялянскай сям’і. Яго малой радзімай была вёска Страшава на Беласточчыне. У 1934 годзе хлопец скончыў сямігодку, потым вучыўся ў польскай гімназіі ў Вільні і Навагрудскім педвучылішчы. У гады Вялікай Айчыннай вайны яму давялося прайсці падпольную і партызанскую барацьбу, нямецкі алон, лагер смяротнікаў Штутгаф, уцёкі, франтавыя баі, два цяжкія раненні, інваліднасць. У літаратуру А. Карпюк прыйшоў адносна позна – пасля трыццаці. У сваёй аўтабіяграфіі ён пісаў: “Пісанне стала маім лёсам. Я знайшоў спосаб, як найбольш быць карысным людзям. Я спазнаў шчасце, я ведаю як мне жыць!” Творчую дзейнасць пісьменнік пачаў з бытавых замалёвак, празаічных мініяцюр, змест якіх аўтару падказвала само жыццё. Упершыню ў друку выступіў з аповесцю “У адным інстытуце” (1953). У тым жа годзе апублікавана і апавяданне “Дзве сасны”, якое дало назву першай кнізе (1958). Пасляваенныя гады, нягоды і радасці, цяжкасці і імкненне да лепшага, вучоба і каханне, спрэчкі пра сённешні дзень і балючыя ўспаміны пра дзень мінулы – ўсё гэта склала змест зборніка. У 1959 годзе з’явілася аповесць пра каханне “Данута”, якая прынесла аўтару сапраўдны поспех і шырокую вядомасць. Твор нарадзіўся невыпадкова, увабраўшы ў сябе вельмі многае перажытае самім пісьменнікам, асабліва ў юнацкія гады. А. Карпюка можна назваць летапісцам Гродзеншчыны. Яго творы – своеасаблівая хроніка гэтага краю, у якой займае сваё месца гістарычная даўніна, барацьба з ворагам, сялянскія тыпы і маральна-бытавыя сцэны сучаснасці. Праз многія апавяданні, аповесці, раманы пісьменніка праходзіць адзін галоўны герой, жыццё якога набліжана да лёсу самаго аўтара – таленавітага, цікавага чалавека. Біяграфія пісьменніка стала часткай яго кніг, асабліва такіх як “Свежая рыба”, “Сучасны канфлікт”, “Карані”. Значнае месца ў літаратурным набытку А.Карпюка займае публіцыстыка – нарысы “Мая Гродзеншчына”, “Чаго мы варты”, “След на зямлі” і іншыя. У 1980 годзе А.Карпюк атрымаў званне заслужанага работніка культуры Беларусі, а за кнігу прозы “Сучасны канфлікт” у 1986 годзе ўзнагароджаны Літаратурнай прэміяй імя І.Мележа. Бібліяграфія: Карпюк Аляксей Нічыпаравіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / гал. рэд. Г.П.Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 1999. – Т. 8. – С. 98. Бярозка, А. "Сведчу, як на святой споведзі" / А. Бярозка // Роднае слова. –2013. – № 11. – C. 21–24. Вашкевiч, А. "Больш за ўсё я люблю свабоду..." : гісторыя Аляксея Карпюка / А. Вашкевіч // Дзеяслоў. – 2007. – №4(29). – C. 252–269. Раманчук, А. Ведаю, як мне жыць : Аляксей Карпюк / Анатоль Раманчук // Гродзенская праўда. – 2005. – 14 крас. – С. 6. Карпюк, В. Ад по имени Штуттгоф В. Карпюк // Рэспублiка. – 2004. – 26 мая. – С. 7. Андраюк, С. Напісанае-перажытае : пра творчасць пісьменніка А.Карпюка / Серафим Андраюк // Літаратура і мастацтва. – 2010. – 9 красавіка. – C. 1. |
|
|
Текстовая версия | Сейчас: 5.11.2024, 2:42 |