Акцыя "Чытаем беларускую кнігу", Літаратурныя юбілеі |
Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )
Акцыя "Чытаем беларускую кнігу", Літаратурныя юбілеі |
5.1.2015, 9:47
Сообщение
#1
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3873 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Беларусь! Твая дачка я 1 студзеня – 70 гадоў з дня нараджэння Вольгі Іпатавай (1945), беларускай пісьменніцы Ці не сама Еўфрасіння кіравала яе дарогу ў тую букіністычную кнігарню, куды выпадкова (?) зайшла маладзенькая супрацоўніца Гродзенскага тэлебачання, якая прыехала ў Каўнас па новы прыстойны абутак, а замест яго павезла дадому тоўстую кнігу Вацлава Ластоўскага “Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі”, што разгарнулася якраз на выяве Еўфрасінні Полацкай? А наперадзе яшчэ чакалі архівы, старыя фаліянты, пакутлівы творчы пошук – і кнігі, са старонак якіх самыя лепшыя людзі, народжаныя на беларускай зямлі, колішнія героі, узіраюцца ў нашы твары, пазнаючы ў нас свае рысы, з пачуццём роспачы, часам нават расчаравання, але заўсёды з надзеяй... Вольга Міхайлаўна Іпатава – аўтарка выбітнай прозы пра беларускую мінуўшчыну: цыкла апавяданняў “Гул далёкіх стагоддзяў” (змешчаны у кнізе “Перакат”), аповесцяў “Прадыслава”(1971), “За морам Хвалынскім”, “Чорная княгіня”,”Агонь у жылах крэменю” (усе 1969), “Ліпенскія навальніцы”(1973) і “Парасткі” (1976). Проза, насычаная яркімі вобразамі, кожны з якіх застаецца ў памяці, склала зборнікі “Вецер над стромай”(1977), “Дваццаць хвілін з Немезідай” (1981), “Перакат” (1984). У 1996 годзе выдадзена кніга «Паміж Масквой і Варшавай», у 2002 годзе выйшла трылогія «Альгердава дзіда» («Залатая жрыца Ашвінаў», «Вяшчун Гедыміна», «Альгердава дзіда») і інш. Імкненне зрабіць веды пра беларускую гісторыю максімальна пашыранымі сярод самых розных чытацкіх катэгорый уплывае на сюжэты раманаў Вольгі Іпатавай. Інтрыга, неверагодныя прыгоды, яркія характары, моцныя пачуцці, экзатычнасць язычніцкай веры нашых продкаў, нечаканыя сюжэтныя хады – усё гэта пашырае кола чытачоў. Мова Іпатаўскіх раманаў настолькі дасканалая, што стварае падманнае адчуванне лёгкасці, уласцівае толькі сапраўднай прозе. Бібліяграфія: 1. Ипатова Ольга Михайловна // Республика Беларусь: энцикл. в 6 т. / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. - Минск, 2006. – Т. 3. - С. 796 2. Іпатава Вольга Іпатава // Беларуская энцыклапедыя у 18 т. / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 1998. – Т. 7. – С. 300 3. Іпатава Вольга Іпатава // Энцыклапедыя літаратуры і мастацства Беларусі у 5 т. / рэдкал. І. П. Шамякін [і інш.]. – Мінск, 1985. – Т. 2. – С. 593 4. Знакамітыя людзі Карэліччыны : [камплект з 4 паштовак] / Карэліцкая цэнтральная раённая бібліятэка, Аддзел бібліятэчнага маркетынгу. - Карэлічы, 2012. - 1 вокладка (4 асобных ліста) 5. Макмілін, А. Пісьменства ў халодным клімаце : беларуская літаратура ад 70-х гг. XX ст. да нашых дзён / Арнольд Макмілін. - Беласток : Orthdruk, 2011. - 910 с. 6. Савік, Лідзія Сымонаўна. Адна між замкаў : лiтаратурны партрэт Вольгi Iпатавай / Л. С. Савiк. – Мінск, 2003. – 165 с. 7. Шынкарэнка, Вольга Карпаўна. Нястомных пошукаў дарога : праблемы паэтыкi сучаснай беларускай гiстарычнай прозы / В. К. Шынкарэнка. - Мінск, 2002. – 207 c. 8. Якавенка, Н. В. Аўтарскі пераклад беларускай мастацкай прозы XX - пачатку XXI стагоддзя / Н. В. Якавенка // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя гуманітарных навук = Известия Национальной академии наук Беларуси. Серия гуманитарных наук = Proceedings of the National Academy of Sciences of Belarus. Humanitarian Series. - 2013.- № 2. - С. 99 - 103. 9. Кірушкіна, М. Мастацкія адметнасці гістарычнай прозы Вольгі Іпатавай / Марыя Кірушкіна // Роднае слова. - 2013.- № 7. - С. 26 - 28. 10. Лясун, Л. Мастацкая літаратура і гісторыя / Л. Лясун // Роднае слова. - 2007. - № 8. - C. 46 - 48 11. Дамарад, I. У пошуках нацыянальнага героя / І. Дамарад // Роднае слова. - 2005. - № 3. - C. 12 - 16 12. Лаўрык, Т. Апошняя з роду крывічоў / Т. Лаўрык // Роднае слова. - 2004. - № 12. – С. 72 - 79 13. Дамарад, I. "Князёўнаю полацкую пачаты..." / І. Дамарад // Роднае слова. - 2004. - № 8. - C. 8 - 11 14. Несцяровіч, Л. Жыць паводле свайго прызначэння / Л. Несцяровіч // Бібліятэка прапануе. - 2004. - № 6. - С. 18 - 21 15. Шынкарэнка, В. Прасцяг бясконцы ў дзіды часу / В. Шынкарэнка // ЛіМ. - 2002. - 12 крас.(№ 15 - 16). - C. 6 - 7 16. Шынкарэнка, В. У кожнага свой шлях / В. Шынкарэнка // Маладосць. - 2001. - № 11. - С. 230 - 236 17. Якімец, I. I. Паэтыка экзотыкi / І. Якімец // Весн. БДУ. Сер. 4. - 2001. - № 1. - C. 41 - 44 18. Шынкарэнка, В. Нам адраджацца - праз вяртанне / В. Шынкарэнка // Беларусь. - 2000. - № 9. - C. 40 - 42 19. Савік, Л. Дрэва надзеi / Л. Савік // Полымя. - 1999. - № 12. - С. 204 - 212 |
|
|
2.7.2021, 7:30
Сообщение
#2
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3873 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Элаіза Пашкевіч. Цётка ўсіх беларусаў 3 - 145 год з дня нараджэння Цёткі (Пашкевіч Алаізы Сцяпанаўны), (1876-1916), беларускай паэткі, грамадска-культурнай дзеячкі, асветніцы, артысткі тэатра, педпгога, выдаўца. Першая беларуская паэтка ХХ-га стагоддзя. Нарадзілася на Гродзеншчыне. Пакінула невялікую літаратурную спадчыну, але гэтыя творы ўвайшлі ў скарбніцу беларускай літаратуры. Партыйная клічка Цётка стала яе літаратурным псеўданімам. Удзельнічала ў стварэнні Беларускай рэвалюцыйнай грамады. Была паплечнікам К. Каганца, братоў Івана і Антона Луцкевічаў, В. Іваноўскага, Я.Хлябцэвіча, А.Бурбіса, В.Ластоўскага, І.Буйніцкага. У 1912 годзе яе творы ўзгадваліся крытыкамі нароўні з вершамі Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча. Падпольная рэвалюцыйная дзейнасць моцна шкодзіла літаратурнай рабоце. У Вільні арганізоўвала рабочыя рэвалюцыйныя гурткі, пісала і распаўсюджвала пракламацыі. Была вымушана эмігрыраваць у Аўстра-Венгрыю (Львоў). На радзіму прыязджала нелегальна. Пасля заканчэння ў Санкт-Пецярбургу Аляксандраўскай жаночай гімназіі, хацела вучыцца далей. Аднак толькі ўрыўкамі папаўняла веды ў Львоўскім, Кракаўскім універсітэтах. Вывучала філасофію. У пачатку 1900-х гадоў Цётка працавала ў Віленскай бальніцы. У 1914 г. зноў як сястра міласэрнасці аказвала дапамогу ў салдацкім тыфозным бараку. Сама ўжо хварэла на сухоты. Смерць сваю прыняла ад тыфу на роднай зямлі. Цётка была надзвычай актыўнай і энергічнай жанчынай: вось яна ў Санкт-Пецярбургу чытае на вечарыне свае вершы, неўзабаве выступае з прамовамі на маёўках у Вільні, як актрыса вандруе па Беларусі з тэатрам Ігната Буйніцкага. У 1905 г. ў Вільні А.Пашкевіч знаёміцца з Элізай Ажэшка і пакідае вельмі добрае ўражанне ў знакамітай пісьменніцы. Ананімна друкуе кнігу “Праграма для збірання матэрыялаў аб батлейках на Беларусі”. У 1915 г. разам з братамі Луцкевічамі адкрывае ў Вільні першыя беларускія настаўніцкія курсы. У тым жа годзе Цётка прыязджае ў Гродна, наведвае ўсе рэвалюцыйныя гурткі, культурніцкія суполкі. Яна сябруе з Купалам, Коласам, Багдановічам, Гарэцкім, Гартным, Ядвігіным Ш., Паўловічам, Бядулем. Яе вершы, апавяданні, дарожныя нататкі, артыкулы рэгулярна друкуюцца ва ўсіх больш-менш значных выданнях таго часу – “Наша ніва”, “Беларускі каляндар”, альманаху “Маладая Беларусь” (СПб), “Лучынка”. Бібліяграфія: 1. Алаіза Пашкевіч (Цётка) (1876-1916) : прыцягненне матчынага слова // Мяснiкоў, А. Сто асоб беларускай гiсторыi: гiстарычныя партрэты / А. Мяснікоў. – Мінск : Литература и искусство, 2008. - C. 150-152. 2. . Астаповiч, Г. "Песня і кветка Айчыны" : да 135-годдзя з дня нараджэння Цёткі / Г. Астаповіч // Алеся. - 2011. - № 8. - C. 22-24. 3. Бартошык, Ю. Бліскавіца на небе беларускасці / Юрась Бартошык // Полымя. - 2016. - № 7. - С. 145-164. 4. Лаўрэш, Л. Лёсы родных Алаізы Пашкевіч / Леанід Лаўрэш // Лідскі Летапісец. - 2016. — № 3. — С. 15—16. 5. Петрушкевiч, А. Алаіза Пашкевіч (Цётка) — першая між знакамітых / А. Петрушкевіч // Роднае слова. - 2011. - № 7. - C. 6-8. |
|
|
Текстовая версия | Сейчас: 5.11.2024, 4:57 |