Акцыя "Чытаем беларускую кнігу", Літаратурныя юбілеі |
Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )
Акцыя "Чытаем беларускую кнігу", Літаратурныя юбілеі |
5.1.2015, 9:47
Сообщение
#1
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3860 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Беларусь! Твая дачка я 1 студзеня – 70 гадоў з дня нараджэння Вольгі Іпатавай (1945), беларускай пісьменніцы Ці не сама Еўфрасіння кіравала яе дарогу ў тую букіністычную кнігарню, куды выпадкова (?) зайшла маладзенькая супрацоўніца Гродзенскага тэлебачання, якая прыехала ў Каўнас па новы прыстойны абутак, а замест яго павезла дадому тоўстую кнігу Вацлава Ластоўскага “Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі”, што разгарнулася якраз на выяве Еўфрасінні Полацкай? А наперадзе яшчэ чакалі архівы, старыя фаліянты, пакутлівы творчы пошук – і кнігі, са старонак якіх самыя лепшыя людзі, народжаныя на беларускай зямлі, колішнія героі, узіраюцца ў нашы твары, пазнаючы ў нас свае рысы, з пачуццём роспачы, часам нават расчаравання, але заўсёды з надзеяй... Вольга Міхайлаўна Іпатава – аўтарка выбітнай прозы пра беларускую мінуўшчыну: цыкла апавяданняў “Гул далёкіх стагоддзяў” (змешчаны у кнізе “Перакат”), аповесцяў “Прадыслава”(1971), “За морам Хвалынскім”, “Чорная княгіня”,”Агонь у жылах крэменю” (усе 1969), “Ліпенскія навальніцы”(1973) і “Парасткі” (1976). Проза, насычаная яркімі вобразамі, кожны з якіх застаецца ў памяці, склала зборнікі “Вецер над стромай”(1977), “Дваццаць хвілін з Немезідай” (1981), “Перакат” (1984). У 1996 годзе выдадзена кніга «Паміж Масквой і Варшавай», у 2002 годзе выйшла трылогія «Альгердава дзіда» («Залатая жрыца Ашвінаў», «Вяшчун Гедыміна», «Альгердава дзіда») і інш. Імкненне зрабіць веды пра беларускую гісторыю максімальна пашыранымі сярод самых розных чытацкіх катэгорый уплывае на сюжэты раманаў Вольгі Іпатавай. Інтрыга, неверагодныя прыгоды, яркія характары, моцныя пачуцці, экзатычнасць язычніцкай веры нашых продкаў, нечаканыя сюжэтныя хады – усё гэта пашырае кола чытачоў. Мова Іпатаўскіх раманаў настолькі дасканалая, што стварае падманнае адчуванне лёгкасці, уласцівае толькі сапраўднай прозе. Бібліяграфія: 1. Ипатова Ольга Михайловна // Республика Беларусь: энцикл. в 6 т. / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. - Минск, 2006. – Т. 3. - С. 796 2. Іпатава Вольга Іпатава // Беларуская энцыклапедыя у 18 т. / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 1998. – Т. 7. – С. 300 3. Іпатава Вольга Іпатава // Энцыклапедыя літаратуры і мастацства Беларусі у 5 т. / рэдкал. І. П. Шамякін [і інш.]. – Мінск, 1985. – Т. 2. – С. 593 4. Знакамітыя людзі Карэліччыны : [камплект з 4 паштовак] / Карэліцкая цэнтральная раённая бібліятэка, Аддзел бібліятэчнага маркетынгу. - Карэлічы, 2012. - 1 вокладка (4 асобных ліста) 5. Макмілін, А. Пісьменства ў халодным клімаце : беларуская літаратура ад 70-х гг. XX ст. да нашых дзён / Арнольд Макмілін. - Беласток : Orthdruk, 2011. - 910 с. 6. Савік, Лідзія Сымонаўна. Адна між замкаў : лiтаратурны партрэт Вольгi Iпатавай / Л. С. Савiк. – Мінск, 2003. – 165 с. 7. Шынкарэнка, Вольга Карпаўна. Нястомных пошукаў дарога : праблемы паэтыкi сучаснай беларускай гiстарычнай прозы / В. К. Шынкарэнка. - Мінск, 2002. – 207 c. 8. Якавенка, Н. В. Аўтарскі пераклад беларускай мастацкай прозы XX - пачатку XXI стагоддзя / Н. В. Якавенка // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя гуманітарных навук = Известия Национальной академии наук Беларуси. Серия гуманитарных наук = Proceedings of the National Academy of Sciences of Belarus. Humanitarian Series. - 2013.- № 2. - С. 99 - 103. 9. Кірушкіна, М. Мастацкія адметнасці гістарычнай прозы Вольгі Іпатавай / Марыя Кірушкіна // Роднае слова. - 2013.- № 7. - С. 26 - 28. 10. Лясун, Л. Мастацкая літаратура і гісторыя / Л. Лясун // Роднае слова. - 2007. - № 8. - C. 46 - 48 11. Дамарад, I. У пошуках нацыянальнага героя / І. Дамарад // Роднае слова. - 2005. - № 3. - C. 12 - 16 12. Лаўрык, Т. Апошняя з роду крывічоў / Т. Лаўрык // Роднае слова. - 2004. - № 12. – С. 72 - 79 13. Дамарад, I. "Князёўнаю полацкую пачаты..." / І. Дамарад // Роднае слова. - 2004. - № 8. - C. 8 - 11 14. Несцяровіч, Л. Жыць паводле свайго прызначэння / Л. Несцяровіч // Бібліятэка прапануе. - 2004. - № 6. - С. 18 - 21 15. Шынкарэнка, В. Прасцяг бясконцы ў дзіды часу / В. Шынкарэнка // ЛіМ. - 2002. - 12 крас.(№ 15 - 16). - C. 6 - 7 16. Шынкарэнка, В. У кожнага свой шлях / В. Шынкарэнка // Маладосць. - 2001. - № 11. - С. 230 - 236 17. Якімец, I. I. Паэтыка экзотыкi / І. Якімец // Весн. БДУ. Сер. 4. - 2001. - № 1. - C. 41 - 44 18. Шынкарэнка, В. Нам адраджацца - праз вяртанне / В. Шынкарэнка // Беларусь. - 2000. - № 9. - C. 40 - 42 19. Савік, Л. Дрэва надзеi / Л. Савік // Полымя. - 1999. - № 12. - С. 204 - 212 |
|
|
31.3.2021, 10:22
Сообщение
#2
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3860 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
“У душы… міласць да краю свайго” 23 красавіка – 125 гадоў з дня нараджэння З.Бядулі (1886 – 1941), пісьменніка Змітрок Бядуля (сапр. Плаўнік Самуіл Яфімавіч) – адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры. Яго імя займае адметнае месца ў галерэі імёнаў тых, хто сваёй дзейнасцю ўславіў беларускі народ, узбагаціў яго культуру, мастацтва. Змітрок Бядуля – фіруга яркая, каларытная, неардынарная; у нацыянальным прыгожым пісьменстве ён паэт-рамантык, аўтар лірычных вершаў і мініяцюр, раманіст, публіцыст з выразна акрэсленай цікавасцю да актуальных праблем, таленавіты і арыгінальны тэатральны крытык, даследчык пытанняў этнаграфіі і фальклору, дзіцячы пісьменнік. З.Бядуля ўнёс вялікі ўклад у развіццё беларускага краязнаўства і распрацоўку праблемы ўзаемауплыву беларускай і яўрэйскай культуры, адным з першых у беларускай літаратуры звярнуўся да паказу лёсу сялянства ва ўмовах вялікіх сацыяльных пераўтварэнняў. Дарэвалюцыйныя апавяданні пісьменніка – “Злодзей”, “Сон Анупрэя”, “Гора ўдавы Сымоніхі”, “Пяць лыжак заціркі”, “На каляды к сыну”, “Летапісцы”, “Малыя дрывасекі” – сталі вялікім дасягненнем беларускай прозы. Першую кнігу рамана З. Бядулі “Язэп Крушынскі”, закончаную ў 1929г., можна лічыць вяршыняй рэалістычнага майстэрства пісьменніка і значным мастацкім дасягненнем ва ўсёй тагачаснай беларускай прозе. Аўтар аб’ектыўна паказаў аблічча беларускай вёскі, адлюстраваў тыповыя працэсы, якія адбывліся ў яе жыцці напярэдадні калектывізацыі. Апошні буйны твор З.Бядулі – “Сярэбраная табакерка” – напісаны ў 1940 г., а надрукаваны ў 1953-м. Гэта літаратурная казка, пабудаваная як на традыцыйна-фальколрных матывах, так і на нацыянальнай і усветнай літаратурна-мастацкай творчасці. Твор мае складаны грамадска-філасофскі змест, актуальны для тагачаснай савецкай рэчаіснасці. Важна, што казка багата насычана народнымі прымаўкамі, павучаннямі. Нельга не згадзіцца з наступнымі радкамі вядомага беларускага крытыка і літаратуразнаўцы Віктара Каваленкі: “Змірок Бядуля выбраў для сваіх твораў беларускую мову не проста як рабочую літаратурную мову. Ён прыняў яе як мову сваёй душы, якая сама стала душой паэта і ўжо патрабавала ад яго іншага жыцця сэрца і нават іншага погляду на свет. Вось чаму сёння мы кажам, што Змітрок Бядуля быў не проста яўрэем-літаратарам, які цудоўна пісаў на беларускай мове. Мы з гонарам паўтараем, што ён – наш глыбоканацыянальны пісьменнік.” Бібліяграфія: Бядуля Змитрок (наст. Плавник Самуил Ефимович) // Республика Беларусь : энцыклопед. : [в 7 т.]. – Минск, 2006. – Т. 2. – С. 579. Сінькова, Л. Д. Змітрок Бядуля : (Самуіл Яфімавіч Плаўнік) / [Л. Д. Сінькова ] // Беларуская літаратура ХХ стагоддзя : (біяграфіі, бібліяграфія, літ. крытыка) : давед. для ст. шк. узросту / [Д. Я. Бугаёў інш.; навук. рэд. Л. Д. Сінькова]. – Мінск, 2008. – С. 47-55. Кульбянкова, І. М. Змітрок Бядуля : (Самуіл Яфімавіч Плаўнік) / [І. М. Кульбянкова] // Беларуская дзіцячая літаратура: вучэб. дапам. для студэнтаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне выш. адукацыі па спец. “Пачатковая адукацыя” / пад агул. рэд. А. М. Макарэвіча, М. Б. Яфімавай. – Мінск, 2008. – С. 160-181. Зуборев, Л. Змітрок Бядуля – белорусскій еврей: літературоведч. очерк / Леонід Зуборев. – Мінск : Кнігосбор, 2006. – 152 с. Іофе, Э. Унёсак Змітрака Бядулі ў беларускую культуру / Эмануіл Іофе // Роднае слова. – 2007. - № 6. – С. 71-73. |
|
|
Текстовая версия | Сейчас: 1.11.2024, 1:38 |