Акцыя "Чытаем беларускую кнігу", Літаратурныя юбілеі |
Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )
Акцыя "Чытаем беларускую кнігу", Літаратурныя юбілеі |
5.1.2015, 9:47
Сообщение
#1
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3873 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Беларусь! Твая дачка я 1 студзеня – 70 гадоў з дня нараджэння Вольгі Іпатавай (1945), беларускай пісьменніцы Ці не сама Еўфрасіння кіравала яе дарогу ў тую букіністычную кнігарню, куды выпадкова (?) зайшла маладзенькая супрацоўніца Гродзенскага тэлебачання, якая прыехала ў Каўнас па новы прыстойны абутак, а замест яго павезла дадому тоўстую кнігу Вацлава Ластоўскага “Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі”, што разгарнулася якраз на выяве Еўфрасінні Полацкай? А наперадзе яшчэ чакалі архівы, старыя фаліянты, пакутлівы творчы пошук – і кнігі, са старонак якіх самыя лепшыя людзі, народжаныя на беларускай зямлі, колішнія героі, узіраюцца ў нашы твары, пазнаючы ў нас свае рысы, з пачуццём роспачы, часам нават расчаравання, але заўсёды з надзеяй... Вольга Міхайлаўна Іпатава – аўтарка выбітнай прозы пра беларускую мінуўшчыну: цыкла апавяданняў “Гул далёкіх стагоддзяў” (змешчаны у кнізе “Перакат”), аповесцяў “Прадыслава”(1971), “За морам Хвалынскім”, “Чорная княгіня”,”Агонь у жылах крэменю” (усе 1969), “Ліпенскія навальніцы”(1973) і “Парасткі” (1976). Проза, насычаная яркімі вобразамі, кожны з якіх застаецца ў памяці, склала зборнікі “Вецер над стромай”(1977), “Дваццаць хвілін з Немезідай” (1981), “Перакат” (1984). У 1996 годзе выдадзена кніга «Паміж Масквой і Варшавай», у 2002 годзе выйшла трылогія «Альгердава дзіда» («Залатая жрыца Ашвінаў», «Вяшчун Гедыміна», «Альгердава дзіда») і інш. Імкненне зрабіць веды пра беларускую гісторыю максімальна пашыранымі сярод самых розных чытацкіх катэгорый уплывае на сюжэты раманаў Вольгі Іпатавай. Інтрыга, неверагодныя прыгоды, яркія характары, моцныя пачуцці, экзатычнасць язычніцкай веры нашых продкаў, нечаканыя сюжэтныя хады – усё гэта пашырае кола чытачоў. Мова Іпатаўскіх раманаў настолькі дасканалая, што стварае падманнае адчуванне лёгкасці, уласцівае толькі сапраўднай прозе. Бібліяграфія: 1. Ипатова Ольга Михайловна // Республика Беларусь: энцикл. в 6 т. / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. - Минск, 2006. – Т. 3. - С. 796 2. Іпатава Вольга Іпатава // Беларуская энцыклапедыя у 18 т. / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 1998. – Т. 7. – С. 300 3. Іпатава Вольга Іпатава // Энцыклапедыя літаратуры і мастацства Беларусі у 5 т. / рэдкал. І. П. Шамякін [і інш.]. – Мінск, 1985. – Т. 2. – С. 593 4. Знакамітыя людзі Карэліччыны : [камплект з 4 паштовак] / Карэліцкая цэнтральная раённая бібліятэка, Аддзел бібліятэчнага маркетынгу. - Карэлічы, 2012. - 1 вокладка (4 асобных ліста) 5. Макмілін, А. Пісьменства ў халодным клімаце : беларуская літаратура ад 70-х гг. XX ст. да нашых дзён / Арнольд Макмілін. - Беласток : Orthdruk, 2011. - 910 с. 6. Савік, Лідзія Сымонаўна. Адна між замкаў : лiтаратурны партрэт Вольгi Iпатавай / Л. С. Савiк. – Мінск, 2003. – 165 с. 7. Шынкарэнка, Вольга Карпаўна. Нястомных пошукаў дарога : праблемы паэтыкi сучаснай беларускай гiстарычнай прозы / В. К. Шынкарэнка. - Мінск, 2002. – 207 c. 8. Якавенка, Н. В. Аўтарскі пераклад беларускай мастацкай прозы XX - пачатку XXI стагоддзя / Н. В. Якавенка // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя гуманітарных навук = Известия Национальной академии наук Беларуси. Серия гуманитарных наук = Proceedings of the National Academy of Sciences of Belarus. Humanitarian Series. - 2013.- № 2. - С. 99 - 103. 9. Кірушкіна, М. Мастацкія адметнасці гістарычнай прозы Вольгі Іпатавай / Марыя Кірушкіна // Роднае слова. - 2013.- № 7. - С. 26 - 28. 10. Лясун, Л. Мастацкая літаратура і гісторыя / Л. Лясун // Роднае слова. - 2007. - № 8. - C. 46 - 48 11. Дамарад, I. У пошуках нацыянальнага героя / І. Дамарад // Роднае слова. - 2005. - № 3. - C. 12 - 16 12. Лаўрык, Т. Апошняя з роду крывічоў / Т. Лаўрык // Роднае слова. - 2004. - № 12. – С. 72 - 79 13. Дамарад, I. "Князёўнаю полацкую пачаты..." / І. Дамарад // Роднае слова. - 2004. - № 8. - C. 8 - 11 14. Несцяровіч, Л. Жыць паводле свайго прызначэння / Л. Несцяровіч // Бібліятэка прапануе. - 2004. - № 6. - С. 18 - 21 15. Шынкарэнка, В. Прасцяг бясконцы ў дзіды часу / В. Шынкарэнка // ЛіМ. - 2002. - 12 крас.(№ 15 - 16). - C. 6 - 7 16. Шынкарэнка, В. У кожнага свой шлях / В. Шынкарэнка // Маладосць. - 2001. - № 11. - С. 230 - 236 17. Якімец, I. I. Паэтыка экзотыкi / І. Якімец // Весн. БДУ. Сер. 4. - 2001. - № 1. - C. 41 - 44 18. Шынкарэнка, В. Нам адраджацца - праз вяртанне / В. Шынкарэнка // Беларусь. - 2000. - № 9. - C. 40 - 42 19. Савік, Л. Дрэва надзеi / Л. Савік // Полымя. - 1999. - № 12. - С. 204 - 212 |
|
|
4.1.2021, 10:20
Сообщение
#2
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3873 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Голас нескаронага народа 30 студзеня – 100 гадоў з дня нараджэння Івана Шамякіна, народнага пісьменніка Беларусі, дзяржаўнага і грамадскага дзеяча. Іван Пятровіч Шамякін – прызнаны майстар слова, класік беларускай літаратуры – нарадзіўся ў в. Карма Гомельскага павета Магілёўскай губерніі (цяпер Добрушскі раён) у сям’і лесніка. Мастацкія творы І.Шамякін пачаў пісаць у тэхнікуме. Першае апавяданне “У снежнай пустыні” (1944), якім адзначаны пачатак творчай дзейнасці празаіка, прысвечана падзеям Вялікай Айчыннай вайны. Наступны твор – аповесць “Помста” (1945) – адлюстроўвае ўсенародную барацьбу супраць фашысцкіх захопнікаў. Гуманістычнае асэнсаванне вайны як усенароднай трагедыі знайшло ўвасабленне ў першым рамане “Глыбокая плынь” (1947-1948). Самым маштабным у беларускай літаратуры творам аб вайне стала пеналогія “Трываожнае шчасце”, дзе лёс герояў асацыіруецца з лёсам усяго пакалення, якое прайшло праз цяжкія выпрабаванні вайны, змагаючыся з ворагам на франтах і ў партызанскіх атрадах, у цяжкіх пасляваенных умовах аднаўлення народнай гаспадаркі. Тэма вайны працягваецца таксама ў аповесцях “Шлюбная ноч” (1975), “Гандлярка і паэт” (1976), рамане “Зеніт” (1987). У гэтых творах пісьменнік паказвае, чым стала вайна для жанчын, якія выпрабаванні выпалі на іх долю. Іван Шамякін з самага пачатку Вялікай Айчыннай вайны знаходзіўся ў дзеючай арміі, Удзельнічаў у баях пад Мурманскам, Кандалакшай, Петразаводскам, у вызваленні Польшчы. У афіцэрскім званні закончыў вайну на Одэры. Раманы пісьменніка “Сэрца на далоні” (1963), “Атланты і карыятыды” (1974), “Вазьму твой боль” (1978) і іншыя ўвайшлі ў залаты фонд беларускай літаратуры. Падзеі 1990-х гг. выклікалі ў празаіка трывожныя пачуцці, што знайшло адлютраванне ў аповесцях “Ахвяры” (1990), “Падзенне” і “Сатанінскі тур” (1995), “Палесская мадонна” (1998), рамане “Злая зорка” (1991) і інш. У шэраг твораў, напісаных на актуальныя тэмы, уваходзіць і гістарычны раман “Вялікая княгіня” (1996), дзе ўзнімаецца праблема вяртання да Бога, выказваюцца ідэі праваслаўя і славянафільства. У 1999 г. выйшла з друку аповесць “Слаўся, Марыя!”, прысвечаная жонцы пісьменніка. Іван Шамякін – народны пісьменнік Беларусі (1972), Герой Сацыялістычнай Працы (1981), акадэмік НАН Беларусі (1994). Ён узнагароджаны шматлікімі ордэнамі і медалямі. З’яўляецца лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі СССР (1951), Літаратурнай прэміі імя Я.Коласа (1959) і інш. Імем пісьменніка названа адна з вуліц Мінска і Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт. Бібліяграфія: Шамякін Іван Пятровіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / гал. рэд. Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 2003 . – Т. 17. – С. 367–368. Іван Шамякін: вядомы і невядомы : успаміны, інтэвью, эсэ, аповесць / [уклад. Т. Шамякіна]. – Мінск : Літаратура і Мастацтва, 2011. – 269, [2] c. : іл. Мяснікоў, А. Ф. Іван Шамякін (1921-2004) : пісьменніцкае сэрца на далоні… / Анатоль Мяснікоў // Сто асоб беларускай гісторыі: гістарычныя партрэты / Анатоль Мяснікоў. – 2-е выд., дапрац. – Мінск, 2009. – С. 297–301. Галоўка, С. Жыццёвая плынь Івана Шамякіна / Сяргей Галоўка // Беларуская думка. – 2016. – № 2. – С. 12–19. |
|
|
Текстовая версия | Сейчас: 4.11.2024, 23:47 |