Акцыя "Чытаем беларускую кнігу", Літаратурныя юбілеі |
Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )
Акцыя "Чытаем беларускую кнігу", Літаратурныя юбілеі |
5.1.2015, 9:47
Сообщение
#1
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3873 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Беларусь! Твая дачка я 1 студзеня – 70 гадоў з дня нараджэння Вольгі Іпатавай (1945), беларускай пісьменніцы Ці не сама Еўфрасіння кіравала яе дарогу ў тую букіністычную кнігарню, куды выпадкова (?) зайшла маладзенькая супрацоўніца Гродзенскага тэлебачання, якая прыехала ў Каўнас па новы прыстойны абутак, а замест яго павезла дадому тоўстую кнігу Вацлава Ластоўскага “Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі”, што разгарнулася якраз на выяве Еўфрасінні Полацкай? А наперадзе яшчэ чакалі архівы, старыя фаліянты, пакутлівы творчы пошук – і кнігі, са старонак якіх самыя лепшыя людзі, народжаныя на беларускай зямлі, колішнія героі, узіраюцца ў нашы твары, пазнаючы ў нас свае рысы, з пачуццём роспачы, часам нават расчаравання, але заўсёды з надзеяй... Вольга Міхайлаўна Іпатава – аўтарка выбітнай прозы пра беларускую мінуўшчыну: цыкла апавяданняў “Гул далёкіх стагоддзяў” (змешчаны у кнізе “Перакат”), аповесцяў “Прадыслава”(1971), “За морам Хвалынскім”, “Чорная княгіня”,”Агонь у жылах крэменю” (усе 1969), “Ліпенскія навальніцы”(1973) і “Парасткі” (1976). Проза, насычаная яркімі вобразамі, кожны з якіх застаецца ў памяці, склала зборнікі “Вецер над стромай”(1977), “Дваццаць хвілін з Немезідай” (1981), “Перакат” (1984). У 1996 годзе выдадзена кніга «Паміж Масквой і Варшавай», у 2002 годзе выйшла трылогія «Альгердава дзіда» («Залатая жрыца Ашвінаў», «Вяшчун Гедыміна», «Альгердава дзіда») і інш. Імкненне зрабіць веды пра беларускую гісторыю максімальна пашыранымі сярод самых розных чытацкіх катэгорый уплывае на сюжэты раманаў Вольгі Іпатавай. Інтрыга, неверагодныя прыгоды, яркія характары, моцныя пачуцці, экзатычнасць язычніцкай веры нашых продкаў, нечаканыя сюжэтныя хады – усё гэта пашырае кола чытачоў. Мова Іпатаўскіх раманаў настолькі дасканалая, што стварае падманнае адчуванне лёгкасці, уласцівае толькі сапраўднай прозе. Бібліяграфія: 1. Ипатова Ольга Михайловна // Республика Беларусь: энцикл. в 6 т. / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. - Минск, 2006. – Т. 3. - С. 796 2. Іпатава Вольга Іпатава // Беларуская энцыклапедыя у 18 т. / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 1998. – Т. 7. – С. 300 3. Іпатава Вольга Іпатава // Энцыклапедыя літаратуры і мастацства Беларусі у 5 т. / рэдкал. І. П. Шамякін [і інш.]. – Мінск, 1985. – Т. 2. – С. 593 4. Знакамітыя людзі Карэліччыны : [камплект з 4 паштовак] / Карэліцкая цэнтральная раённая бібліятэка, Аддзел бібліятэчнага маркетынгу. - Карэлічы, 2012. - 1 вокладка (4 асобных ліста) 5. Макмілін, А. Пісьменства ў халодным клімаце : беларуская літаратура ад 70-х гг. XX ст. да нашых дзён / Арнольд Макмілін. - Беласток : Orthdruk, 2011. - 910 с. 6. Савік, Лідзія Сымонаўна. Адна між замкаў : лiтаратурны партрэт Вольгi Iпатавай / Л. С. Савiк. – Мінск, 2003. – 165 с. 7. Шынкарэнка, Вольга Карпаўна. Нястомных пошукаў дарога : праблемы паэтыкi сучаснай беларускай гiстарычнай прозы / В. К. Шынкарэнка. - Мінск, 2002. – 207 c. 8. Якавенка, Н. В. Аўтарскі пераклад беларускай мастацкай прозы XX - пачатку XXI стагоддзя / Н. В. Якавенка // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя гуманітарных навук = Известия Национальной академии наук Беларуси. Серия гуманитарных наук = Proceedings of the National Academy of Sciences of Belarus. Humanitarian Series. - 2013.- № 2. - С. 99 - 103. 9. Кірушкіна, М. Мастацкія адметнасці гістарычнай прозы Вольгі Іпатавай / Марыя Кірушкіна // Роднае слова. - 2013.- № 7. - С. 26 - 28. 10. Лясун, Л. Мастацкая літаратура і гісторыя / Л. Лясун // Роднае слова. - 2007. - № 8. - C. 46 - 48 11. Дамарад, I. У пошуках нацыянальнага героя / І. Дамарад // Роднае слова. - 2005. - № 3. - C. 12 - 16 12. Лаўрык, Т. Апошняя з роду крывічоў / Т. Лаўрык // Роднае слова. - 2004. - № 12. – С. 72 - 79 13. Дамарад, I. "Князёўнаю полацкую пачаты..." / І. Дамарад // Роднае слова. - 2004. - № 8. - C. 8 - 11 14. Несцяровіч, Л. Жыць паводле свайго прызначэння / Л. Несцяровіч // Бібліятэка прапануе. - 2004. - № 6. - С. 18 - 21 15. Шынкарэнка, В. Прасцяг бясконцы ў дзіды часу / В. Шынкарэнка // ЛіМ. - 2002. - 12 крас.(№ 15 - 16). - C. 6 - 7 16. Шынкарэнка, В. У кожнага свой шлях / В. Шынкарэнка // Маладосць. - 2001. - № 11. - С. 230 - 236 17. Якімец, I. I. Паэтыка экзотыкi / І. Якімец // Весн. БДУ. Сер. 4. - 2001. - № 1. - C. 41 - 44 18. Шынкарэнка, В. Нам адраджацца - праз вяртанне / В. Шынкарэнка // Беларусь. - 2000. - № 9. - C. 40 - 42 19. Савік, Л. Дрэва надзеi / Л. Савік // Полымя. - 1999. - № 12. - С. 204 - 212 |
|
|
1.8.2022, 8:59
Сообщение
#2
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3873 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
І ён жыве… 4 жніўня – 105 год з дня нараджэння Янкі Брыля (1917 —2006), народнага пісьменніка Беларусі, перакладчыка, публіцыста. Брыль Янка — класік беларускай літаратуры, народны пісьменнік Беларусі. У 1922-1939 гг. жыў у в.Загор’е Карэліцкага р-на. Закончыў польскую сямігадовую школу ў в.Турэц. У 1931 г. паступіў у Навагрудскую гімназію, але не змог там вучыцца з-за матэрыяльных абставін. У 1944 г. – разведчык партызанскай брыгады “Камсамолец” на Карэліччыне. Пасля вызвалення Мірскага раёна ад акупантаў працаваў рэдактарам раённай газеты ў Міры. Імя народнага пісьменніка Беларусі, лаўрэата дзяржаўных і літаратурных прэмій, ганаровага акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, узнагароджанага баявымі ордэнамі і медалямі, Янкі (Івана Антонавіча) Брыля добра вядома не толькі ў Беларусі, але і далёка за яе межамі. Амаль 70 год жыцця аддаў літаратуры гэты карыфей беларускай прозы. У розныя гады Я. Брыль быў намеснікам рэдактара часопісаў “Маладосць” і “Полымя”, працаваў рэдактарам Дзяржаўнага выдавецтва Беларусі, быў сакратаром праўлення Саюза пісьменнікаў БССР, вёў актыўную работу па ўмацаванню сувязей беларускай літаратуры з літаратурамі народаў СССР і краін сацыялістычнай садружнасці. Шмат сіл Я. Брыль аддаваў працы ў якасці старшыні Беларускага таварыства “СССР - Канада”. Двойчы выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР. Пісаць Я. Брыль пачаў з чатырнаццаці год, але ўпершыню выступіў у друку толькі ў 1938 г. У 1946 г. выйшла першая кніга Я. Брыля “Апавяданні”, у якую ўвайшлі некалькі апавяданняў і аповесць “У сям’і”, прысвечаныя жыццю заходнебеларускай вёскі. Другі зборнік “Нёманскія казакі” (1947), а таксама аповесці “Сірочы хлеб”, “У Забалоцці днее” (1950) і “На Быстранцы” (1955) – вылучылі Я. Брыля як арыгінальнага майстра лірыка-псіхалагічнай прозы, добрага знаўцу народнай мовы. Шмат разоў перакладалася ў розных краінах свету пранікнёна лірычнае апавяданне “Галя” (1953). Класікай беларускай літаратуры стала яго апавяданне “Маці” (зборнік “Надпіс на зрубе”, 1958) – гімн беларускай жанчыне, маці, якая не пабаялася ў час Вялікай Айчыннай вайны даць прытулак знясіленым чырвонаармейцам. Тэма вайны знайшла адлюстраванне і ў апавяданнях Я. Брыля са зборніка “Працяг размовы”, які ў 1963 г. атрымаў Літаратурную прэмію імя Я. Коласа. У пачатку 60-х гг. з’явіўся ў друку славуты раман Я. Брыля “Птушкі і гнёзды”. Гэты адзін з самых аўтабіяграфічных твораў пісьменніка быў прынцыпова новым словам у жанры рамана, які сам аўтар назваў “кнігай адной маладосці”. Унікальнай у сусветнай літаратуры стала і створаная Я. Брылём разам з А. Адамовічам і У. Калеснікам дакументальная аповесць “Я з вогненнай вёскі...” (1975) – жудасныя ўспаміны ўцалелых жыхароў спаленых вёсак Беларусі, жорсткая, няўмольная, крывавая праўда пра вайну, пра фашызм. Трывалае месца ў творчасці Я. Брыля займаюць лірычныя мініяцюры. якія ён пачаў друкаваць з сярэдзіны 60-х гг. і якія склалі кнігі “Жменя сонечных промняў” (1965), “Вітраж” (1972), “Акраец хлеба” (1977), “Сёння і памяць” (1985), “Пішу як жыву” (1994), “Вячэрняе” (1994), “Дзе скарб ваш” (1997), “Сцежкі, дарогі, прастор” (2001), “Блакітны зніч” (2004), “Парастак” (2006). Уся творчасць Я. Брыля прасякнута глыбокім, чыстым пачуццём да сваёй радзімы. Шчырае, сумленнае служэнне роднай зямлі, роднаму народу было галоўнай мэтай і сэнсам яго жыцця. Бібліяграфія 1. Алейнік, Л. Пясочны гадзіннік : літ.-крыт. артыкулы, нарысы, рэцэнзіі, нататкі / Лада Алейнік. — Мінск : Літаратура і Мастацтва, 2010. – 247 с. 2. Андраюк, С. Вечнае ў штодзённым : да векавога юбілею Янкі Брыля / Серафім Андраюк // Белая Вежа. — 2017. — № 7. — С. 45—55. Бічэль, Д. Янка Брыль / Данута Бічэль // Хадзі на мой голас / Данута Бічэль. – Гародня–Wroclaw: Гарадзенская бібліятэка, 2008. – С. 201—204. 3. Жалкоўскi, А. I на Лiдчыне ён свой... : успамiны пра Я. Брыля ; фота // Полымя (Карэл. р-н). — 2002. — 4 жн. — C. 2. 4. Калеснiк, У. А. Янка Брыль : Нарыс жыцця i творчасцi / Калеснiк,Уладзiмiр Андрэевiч. — Мінск : Народная асвета, 1990. — 254 с. — (Народныя пiсьменнiкi БССР) |
|
|
Текстовая версия | Сейчас: 5.11.2024, 2:50 |