Акцыя "Чытаем беларускую кнігу", Літаратурныя юбілеі |
Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )
Акцыя "Чытаем беларускую кнігу", Літаратурныя юбілеі |
5.1.2015, 9:47
Сообщение
#1
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3860 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Беларусь! Твая дачка я 1 студзеня – 70 гадоў з дня нараджэння Вольгі Іпатавай (1945), беларускай пісьменніцы Ці не сама Еўфрасіння кіравала яе дарогу ў тую букіністычную кнігарню, куды выпадкова (?) зайшла маладзенькая супрацоўніца Гродзенскага тэлебачання, якая прыехала ў Каўнас па новы прыстойны абутак, а замест яго павезла дадому тоўстую кнігу Вацлава Ластоўскага “Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі”, што разгарнулася якраз на выяве Еўфрасінні Полацкай? А наперадзе яшчэ чакалі архівы, старыя фаліянты, пакутлівы творчы пошук – і кнігі, са старонак якіх самыя лепшыя людзі, народжаныя на беларускай зямлі, колішнія героі, узіраюцца ў нашы твары, пазнаючы ў нас свае рысы, з пачуццём роспачы, часам нават расчаравання, але заўсёды з надзеяй... Вольга Міхайлаўна Іпатава – аўтарка выбітнай прозы пра беларускую мінуўшчыну: цыкла апавяданняў “Гул далёкіх стагоддзяў” (змешчаны у кнізе “Перакат”), аповесцяў “Прадыслава”(1971), “За морам Хвалынскім”, “Чорная княгіня”,”Агонь у жылах крэменю” (усе 1969), “Ліпенскія навальніцы”(1973) і “Парасткі” (1976). Проза, насычаная яркімі вобразамі, кожны з якіх застаецца ў памяці, склала зборнікі “Вецер над стромай”(1977), “Дваццаць хвілін з Немезідай” (1981), “Перакат” (1984). У 1996 годзе выдадзена кніга «Паміж Масквой і Варшавай», у 2002 годзе выйшла трылогія «Альгердава дзіда» («Залатая жрыца Ашвінаў», «Вяшчун Гедыміна», «Альгердава дзіда») і інш. Імкненне зрабіць веды пра беларускую гісторыю максімальна пашыранымі сярод самых розных чытацкіх катэгорый уплывае на сюжэты раманаў Вольгі Іпатавай. Інтрыга, неверагодныя прыгоды, яркія характары, моцныя пачуцці, экзатычнасць язычніцкай веры нашых продкаў, нечаканыя сюжэтныя хады – усё гэта пашырае кола чытачоў. Мова Іпатаўскіх раманаў настолькі дасканалая, што стварае падманнае адчуванне лёгкасці, уласцівае толькі сапраўднай прозе. Бібліяграфія: 1. Ипатова Ольга Михайловна // Республика Беларусь: энцикл. в 6 т. / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. - Минск, 2006. – Т. 3. - С. 796 2. Іпатава Вольга Іпатава // Беларуская энцыклапедыя у 18 т. / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 1998. – Т. 7. – С. 300 3. Іпатава Вольга Іпатава // Энцыклапедыя літаратуры і мастацства Беларусі у 5 т. / рэдкал. І. П. Шамякін [і інш.]. – Мінск, 1985. – Т. 2. – С. 593 4. Знакамітыя людзі Карэліччыны : [камплект з 4 паштовак] / Карэліцкая цэнтральная раённая бібліятэка, Аддзел бібліятэчнага маркетынгу. - Карэлічы, 2012. - 1 вокладка (4 асобных ліста) 5. Макмілін, А. Пісьменства ў халодным клімаце : беларуская літаратура ад 70-х гг. XX ст. да нашых дзён / Арнольд Макмілін. - Беласток : Orthdruk, 2011. - 910 с. 6. Савік, Лідзія Сымонаўна. Адна між замкаў : лiтаратурны партрэт Вольгi Iпатавай / Л. С. Савiк. – Мінск, 2003. – 165 с. 7. Шынкарэнка, Вольга Карпаўна. Нястомных пошукаў дарога : праблемы паэтыкi сучаснай беларускай гiстарычнай прозы / В. К. Шынкарэнка. - Мінск, 2002. – 207 c. 8. Якавенка, Н. В. Аўтарскі пераклад беларускай мастацкай прозы XX - пачатку XXI стагоддзя / Н. В. Якавенка // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя гуманітарных навук = Известия Национальной академии наук Беларуси. Серия гуманитарных наук = Proceedings of the National Academy of Sciences of Belarus. Humanitarian Series. - 2013.- № 2. - С. 99 - 103. 9. Кірушкіна, М. Мастацкія адметнасці гістарычнай прозы Вольгі Іпатавай / Марыя Кірушкіна // Роднае слова. - 2013.- № 7. - С. 26 - 28. 10. Лясун, Л. Мастацкая літаратура і гісторыя / Л. Лясун // Роднае слова. - 2007. - № 8. - C. 46 - 48 11. Дамарад, I. У пошуках нацыянальнага героя / І. Дамарад // Роднае слова. - 2005. - № 3. - C. 12 - 16 12. Лаўрык, Т. Апошняя з роду крывічоў / Т. Лаўрык // Роднае слова. - 2004. - № 12. – С. 72 - 79 13. Дамарад, I. "Князёўнаю полацкую пачаты..." / І. Дамарад // Роднае слова. - 2004. - № 8. - C. 8 - 11 14. Несцяровіч, Л. Жыць паводле свайго прызначэння / Л. Несцяровіч // Бібліятэка прапануе. - 2004. - № 6. - С. 18 - 21 15. Шынкарэнка, В. Прасцяг бясконцы ў дзіды часу / В. Шынкарэнка // ЛіМ. - 2002. - 12 крас.(№ 15 - 16). - C. 6 - 7 16. Шынкарэнка, В. У кожнага свой шлях / В. Шынкарэнка // Маладосць. - 2001. - № 11. - С. 230 - 236 17. Якімец, I. I. Паэтыка экзотыкi / І. Якімец // Весн. БДУ. Сер. 4. - 2001. - № 1. - C. 41 - 44 18. Шынкарэнка, В. Нам адраджацца - праз вяртанне / В. Шынкарэнка // Беларусь. - 2000. - № 9. - C. 40 - 42 19. Савік, Л. Дрэва надзеi / Л. Савік // Полымя. - 1999. - № 12. - С. 204 - 212 |
|
|
3.8.2021, 7:06
Сообщение
#2
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3860 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Свечка на золкім небе 18 жніўня - 70 годоў з дня нараджэння (1946 г.) Аляксандра Андрэевіча Марціновіча, літаратуразнаўца, крытыка, публіцыста, краязнаўца, журналіста, празаіка. Разнастайнацю вылучаецца дзейнасць Аляксандра Андрэевіча Марціновіча, не проста крытыка, а актыўнага, удумлівага папулярызатара нацыянальнай літаратуры і культурнай спадчыны Беларусі. Асноўнымі жанрамі літаратурнай дзейнасці А. Марціновіча з’яўляюцца рэцэнзіі, літаратурныя агляды, нарысы, інтэрвью. Упершыню выступіў у рэспубліканскім друку ў 1964 г. спачатку як журналіст. Рэгулярна пачаў друкавацца з 1966г. У 1990г. выйшаў першы зборнік “Далучанасць”, дзе былі сабраны літаратурна-крытычныя артукулы, рэцэнзіі, эсэ. У ім аўтар аналізуе творы , якія па розных прычынах доўгі час былі невядомыя шырокаму колу чытачоў ці ўвогуле чакалі свайго часу ў архівах. Крытык разглядае новыя па тым часе творчыя здабыткі Я.Скрыгана, В.Быкава, К.Кірыенкі, Б.Сачанкі, Л.Арабей, Г.Далідовіча і інш. У гэтым жа годзе выйшла новая кніга творчых партрэтаў “Пад небам вечнасці”. Крытык цёпла гаворыць пра тых, каго няма побач з намі, расказвае пра іх лёсы, творчасць, свае сустрэчы з імі. Крапатлівая работа па выяўленні матэрыялаў пра жыццё і дзейнасць вядомых асоб выліваецца ў цэлыя кнігі нарысаў асобнай серыі “100 выдатных дзеячаў беларускай культуры”. На працягу ўсёй творчай дзейнасці А.Марціновіч цікавіўся краязнаўствам. Па крупінах збіраў матэрялы пра родны край. У 1992г. выйшла краязнаўчая кніга “Ля Каменкі бруістай” пра Капыль і ваколіцы, знакамітых людзей гэтай старонкі. Захапленне краязнаўствам падштурхнула А.Марціновіча да напісання гісторыка-дакументальных хронік гарадоў і раёнаў Беларусі “Памяць”. Гэта праца вымагала шмат часу, патрабавала дасканалага вывучэння краязнаўчых дакументаў у архівах, бібліятэках, сустрэч, частых паездак па раёнах. Яго артыкулы змешчаны ў выданнях, прысвечаных Лагойскаму, Старадарожскаму і Мядзельскаму раёнам. Асобнае месца ў творчасці літаратуразнаўца займае айчынная гісторыя. Пісьменнік стварыў больш за 300 гістарычных партрэтаў знакамітых суайчыннікаў. Ён з’яўляецца аўтарам гістарычных нарысаў і эсэ “Зерне да зерня” (1996 г.), “У часе прасветленыя твары” (1999 г.), “Элегіі забытых дарог” (2001 г.), “Хто мы, адкуль мы…” (2008 г.) і інш. Аповеды пра знакамітых асоб, пабудаваныя на гістарычным матэрыяле, вядомых і даўно забытых крыніцах, вызначаюцца лёгкасцю ўспрымання. Аўтар імкнецца дакладна выбудаваць месца гістарычнага персанажа ў беларускай навуцы, літаратуры, палітычным жыцці нашай краіны. Шмат А.Марцінович піша пра беларускую дзіцячую літаратуру. У 1998г. выйшаў у двух кнігах дапаможнік для педагогаў дашкольных устаноў”Святло чароўнага ліхтарыка: выбраныя старонкі гісторыі беларускай дзіцячай літаратуры”. Юнаму чытачу адрасаваны такія кнігі, як “Свяці, зорка, свяці: дзецям пра Максіма Багдановіча”(2011г.), “Кот, які сябраваў з камп’ютарам” (2012г.), “Чудеса дикого леса” (2015г.) і інш. У кожным апавяданні, казцы пісьменнік здолеў выбраць адпаведную мысленню дзіцяці інтанацыю. Творчая дзейнасць А.Марціновіча атрымала прызнанне. Ён лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь імя К.Каліноўскага, літаратурнай прэміі “Дэбют” імя М.Багдановіча, Літаратурнай прэміі ў галіне крытыкі імя У.Калесніка, прэмій “Залаты Купідон”, “Залатое пяро”. Узнагароджаны медалём Ф.Скарыны. Бібліяграфія: 1. Марціновіч Аляксандр Андрээвіч // Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. / / гал. рэд. Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 2000. – Т.10. – С. 148. 2. Марціновіч, А. Іншага жыцця не ўяўляю // З росных сцяжын: аўтабіягр. Пісьменнікаў Беларусі / А. Марціновіч. – Мінск, 2009. – 248–267. 3. Марціновіч, А. Былое, але не думы: сёе-тое з пражытага і перажытага / Алесь Марціновіч // Полымя. – 2016. - № 1. – С.21-71; № 2. – С. 6-69. 4. Карлюкевіч, А. Разгледзець чалавечнасць : творчыя абсягі А.Марціновіча / Алесь Карлюкевіч // Роднае слова. – 2006. - № 8. – С. 26-27. |
|
|
Текстовая версия | Сейчас: 1.11.2024, 1:27 |