Акцыя "Чытаем беларускую кнігу", Літаратурныя юбілеі |
Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )
Акцыя "Чытаем беларускую кнігу", Літаратурныя юбілеі |
5.1.2015, 9:47
Сообщение
#1
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3860 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Беларусь! Твая дачка я 1 студзеня – 70 гадоў з дня нараджэння Вольгі Іпатавай (1945), беларускай пісьменніцы Ці не сама Еўфрасіння кіравала яе дарогу ў тую букіністычную кнігарню, куды выпадкова (?) зайшла маладзенькая супрацоўніца Гродзенскага тэлебачання, якая прыехала ў Каўнас па новы прыстойны абутак, а замест яго павезла дадому тоўстую кнігу Вацлава Ластоўскага “Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі”, што разгарнулася якраз на выяве Еўфрасінні Полацкай? А наперадзе яшчэ чакалі архівы, старыя фаліянты, пакутлівы творчы пошук – і кнігі, са старонак якіх самыя лепшыя людзі, народжаныя на беларускай зямлі, колішнія героі, узіраюцца ў нашы твары, пазнаючы ў нас свае рысы, з пачуццём роспачы, часам нават расчаравання, але заўсёды з надзеяй... Вольга Міхайлаўна Іпатава – аўтарка выбітнай прозы пра беларускую мінуўшчыну: цыкла апавяданняў “Гул далёкіх стагоддзяў” (змешчаны у кнізе “Перакат”), аповесцяў “Прадыслава”(1971), “За морам Хвалынскім”, “Чорная княгіня”,”Агонь у жылах крэменю” (усе 1969), “Ліпенскія навальніцы”(1973) і “Парасткі” (1976). Проза, насычаная яркімі вобразамі, кожны з якіх застаецца ў памяці, склала зборнікі “Вецер над стромай”(1977), “Дваццаць хвілін з Немезідай” (1981), “Перакат” (1984). У 1996 годзе выдадзена кніга «Паміж Масквой і Варшавай», у 2002 годзе выйшла трылогія «Альгердава дзіда» («Залатая жрыца Ашвінаў», «Вяшчун Гедыміна», «Альгердава дзіда») і інш. Імкненне зрабіць веды пра беларускую гісторыю максімальна пашыранымі сярод самых розных чытацкіх катэгорый уплывае на сюжэты раманаў Вольгі Іпатавай. Інтрыга, неверагодныя прыгоды, яркія характары, моцныя пачуцці, экзатычнасць язычніцкай веры нашых продкаў, нечаканыя сюжэтныя хады – усё гэта пашырае кола чытачоў. Мова Іпатаўскіх раманаў настолькі дасканалая, што стварае падманнае адчуванне лёгкасці, уласцівае толькі сапраўднай прозе. Бібліяграфія: 1. Ипатова Ольга Михайловна // Республика Беларусь: энцикл. в 6 т. / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. - Минск, 2006. – Т. 3. - С. 796 2. Іпатава Вольга Іпатава // Беларуская энцыклапедыя у 18 т. / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 1998. – Т. 7. – С. 300 3. Іпатава Вольга Іпатава // Энцыклапедыя літаратуры і мастацства Беларусі у 5 т. / рэдкал. І. П. Шамякін [і інш.]. – Мінск, 1985. – Т. 2. – С. 593 4. Знакамітыя людзі Карэліччыны : [камплект з 4 паштовак] / Карэліцкая цэнтральная раённая бібліятэка, Аддзел бібліятэчнага маркетынгу. - Карэлічы, 2012. - 1 вокладка (4 асобных ліста) 5. Макмілін, А. Пісьменства ў халодным клімаце : беларуская літаратура ад 70-х гг. XX ст. да нашых дзён / Арнольд Макмілін. - Беласток : Orthdruk, 2011. - 910 с. 6. Савік, Лідзія Сымонаўна. Адна між замкаў : лiтаратурны партрэт Вольгi Iпатавай / Л. С. Савiк. – Мінск, 2003. – 165 с. 7. Шынкарэнка, Вольга Карпаўна. Нястомных пошукаў дарога : праблемы паэтыкi сучаснай беларускай гiстарычнай прозы / В. К. Шынкарэнка. - Мінск, 2002. – 207 c. 8. Якавенка, Н. В. Аўтарскі пераклад беларускай мастацкай прозы XX - пачатку XXI стагоддзя / Н. В. Якавенка // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя гуманітарных навук = Известия Национальной академии наук Беларуси. Серия гуманитарных наук = Proceedings of the National Academy of Sciences of Belarus. Humanitarian Series. - 2013.- № 2. - С. 99 - 103. 9. Кірушкіна, М. Мастацкія адметнасці гістарычнай прозы Вольгі Іпатавай / Марыя Кірушкіна // Роднае слова. - 2013.- № 7. - С. 26 - 28. 10. Лясун, Л. Мастацкая літаратура і гісторыя / Л. Лясун // Роднае слова. - 2007. - № 8. - C. 46 - 48 11. Дамарад, I. У пошуках нацыянальнага героя / І. Дамарад // Роднае слова. - 2005. - № 3. - C. 12 - 16 12. Лаўрык, Т. Апошняя з роду крывічоў / Т. Лаўрык // Роднае слова. - 2004. - № 12. – С. 72 - 79 13. Дамарад, I. "Князёўнаю полацкую пачаты..." / І. Дамарад // Роднае слова. - 2004. - № 8. - C. 8 - 11 14. Несцяровіч, Л. Жыць паводле свайго прызначэння / Л. Несцяровіч // Бібліятэка прапануе. - 2004. - № 6. - С. 18 - 21 15. Шынкарэнка, В. Прасцяг бясконцы ў дзіды часу / В. Шынкарэнка // ЛіМ. - 2002. - 12 крас.(№ 15 - 16). - C. 6 - 7 16. Шынкарэнка, В. У кожнага свой шлях / В. Шынкарэнка // Маладосць. - 2001. - № 11. - С. 230 - 236 17. Якімец, I. I. Паэтыка экзотыкi / І. Якімец // Весн. БДУ. Сер. 4. - 2001. - № 1. - C. 41 - 44 18. Шынкарэнка, В. Нам адраджацца - праз вяртанне / В. Шынкарэнка // Беларусь. - 2000. - № 9. - C. 40 - 42 19. Савік, Л. Дрэва надзеi / Л. Савік // Полымя. - 1999. - № 12. - С. 204 - 212 |
|
|
1.9.2021, 8:34
Сообщение
#2
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3860 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Ніл Гілевіч: “Мой усім вам паклон зямны…” 30 верасня - 90 гадоў з дня нараджэння Ніла Сымонавіча Гілевіча (1931 – 2016), паэта, літаратуразнаўцы, фалькларыста, перакладчыка, грамадскага дзеяча, народнага паэта Беларусі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі. Ніл Сымонавіч Гілевіч нарадзіўся ў вёсцы Слабада Лагойскага раёна. Першыя гады пасля Другой сусветнай вайны працаваў калгасным паштаром. З 1947 г. жыў у Мінску. Закончыў Мінскае педагагічнае вучылішча, філалагічны факультэт БДУ. Супрацоўнік кафедры беларускай літаратуры ўніверсітэта (1960-1986). З 1958 па 1963 г. працаваў літкансультантам газеты “Звязда”, рэдактарам альманаха замежнай літаратуры “Далягляды”. У 1963 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю па гісторыі беларускай паэзіі ХХ ст., у 1978 годзе атрымаў вучонае званне прафесара, у 1980 г. – ганаровае званне заслужанага дзеяча навукі. Ніл Гілевіч рабіў столькі, нібы жыў за некалькіх: паэт-лірык, сатырык і публіцыст, празаік, драматург, перакладчык, грамадскі дзеяч, асветнік, вучоны, фалькларыст. Член Саюза пісьменнікаў СССР (1954). Першы сакратар Саюза пісьменнікаў БССР, праўлення СП СССР, дэпутат Вярхоўнага Савета БССР, член Прызідыума Вярхоўнага Савета, старшыня Пастаяннай камісіі Вярхоўнага Савета Беларусі па адукацыі, культуры і захаванні гістарычнай спадчыны, старшыня Таварыства беларускай мовы. Дэбютаваў у друку з вершамі ў 1946 годзе. Аўтар многіх кніг, сярод якіх зборнікі паэзіі “Песня ў дарогу” (1957), “Прадвесне ідзе па зямлі” (1959), “Неспакой” (1961), “Як дрэва карэннем” і іншыя, зборнікі сатыры і гумару, дзіцячыя кнігі, зборнік п’ес “Начлег на буслянцы” (1980), аповесць “Перажыўшы вайну” (1988), кнігі па літаратуразнаўстве і фалькларыстыцы “Акрыленая рэвалюцыяй (паэзія “Маладняка”), “Паэтыка беларускіх загадак” (1976) і іншыя,. У 1985 годзе выйшаў раман у вершах “Родныя дзеці”. Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, Дружбы народаў, медалём Францыска Скарыны, балгарскім ордэнам Кірылы і Мяфодзія І ступені, ордэнам Югаслаўскай зоркі са стужкай, ордэнам князя Яраслава Мудрага ІІІ. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы (1980) за кнігу паэзіі “У добрай згодзе” і перакладчыцкую дзейнасць і Міжнароднай прэміі імя Хрыста Боцева. Народны паэт Беларусі (1991). Бібліяграфія: Бельскi, А. "...Усё адтуль, з гадоў дзяцінства" : Ніл Гілевіч як дзіцячы пісьменнік / Алесь Бельскі // Роднае слова. - 2006. - № 9. - C. 13-17. Бутучак, Г. Захавальнік і абаронца беларускасці / Г. Бутучак // Наша слова. - 2011. - № 39. - C. 2. Васiлёва, Л. У развагах над вершамі Ніла Гілевіча / Л. Васілёва // Бiблiятэка прапануе. - 2006. - № 4. - C. 25-27. Гiлевiч, Н. З нарыса аб маёй радаслоўнай / Ніл Гілевіч // Роднае слова. - 2005. - № 5. - С. 82-86. Гiлевiч, Н. Зусім коратка пра маіх братоў і сясцёр : Гілевіч Ніл аб сваёй сям'і / Ніл Гілевіч // Роднае слова. - 2005. - № 11. - C. 92-96. Давiдоўская, Л. Ніл Гілевіч : Лаўрэаты Купалаўскіх прэмій / Людміла Давідоўская // Роднае слова. - 2004. - № 12. - C. 80. |
|
|
Текстовая версия | Сейчас: 1.11.2024, 1:51 |