Акцыя "Чытаем беларускую кнігу", Літаратурныя юбілеі |
Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )
Акцыя "Чытаем беларускую кнігу", Літаратурныя юбілеі |
5.1.2015, 9:47
Сообщение
#1
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3873 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Беларусь! Твая дачка я 1 студзеня – 70 гадоў з дня нараджэння Вольгі Іпатавай (1945), беларускай пісьменніцы Ці не сама Еўфрасіння кіравала яе дарогу ў тую букіністычную кнігарню, куды выпадкова (?) зайшла маладзенькая супрацоўніца Гродзенскага тэлебачання, якая прыехала ў Каўнас па новы прыстойны абутак, а замест яго павезла дадому тоўстую кнігу Вацлава Ластоўскага “Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі”, што разгарнулася якраз на выяве Еўфрасінні Полацкай? А наперадзе яшчэ чакалі архівы, старыя фаліянты, пакутлівы творчы пошук – і кнігі, са старонак якіх самыя лепшыя людзі, народжаныя на беларускай зямлі, колішнія героі, узіраюцца ў нашы твары, пазнаючы ў нас свае рысы, з пачуццём роспачы, часам нават расчаравання, але заўсёды з надзеяй... Вольга Міхайлаўна Іпатава – аўтарка выбітнай прозы пра беларускую мінуўшчыну: цыкла апавяданняў “Гул далёкіх стагоддзяў” (змешчаны у кнізе “Перакат”), аповесцяў “Прадыслава”(1971), “За морам Хвалынскім”, “Чорная княгіня”,”Агонь у жылах крэменю” (усе 1969), “Ліпенскія навальніцы”(1973) і “Парасткі” (1976). Проза, насычаная яркімі вобразамі, кожны з якіх застаецца ў памяці, склала зборнікі “Вецер над стромай”(1977), “Дваццаць хвілін з Немезідай” (1981), “Перакат” (1984). У 1996 годзе выдадзена кніга «Паміж Масквой і Варшавай», у 2002 годзе выйшла трылогія «Альгердава дзіда» («Залатая жрыца Ашвінаў», «Вяшчун Гедыміна», «Альгердава дзіда») і інш. Імкненне зрабіць веды пра беларускую гісторыю максімальна пашыранымі сярод самых розных чытацкіх катэгорый уплывае на сюжэты раманаў Вольгі Іпатавай. Інтрыга, неверагодныя прыгоды, яркія характары, моцныя пачуцці, экзатычнасць язычніцкай веры нашых продкаў, нечаканыя сюжэтныя хады – усё гэта пашырае кола чытачоў. Мова Іпатаўскіх раманаў настолькі дасканалая, што стварае падманнае адчуванне лёгкасці, уласцівае толькі сапраўднай прозе. Бібліяграфія: 1. Ипатова Ольга Михайловна // Республика Беларусь: энцикл. в 6 т. / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. - Минск, 2006. – Т. 3. - С. 796 2. Іпатава Вольга Іпатава // Беларуская энцыклапедыя у 18 т. / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 1998. – Т. 7. – С. 300 3. Іпатава Вольга Іпатава // Энцыклапедыя літаратуры і мастацства Беларусі у 5 т. / рэдкал. І. П. Шамякін [і інш.]. – Мінск, 1985. – Т. 2. – С. 593 4. Знакамітыя людзі Карэліччыны : [камплект з 4 паштовак] / Карэліцкая цэнтральная раённая бібліятэка, Аддзел бібліятэчнага маркетынгу. - Карэлічы, 2012. - 1 вокладка (4 асобных ліста) 5. Макмілін, А. Пісьменства ў халодным клімаце : беларуская літаратура ад 70-х гг. XX ст. да нашых дзён / Арнольд Макмілін. - Беласток : Orthdruk, 2011. - 910 с. 6. Савік, Лідзія Сымонаўна. Адна між замкаў : лiтаратурны партрэт Вольгi Iпатавай / Л. С. Савiк. – Мінск, 2003. – 165 с. 7. Шынкарэнка, Вольга Карпаўна. Нястомных пошукаў дарога : праблемы паэтыкi сучаснай беларускай гiстарычнай прозы / В. К. Шынкарэнка. - Мінск, 2002. – 207 c. 8. Якавенка, Н. В. Аўтарскі пераклад беларускай мастацкай прозы XX - пачатку XXI стагоддзя / Н. В. Якавенка // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя гуманітарных навук = Известия Национальной академии наук Беларуси. Серия гуманитарных наук = Proceedings of the National Academy of Sciences of Belarus. Humanitarian Series. - 2013.- № 2. - С. 99 - 103. 9. Кірушкіна, М. Мастацкія адметнасці гістарычнай прозы Вольгі Іпатавай / Марыя Кірушкіна // Роднае слова. - 2013.- № 7. - С. 26 - 28. 10. Лясун, Л. Мастацкая літаратура і гісторыя / Л. Лясун // Роднае слова. - 2007. - № 8. - C. 46 - 48 11. Дамарад, I. У пошуках нацыянальнага героя / І. Дамарад // Роднае слова. - 2005. - № 3. - C. 12 - 16 12. Лаўрык, Т. Апошняя з роду крывічоў / Т. Лаўрык // Роднае слова. - 2004. - № 12. – С. 72 - 79 13. Дамарад, I. "Князёўнаю полацкую пачаты..." / І. Дамарад // Роднае слова. - 2004. - № 8. - C. 8 - 11 14. Несцяровіч, Л. Жыць паводле свайго прызначэння / Л. Несцяровіч // Бібліятэка прапануе. - 2004. - № 6. - С. 18 - 21 15. Шынкарэнка, В. Прасцяг бясконцы ў дзіды часу / В. Шынкарэнка // ЛіМ. - 2002. - 12 крас.(№ 15 - 16). - C. 6 - 7 16. Шынкарэнка, В. У кожнага свой шлях / В. Шынкарэнка // Маладосць. - 2001. - № 11. - С. 230 - 236 17. Якімец, I. I. Паэтыка экзотыкi / І. Якімец // Весн. БДУ. Сер. 4. - 2001. - № 1. - C. 41 - 44 18. Шынкарэнка, В. Нам адраджацца - праз вяртанне / В. Шынкарэнка // Беларусь. - 2000. - № 9. - C. 40 - 42 19. Савік, Л. Дрэва надзеi / Л. Савік // Полымя. - 1999. - № 12. - С. 204 - 212 |
|
|
1.6.2020, 10:02
Сообщение
#2
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3873 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Незабыўны Пятрусь Усцінавіч 25 чэрвеня – 115 гадоў з дня нараджэння П.У Броўкі (1905-1980), паэта, празаіка, грамадскага дзеяча, народнага паэта Беларусі. Сярод беларускіх пісьменнікаў, якія пакінулі нашчадкам багатую творчую спадчыну і ўнеслі вялікі ўклад у развіццё нацыянальнай культуры, пачэснае месца займае Пятрусь Броўка. Ён доўгі час знаходзіўся ў эпіцэнтры літаратурнага жыцця краіны, актыўна ўплываў на яго не толькі як творца, але і як сапраўдны летапісец-мастак свайго часу. Першыя вершы яго былі надрукаваны у 1926 г. пад псеўданімам Юрка Баравы ў газеце “Чырвоная Полаччына” і альманаху “Наддзвінне”. 1930-я гг. – час інтэнсіўнага станаўлення таленту пісьменніка. У гэты перыяд з’явіліся зборнікі паэзіі “Прамова фактамі”, “Гады як шторм”, “Цэхавыя будні”, “Прыход героя” і іншыя. Пятрусь Броўка пісаў пра сяброўства, каханне, радасць працы, узаемаадносіны людзей і іх пачуцці. Паэта цікавілі падзеі не толькі сучаснага яму жыцця, але і грамадзянскай і Першай сусветнай войнаў. Гэта знайшло адлюстраванне ў паэмах “Праз горы і стэп” (1932), “1914” (1935). У зборніках “Вясна Радзімы” (1937), “Шляхамі баравымі” (1940) побач з грамадзянскімі праблемамі значнае месца займае інтымная і пейзажная лірыка. У гады Вялікай Айчыннай вайны паглыбляецца эмацыянальны і рэалістычны змест паэзіі П.Броўкі, узмацняецца яе патрыятычнае гучанне. Балючыя, шчымлівыя вершы, балады, паэмы пра Надзю-Надзейку, закатаваную фашыстамі, пра спаленыя вёскі, першыя пасляваенныя барозны і жмені зярнят, што кінулі ў зямлю рукі сейбіта, пра слёзы герояў-франтавікоў, якія засталі папялішчы на месцы родных хат. Тэма вайны раскрыта ў лепшай паэме “Голас сэрца” (1960). Яна прысвечана маці паэта, якая загінула ў Асвенцыме. Многія творы пасляваеннага часу звязаны з франтавой лірыкай, але пафас творчасці П.Броўкі вызначае тэма мірнай працы, якая асабліва ярка раскрыта ў паэме “Хлеб” (1946; Дзяржаўная прэмія СССР, 1947). Працоўны подзвіг народа, барацьба за мір адлюстраваны ў зборніках “У роднай хаце” (1946), “Дарога жыцця” (1950; Дзяржаўная прэмія СССР, 1951) і іншыя. Плённым этапам у творчасці П.Броўкі сталі 1960-70-я гг. У гэты час выйшлі зборнікі “Пахне чабор” (1959), “Далёка ад дому” (1960), “А дні ідуць…” (1962; Ленінская прэмія, 1962) і іншыя. У літаратурнай спадчыне П.Броўкі акрамя паэтычных ёсць і празаічныя творы. Першым буйным творам стала аповесць “Каландры” (1931). У 1956 г. П.Броўка апублікаваў раман “Калі зліваюцца рэкі” (Літаратурная прэмія імя Я.Коласа, 1959), у якім распавядаецца пра будаўніцтва электрастанцыі на возеры Дрысвяты ў Віцебскай вобласці. У апошнюю кнігу прозы “Разам з камісарам” (1974) увайшлі аўтабіяграфічныя апавяданні і аповесць “Донька-Даніэль”. Пятрусь Броўка пісаў таксама творы для дзяцей, займаўся мастацкім перакладам, публіцыстыкай. Урад высока ацаніў творчую і грамадскую дзейнасць пісьменніка. У 1966г. П.Броўка быў абраны акадэмікам Акадэміі навук БССР. У 1972 г. атрымаў званне Героя Сацыялістычнай Працы, праз тры гады стаў заслужаным дзеячам навукі БССР, у 1976 г. лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі БССР за ўдзел у стварэнні дванаццацітомнай “Беларускай Савецкай Энцыклапедыі”. Пісьменнік узнагароджаны ардэнамі і медалямі. Імем паэта названы вуліцы ў Мінску, Віцебску, Полацку, Гомелі і іншых гарадах Беларусі. Бібліяграфія Броўка Пятрусь // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / гал. рэд. Г.П.Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 1996. – Т. 3. – С. 262–263. Голуб, Т. С. Творчасць Петруся Броўкі ў святле эдыцыйна-тэксталагічных праблем / Т. Голуб // Тэксталогія беларускай літаратуры ХХ стагоддзя : гісторыя тэксту як шлях да гісторыі літаратуры / Т. Голуб. – Мінск, 2013. – С. 122–128. Рублевская, Л. И. Поэт и бронза : неизвестный Бровка / Л. Рублевская // Время и бремя архивов и имён : очерки, эссе, пьеса / Л. Рублевская, В. Скалабан. – Минск, 2009. – С.116–123. 25 чэрвеня – 110 гадоў з дня нараджэння П.У.Броўкі (1905 – 1980), паэта, празаіка, грамадскага дзеяча, народнага паэта Беларусі // Новыя кнігі (дадатак). – 2015. – № 2. – С. 14 – 16. Баўтрэль, I. Паэзія Петруся Броўкі: дарога да майстэрства / І. Баўтрэль // Роднае слова. – 2010. – №6. – C. 8 – 11. Пракаповіч, І. Патрыятычны, вызваленчы пафас твораў П.Броўкі ваеннага часу / І. В. Пракаповіч // Беларуская мова і літаратура. – 2015. – № 6. – С. 48–52. |
|
|
Текстовая версия | Сейчас: 4.11.2024, 23:51 |