Акцыя "Чытаем беларускую кнігу", Літаратурныя юбілеі |
Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )
Акцыя "Чытаем беларускую кнігу", Літаратурныя юбілеі |
5.1.2015, 9:47
Сообщение
#1
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3877 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Беларусь! Твая дачка я 1 студзеня – 70 гадоў з дня нараджэння Вольгі Іпатавай (1945), беларускай пісьменніцы Ці не сама Еўфрасіння кіравала яе дарогу ў тую букіністычную кнігарню, куды выпадкова (?) зайшла маладзенькая супрацоўніца Гродзенскага тэлебачання, якая прыехала ў Каўнас па новы прыстойны абутак, а замест яго павезла дадому тоўстую кнігу Вацлава Ластоўскага “Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі”, што разгарнулася якраз на выяве Еўфрасінні Полацкай? А наперадзе яшчэ чакалі архівы, старыя фаліянты, пакутлівы творчы пошук – і кнігі, са старонак якіх самыя лепшыя людзі, народжаныя на беларускай зямлі, колішнія героі, узіраюцца ў нашы твары, пазнаючы ў нас свае рысы, з пачуццём роспачы, часам нават расчаравання, але заўсёды з надзеяй... Вольга Міхайлаўна Іпатава – аўтарка выбітнай прозы пра беларускую мінуўшчыну: цыкла апавяданняў “Гул далёкіх стагоддзяў” (змешчаны у кнізе “Перакат”), аповесцяў “Прадыслава”(1971), “За морам Хвалынскім”, “Чорная княгіня”,”Агонь у жылах крэменю” (усе 1969), “Ліпенскія навальніцы”(1973) і “Парасткі” (1976). Проза, насычаная яркімі вобразамі, кожны з якіх застаецца ў памяці, склала зборнікі “Вецер над стромай”(1977), “Дваццаць хвілін з Немезідай” (1981), “Перакат” (1984). У 1996 годзе выдадзена кніга «Паміж Масквой і Варшавай», у 2002 годзе выйшла трылогія «Альгердава дзіда» («Залатая жрыца Ашвінаў», «Вяшчун Гедыміна», «Альгердава дзіда») і інш. Імкненне зрабіць веды пра беларускую гісторыю максімальна пашыранымі сярод самых розных чытацкіх катэгорый уплывае на сюжэты раманаў Вольгі Іпатавай. Інтрыга, неверагодныя прыгоды, яркія характары, моцныя пачуцці, экзатычнасць язычніцкай веры нашых продкаў, нечаканыя сюжэтныя хады – усё гэта пашырае кола чытачоў. Мова Іпатаўскіх раманаў настолькі дасканалая, што стварае падманнае адчуванне лёгкасці, уласцівае толькі сапраўднай прозе. Бібліяграфія: 1. Ипатова Ольга Михайловна // Республика Беларусь: энцикл. в 6 т. / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. - Минск, 2006. – Т. 3. - С. 796 2. Іпатава Вольга Іпатава // Беларуская энцыклапедыя у 18 т. / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 1998. – Т. 7. – С. 300 3. Іпатава Вольга Іпатава // Энцыклапедыя літаратуры і мастацства Беларусі у 5 т. / рэдкал. І. П. Шамякін [і інш.]. – Мінск, 1985. – Т. 2. – С. 593 4. Знакамітыя людзі Карэліччыны : [камплект з 4 паштовак] / Карэліцкая цэнтральная раённая бібліятэка, Аддзел бібліятэчнага маркетынгу. - Карэлічы, 2012. - 1 вокладка (4 асобных ліста) 5. Макмілін, А. Пісьменства ў халодным клімаце : беларуская літаратура ад 70-х гг. XX ст. да нашых дзён / Арнольд Макмілін. - Беласток : Orthdruk, 2011. - 910 с. 6. Савік, Лідзія Сымонаўна. Адна між замкаў : лiтаратурны партрэт Вольгi Iпатавай / Л. С. Савiк. – Мінск, 2003. – 165 с. 7. Шынкарэнка, Вольга Карпаўна. Нястомных пошукаў дарога : праблемы паэтыкi сучаснай беларускай гiстарычнай прозы / В. К. Шынкарэнка. - Мінск, 2002. – 207 c. 8. Якавенка, Н. В. Аўтарскі пераклад беларускай мастацкай прозы XX - пачатку XXI стагоддзя / Н. В. Якавенка // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя гуманітарных навук = Известия Национальной академии наук Беларуси. Серия гуманитарных наук = Proceedings of the National Academy of Sciences of Belarus. Humanitarian Series. - 2013.- № 2. - С. 99 - 103. 9. Кірушкіна, М. Мастацкія адметнасці гістарычнай прозы Вольгі Іпатавай / Марыя Кірушкіна // Роднае слова. - 2013.- № 7. - С. 26 - 28. 10. Лясун, Л. Мастацкая літаратура і гісторыя / Л. Лясун // Роднае слова. - 2007. - № 8. - C. 46 - 48 11. Дамарад, I. У пошуках нацыянальнага героя / І. Дамарад // Роднае слова. - 2005. - № 3. - C. 12 - 16 12. Лаўрык, Т. Апошняя з роду крывічоў / Т. Лаўрык // Роднае слова. - 2004. - № 12. – С. 72 - 79 13. Дамарад, I. "Князёўнаю полацкую пачаты..." / І. Дамарад // Роднае слова. - 2004. - № 8. - C. 8 - 11 14. Несцяровіч, Л. Жыць паводле свайго прызначэння / Л. Несцяровіч // Бібліятэка прапануе. - 2004. - № 6. - С. 18 - 21 15. Шынкарэнка, В. Прасцяг бясконцы ў дзіды часу / В. Шынкарэнка // ЛіМ. - 2002. - 12 крас.(№ 15 - 16). - C. 6 - 7 16. Шынкарэнка, В. У кожнага свой шлях / В. Шынкарэнка // Маладосць. - 2001. - № 11. - С. 230 - 236 17. Якімец, I. I. Паэтыка экзотыкi / І. Якімец // Весн. БДУ. Сер. 4. - 2001. - № 1. - C. 41 - 44 18. Шынкарэнка, В. Нам адраджацца - праз вяртанне / В. Шынкарэнка // Беларусь. - 2000. - № 9. - C. 40 - 42 19. Савік, Л. Дрэва надзеi / Л. Савік // Полымя. - 1999. - № 12. - С. 204 - 212 |
|
|
1.2.2021, 8:08
Сообщение
#2
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3877 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Сын зямлі палесскай 8 лютага – 100 гадоў з дня нараджэння Івана Мележа, народнага пісьменніка Беларусі, дзяржаўнага і грамадскага дзеяча. Асноўнае месца ў творчасці Івана Паўлавіча Мележа, аднаго з самых прызнаных беларускіх пісьменнікаў, займае проза. Яго раманы, аповесці і апавяданні вызначаюцца вострай праблематычнасцю, глыбінёй пачуццяў, багаццем зместу, веданнем роднага слова. Нарадзіўся І. Мележ у в.Глінішча Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці. Літаратурную дзейнасць ён пачынаў з вершаў, якія друкаваліся ў 1930-я гады ў рэспубліканскіх і раённых газетах. Першым празаічным творам лічыў свой франтавы дзённік, дзе апісваў жорсткія баі на Збручы, пад Уманню, на Дняпры. Першае апавяданне на беларускай мове “Сустрэча ў шпіталі” апублікавана ў 1944 годзе у газеце “Звязда”. Раннія творы І.Мележа вызначаліся жыццёвай праўдай, глыбокім абгрунтаваннем чалавечых учынкаў, вастрынёй сацыяльнага і духоўнага бачання рэчаіснасці. Аўтар тонка адчуваў і перадаваў прыгажосць прыроды Палесся, услаўляў чалавека-працаўніка, яго любоў да роднай зямлі. У 1946 годзе быў надрукаваны першы зборнік апавяданняў пісьменніка “У завіруху”, потым “Гарачы жнівень” (1948). Паступова жанравыя рамкі творчасці І.Мележа пашыраліся. У канцы 1940-х –пачатку 1950-х гг. ён працаваў над буйным творам – раманам “Мінскі напрамак”, які стаў адным з першых у беларускай літаратуры панарамным палатном, прысвечаным вызваленню Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў летам 1944 г. у ходзе аперацыі “Баграціён”. Самым значным творам І.Мележа стала трылогія “Палесская хроніка”, якая складаецца з раманаў “Людзі на балоце” (1961), “Подых навальніцы” (1964-1965) і “Завеі,снежань” (1976). У чарнавым варыянце засталіся ненапісанымі раманы “За асакою бераг” і “Свята вясны”. У “Палесскай хроніцы” празаік апісвае падзеі, якія адбываліся ў вёсках на Палесі ў гады калектывізацыі. Па значнасці і мастацкай вартасці гэту трылогію параўноўваюць з “Новай зямлёй” Я.Коласа, раманамі К.Чорнага, “Ціхім Донам” М.Шолахава. На працягу ўсёй літаратурнай дзейнасці ў І.Мележа была глыбока прадуманая, вывяраная эстэтычная пазіцыя, якая выкладзена ў кнізе “Жыццёвыя клопаты” (1975), дзе змешчаны артыкулы, эсэ і інтэрв’ю пісьменніка. Творы І.Мележа пераведзены на многія мовы свету. У 1972 годзе празаіку было прысвоена ганаровае званне народнага пісьменніка БССР. Ён з’яўляецца лаўрэатам Літаратурнай прэміі імя Я.Коласа (1962), Ленінскай прэміі (1972), Дзяржаўнай прміі БССР імя Я.Коласа (1976), узнагароджаны некалькамі ордэнамі і медалямі. Жыццю і творчасці пісьменніка прысвечаны два дакументальныя фільмы “Іван Мележ” (1978, 1990). У 1980 годзе Саюзам пісьменнікаў БССР была ўстаноўлена літаратурная прэмія імя І.Мележа. Бібліяграфія: 1. Мележ Іван Паўлавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / гал. рэд. Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 2000. – Т.10. – С. 271-272. 2. Гнiламёдаў, У. В. Iван Мележ : нарыс жыцця i творчасцi / Уладзiмiр Васiльевiч Гнiламёдаў. - Мн. : Народная асвета, 1984. - 128с.. 3. Баршчэўскі, Л. П. Іван Мележ // Словы ў часе і прасторы: літаратура апшняга стагодззя / Л. П. Баршчэўскі, П. В. Васючэнка, М. А. Тычына. – Мінск, 2015. – С. 156-161. 4. 8 лютага - 100 гадоў з дня нараджэння І. П. Мележа(1921-1976), народнага пісьменніка Беларусі : [бібліяграфічны спіс] / склад.: В. Я. Асаёнак, Г. В. Брага; рэд. К. Д. Варанько, Н. А. Шашэнька // Новыя кнігі: па старонках беларускага друку. . - 2020. — № 10. — С. 28—30. — (дадатак: Даты беларускага календара). 5. Аўласенка, I. Запаветы Івана Мележа / І.Аўласенка // Полымя. - 2014. - №2. - C.134-145. |
|
|
Текстовая версия | Сейчас: 10.11.2024, 20:07 |