Акцыя "Чытаем беларускую кнігу", Літаратурныя юбілеі |
Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )
Акцыя "Чытаем беларускую кнігу", Літаратурныя юбілеі |
5.1.2015, 9:47
Сообщение
#1
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3873 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Беларусь! Твая дачка я 1 студзеня – 70 гадоў з дня нараджэння Вольгі Іпатавай (1945), беларускай пісьменніцы Ці не сама Еўфрасіння кіравала яе дарогу ў тую букіністычную кнігарню, куды выпадкова (?) зайшла маладзенькая супрацоўніца Гродзенскага тэлебачання, якая прыехала ў Каўнас па новы прыстойны абутак, а замест яго павезла дадому тоўстую кнігу Вацлава Ластоўскага “Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі”, што разгарнулася якраз на выяве Еўфрасінні Полацкай? А наперадзе яшчэ чакалі архівы, старыя фаліянты, пакутлівы творчы пошук – і кнігі, са старонак якіх самыя лепшыя людзі, народжаныя на беларускай зямлі, колішнія героі, узіраюцца ў нашы твары, пазнаючы ў нас свае рысы, з пачуццём роспачы, часам нават расчаравання, але заўсёды з надзеяй... Вольга Міхайлаўна Іпатава – аўтарка выбітнай прозы пра беларускую мінуўшчыну: цыкла апавяданняў “Гул далёкіх стагоддзяў” (змешчаны у кнізе “Перакат”), аповесцяў “Прадыслава”(1971), “За морам Хвалынскім”, “Чорная княгіня”,”Агонь у жылах крэменю” (усе 1969), “Ліпенскія навальніцы”(1973) і “Парасткі” (1976). Проза, насычаная яркімі вобразамі, кожны з якіх застаецца ў памяці, склала зборнікі “Вецер над стромай”(1977), “Дваццаць хвілін з Немезідай” (1981), “Перакат” (1984). У 1996 годзе выдадзена кніга «Паміж Масквой і Варшавай», у 2002 годзе выйшла трылогія «Альгердава дзіда» («Залатая жрыца Ашвінаў», «Вяшчун Гедыміна», «Альгердава дзіда») і інш. Імкненне зрабіць веды пра беларускую гісторыю максімальна пашыранымі сярод самых розных чытацкіх катэгорый уплывае на сюжэты раманаў Вольгі Іпатавай. Інтрыга, неверагодныя прыгоды, яркія характары, моцныя пачуцці, экзатычнасць язычніцкай веры нашых продкаў, нечаканыя сюжэтныя хады – усё гэта пашырае кола чытачоў. Мова Іпатаўскіх раманаў настолькі дасканалая, што стварае падманнае адчуванне лёгкасці, уласцівае толькі сапраўднай прозе. Бібліяграфія: 1. Ипатова Ольга Михайловна // Республика Беларусь: энцикл. в 6 т. / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. - Минск, 2006. – Т. 3. - С. 796 2. Іпатава Вольга Іпатава // Беларуская энцыклапедыя у 18 т. / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 1998. – Т. 7. – С. 300 3. Іпатава Вольга Іпатава // Энцыклапедыя літаратуры і мастацства Беларусі у 5 т. / рэдкал. І. П. Шамякін [і інш.]. – Мінск, 1985. – Т. 2. – С. 593 4. Знакамітыя людзі Карэліччыны : [камплект з 4 паштовак] / Карэліцкая цэнтральная раённая бібліятэка, Аддзел бібліятэчнага маркетынгу. - Карэлічы, 2012. - 1 вокладка (4 асобных ліста) 5. Макмілін, А. Пісьменства ў халодным клімаце : беларуская літаратура ад 70-х гг. XX ст. да нашых дзён / Арнольд Макмілін. - Беласток : Orthdruk, 2011. - 910 с. 6. Савік, Лідзія Сымонаўна. Адна між замкаў : лiтаратурны партрэт Вольгi Iпатавай / Л. С. Савiк. – Мінск, 2003. – 165 с. 7. Шынкарэнка, Вольга Карпаўна. Нястомных пошукаў дарога : праблемы паэтыкi сучаснай беларускай гiстарычнай прозы / В. К. Шынкарэнка. - Мінск, 2002. – 207 c. 8. Якавенка, Н. В. Аўтарскі пераклад беларускай мастацкай прозы XX - пачатку XXI стагоддзя / Н. В. Якавенка // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя гуманітарных навук = Известия Национальной академии наук Беларуси. Серия гуманитарных наук = Proceedings of the National Academy of Sciences of Belarus. Humanitarian Series. - 2013.- № 2. - С. 99 - 103. 9. Кірушкіна, М. Мастацкія адметнасці гістарычнай прозы Вольгі Іпатавай / Марыя Кірушкіна // Роднае слова. - 2013.- № 7. - С. 26 - 28. 10. Лясун, Л. Мастацкая літаратура і гісторыя / Л. Лясун // Роднае слова. - 2007. - № 8. - C. 46 - 48 11. Дамарад, I. У пошуках нацыянальнага героя / І. Дамарад // Роднае слова. - 2005. - № 3. - C. 12 - 16 12. Лаўрык, Т. Апошняя з роду крывічоў / Т. Лаўрык // Роднае слова. - 2004. - № 12. – С. 72 - 79 13. Дамарад, I. "Князёўнаю полацкую пачаты..." / І. Дамарад // Роднае слова. - 2004. - № 8. - C. 8 - 11 14. Несцяровіч, Л. Жыць паводле свайго прызначэння / Л. Несцяровіч // Бібліятэка прапануе. - 2004. - № 6. - С. 18 - 21 15. Шынкарэнка, В. Прасцяг бясконцы ў дзіды часу / В. Шынкарэнка // ЛіМ. - 2002. - 12 крас.(№ 15 - 16). - C. 6 - 7 16. Шынкарэнка, В. У кожнага свой шлях / В. Шынкарэнка // Маладосць. - 2001. - № 11. - С. 230 - 236 17. Якімец, I. I. Паэтыка экзотыкi / І. Якімец // Весн. БДУ. Сер. 4. - 2001. - № 1. - C. 41 - 44 18. Шынкарэнка, В. Нам адраджацца - праз вяртанне / В. Шынкарэнка // Беларусь. - 2000. - № 9. - C. 40 - 42 19. Савік, Л. Дрэва надзеi / Л. Савік // Полымя. - 1999. - № 12. - С. 204 - 212 |
|
|
3.1.2022, 7:10
Сообщение
#2
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3873 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Майстар 1 студзеня – 75 гадоў з дня нараджэння Георгія Марчука, пісьменніка, драматурга, сцэнарыста, тэатразнаўца, Лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі. Георгій Васільевіч Марчук нарадзіўся ў Давыд-Гарадку Столінскага раёна. Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1973 год), Вышэйшыя курсы рэжысёраў і сцэнарыстаў (Масква, 1975 год). Працаваў загадчыкам літаратурнай часткі (1980—1982), рэдактарам-кансультантам Тэатра-студыі кінаакцёра, дырэктарам выдавецтва «Мастацкая літаратура» (1996—2002). Да 2016 года — сакратар Саюза пісьменнікаў Беларусі. Творчы шлях пачаў з гумарэсак. Пісаў і п’есы для самадзейнасці. І не беспаспяхова. Першая апублікаваная аднаактоўка “Выкраданне Алены” ў 1971 годзе была адзначана прэміяй на рэспубліканскім конкурсе драматургіі, а драма “Магіла Чангісхана” ўвайшла ў анталогію аднаактавай савецкай п’есы. Першая кніга Георгія Васільевіча “Ад поўначы да світання” (1981) таксама складалася з аднаактовак. У 1986 годзе яна атрымала Гран-пры на Міжнародным фестывалі тэатральнага мастацтва ў эстонскім горадзе Вільяндзі. Не адмаўляючы значэння гэтых твораў, усё ж відавочна, што найбольш значныя яго заслугі ў галіне прозы. Дыялогія “Крык на хутары” і “Прызнанне ў забойстве” папоўніла спіс дасягненняў нацыянальнага прыгожага пісьменства ў гэтым жанры. У асноўным дзеянне раманаў адбываецца ў мястэчку Нырча, за якім пазнаецца Давыд-Гарадок. Рэкі Гарынь і Прыпяць, мясцовыя ўрочышчы, суседнія вёскі – усё пакінута без змен. Аўтабіяграфічныя моманты асабліва моцныя ў рамане “Кветкі правінцыі”. Галоўны герой – Адась Доля – местачковы хлапчук, які, застаўшыся рана без маці, пакутліва шукае дарогу ў самастойнае жыццё, праходзячы своеасаблівыя іспыты на выжыванне. Раман “Сава Дым і яго палюбоўніцы” чымсці набліжаецца да любоўна-авантурнай разнавіднасці гэтага жанру. Галўны герой у захопленасці жанчынамі блізкі да сусветна вядомага прыхільніка прыгожага полу Казановы. Сур’ёзны роздум выклікае раман “Без анёлаў”. Твор хораша ўпісваецца ў літаратуру, што асэнсоўвае шляхі, пройдзеныя народам за гады савецкай улады. Аўтар не кідаецца ў крайнасці. Яго цікавіць, як сам час праламляўся ў лёсах людзей, як яны не маглі застацца па-за падзеямі, што адбываліся ў краіне. Перакананы Г. Марчук і ў іншым: нават тады, калі падыходзіць да ацэнкі жыцця канкрэтных людзей (у дадзеным выпадку герояў твора), могуць узнікнуць не тое што палярныя, але і супрацьлеглыя меркаванні. Так, яго раман “Без анёлаў” падштурхоўвае да роздуму, акумулюе жаданне чытача не столькі сачыць за пэўнымі перыпетыямі ў лёсах герояў, колькі працаваць душой. Плённа абжывае ён і жанр казкі. Гэтыя творы прадстаўлены ў яго кнігах “жылі-былі дзед Васільчык і баба Кацярына”, “Дзікая груша”, “Казкі”, “Чужое багацце” і іншых. Даючы ў сваіх казках вялікую волю фантазіі, геогій Марчук як мага цясней прывязвае дзеянне да канкрэтных рэалій. Гэта толькі на карысць. Атрымліваецца, што казка становіцца свайго роду жыццю падказкай. Георгіям Васільевічам напісана каля дзесяці раманаў, 50 п’ес, столькі ж казак, 100 навэл, 5 кінасцэнарыяў, ажно 400 афарызмаў. Каб дакладна сказаць, хто ён у беларускай літаратуры, дастаткова сказаць МАЙСТАР. Бібліяграфія Жыгалава, М. Маральна-філасофскія каштоўнасці жыцця ў сучаснай беларускай літаратуры / М. Жыгалава // Беларуская мова і літаратура . - 2015. - № 10. - С. 3-11. Іконнікава, Л. Аўтабіяграфічная проза Георгія Марчука: мастацкае асэнсаванне асабістага вопыту / Людміла Іконнікава // Роднае слова. - 2017. - № 1. - С. 8 – 12. Ковалев, М. Демоны рождаются на земле : роман Георгия Марчука "Год демонов" / М. Ковалев // Неман. - 2013. - № 4. - C. 216-217. Марціновіч, А. Жыццё ва ўсёй шматграннасці / Алесь Марціновіч // Літаратура і мастацтва. - 2017. — 6 студз. — С. 7. Навасельцава, Г. В. Мастацкае асэнсаванне малой радзімы ў раманах Георгія Марчука / Ганна Навасельцава // Роднае слова. - 2019. — № 10. — С. 4—6. Навумовiч, У. Гімн землякам — "Давыд-гарадоцкія каноны" Георгія Марчука / У. Навумовіч // Роднае слова. - 2013. - № 1. - C. 19-20. Трус, М. Марфалогія чарадзейных казак Георгія Марчука / М. Трус // Роднае слова. - 2012. - № 5. - C. 26-29. |
|
|
Текстовая версия | Сейчас: 5.11.2024, 4:35 |