Акцыя "Чытаем беларускую кнігу", Літаратурныя юбілеі |
Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )
Акцыя "Чытаем беларускую кнігу", Літаратурныя юбілеі |
5.1.2015, 9:47
Сообщение
#1
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3873 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Беларусь! Твая дачка я 1 студзеня – 70 гадоў з дня нараджэння Вольгі Іпатавай (1945), беларускай пісьменніцы Ці не сама Еўфрасіння кіравала яе дарогу ў тую букіністычную кнігарню, куды выпадкова (?) зайшла маладзенькая супрацоўніца Гродзенскага тэлебачання, якая прыехала ў Каўнас па новы прыстойны абутак, а замест яго павезла дадому тоўстую кнігу Вацлава Ластоўскага “Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі”, што разгарнулася якраз на выяве Еўфрасінні Полацкай? А наперадзе яшчэ чакалі архівы, старыя фаліянты, пакутлівы творчы пошук – і кнігі, са старонак якіх самыя лепшыя людзі, народжаныя на беларускай зямлі, колішнія героі, узіраюцца ў нашы твары, пазнаючы ў нас свае рысы, з пачуццём роспачы, часам нават расчаравання, але заўсёды з надзеяй... Вольга Міхайлаўна Іпатава – аўтарка выбітнай прозы пра беларускую мінуўшчыну: цыкла апавяданняў “Гул далёкіх стагоддзяў” (змешчаны у кнізе “Перакат”), аповесцяў “Прадыслава”(1971), “За морам Хвалынскім”, “Чорная княгіня”,”Агонь у жылах крэменю” (усе 1969), “Ліпенскія навальніцы”(1973) і “Парасткі” (1976). Проза, насычаная яркімі вобразамі, кожны з якіх застаецца ў памяці, склала зборнікі “Вецер над стромай”(1977), “Дваццаць хвілін з Немезідай” (1981), “Перакат” (1984). У 1996 годзе выдадзена кніга «Паміж Масквой і Варшавай», у 2002 годзе выйшла трылогія «Альгердава дзіда» («Залатая жрыца Ашвінаў», «Вяшчун Гедыміна», «Альгердава дзіда») і інш. Імкненне зрабіць веды пра беларускую гісторыю максімальна пашыранымі сярод самых розных чытацкіх катэгорый уплывае на сюжэты раманаў Вольгі Іпатавай. Інтрыга, неверагодныя прыгоды, яркія характары, моцныя пачуцці, экзатычнасць язычніцкай веры нашых продкаў, нечаканыя сюжэтныя хады – усё гэта пашырае кола чытачоў. Мова Іпатаўскіх раманаў настолькі дасканалая, што стварае падманнае адчуванне лёгкасці, уласцівае толькі сапраўднай прозе. Бібліяграфія: 1. Ипатова Ольга Михайловна // Республика Беларусь: энцикл. в 6 т. / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. - Минск, 2006. – Т. 3. - С. 796 2. Іпатава Вольга Іпатава // Беларуская энцыклапедыя у 18 т. / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 1998. – Т. 7. – С. 300 3. Іпатава Вольга Іпатава // Энцыклапедыя літаратуры і мастацства Беларусі у 5 т. / рэдкал. І. П. Шамякін [і інш.]. – Мінск, 1985. – Т. 2. – С. 593 4. Знакамітыя людзі Карэліччыны : [камплект з 4 паштовак] / Карэліцкая цэнтральная раённая бібліятэка, Аддзел бібліятэчнага маркетынгу. - Карэлічы, 2012. - 1 вокладка (4 асобных ліста) 5. Макмілін, А. Пісьменства ў халодным клімаце : беларуская літаратура ад 70-х гг. XX ст. да нашых дзён / Арнольд Макмілін. - Беласток : Orthdruk, 2011. - 910 с. 6. Савік, Лідзія Сымонаўна. Адна між замкаў : лiтаратурны партрэт Вольгi Iпатавай / Л. С. Савiк. – Мінск, 2003. – 165 с. 7. Шынкарэнка, Вольга Карпаўна. Нястомных пошукаў дарога : праблемы паэтыкi сучаснай беларускай гiстарычнай прозы / В. К. Шынкарэнка. - Мінск, 2002. – 207 c. 8. Якавенка, Н. В. Аўтарскі пераклад беларускай мастацкай прозы XX - пачатку XXI стагоддзя / Н. В. Якавенка // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя гуманітарных навук = Известия Национальной академии наук Беларуси. Серия гуманитарных наук = Proceedings of the National Academy of Sciences of Belarus. Humanitarian Series. - 2013.- № 2. - С. 99 - 103. 9. Кірушкіна, М. Мастацкія адметнасці гістарычнай прозы Вольгі Іпатавай / Марыя Кірушкіна // Роднае слова. - 2013.- № 7. - С. 26 - 28. 10. Лясун, Л. Мастацкая літаратура і гісторыя / Л. Лясун // Роднае слова. - 2007. - № 8. - C. 46 - 48 11. Дамарад, I. У пошуках нацыянальнага героя / І. Дамарад // Роднае слова. - 2005. - № 3. - C. 12 - 16 12. Лаўрык, Т. Апошняя з роду крывічоў / Т. Лаўрык // Роднае слова. - 2004. - № 12. – С. 72 - 79 13. Дамарад, I. "Князёўнаю полацкую пачаты..." / І. Дамарад // Роднае слова. - 2004. - № 8. - C. 8 - 11 14. Несцяровіч, Л. Жыць паводле свайго прызначэння / Л. Несцяровіч // Бібліятэка прапануе. - 2004. - № 6. - С. 18 - 21 15. Шынкарэнка, В. Прасцяг бясконцы ў дзіды часу / В. Шынкарэнка // ЛіМ. - 2002. - 12 крас.(№ 15 - 16). - C. 6 - 7 16. Шынкарэнка, В. У кожнага свой шлях / В. Шынкарэнка // Маладосць. - 2001. - № 11. - С. 230 - 236 17. Якімец, I. I. Паэтыка экзотыкi / І. Якімец // Весн. БДУ. Сер. 4. - 2001. - № 1. - C. 41 - 44 18. Шынкарэнка, В. Нам адраджацца - праз вяртанне / В. Шынкарэнка // Беларусь. - 2000. - № 9. - C. 40 - 42 19. Савік, Л. Дрэва надзеi / Л. Савік // Полымя. - 1999. - № 12. - С. 204 - 212 |
|
|
19.4.2022, 9:42
Сообщение
#2
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3873 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Гэта ўсё сапраўднае 1 красавіка – 75 гадоў з дня нараджэння Алеся Жука (1947), пісьменніка, перакладчыка. Алесь Жук – адзін з самых цікавых сучасных беларускіх празаікаў, творы якога вызначаюцца тэматычнай разнастайнасцю. Сучаснасць ва ўсёй яе складанасці і супярэчлівасці становіцца галоўнай тэмай яго прозы. Уся творчасць пісьменніка пазначана сапраўдным талентам, глыбокай праўдай жыцця, вастрынёй у пастаноўцы сучасных праблем. Невычарпальнай крыніцай творчага натхнення стала для Аляксандра Аляксандравіча Жука родная Случчына, дзе 1 красавіка 1947 года у вёсцы Клешаў у сям’і служачага ён нарадзіўся. У 1965 годзе ён паступіў на філалагічны факультэт БДУ. Працаваў рэдактарам выдаведства “Мастацкая літаратура”, намеснікам галоўнага рэдактара часопіса “Маладосць”, галоўным рэдактарам часопісаў “Нёман” і “Беларусь”. У літаратуру Алесь Жук прыйшоў у сярэдзіне 60-х гадоў, але пісаць пачаў яшчэ ў школьныя гады і ў час вучобы ва універсітэце. Яго апавяданні “Сок манга”, “Завулак”, “Водсветы зорак”, “Белы месяц”, “Мужчыны”, напісаныя ў студэнцкія гады, увайшлі ў яго першую кнігу “Асеннія халады” (1972). Гэта кніга адразу ж вывела А.Жука ў перадавыя шэрагі беларускіх празаікаў і, як потым аказалася, не толькі беларускіх: пра яго пачала пісаць усесаюзная крытыка. На працягу 1970-1980-х гг. з’явіліся арыгінальныя празаічныя зборнікі “Паляванне на старых азёрах” (1975), “Зоркі над палігонам” (1977, прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1978, зняты мастацкі фільм “Палігон” 1983), “Паўстанак вяртання”(1981, Літаратурная прэмія імя І.Мележа 1982) і іншыя. У 1982 годзе пабачыла свет кніга прозы “Паляванне на Апошняга Жураўля”. Клопат пра навакольнае асяроддзе, напоўнены выразным аналітычным роздумам, у спалучэнні з легендарна-казачным апавядальнымі элементамі-сімваламі прыдаюць твору сапраўдную мастацкую значнасць. Па гэтай аповесці ў тэатры імя Янкі Купалы быў пастаўлены спектакль і ў 1986 годзе знята мастацкая стужка. Да самых значных твораў пісьменніка належыць і аповесць “Праклятая любоў”, што ўвайшла ў аднайменны зборнік (1991, Дзяржаўная прэмія Беларусі імя Я.Коласа 1992) – яскравае сведчанне высокай творчай сталасці вядомага празаіка, добрага знаўца народнага жыцця і побыту, чалавечых лёсаў і характараў. Творы А. Жука грунтуюцца на філасофскай і эстэтычнай аснове – гэта напруджаны роздум над жыццём. Пісьменніка цікавіць прырода чалавечага шчасця, пакуты і іх пераадоленне, асэнсаванне чалавека самога сябе, адносіны да працы, да зямлі. Усё гэта і дазваляе ўспрыняць творчасць А.Жука як арыгінальную і адметную з’яву сучаснай беларускай літаратуры. Бібліяграфія Алесь Жук // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / гал. рэд. Г.П.Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 1998. – Т. 6. – С. 443. Бугаёў, Д. Чалавечнасць : лiт. крытыка / Д. Бугаёў. – Мінск : Маст. лiт., 1985. – 311 с. Далiдовiч, Г. З маладосці сталы Алесь Жук ; Генрых Далідовіч // Роднае слова. – 2007. – № 3. – C.79–81. Марцiновiч, А. Гэта ўсё сапраўднае : беларускі пісьменнік Алесь Жук / Алесь Марціновіч // Лiтаратура i мастацтва. – 2012. – № 14. – 6 крас. – C.4. |
|
|
Текстовая версия | Сейчас: 5.11.2024, 2:59 |