Акцыя "Чытаем беларускую кнігу", Літаратурныя юбілеі |
Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )
Акцыя "Чытаем беларускую кнігу", Літаратурныя юбілеі |
5.1.2015, 9:47
Сообщение
#1
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3873 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Беларусь! Твая дачка я 1 студзеня – 70 гадоў з дня нараджэння Вольгі Іпатавай (1945), беларускай пісьменніцы Ці не сама Еўфрасіння кіравала яе дарогу ў тую букіністычную кнігарню, куды выпадкова (?) зайшла маладзенькая супрацоўніца Гродзенскага тэлебачання, якая прыехала ў Каўнас па новы прыстойны абутак, а замест яго павезла дадому тоўстую кнігу Вацлава Ластоўскага “Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі”, што разгарнулася якраз на выяве Еўфрасінні Полацкай? А наперадзе яшчэ чакалі архівы, старыя фаліянты, пакутлівы творчы пошук – і кнігі, са старонак якіх самыя лепшыя людзі, народжаныя на беларускай зямлі, колішнія героі, узіраюцца ў нашы твары, пазнаючы ў нас свае рысы, з пачуццём роспачы, часам нават расчаравання, але заўсёды з надзеяй... Вольга Міхайлаўна Іпатава – аўтарка выбітнай прозы пра беларускую мінуўшчыну: цыкла апавяданняў “Гул далёкіх стагоддзяў” (змешчаны у кнізе “Перакат”), аповесцяў “Прадыслава”(1971), “За морам Хвалынскім”, “Чорная княгіня”,”Агонь у жылах крэменю” (усе 1969), “Ліпенскія навальніцы”(1973) і “Парасткі” (1976). Проза, насычаная яркімі вобразамі, кожны з якіх застаецца ў памяці, склала зборнікі “Вецер над стромай”(1977), “Дваццаць хвілін з Немезідай” (1981), “Перакат” (1984). У 1996 годзе выдадзена кніга «Паміж Масквой і Варшавай», у 2002 годзе выйшла трылогія «Альгердава дзіда» («Залатая жрыца Ашвінаў», «Вяшчун Гедыміна», «Альгердава дзіда») і інш. Імкненне зрабіць веды пра беларускую гісторыю максімальна пашыранымі сярод самых розных чытацкіх катэгорый уплывае на сюжэты раманаў Вольгі Іпатавай. Інтрыга, неверагодныя прыгоды, яркія характары, моцныя пачуцці, экзатычнасць язычніцкай веры нашых продкаў, нечаканыя сюжэтныя хады – усё гэта пашырае кола чытачоў. Мова Іпатаўскіх раманаў настолькі дасканалая, што стварае падманнае адчуванне лёгкасці, уласцівае толькі сапраўднай прозе. Бібліяграфія: 1. Ипатова Ольга Михайловна // Республика Беларусь: энцикл. в 6 т. / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. - Минск, 2006. – Т. 3. - С. 796 2. Іпатава Вольга Іпатава // Беларуская энцыклапедыя у 18 т. / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 1998. – Т. 7. – С. 300 3. Іпатава Вольга Іпатава // Энцыклапедыя літаратуры і мастацства Беларусі у 5 т. / рэдкал. І. П. Шамякін [і інш.]. – Мінск, 1985. – Т. 2. – С. 593 4. Знакамітыя людзі Карэліччыны : [камплект з 4 паштовак] / Карэліцкая цэнтральная раённая бібліятэка, Аддзел бібліятэчнага маркетынгу. - Карэлічы, 2012. - 1 вокладка (4 асобных ліста) 5. Макмілін, А. Пісьменства ў халодным клімаце : беларуская літаратура ад 70-х гг. XX ст. да нашых дзён / Арнольд Макмілін. - Беласток : Orthdruk, 2011. - 910 с. 6. Савік, Лідзія Сымонаўна. Адна між замкаў : лiтаратурны партрэт Вольгi Iпатавай / Л. С. Савiк. – Мінск, 2003. – 165 с. 7. Шынкарэнка, Вольга Карпаўна. Нястомных пошукаў дарога : праблемы паэтыкi сучаснай беларускай гiстарычнай прозы / В. К. Шынкарэнка. - Мінск, 2002. – 207 c. 8. Якавенка, Н. В. Аўтарскі пераклад беларускай мастацкай прозы XX - пачатку XXI стагоддзя / Н. В. Якавенка // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя гуманітарных навук = Известия Национальной академии наук Беларуси. Серия гуманитарных наук = Proceedings of the National Academy of Sciences of Belarus. Humanitarian Series. - 2013.- № 2. - С. 99 - 103. 9. Кірушкіна, М. Мастацкія адметнасці гістарычнай прозы Вольгі Іпатавай / Марыя Кірушкіна // Роднае слова. - 2013.- № 7. - С. 26 - 28. 10. Лясун, Л. Мастацкая літаратура і гісторыя / Л. Лясун // Роднае слова. - 2007. - № 8. - C. 46 - 48 11. Дамарад, I. У пошуках нацыянальнага героя / І. Дамарад // Роднае слова. - 2005. - № 3. - C. 12 - 16 12. Лаўрык, Т. Апошняя з роду крывічоў / Т. Лаўрык // Роднае слова. - 2004. - № 12. – С. 72 - 79 13. Дамарад, I. "Князёўнаю полацкую пачаты..." / І. Дамарад // Роднае слова. - 2004. - № 8. - C. 8 - 11 14. Несцяровіч, Л. Жыць паводле свайго прызначэння / Л. Несцяровіч // Бібліятэка прапануе. - 2004. - № 6. - С. 18 - 21 15. Шынкарэнка, В. Прасцяг бясконцы ў дзіды часу / В. Шынкарэнка // ЛіМ. - 2002. - 12 крас.(№ 15 - 16). - C. 6 - 7 16. Шынкарэнка, В. У кожнага свой шлях / В. Шынкарэнка // Маладосць. - 2001. - № 11. - С. 230 - 236 17. Якімец, I. I. Паэтыка экзотыкi / І. Якімец // Весн. БДУ. Сер. 4. - 2001. - № 1. - C. 41 - 44 18. Шынкарэнка, В. Нам адраджацца - праз вяртанне / В. Шынкарэнка // Беларусь. - 2000. - № 9. - C. 40 - 42 19. Савік, Л. Дрэва надзеi / Л. Савік // Полымя. - 1999. - № 12. - С. 204 - 212 |
|
|
26.2.2021, 13:54
Сообщение
#2
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3873 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Цеплыня ў сэрцы, глыбіня ў душы, блізкасць да Бога 30 – 65 год з дня нараджэння Хрысціны Лялько, беларускай пісьменніцы, галоўнага рэдактара часопіса “Наша вера”. Хрысціна Аляксееўна Лялько, нарадзілася 30 сакавіка 1956 г. на хутары, што ля вёскі Хадзюкі на Лідчыне. Пасля заканчэння Тарноўскай сярэдняй школы (1973), працавала бухгалтарам у Радзівонішкаўскім сельсавеце Лідскага раёна. З 1974 года вучылася на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага універсітэта (аддзяленне беларускай мовы і літаратуры). Пасля заканчэння БДУ (1979) засталася ў сталіцы. Працавала навуковым супрацоўнікам у Літаратурным музеі Янкі Купалы, з 1983 карэспандэнтам газеты “Літаратура і мастацтва”, з 1984 – рэдактар аддзела літаратуры часопіса “Беларусь”. Літаратурную дзейнасць Хрысціна Лялько пачынала ў 1971 з вершаў, апублікаваных на старонках лідскай раённай газеты “Уперад”. Пазней падборка вершаў была змешчана ў зборніку “Дзень паэзіі”. Першае апавяданне “Груган” пабачыла свет ў газеце “Літаратура і мастацтва”, а потым яе апавяданні рэгулярна друкаваліся на старонках рэспубліканскіх газет і часопісаў (“Звязда”, “ЛіМ”, “Полымя”, “Маладосць”, “Нёман”, “Беларусь”). У 90-я гады лёс падараваў Хрысціне дзве незабыўныя сустрэчы з Папам Янам Паўлам ІІ. Святы Айцец благаславіў яе на выданне каталіцкіх часопісаў “Наша вера” і “Ave Maria”. Лялько сабрала каля квартальніка “Наша вера” лепшыя творчыя сілы – святароў, пісьменнікаў, вучоных, даследчыкаў роднай культуры, гісторыі, літаратуры. Заснавала пры часопісе “Бібліятэку “Нашай веры” і стала яе галоўным рэдактарам. Хрысціна перакладае з польскай мовы. У яе перакладзе выйшлі кнігі Папы Яна Паўла ІІ “Пераступіць парог надзеі”, “Дар і Таямніца”, энцыклікі “Fides et ratio”, “Ecclesia de Eucharistia”, Апостальскі ліст пра Ружанец “Rosarium Virginis Mariae”, кнігі іншых польскіх тэолагаў. Аўтар кніг “Дарога пад гару”, “Канвалии”, “На далонях любві”, “Святанак над бярозамi”, “Адвячорак”. Бібліяграфія: Лялько Хрысціна Аляксееўна : Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 2000. – Т. 9. – С. 422. Лялько Хрысціна Аляксееўна // Бел. пісьменнікі: біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т.- Мінск, 1995.- Т.4. - С. 144 - 145. Макмілін, А. Хрысціна Лялько [(нар. у 1956 г., в.Хадзюкі Лід. р-на)] / Арнольд Макмілін // Макмілін, А. Пісьменства ў халодным клімаце : беларуская літаратура ад 70-х гг. XX ст. да нашых дзён / Арнольд Макмілін. - Беласток, 2011. — С. 403 - 407. Калядка, С.У. Трансперсанальная сутнасць кахання ў лірыцы Соф'і Шах і Хрысціны Лялько // Калядка, С.У. Беларуская сучасная жаночая паэзія. Мастацкія канцэпцыі "жаночага шчасця" / С. У. Калядка. - Мінск, 2010. - С. 147 - 155. Бічэль, Д. Хрысціна Лялько : эсэ // Бічэль, Д. Хадзі на мой голас / Данута Бічэль. - Гародня-Wroclaw, 2008. - С. 157 - 160. Слiўкiн, В. Яны нарадзіліся на Лідчыне / В. Сліўкін // Памяць : Ліда. Лідскі раён : Гiст.-дак. хронiкі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал. В.Г. Баранаў [і інш.], маст. Э.Э. Жакевіч. – Мінск, 2004. – С. 463. Лялько Хрысціна Аляксееўна / А. Пяткевiч // Людзi культуры з Гродзеншчыны / Аляксей Пяткевіч. - Гродно, 2000. - C. 183 – 184 с. |
|
|
Текстовая версия | Сейчас: 5.11.2024, 4:15 |