Акцыя "Чытаем беларускую кнігу", Літаратурныя юбілеі |
Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )
Акцыя "Чытаем беларускую кнігу", Літаратурныя юбілеі |
5.1.2015, 9:47
Сообщение
#1
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3873 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Беларусь! Твая дачка я 1 студзеня – 70 гадоў з дня нараджэння Вольгі Іпатавай (1945), беларускай пісьменніцы Ці не сама Еўфрасіння кіравала яе дарогу ў тую букіністычную кнігарню, куды выпадкова (?) зайшла маладзенькая супрацоўніца Гродзенскага тэлебачання, якая прыехала ў Каўнас па новы прыстойны абутак, а замест яго павезла дадому тоўстую кнігу Вацлава Ластоўскага “Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі”, што разгарнулася якраз на выяве Еўфрасінні Полацкай? А наперадзе яшчэ чакалі архівы, старыя фаліянты, пакутлівы творчы пошук – і кнігі, са старонак якіх самыя лепшыя людзі, народжаныя на беларускай зямлі, колішнія героі, узіраюцца ў нашы твары, пазнаючы ў нас свае рысы, з пачуццём роспачы, часам нават расчаравання, але заўсёды з надзеяй... Вольга Міхайлаўна Іпатава – аўтарка выбітнай прозы пра беларускую мінуўшчыну: цыкла апавяданняў “Гул далёкіх стагоддзяў” (змешчаны у кнізе “Перакат”), аповесцяў “Прадыслава”(1971), “За морам Хвалынскім”, “Чорная княгіня”,”Агонь у жылах крэменю” (усе 1969), “Ліпенскія навальніцы”(1973) і “Парасткі” (1976). Проза, насычаная яркімі вобразамі, кожны з якіх застаецца ў памяці, склала зборнікі “Вецер над стромай”(1977), “Дваццаць хвілін з Немезідай” (1981), “Перакат” (1984). У 1996 годзе выдадзена кніга «Паміж Масквой і Варшавай», у 2002 годзе выйшла трылогія «Альгердава дзіда» («Залатая жрыца Ашвінаў», «Вяшчун Гедыміна», «Альгердава дзіда») і інш. Імкненне зрабіць веды пра беларускую гісторыю максімальна пашыранымі сярод самых розных чытацкіх катэгорый уплывае на сюжэты раманаў Вольгі Іпатавай. Інтрыга, неверагодныя прыгоды, яркія характары, моцныя пачуцці, экзатычнасць язычніцкай веры нашых продкаў, нечаканыя сюжэтныя хады – усё гэта пашырае кола чытачоў. Мова Іпатаўскіх раманаў настолькі дасканалая, што стварае падманнае адчуванне лёгкасці, уласцівае толькі сапраўднай прозе. Бібліяграфія: 1. Ипатова Ольга Михайловна // Республика Беларусь: энцикл. в 6 т. / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. - Минск, 2006. – Т. 3. - С. 796 2. Іпатава Вольга Іпатава // Беларуская энцыклапедыя у 18 т. / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 1998. – Т. 7. – С. 300 3. Іпатава Вольга Іпатава // Энцыклапедыя літаратуры і мастацства Беларусі у 5 т. / рэдкал. І. П. Шамякін [і інш.]. – Мінск, 1985. – Т. 2. – С. 593 4. Знакамітыя людзі Карэліччыны : [камплект з 4 паштовак] / Карэліцкая цэнтральная раённая бібліятэка, Аддзел бібліятэчнага маркетынгу. - Карэлічы, 2012. - 1 вокладка (4 асобных ліста) 5. Макмілін, А. Пісьменства ў халодным клімаце : беларуская літаратура ад 70-х гг. XX ст. да нашых дзён / Арнольд Макмілін. - Беласток : Orthdruk, 2011. - 910 с. 6. Савік, Лідзія Сымонаўна. Адна між замкаў : лiтаратурны партрэт Вольгi Iпатавай / Л. С. Савiк. – Мінск, 2003. – 165 с. 7. Шынкарэнка, Вольга Карпаўна. Нястомных пошукаў дарога : праблемы паэтыкi сучаснай беларускай гiстарычнай прозы / В. К. Шынкарэнка. - Мінск, 2002. – 207 c. 8. Якавенка, Н. В. Аўтарскі пераклад беларускай мастацкай прозы XX - пачатку XXI стагоддзя / Н. В. Якавенка // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя гуманітарных навук = Известия Национальной академии наук Беларуси. Серия гуманитарных наук = Proceedings of the National Academy of Sciences of Belarus. Humanitarian Series. - 2013.- № 2. - С. 99 - 103. 9. Кірушкіна, М. Мастацкія адметнасці гістарычнай прозы Вольгі Іпатавай / Марыя Кірушкіна // Роднае слова. - 2013.- № 7. - С. 26 - 28. 10. Лясун, Л. Мастацкая літаратура і гісторыя / Л. Лясун // Роднае слова. - 2007. - № 8. - C. 46 - 48 11. Дамарад, I. У пошуках нацыянальнага героя / І. Дамарад // Роднае слова. - 2005. - № 3. - C. 12 - 16 12. Лаўрык, Т. Апошняя з роду крывічоў / Т. Лаўрык // Роднае слова. - 2004. - № 12. – С. 72 - 79 13. Дамарад, I. "Князёўнаю полацкую пачаты..." / І. Дамарад // Роднае слова. - 2004. - № 8. - C. 8 - 11 14. Несцяровіч, Л. Жыць паводле свайго прызначэння / Л. Несцяровіч // Бібліятэка прапануе. - 2004. - № 6. - С. 18 - 21 15. Шынкарэнка, В. Прасцяг бясконцы ў дзіды часу / В. Шынкарэнка // ЛіМ. - 2002. - 12 крас.(№ 15 - 16). - C. 6 - 7 16. Шынкарэнка, В. У кожнага свой шлях / В. Шынкарэнка // Маладосць. - 2001. - № 11. - С. 230 - 236 17. Якімец, I. I. Паэтыка экзотыкi / І. Якімец // Весн. БДУ. Сер. 4. - 2001. - № 1. - C. 41 - 44 18. Шынкарэнка, В. Нам адраджацца - праз вяртанне / В. Шынкарэнка // Беларусь. - 2000. - № 9. - C. 40 - 42 19. Савік, Л. Дрэва надзеi / Л. Савік // Полымя. - 1999. - № 12. - С. 204 - 212 |
|
|
2.12.2021, 7:20
Сообщение
#2
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3873 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
“Нязгасная зорка беларускай зямлі” 9 снежня – 130 гадоў з дня нараджэння Макіма Багдановіча (1891 – 1917), беларускі паэт, перакладчык, літаратурны крытык, празаік, публіцыст. Літаратурная дзейнасць Максіма Багдановіча ўзбагаціла беларускую паэзію на такія нязнаныя дагэтуль класічныя ўзоры вершаскладаньня, як санэт, трыялет, танка, рубай, рандо, рэндэль, тэрцына і інш. Максім Багдановіч заклаў пачатак беларускай літаратурна- прафэсійнай крытыкі. Гісторыка-літаратурная канцэпцыя Максіма Багдановіча найбольш поўна раскрылася ў яго працах “Кароткая гісторыя беларускай пісьменнасьці XVI стагоддзя”, “За сто лет”, “Новый период в истории белорусской литературы” і “Белорусское возрождение”. Нарадзіўся ў сям’і педагога, этнографа, мовазнаўца Адама Ягоравіча Багдановіча і Марыі Апанасаўны Багдановіч. Маленства і юнацтва будучага паэта прайшлі ў гарадах, звязаных са службовымі прызначэннямі бацькі: у Гродне (1892-1896 гг.), Ніжнім Ноўгарадзе (1896-1908 гг.), Яраслаўлі (1908-1916 гг.). Вучыўся ў Ніжагародскай мужчынскай гімназіі, скончыў Дзямідаўскі юрыдычны ліцэй у Яраслаўлі, затым пераехаў у Мінск. Працаваў сакратаром губернскай харчовай камісіі, быў пастаянным наведвальнікам клуба беларускай інтэлігенцыі “Беларуская хатка”, браў чынны ўдзел у працы мінскага аддзела Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны. У лютым 1917 г., цяжка хворы на сухоты, ён выехаў на лячэнне ў Ялту, дзе і памёр. Пахаваны беларускі паэт на гарадскіх ялцінскіх могілках. Першы друкаваны твор – алегарычная казка-прытча “Музыка” – убачыў свет у газеце “Наша ніва” (1907г.). Пры жыцці Багдановіч выдаў толькі адзін зборнік вершаў “Вянок” (Вільня, 1913 г.), які стаў унікальнай з’явай беларускай літаратуры. На беларускую мову пераклаў творы Гарацыя, Авідзія, Ф.Шылера, Г.Гейнэ, А.Пушкіна і іншых. Шмат вершаў Багдановіча пакладзены на музыку, вершы “Зорка Венера” і “Слуцкія ткачыхі” бытуюць як народныя песні. Імем паэта названы вуліцы ў Гродне, Мінску, Гомелі, Быхаве, Яраслаўлі, школа і бібліятэка ў Мінску. У г. Гродна, на доме, у якім у 1892-1896 гг. жыла сям’я Багдановічаў (зараз вул. 1-га Мая,10), у 1965 г. была ўсталявана мемарыяльная дошка, а ў 1986 г. - адкрыты музей М.Багдановіча, як літаратурны аддзел Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея. Сярод яго экспанатаў – асабістыя рэчы паэта, дакументы, пісьмы і іншыя рэчы сям’і Багдановічаў, прадметы побыту канца ХІХ-га - пачатку XX стст. Бібліяграфія Максім Багдановіч : энц. / склад. І.У.Саламевіч, М.В.Трус ; рэдкал.Т.У.Бялова і [інш.]. - Мінск : Беларус. Энцыкл. iмя П.Броўкi, 2011. – 608 с. Барадуля, Т. В. "Успамінаў я ўсё сумесна перажытае з любоўю..." / Яна Будовіч // Літаратура і мастацтва. - 2019. — 4 кастр. — С. 4. Головко, С. Белорусский поэт с берегов Волги / С. Головко // Беларуская думка. - 2018. — № 9— С. 42—49. Дзмітрыенка, А Загадка Максіма Багдановіча / Алена Дзмітрыенка // Роднае слова. — 2015. — № 12. — С. 55—57 Запартыка, М. "Я ўсё жыццё імкнуўся да святла..." : да 155-годдзя з дня нараджэння Адама Багдановіча / Марына Запартыка // Літаратура і мастацтва. - 2017. — 31 сак. — С. 7. |
|
|
Текстовая версия | Сейчас: 5.11.2024, 4:02 |