Акцыя "Чытаем беларускую кнігу", Літаратурныя юбілеі |
Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )
Акцыя "Чытаем беларускую кнігу", Літаратурныя юбілеі |
5.1.2015, 9:47
Сообщение
#1
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3877 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Беларусь! Твая дачка я 1 студзеня – 70 гадоў з дня нараджэння Вольгі Іпатавай (1945), беларускай пісьменніцы Ці не сама Еўфрасіння кіравала яе дарогу ў тую букіністычную кнігарню, куды выпадкова (?) зайшла маладзенькая супрацоўніца Гродзенскага тэлебачання, якая прыехала ў Каўнас па новы прыстойны абутак, а замест яго павезла дадому тоўстую кнігу Вацлава Ластоўскага “Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі”, што разгарнулася якраз на выяве Еўфрасінні Полацкай? А наперадзе яшчэ чакалі архівы, старыя фаліянты, пакутлівы творчы пошук – і кнігі, са старонак якіх самыя лепшыя людзі, народжаныя на беларускай зямлі, колішнія героі, узіраюцца ў нашы твары, пазнаючы ў нас свае рысы, з пачуццём роспачы, часам нават расчаравання, але заўсёды з надзеяй... Вольга Міхайлаўна Іпатава – аўтарка выбітнай прозы пра беларускую мінуўшчыну: цыкла апавяданняў “Гул далёкіх стагоддзяў” (змешчаны у кнізе “Перакат”), аповесцяў “Прадыслава”(1971), “За морам Хвалынскім”, “Чорная княгіня”,”Агонь у жылах крэменю” (усе 1969), “Ліпенскія навальніцы”(1973) і “Парасткі” (1976). Проза, насычаная яркімі вобразамі, кожны з якіх застаецца ў памяці, склала зборнікі “Вецер над стромай”(1977), “Дваццаць хвілін з Немезідай” (1981), “Перакат” (1984). У 1996 годзе выдадзена кніга «Паміж Масквой і Варшавай», у 2002 годзе выйшла трылогія «Альгердава дзіда» («Залатая жрыца Ашвінаў», «Вяшчун Гедыміна», «Альгердава дзіда») і інш. Імкненне зрабіць веды пра беларускую гісторыю максімальна пашыранымі сярод самых розных чытацкіх катэгорый уплывае на сюжэты раманаў Вольгі Іпатавай. Інтрыга, неверагодныя прыгоды, яркія характары, моцныя пачуцці, экзатычнасць язычніцкай веры нашых продкаў, нечаканыя сюжэтныя хады – усё гэта пашырае кола чытачоў. Мова Іпатаўскіх раманаў настолькі дасканалая, што стварае падманнае адчуванне лёгкасці, уласцівае толькі сапраўднай прозе. Бібліяграфія: 1. Ипатова Ольга Михайловна // Республика Беларусь: энцикл. в 6 т. / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. - Минск, 2006. – Т. 3. - С. 796 2. Іпатава Вольга Іпатава // Беларуская энцыклапедыя у 18 т. / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 1998. – Т. 7. – С. 300 3. Іпатава Вольга Іпатава // Энцыклапедыя літаратуры і мастацства Беларусі у 5 т. / рэдкал. І. П. Шамякін [і інш.]. – Мінск, 1985. – Т. 2. – С. 593 4. Знакамітыя людзі Карэліччыны : [камплект з 4 паштовак] / Карэліцкая цэнтральная раённая бібліятэка, Аддзел бібліятэчнага маркетынгу. - Карэлічы, 2012. - 1 вокладка (4 асобных ліста) 5. Макмілін, А. Пісьменства ў халодным клімаце : беларуская літаратура ад 70-х гг. XX ст. да нашых дзён / Арнольд Макмілін. - Беласток : Orthdruk, 2011. - 910 с. 6. Савік, Лідзія Сымонаўна. Адна між замкаў : лiтаратурны партрэт Вольгi Iпатавай / Л. С. Савiк. – Мінск, 2003. – 165 с. 7. Шынкарэнка, Вольга Карпаўна. Нястомных пошукаў дарога : праблемы паэтыкi сучаснай беларускай гiстарычнай прозы / В. К. Шынкарэнка. - Мінск, 2002. – 207 c. 8. Якавенка, Н. В. Аўтарскі пераклад беларускай мастацкай прозы XX - пачатку XXI стагоддзя / Н. В. Якавенка // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя гуманітарных навук = Известия Национальной академии наук Беларуси. Серия гуманитарных наук = Proceedings of the National Academy of Sciences of Belarus. Humanitarian Series. - 2013.- № 2. - С. 99 - 103. 9. Кірушкіна, М. Мастацкія адметнасці гістарычнай прозы Вольгі Іпатавай / Марыя Кірушкіна // Роднае слова. - 2013.- № 7. - С. 26 - 28. 10. Лясун, Л. Мастацкая літаратура і гісторыя / Л. Лясун // Роднае слова. - 2007. - № 8. - C. 46 - 48 11. Дамарад, I. У пошуках нацыянальнага героя / І. Дамарад // Роднае слова. - 2005. - № 3. - C. 12 - 16 12. Лаўрык, Т. Апошняя з роду крывічоў / Т. Лаўрык // Роднае слова. - 2004. - № 12. – С. 72 - 79 13. Дамарад, I. "Князёўнаю полацкую пачаты..." / І. Дамарад // Роднае слова. - 2004. - № 8. - C. 8 - 11 14. Несцяровіч, Л. Жыць паводле свайго прызначэння / Л. Несцяровіч // Бібліятэка прапануе. - 2004. - № 6. - С. 18 - 21 15. Шынкарэнка, В. Прасцяг бясконцы ў дзіды часу / В. Шынкарэнка // ЛіМ. - 2002. - 12 крас.(№ 15 - 16). - C. 6 - 7 16. Шынкарэнка, В. У кожнага свой шлях / В. Шынкарэнка // Маладосць. - 2001. - № 11. - С. 230 - 236 17. Якімец, I. I. Паэтыка экзотыкi / І. Якімец // Весн. БДУ. Сер. 4. - 2001. - № 1. - C. 41 - 44 18. Шынкарэнка, В. Нам адраджацца - праз вяртанне / В. Шынкарэнка // Беларусь. - 2000. - № 9. - C. 40 - 42 19. Савік, Л. Дрэва надзеi / Л. Савік // Полымя. - 1999. - № 12. - С. 204 - 212 |
|
|
31.5.2021, 15:09
Сообщение
#2
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3877 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Чысцейшая сутнасць душы чалавечай Ажэшка (дзявочая Паўлоўская) Эліза (1841 – 1910), польская пісьменніца, аўтар мастацкіх твораў, публіцыстычных і літаратурна-крытычных прац, перакладзеных на многія еўрапейскія мовы – 180 гадоў з дня нараджэння. Творы выдатнай польскай пісьменіцы Элаізы Ажэшкі маюць асаблівае значэнне для беларускага народа: лепшая частка яе творчай спадчыны прысвечана менавіта яму. Пісьменніца са спагадай “зазірнула” ў хату беларускага селяніна, не толькі жахнулася яго нядолі, але і бачыла духоўную прыгажосць, працавітасць і пачуццё адзінства з прыродай. Нарадзілася Э.Ажэшка ў радавітай шляхецкай сям’і Паўлоўскіх у маёнтку Мількаўшчына, непадалёку ад Гродна. Як сваім маленствам, так і ўсім свядомым жыццём яна была цесна звязана з гэтым старажытным беларускім горадам і яго ваколіцамі. Менавіта тут напісала свае лепшыя творы. У 1866г. у часопісе “Тыгоднік ілюстраваны” з’явілася яе першае друкаванае апавяданне “Малюнак з галодных гадоў” – успаміны пра голад у беларскай прыгооай вёсцы. З гэтага твора пачаўся вялікі мастацкі цыкл пра беларусаў, а мастацкая творчасць стала клопатам жыцця і адзіным сродкам для існавання. У далейшым Э.Ажэшка перайшла да жанру рамана. 80-я гг. ХІХ ст. – час найвялікшага ўздыму тврочасці Э.Ажэшкі, калі быў напісаны найбольш значны раман “Над Нёманам” (1887), дзе ўзнімаліся надзённыя праблемы тагачаснай рэчаіснасці. Ён заняў ганаровае месца не толькі ў польскай, але і сусветнай літаратуры, пра што сведчаць шматлікія пераклады на замежныя мовы. У аповесцях “Нізіны” (1884), “Дзюрдзі” (1885), “Хам” (1888), апавяданнях “Рэха”, “Тадэвуш”, “У зімовы вечар” Э. Ажэшка расказала аб жыцці беларускага народа, стварыла яго псіхалагічна дакладны вобраз. Элаіза Ажэшка пісала на польскай мове, але заняла ў гісторыі беларускай літаратуры асаблівае месца. Пісьменніца са спачываннем і пашанай ставілася да працавітага беларускага народа, вывучала яго жыццё і побыт, любіла беларускія краявіды, сабрала багаты і арыгінальны фальклорны матэрыял. Памерла Э.Ажэшка ў Гродне. У 1929г. у гэтым горадзе пісьменніцы ўстаноўлены помнік, яе імем названа адна з галоўных вуліц. У 2001 г. у доме дзе жыла Э.Ажэшка адкрыты музей. Бібліяграфія Гапава, В. І. Элаіза Ажэшка: жыццё і творчасць / Валянціна Гапава. – Міск: Беларусь, 1969. – 230 с. Творчасць Элаізы Ажэшкі і беларуская культура : зб навук. прац / УА “Гродзен. дзярж. ун-т імя Я.Купалы”, каф. Пол. філалогіі; пад. рэд. С.П. Мусенкі. – Гродна : [ГрДУ], 2002. – 330 с. Масляніцына, І. Жанчыны ў гісторыі Беларусі / Ірына Масляніцына, Мікола Багадзяж // Беларускі гістрычны часопіс. – 2005. - № 1. – С 45-49. Казбярук, У. Беларускія перастварэнні Элізы Ажэшкі / Уладзімір Казбярук // Роднае слова, 2003. - № 8. – С. 15-16. |
|
|
Текстовая версия | Сейчас: 5.11.2024, 20:30 |