Акцыя "Чытаем беларускую кнігу", Літаратурныя юбілеі |
Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )
Акцыя "Чытаем беларускую кнігу", Літаратурныя юбілеі |
5.1.2015, 9:47
Сообщение
#1
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3860 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Беларусь! Твая дачка я 1 студзеня – 70 гадоў з дня нараджэння Вольгі Іпатавай (1945), беларускай пісьменніцы Ці не сама Еўфрасіння кіравала яе дарогу ў тую букіністычную кнігарню, куды выпадкова (?) зайшла маладзенькая супрацоўніца Гродзенскага тэлебачання, якая прыехала ў Каўнас па новы прыстойны абутак, а замест яго павезла дадому тоўстую кнігу Вацлава Ластоўскага “Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі”, што разгарнулася якраз на выяве Еўфрасінні Полацкай? А наперадзе яшчэ чакалі архівы, старыя фаліянты, пакутлівы творчы пошук – і кнігі, са старонак якіх самыя лепшыя людзі, народжаныя на беларускай зямлі, колішнія героі, узіраюцца ў нашы твары, пазнаючы ў нас свае рысы, з пачуццём роспачы, часам нават расчаравання, але заўсёды з надзеяй... Вольга Міхайлаўна Іпатава – аўтарка выбітнай прозы пра беларускую мінуўшчыну: цыкла апавяданняў “Гул далёкіх стагоддзяў” (змешчаны у кнізе “Перакат”), аповесцяў “Прадыслава”(1971), “За морам Хвалынскім”, “Чорная княгіня”,”Агонь у жылах крэменю” (усе 1969), “Ліпенскія навальніцы”(1973) і “Парасткі” (1976). Проза, насычаная яркімі вобразамі, кожны з якіх застаецца ў памяці, склала зборнікі “Вецер над стромай”(1977), “Дваццаць хвілін з Немезідай” (1981), “Перакат” (1984). У 1996 годзе выдадзена кніга «Паміж Масквой і Варшавай», у 2002 годзе выйшла трылогія «Альгердава дзіда» («Залатая жрыца Ашвінаў», «Вяшчун Гедыміна», «Альгердава дзіда») і інш. Імкненне зрабіць веды пра беларускую гісторыю максімальна пашыранымі сярод самых розных чытацкіх катэгорый уплывае на сюжэты раманаў Вольгі Іпатавай. Інтрыга, неверагодныя прыгоды, яркія характары, моцныя пачуцці, экзатычнасць язычніцкай веры нашых продкаў, нечаканыя сюжэтныя хады – усё гэта пашырае кола чытачоў. Мова Іпатаўскіх раманаў настолькі дасканалая, што стварае падманнае адчуванне лёгкасці, уласцівае толькі сапраўднай прозе. Бібліяграфія: 1. Ипатова Ольга Михайловна // Республика Беларусь: энцикл. в 6 т. / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. - Минск, 2006. – Т. 3. - С. 796 2. Іпатава Вольга Іпатава // Беларуская энцыклапедыя у 18 т. / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 1998. – Т. 7. – С. 300 3. Іпатава Вольга Іпатава // Энцыклапедыя літаратуры і мастацства Беларусі у 5 т. / рэдкал. І. П. Шамякін [і інш.]. – Мінск, 1985. – Т. 2. – С. 593 4. Знакамітыя людзі Карэліччыны : [камплект з 4 паштовак] / Карэліцкая цэнтральная раённая бібліятэка, Аддзел бібліятэчнага маркетынгу. - Карэлічы, 2012. - 1 вокладка (4 асобных ліста) 5. Макмілін, А. Пісьменства ў халодным клімаце : беларуская літаратура ад 70-х гг. XX ст. да нашых дзён / Арнольд Макмілін. - Беласток : Orthdruk, 2011. - 910 с. 6. Савік, Лідзія Сымонаўна. Адна між замкаў : лiтаратурны партрэт Вольгi Iпатавай / Л. С. Савiк. – Мінск, 2003. – 165 с. 7. Шынкарэнка, Вольга Карпаўна. Нястомных пошукаў дарога : праблемы паэтыкi сучаснай беларускай гiстарычнай прозы / В. К. Шынкарэнка. - Мінск, 2002. – 207 c. 8. Якавенка, Н. В. Аўтарскі пераклад беларускай мастацкай прозы XX - пачатку XXI стагоддзя / Н. В. Якавенка // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя гуманітарных навук = Известия Национальной академии наук Беларуси. Серия гуманитарных наук = Proceedings of the National Academy of Sciences of Belarus. Humanitarian Series. - 2013.- № 2. - С. 99 - 103. 9. Кірушкіна, М. Мастацкія адметнасці гістарычнай прозы Вольгі Іпатавай / Марыя Кірушкіна // Роднае слова. - 2013.- № 7. - С. 26 - 28. 10. Лясун, Л. Мастацкая літаратура і гісторыя / Л. Лясун // Роднае слова. - 2007. - № 8. - C. 46 - 48 11. Дамарад, I. У пошуках нацыянальнага героя / І. Дамарад // Роднае слова. - 2005. - № 3. - C. 12 - 16 12. Лаўрык, Т. Апошняя з роду крывічоў / Т. Лаўрык // Роднае слова. - 2004. - № 12. – С. 72 - 79 13. Дамарад, I. "Князёўнаю полацкую пачаты..." / І. Дамарад // Роднае слова. - 2004. - № 8. - C. 8 - 11 14. Несцяровіч, Л. Жыць паводле свайго прызначэння / Л. Несцяровіч // Бібліятэка прапануе. - 2004. - № 6. - С. 18 - 21 15. Шынкарэнка, В. Прасцяг бясконцы ў дзіды часу / В. Шынкарэнка // ЛіМ. - 2002. - 12 крас.(№ 15 - 16). - C. 6 - 7 16. Шынкарэнка, В. У кожнага свой шлях / В. Шынкарэнка // Маладосць. - 2001. - № 11. - С. 230 - 236 17. Якімец, I. I. Паэтыка экзотыкi / І. Якімец // Весн. БДУ. Сер. 4. - 2001. - № 1. - C. 41 - 44 18. Шынкарэнка, В. Нам адраджацца - праз вяртанне / В. Шынкарэнка // Беларусь. - 2000. - № 9. - C. 40 - 42 19. Савік, Л. Дрэва надзеi / Л. Савік // Полымя. - 1999. - № 12. - С. 204 - 212 |
|
|
1.2.2022, 7:28
Сообщение
#2
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3860 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Светла воблік паэта 25 лютага – 65 гадоў з дня нараджэння Пісьмянкова Алеся (Аляксандра) (1957 - 2004) - паэта, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола Беларусі, літаратурнай прэміі імя А. Куляшова. Усе, хто введаў паэта, адзначаюць, што ён быў надзвычай узнёслым, рамантычным чалавекам, ён вымяраў сваё жыццё і свае творы шкалою тых каштоўнасцей, што былі напрацаваны яшчэ нашымі далёкімі продкамі і правераны тысячагоддзямі беларускай культуры. Гэты маральны аспект і непарыўная духоўная сувязь паміж пакаленнямі праходзіць праз усю паэзію Алеся Пісьмянкова. Ён нарадзіўся 25 лютага 1957 года ў вёсцы Бялынкавічы Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці. Каларыт вясковага побыту, прыгажосць родных мясцін, вобразы маці, сяброў займаюць цэнтральнае месца ў шмат якіх вершах паэта: І вёдры, поўныя вады І вочы, поўныя дабра, Гляджу на матчыны сляды На белай посцілцы двара. Алесь Пісьмянкоў скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Як згадваюць сябры, захапляўся рускай класічнай літаратурай. Прафесійная дзейнасць Алеся Пісьмянкова аказалася звязанай у асноўным з рэдактарскай работай. Спачатку ён працаваў у Касцюковіцкай раённай газеце, пасля ў шттыднёвіку “Літаратура і мастацтва”, часопісе “Полымя”, часопісе “Вожык” – галоўным рэдактарам. Першая кніга паэзіі Алеся Пісьмянкова “Белы камень” выйшла ў 1983 годзе. Асноўнай тэмай кнігі стаў зварот да каранёў, да вясковай культуры, прыроды і продкаў. Даругі зборнік паэта выйшаў у 1988 годзе. Ён называўся “Чытаю зора”. Калі ў першым зборніку дамінавала тэма вёскі, прыроды, памяці аб дзяцінстве, то ў другім на першае месца выходзіць гістарычная тэматыка: “Чытаю тапаніміку”, “Мае рэліквіі”, “Думы Вітаўта” “Якаў Палачанін” і іншыя. У 1994 годзе выйшла кніга “Планіда”. У ёй на першае месца выходзяць вобразы неба, зор, планет. І шмат вершаў, прысвечанай хрысціянскай тэматыцы. Лепшыя з вершаў названага зборніка дапамагаюць адчуць народную глыбінную аснову веры. Нельга пакінуць па-за ўвагай і творы Алеся Пісьмянкова, напісаныя для дзяцей: “Заўзятары” (1993), “Ласуны-веселуны” (1996). Як успамінаюць сябры паэта, ён часта паўтараў вядомае: для дзяцей трэба пісаць як для дарослых, толькі яшчэ лепш. Яго кнігі вершаў для дзяцей таксама ўзбагацілі беларускую літаратуру – дзіцячую. Прыгожыя, цікавыя дзецям,з густам і веданнем мовы напісаныя вершы адыгрываюць вялікую ролю ў выхаванні, яны фарміруюць павагу і цікаўнасць да нацыянальнай мовы і літаратуры. Алесь Пісьмянкоў – лаўрэят прэміі Ленінскага камсамола Беларусі і Літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова. Паэта не стала 23 красавіка 2004 года. Ён пакінуў пасля сябе адносна нешматлікую спадчыну, але надзвычай каштоўную па сваіх мастацкіх якасцях. Бібліяграфія Пісьмянкоў, А. Думаць вершы... : вершы, эсэ, успаміны / Алесь Пісьмянкоў / уклад. В. Шніп ; маст. В. Катовіч. — Мінск : Маст. лiт-ра, 2005. — 214. Алесь Пісьмянкоў : пра творчасць паэта // Полымя. — 2006. — № 6. — C. 183—186. Бельскі, А. Паэзія Алеся Пісьмянкова ў колерах і пахах / Алесь Бельскі // Галасы і вобразы : літ.-крыт артыкулы / А. Бельскі. — Мінск, 2008. — С. 144—157. Галубовiч, Л. Рыцар паэзіі : Алесь Пісьмянкоў / Леанід Галубовіч // Полымя. — 2005. — № 4. — С. 211—216. Глобус, А. Словы пра паэта і рэдактара Алеся Пісьмянкова / Адам Глобус // Культура. — 2018. — 20 кастр. — С. 14. Жуковіч, В. Цудадзейны талент Алеся Пісьмянкова / Васіль Жуковіч // Дзеяслоў. — 2019. — № 4. — С. 215—217. Марозава, С. Светлы воблік паэта : беларускі паэт Алесь Пісьмянкоў / С. Марозава // Лiтаратура i мастацтва. — 2012. — № 8. — 24 лют. — C. 8. |
|
|
Текстовая версия | Сейчас: 1.11.2024, 2:06 |