Акцыя "Чытаем беларускую кнігу", Літаратурныя юбілеі |
Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )
Акцыя "Чытаем беларускую кнігу", Літаратурныя юбілеі |
5.1.2015, 9:47
Сообщение
#1
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3877 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Беларусь! Твая дачка я 1 студзеня – 70 гадоў з дня нараджэння Вольгі Іпатавай (1945), беларускай пісьменніцы Ці не сама Еўфрасіння кіравала яе дарогу ў тую букіністычную кнігарню, куды выпадкова (?) зайшла маладзенькая супрацоўніца Гродзенскага тэлебачання, якая прыехала ў Каўнас па новы прыстойны абутак, а замест яго павезла дадому тоўстую кнігу Вацлава Ластоўскага “Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі”, што разгарнулася якраз на выяве Еўфрасінні Полацкай? А наперадзе яшчэ чакалі архівы, старыя фаліянты, пакутлівы творчы пошук – і кнігі, са старонак якіх самыя лепшыя людзі, народжаныя на беларускай зямлі, колішнія героі, узіраюцца ў нашы твары, пазнаючы ў нас свае рысы, з пачуццём роспачы, часам нават расчаравання, але заўсёды з надзеяй... Вольга Міхайлаўна Іпатава – аўтарка выбітнай прозы пра беларускую мінуўшчыну: цыкла апавяданняў “Гул далёкіх стагоддзяў” (змешчаны у кнізе “Перакат”), аповесцяў “Прадыслава”(1971), “За морам Хвалынскім”, “Чорная княгіня”,”Агонь у жылах крэменю” (усе 1969), “Ліпенскія навальніцы”(1973) і “Парасткі” (1976). Проза, насычаная яркімі вобразамі, кожны з якіх застаецца ў памяці, склала зборнікі “Вецер над стромай”(1977), “Дваццаць хвілін з Немезідай” (1981), “Перакат” (1984). У 1996 годзе выдадзена кніга «Паміж Масквой і Варшавай», у 2002 годзе выйшла трылогія «Альгердава дзіда» («Залатая жрыца Ашвінаў», «Вяшчун Гедыміна», «Альгердава дзіда») і інш. Імкненне зрабіць веды пра беларускую гісторыю максімальна пашыранымі сярод самых розных чытацкіх катэгорый уплывае на сюжэты раманаў Вольгі Іпатавай. Інтрыга, неверагодныя прыгоды, яркія характары, моцныя пачуцці, экзатычнасць язычніцкай веры нашых продкаў, нечаканыя сюжэтныя хады – усё гэта пашырае кола чытачоў. Мова Іпатаўскіх раманаў настолькі дасканалая, што стварае падманнае адчуванне лёгкасці, уласцівае толькі сапраўднай прозе. Бібліяграфія: 1. Ипатова Ольга Михайловна // Республика Беларусь: энцикл. в 6 т. / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. - Минск, 2006. – Т. 3. - С. 796 2. Іпатава Вольга Іпатава // Беларуская энцыклапедыя у 18 т. / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 1998. – Т. 7. – С. 300 3. Іпатава Вольга Іпатава // Энцыклапедыя літаратуры і мастацства Беларусі у 5 т. / рэдкал. І. П. Шамякін [і інш.]. – Мінск, 1985. – Т. 2. – С. 593 4. Знакамітыя людзі Карэліччыны : [камплект з 4 паштовак] / Карэліцкая цэнтральная раённая бібліятэка, Аддзел бібліятэчнага маркетынгу. - Карэлічы, 2012. - 1 вокладка (4 асобных ліста) 5. Макмілін, А. Пісьменства ў халодным клімаце : беларуская літаратура ад 70-х гг. XX ст. да нашых дзён / Арнольд Макмілін. - Беласток : Orthdruk, 2011. - 910 с. 6. Савік, Лідзія Сымонаўна. Адна між замкаў : лiтаратурны партрэт Вольгi Iпатавай / Л. С. Савiк. – Мінск, 2003. – 165 с. 7. Шынкарэнка, Вольга Карпаўна. Нястомных пошукаў дарога : праблемы паэтыкi сучаснай беларускай гiстарычнай прозы / В. К. Шынкарэнка. - Мінск, 2002. – 207 c. 8. Якавенка, Н. В. Аўтарскі пераклад беларускай мастацкай прозы XX - пачатку XXI стагоддзя / Н. В. Якавенка // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя гуманітарных навук = Известия Национальной академии наук Беларуси. Серия гуманитарных наук = Proceedings of the National Academy of Sciences of Belarus. Humanitarian Series. - 2013.- № 2. - С. 99 - 103. 9. Кірушкіна, М. Мастацкія адметнасці гістарычнай прозы Вольгі Іпатавай / Марыя Кірушкіна // Роднае слова. - 2013.- № 7. - С. 26 - 28. 10. Лясун, Л. Мастацкая літаратура і гісторыя / Л. Лясун // Роднае слова. - 2007. - № 8. - C. 46 - 48 11. Дамарад, I. У пошуках нацыянальнага героя / І. Дамарад // Роднае слова. - 2005. - № 3. - C. 12 - 16 12. Лаўрык, Т. Апошняя з роду крывічоў / Т. Лаўрык // Роднае слова. - 2004. - № 12. – С. 72 - 79 13. Дамарад, I. "Князёўнаю полацкую пачаты..." / І. Дамарад // Роднае слова. - 2004. - № 8. - C. 8 - 11 14. Несцяровіч, Л. Жыць паводле свайго прызначэння / Л. Несцяровіч // Бібліятэка прапануе. - 2004. - № 6. - С. 18 - 21 15. Шынкарэнка, В. Прасцяг бясконцы ў дзіды часу / В. Шынкарэнка // ЛіМ. - 2002. - 12 крас.(№ 15 - 16). - C. 6 - 7 16. Шынкарэнка, В. У кожнага свой шлях / В. Шынкарэнка // Маладосць. - 2001. - № 11. - С. 230 - 236 17. Якімец, I. I. Паэтыка экзотыкi / І. Якімец // Весн. БДУ. Сер. 4. - 2001. - № 1. - C. 41 - 44 18. Шынкарэнка, В. Нам адраджацца - праз вяртанне / В. Шынкарэнка // Беларусь. - 2000. - № 9. - C. 40 - 42 19. Савік, Л. Дрэва надзеi / Л. Савік // Полымя. - 1999. - № 12. - С. 204 - 212 |
|
|
2.11.2020, 8:32
Сообщение
#2
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3877 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Быў! Ёсць! Буду! 26 лістапада – 90 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча (1930 – 1984), пісьменніка, перакладчыка, крытыка. Адной з найбольш яркіх і самабытных постацей беларускай літаратуры ХХ ст. з’яўляецца Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч. Лёс даў яму кароткае жыццё ўсяго няпоўныя 54 гады, але і пры такіх акалічнасцях здолеў сцвердзіць сябе ў паэзіі і мастацкай прозе, публіцыстыцы і крытыцы, дзіцячай літаратуры і перакладчыцкай спрве, драматургіі для тэатра, оперы і кіно. Шырокае прызнанне як у Беларусі, так і далёка за яе межамі прынесла У.Караткевічу яго проза. Як сталы пісьменнік з адметным лірыка-рамантычным талентам раскрыўся ён у першым празаічным зборніку “Блакіт і золата дня” (1961). Гістарычныя аповесці гэтай кнігі “Цыганскі кароль” і “Сівая легенда”, паводле якой ён стварыў лібрэта да оперы Д.Смольскага, засведчылі, што аўтар не проста выдатна ведае мінулае свайго народа, але і ўмее яго ўзнаўляць у яркіх мастацкіх вобразах. Яшчэ ў Маскве быў задуманы першы раман “Нельга забыць” (“Леаніды не вярнуцца да Зямлі”, надрукаваны ў 1962г. у часопісе “Полымя”; Літаратурная прэмія імя І.Мележа,1983), які мае выразныя прыметы сацыяльна-філасофскай, інтэлектуальнай і сацыяльна-псіхалагічнай прозы. Значнай з’явай беларускай літаратуры ХХ ст. стаў раман “Каласы пад сярпом тваім” (1965) – шырокая панарама жыцця беларускага народа ХІХ ст. Твор шматпланавы і маштабны. Сімвалічна назва яго. Праз вобраз каласоў і сярпа аўтар імкнуўся зразумець усеагульныя праблемы быцця, задумацца над сутнасцю жыцця і смерці, часовасцю і вечнасцю, наканаванасцю і неабходнасцю абнаўлення. Паўстанне 1863 г. У.Караткевіч паказаў у драме “Кастусь Каліноўскі” (1963). Сярод гістарычных твораў вылучаецца раман “Хрыстос прызямліўся ў Гародні” (1966) – шырокае палатно, “народная драма” з жыцця сярэдневяковай Беларусі, твор глыбока філасофскі. Да яго тыпалагічна блізкая п’еса паводле легенды “Ладдзя Роспачы” (1964). Уладзімір Караткевіч вывучаў гісторыю беларускага народа, знаёміўся з яго сучасным жыццём, імкнуўся пабачыць усё новыя і новыя мясціны. Так, пасля паездкі на Далёкі Ўсход з’явілася аповесць “Чазенія” (1967); палескія ўражанні сталі асновай для шэрага апавяданняў. З асаблівай прыхільнасцю пісьменнік адносіўся да жанру гістарычнага дэтэктыва. Сведчаннем творчых пошукаў з’яўляюцца такія гісторыка-прыгодніцкія творы, як аповесць “Дзікае паляванне караля Стаха” (1964) і раман “Чорны замак Альшанскі” (1979-1980). Створаныя ў адпаведнасці з правіламі рамантычна-прыгодніцкай літаратуры яны сталі адкрыццём у сучаснай беларускай літаратуры, яе дэтэктыўна-прыгодніцкім кірунку. Творы пісьменніка перакладзены на многія мовы свету. У 1980 г. У.Караткевіч быў узнагароджаны ордэнам Дружбы народаў. Яго імем названы фонд дапамогі маладым пісьменнікам, прэмія выдавецтва “Мастацкая літаратура”. У Оршы і Віцебску У.Караткевічу пастаўлены скульптурныя помнікі. Бібліяграфія: 1. 26 лістапада - 90 гадоў з дня нараджэння У. С. Караткевіча (1930-1984), пісьменніка, перакладчыка, крытыка : [бібліяграфічны спіс] / склад.: В. Я. Асаёнак, Н. А. Шашэнька ; рэд. К. Д. Варанько, Н. А. Шашэнька // Новыя кнігі: па старонках беларускага друку. — 2020. — № 6. — С. 13—16. — (дадатак: Даты беларускага календара). 2. Андраюк, С Пакліканы часам, гісторыяй / Серафім Андраюк // Полымя. — 2015. — № 11. — С. 128—142. 3. Бiчэль, Д. У Гародні ўвесну 1965 года з Валодзем Караткевічам [успаміны] ; Данута Бічэль // Наша вера. — 2005. — № 3. — C. 60—62. 4. Бабiч, Л. Рыцар слова : літаратурны марафон па творчасці У. Караткевіча ; Л. Бабіч // Бiблiятэка прапануе. — 2011. — № 5. — C. 37—39. 5. Верабей, А. Л. Жывая повязь часоў : нарыс творчасцi Ул.Караткевiча / А. Л. Верабей. — Мінск : Навука i тэхнiка, 1985. — 119 с. 6. Верабей, А. Л. Рыцар чалавечнасці / Анатоль Верабей // Роднае слова. — 2020. — № 10. — С. 3—10. 7. Мальдзiс, А. I. Жыццё і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча: Партрэт пісьменніка і чалавека : літаратуразнаўчае эсэ / Адам Мальдзіс. — Мінск : ЛiМ, 2010. — 208 с. |
|
|
Текстовая версия | Сейчас: 5.11.2024, 22:06 |