Акцыя "Чытаем беларускую кнігу", Літаратурныя юбілеі |
Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )
Акцыя "Чытаем беларускую кнігу", Літаратурныя юбілеі |
5.1.2015, 9:47
Сообщение
#1
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3873 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Беларусь! Твая дачка я 1 студзеня – 70 гадоў з дня нараджэння Вольгі Іпатавай (1945), беларускай пісьменніцы Ці не сама Еўфрасіння кіравала яе дарогу ў тую букіністычную кнігарню, куды выпадкова (?) зайшла маладзенькая супрацоўніца Гродзенскага тэлебачання, якая прыехала ў Каўнас па новы прыстойны абутак, а замест яго павезла дадому тоўстую кнігу Вацлава Ластоўскага “Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі”, што разгарнулася якраз на выяве Еўфрасінні Полацкай? А наперадзе яшчэ чакалі архівы, старыя фаліянты, пакутлівы творчы пошук – і кнігі, са старонак якіх самыя лепшыя людзі, народжаныя на беларускай зямлі, колішнія героі, узіраюцца ў нашы твары, пазнаючы ў нас свае рысы, з пачуццём роспачы, часам нават расчаравання, але заўсёды з надзеяй... Вольга Міхайлаўна Іпатава – аўтарка выбітнай прозы пра беларускую мінуўшчыну: цыкла апавяданняў “Гул далёкіх стагоддзяў” (змешчаны у кнізе “Перакат”), аповесцяў “Прадыслава”(1971), “За морам Хвалынскім”, “Чорная княгіня”,”Агонь у жылах крэменю” (усе 1969), “Ліпенскія навальніцы”(1973) і “Парасткі” (1976). Проза, насычаная яркімі вобразамі, кожны з якіх застаецца ў памяці, склала зборнікі “Вецер над стромай”(1977), “Дваццаць хвілін з Немезідай” (1981), “Перакат” (1984). У 1996 годзе выдадзена кніга «Паміж Масквой і Варшавай», у 2002 годзе выйшла трылогія «Альгердава дзіда» («Залатая жрыца Ашвінаў», «Вяшчун Гедыміна», «Альгердава дзіда») і інш. Імкненне зрабіць веды пра беларускую гісторыю максімальна пашыранымі сярод самых розных чытацкіх катэгорый уплывае на сюжэты раманаў Вольгі Іпатавай. Інтрыга, неверагодныя прыгоды, яркія характары, моцныя пачуцці, экзатычнасць язычніцкай веры нашых продкаў, нечаканыя сюжэтныя хады – усё гэта пашырае кола чытачоў. Мова Іпатаўскіх раманаў настолькі дасканалая, што стварае падманнае адчуванне лёгкасці, уласцівае толькі сапраўднай прозе. Бібліяграфія: 1. Ипатова Ольга Михайловна // Республика Беларусь: энцикл. в 6 т. / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. - Минск, 2006. – Т. 3. - С. 796 2. Іпатава Вольга Іпатава // Беларуская энцыклапедыя у 18 т. / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 1998. – Т. 7. – С. 300 3. Іпатава Вольга Іпатава // Энцыклапедыя літаратуры і мастацства Беларусі у 5 т. / рэдкал. І. П. Шамякін [і інш.]. – Мінск, 1985. – Т. 2. – С. 593 4. Знакамітыя людзі Карэліччыны : [камплект з 4 паштовак] / Карэліцкая цэнтральная раённая бібліятэка, Аддзел бібліятэчнага маркетынгу. - Карэлічы, 2012. - 1 вокладка (4 асобных ліста) 5. Макмілін, А. Пісьменства ў халодным клімаце : беларуская літаратура ад 70-х гг. XX ст. да нашых дзён / Арнольд Макмілін. - Беласток : Orthdruk, 2011. - 910 с. 6. Савік, Лідзія Сымонаўна. Адна між замкаў : лiтаратурны партрэт Вольгi Iпатавай / Л. С. Савiк. – Мінск, 2003. – 165 с. 7. Шынкарэнка, Вольга Карпаўна. Нястомных пошукаў дарога : праблемы паэтыкi сучаснай беларускай гiстарычнай прозы / В. К. Шынкарэнка. - Мінск, 2002. – 207 c. 8. Якавенка, Н. В. Аўтарскі пераклад беларускай мастацкай прозы XX - пачатку XXI стагоддзя / Н. В. Якавенка // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя гуманітарных навук = Известия Национальной академии наук Беларуси. Серия гуманитарных наук = Proceedings of the National Academy of Sciences of Belarus. Humanitarian Series. - 2013.- № 2. - С. 99 - 103. 9. Кірушкіна, М. Мастацкія адметнасці гістарычнай прозы Вольгі Іпатавай / Марыя Кірушкіна // Роднае слова. - 2013.- № 7. - С. 26 - 28. 10. Лясун, Л. Мастацкая літаратура і гісторыя / Л. Лясун // Роднае слова. - 2007. - № 8. - C. 46 - 48 11. Дамарад, I. У пошуках нацыянальнага героя / І. Дамарад // Роднае слова. - 2005. - № 3. - C. 12 - 16 12. Лаўрык, Т. Апошняя з роду крывічоў / Т. Лаўрык // Роднае слова. - 2004. - № 12. – С. 72 - 79 13. Дамарад, I. "Князёўнаю полацкую пачаты..." / І. Дамарад // Роднае слова. - 2004. - № 8. - C. 8 - 11 14. Несцяровіч, Л. Жыць паводле свайго прызначэння / Л. Несцяровіч // Бібліятэка прапануе. - 2004. - № 6. - С. 18 - 21 15. Шынкарэнка, В. Прасцяг бясконцы ў дзіды часу / В. Шынкарэнка // ЛіМ. - 2002. - 12 крас.(№ 15 - 16). - C. 6 - 7 16. Шынкарэнка, В. У кожнага свой шлях / В. Шынкарэнка // Маладосць. - 2001. - № 11. - С. 230 - 236 17. Якімец, I. I. Паэтыка экзотыкi / І. Якімец // Весн. БДУ. Сер. 4. - 2001. - № 1. - C. 41 - 44 18. Шынкарэнка, В. Нам адраджацца - праз вяртанне / В. Шынкарэнка // Беларусь. - 2000. - № 9. - C. 40 - 42 19. Савік, Л. Дрэва надзеi / Л. Савік // Полымя. - 1999. - № 12. - С. 204 - 212 |
|
|
1.3.2022, 9:04
Сообщение
#2
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3873 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Адвечны крыж 11 сакавіка – 120 год з дня нараджэння Алеся Гаруна (1887-1920), пісьменніка. Адным з выдатнейшых пісьменнікаў ХХ ст., чыё імя ўжо пры яго жыцці называлі ўслед за імёнамі заснавальнікаў беларускай літаратуры Я.Купалы, Я.Коласа, М.Багдановіча, быў Алесь Гарун – самы пакутны з беларускіх песняроў. Жыццёвы лёс А.Гаруна склаўся так, што літаратурнай дзейнасцю ён на працягу дзесяці гадоў быў вымушаны займацца ў няволі: то за турэмнымі кратамі, то насільна адарваны ад свайго асяроддзя, ад роднай зямлі, а пад канец жыцця – ужо на радзіме ва ўмовах разбуральнай вайны, іншаземных нашэсцяў. Належнай адукацыі А.Гарун у дзяцінстве не атрымаў. Свае веды ён удасканальваў самастойна, шляхам самаадукацыі. З маладых гадоў ступіў А.Гарун на шлях рэвалюцыйнай барацьбы. У 1904 г. ён звязаў свій лёс з партыяй эсэраў і за шырокую прапагандысцкую дзейнасць быў у 1907 г. арыштаваны і пасаджаны спачатку ў мінскі астрог, а потым пераведзены ў Вільню. Там яго прыгаварылі да ссылкі ў Сібір, якая на доўгія гады стала яго домам, жыццёвым і творчым “універсітэтам”. З Сібіры А. Гарун вярнуўся хворы на сухоты, але адразу ўключыўся ў грамадска-палітычную і культурную справу. У 1920 г. здароўе Гаруна пагаршаецца: да сухотаў дабаўляецца тыф. Цяжка хворы ён трапляе ў Кракаў, дзе праз месяц і памірае, пражыўшы ўсяго 33 гады. Пісаць А.Гарун пачаў яшчэ ў юнацтве, але ніводнага твора гэтага перыяду не захавалася. У 1907 г. у газеце “Наша ніва” ён дэбютаваў з вершам “Маці-Беларусі”. З найбольш ранніх твораў да нас дайшла паэма “Мае коляды”, датаваная 1905 г., якая пабачыла свет толькі ў 1920 г. пад псеўданімам А.Сумны. Трапіўшы ў астрог, Гарун пісаў рэвалюцыйныя вершы, але на прафесійным ўзроўні літаратурнай творчасцю заняўся ўжо ў Сібіры, адкуль пасылаў свае вершы ў газеты “Наша ніва” і “Беларус”. У 1914 г. А.Гарун падрыхтаваў зборнік вершаў “Матчын дар”, які быў надрукаваны ў 1918 г. Крытыкі ставяць гэты зборнік побач з такімі кнігамі, як “Шляхам жыцця” Я.Купалы і “Вянок” М.Багдановіча. Вядомы А.Гарун не толькі вершамі, але і апавяданнямі (“Першы снег”, “Маладое”, “Пан Шабуневіч”, “П’ера і Каламбіна” і інш.). У асобе А. Гаруна беларуская літаратура атрымала і цудоўнага дзіцячага пісьменніка, аб чым пераконваюць яго “Жывыя казкі” для дзіцячага тэатра. Бібліяграфія Гарун Алесь // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / гал. рэд. Г.П.Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 1977. – Т. 5. – С. 72. Казбярук, У. М. Светлай волi зычны звон : Алесь Гарун / У. М. Казбярук. – Мінск : Навука i тэхнiка, 1991. – 64с. – (Нашы славутыя землякi). Казбярук, У. Церневыя і лаўровыя вянкі Алеся Гаруна / Уладзімір Казбярук // Слова пра літаратуру і літаратараў: літ.-крыт. арт. па бел. літ. : у 2 кн. – Мінск, 2001. – Кн.1. – С. 431–456. Клімовіч, Ю. Праз пакуты да папараці-кветкі / Юрась Клімовіч // Полымя. – 2017. — № 3. — С. 96—113. |
|
|
Текстовая версия | Сейчас: 4.11.2024, 23:32 |