Акцыя "Чытаем беларускую кнігу", Літаратурныя юбілеі |
Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )
Акцыя "Чытаем беларускую кнігу", Літаратурныя юбілеі |
5.1.2015, 9:47
Сообщение
#1
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3873 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Беларусь! Твая дачка я 1 студзеня – 70 гадоў з дня нараджэння Вольгі Іпатавай (1945), беларускай пісьменніцы Ці не сама Еўфрасіння кіравала яе дарогу ў тую букіністычную кнігарню, куды выпадкова (?) зайшла маладзенькая супрацоўніца Гродзенскага тэлебачання, якая прыехала ў Каўнас па новы прыстойны абутак, а замест яго павезла дадому тоўстую кнігу Вацлава Ластоўскага “Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі”, што разгарнулася якраз на выяве Еўфрасінні Полацкай? А наперадзе яшчэ чакалі архівы, старыя фаліянты, пакутлівы творчы пошук – і кнігі, са старонак якіх самыя лепшыя людзі, народжаныя на беларускай зямлі, колішнія героі, узіраюцца ў нашы твары, пазнаючы ў нас свае рысы, з пачуццём роспачы, часам нават расчаравання, але заўсёды з надзеяй... Вольга Міхайлаўна Іпатава – аўтарка выбітнай прозы пра беларускую мінуўшчыну: цыкла апавяданняў “Гул далёкіх стагоддзяў” (змешчаны у кнізе “Перакат”), аповесцяў “Прадыслава”(1971), “За морам Хвалынскім”, “Чорная княгіня”,”Агонь у жылах крэменю” (усе 1969), “Ліпенскія навальніцы”(1973) і “Парасткі” (1976). Проза, насычаная яркімі вобразамі, кожны з якіх застаецца ў памяці, склала зборнікі “Вецер над стромай”(1977), “Дваццаць хвілін з Немезідай” (1981), “Перакат” (1984). У 1996 годзе выдадзена кніга «Паміж Масквой і Варшавай», у 2002 годзе выйшла трылогія «Альгердава дзіда» («Залатая жрыца Ашвінаў», «Вяшчун Гедыміна», «Альгердава дзіда») і інш. Імкненне зрабіць веды пра беларускую гісторыю максімальна пашыранымі сярод самых розных чытацкіх катэгорый уплывае на сюжэты раманаў Вольгі Іпатавай. Інтрыга, неверагодныя прыгоды, яркія характары, моцныя пачуцці, экзатычнасць язычніцкай веры нашых продкаў, нечаканыя сюжэтныя хады – усё гэта пашырае кола чытачоў. Мова Іпатаўскіх раманаў настолькі дасканалая, што стварае падманнае адчуванне лёгкасці, уласцівае толькі сапраўднай прозе. Бібліяграфія: 1. Ипатова Ольга Михайловна // Республика Беларусь: энцикл. в 6 т. / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. - Минск, 2006. – Т. 3. - С. 796 2. Іпатава Вольга Іпатава // Беларуская энцыклапедыя у 18 т. / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 1998. – Т. 7. – С. 300 3. Іпатава Вольга Іпатава // Энцыклапедыя літаратуры і мастацства Беларусі у 5 т. / рэдкал. І. П. Шамякін [і інш.]. – Мінск, 1985. – Т. 2. – С. 593 4. Знакамітыя людзі Карэліччыны : [камплект з 4 паштовак] / Карэліцкая цэнтральная раённая бібліятэка, Аддзел бібліятэчнага маркетынгу. - Карэлічы, 2012. - 1 вокладка (4 асобных ліста) 5. Макмілін, А. Пісьменства ў халодным клімаце : беларуская літаратура ад 70-х гг. XX ст. да нашых дзён / Арнольд Макмілін. - Беласток : Orthdruk, 2011. - 910 с. 6. Савік, Лідзія Сымонаўна. Адна між замкаў : лiтаратурны партрэт Вольгi Iпатавай / Л. С. Савiк. – Мінск, 2003. – 165 с. 7. Шынкарэнка, Вольга Карпаўна. Нястомных пошукаў дарога : праблемы паэтыкi сучаснай беларускай гiстарычнай прозы / В. К. Шынкарэнка. - Мінск, 2002. – 207 c. 8. Якавенка, Н. В. Аўтарскі пераклад беларускай мастацкай прозы XX - пачатку XXI стагоддзя / Н. В. Якавенка // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя гуманітарных навук = Известия Национальной академии наук Беларуси. Серия гуманитарных наук = Proceedings of the National Academy of Sciences of Belarus. Humanitarian Series. - 2013.- № 2. - С. 99 - 103. 9. Кірушкіна, М. Мастацкія адметнасці гістарычнай прозы Вольгі Іпатавай / Марыя Кірушкіна // Роднае слова. - 2013.- № 7. - С. 26 - 28. 10. Лясун, Л. Мастацкая літаратура і гісторыя / Л. Лясун // Роднае слова. - 2007. - № 8. - C. 46 - 48 11. Дамарад, I. У пошуках нацыянальнага героя / І. Дамарад // Роднае слова. - 2005. - № 3. - C. 12 - 16 12. Лаўрык, Т. Апошняя з роду крывічоў / Т. Лаўрык // Роднае слова. - 2004. - № 12. – С. 72 - 79 13. Дамарад, I. "Князёўнаю полацкую пачаты..." / І. Дамарад // Роднае слова. - 2004. - № 8. - C. 8 - 11 14. Несцяровіч, Л. Жыць паводле свайго прызначэння / Л. Несцяровіч // Бібліятэка прапануе. - 2004. - № 6. - С. 18 - 21 15. Шынкарэнка, В. Прасцяг бясконцы ў дзіды часу / В. Шынкарэнка // ЛіМ. - 2002. - 12 крас.(№ 15 - 16). - C. 6 - 7 16. Шынкарэнка, В. У кожнага свой шлях / В. Шынкарэнка // Маладосць. - 2001. - № 11. - С. 230 - 236 17. Якімец, I. I. Паэтыка экзотыкi / І. Якімец // Весн. БДУ. Сер. 4. - 2001. - № 1. - C. 41 - 44 18. Шынкарэнка, В. Нам адраджацца - праз вяртанне / В. Шынкарэнка // Беларусь. - 2000. - № 9. - C. 40 - 42 19. Савік, Л. Дрэва надзеi / Л. Савік // Полымя. - 1999. - № 12. - С. 204 - 212 |
|
|
1.10.2021, 7:18
Сообщение
#2
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3873 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Я – Іван з Беларусі 21 кастрычніка - 100 гадоў з дня нараджэння Івана Андрэевіча Муравейкі (1931 – 2016), паэта, літаратуразнаўцы, фалькларыста, перакладчыка, грамадскага дзеяча, народнага паэта Беларусі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі. Іван Андрэевіч Муравейка нарадзіўся ў вёсцы Таль Любанскага раёна Мінскай вобласці ў простай сялянскай сям’і. Вучыўся ў Тальскай сямігодцы, а затым у Любанскай сярэдняй школе № 1. Ужо с самага дзяцінства пачаў спрабаваць свае сілы ў літаратуры. Самы першы твор – верш “Зіма” – быў надрукаваны ў 1936 годзе ў газеце “Піянер Беларусі”. У 1939 годзе паступіў у Мінскі камуністычны інстытут журналістыкі імя Кірава. Але вучобу прыйшлося перарваць – у снежні гэтага ж года ён быў прызваны на службу ў Чырвоную Армію ў Паўночна-Каўказскую ваенную акругу. У хуткім часе пачалася Вялкая Айчынная вайна, і з ліпеня 1941 года радавы 128-й стралковай дывізіі Іван Муравейка знаходзіцца ў дзеючай арміі на Заходнім фронце. У жніўні 1941 – цяжка паранены. Трапіў у шпіталь, адкуль, падлячыўшыся, арымаў накіраванне на вучобу ў Навасібірскае ваеннае пяхотнае вучылішча. Курс быў паскораны, і ўжо ў 1942 годзе вучоба была закончана. Некаторы час Іван Муравейка знаходзіўся ў рэзерве штаба Заходняга фронту, а потым быў прызначаны камандзірам узвода 142-га стралковага палка. З гэтага часу і да самага заканчэння вайны І.А.Муравейка ў дзеючай арміі працаваў карэспандэнтам. Ён дайшоў да Берліна і на сцяне рэйхстага пакінуў свой аўтограф: “Іван з Беларусі”. Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны I і II ступені, ордэнам Чырвонай Зоркі, медалямі. Дэмабілізаваўся з арміі ў красавіку 1947 года і вярнуўся на Любаншчыну. Больш за 35 гадоў адпрацаваў у рэдакцыі раённай газеты. Працу у рэдактара газеты Іван Андрэевіч сумяшчаў з літаратурнай дзейнасцю. У 1953 годзе прыняты ў Саюз пісьменнікаў Беларусі. І па-сапраўднаму “знайшоў” сябе ў дзіцячай паэзіі. З’яўляецца аўтарам каля 20 сборнікаў для самых маленькіх. У 1955г. выйшла яго першая кніга вершаў “Песня над палямі”, наступная кніга –“Ручаінкі” – у 1956 годзе. Потым былі зборнікі “Пра работу і ляноту” (1960), “Сняжынкі-смяшынкі”(1962), “Сем колераў вясёлкі”(1965), “Дуб і дубок”(1977), “Я прыдумаў казку”(1985) “ Сем унукаў- сем дзядоў”(1996), “Куды не пойдзеш – цуды знойдзеш”(2001), “Вадзіца з крыніцы”(2006), “Чые рукі прыгажэйшыя?”(2012) і іншыя. Тэме Вялікай Айчыннай вайны прысвечаны зборнікі “Прынес з вайны”(1991), “Была вайна”(2009), “Я – Іван з Беларусі” (2010, 2014). Роднай Любаншчыне прысвечаны зборнік нарысаў і вершаў “Лебядзіны край”(2009). Шэраг вершаў Івана Муравейкі пакладзены на музыку кампазітарамі С.Альхімовічам, I.Кузняцовым, П.Падкавыравым, А.Туранковым, П.Якавенкам, М. Жураўскім і інш. За заслугі перад беларускай культурай І.А.Муравейку ў 1982г. прысвоена званне Заслужанага работніка культуры Беларусі. У 1996г. ён стаў першым лаурэатам прэміі імя Васіля Віткі. У 2002г. узнагароджаны медаём Францыска Скарыны. Уладальнік літаратурнай прэміі “Залаты Купідон” за кнігу “Вадзіца з крыніцы”(2006). У 2006 годзе І.А.Муравейку прысвоена пачэснае званне “Ганаровы член Саюза пісьменнікаў Беларусі”. Бібліяграфія: 1. Муравейка Іван // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік / рэдкал. І. Багдановіч [і інш.]. – Т. 4. – С. 337–341. 2. Муравейка Іван // Энцыклапедыя літаратура і мастацтва Беларусі : у 5 т. / рэдкал. І. П. Шамякін [і інш.]. – Т. 3. – С. 702. 3. Муравека І. // Хрэстаматыя па беларускай дзіцячай літаратуры: вучэб. дапаможнік / склад. М. Ф. Шалоўская. – 2-е выд.., перапрац. І дап.. – Мінск : Выш. шк. , 1989. – С. 333–335. 4. Адкрыццё дзіцячага свету // Гурэвіч, Э. С. Беларуская дзіцячая літаратура (1917-1967) / Э. С. Гурэвіч. – Мінск : Навука і тэхніка, 1970. – С.107-187. 5. Карлюкевiч, А. З даверам да дзяцей : Иван Муравейка ; Алесь Карлюкевіч // Лiтаратура i мастацтва. – 2006. – № 43. – C. 15. |
|
|
Текстовая версия | Сейчас: 4.11.2024, 23:29 |