Акцыя "Чытаем беларускую кнігу", Літаратурныя юбілеі |
Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )
Акцыя "Чытаем беларускую кнігу", Літаратурныя юбілеі |
5.1.2015, 9:47
Сообщение
#1
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3860 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Беларусь! Твая дачка я 1 студзеня – 70 гадоў з дня нараджэння Вольгі Іпатавай (1945), беларускай пісьменніцы Ці не сама Еўфрасіння кіравала яе дарогу ў тую букіністычную кнігарню, куды выпадкова (?) зайшла маладзенькая супрацоўніца Гродзенскага тэлебачання, якая прыехала ў Каўнас па новы прыстойны абутак, а замест яго павезла дадому тоўстую кнігу Вацлава Ластоўскага “Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі”, што разгарнулася якраз на выяве Еўфрасінні Полацкай? А наперадзе яшчэ чакалі архівы, старыя фаліянты, пакутлівы творчы пошук – і кнігі, са старонак якіх самыя лепшыя людзі, народжаныя на беларускай зямлі, колішнія героі, узіраюцца ў нашы твары, пазнаючы ў нас свае рысы, з пачуццём роспачы, часам нават расчаравання, але заўсёды з надзеяй... Вольга Міхайлаўна Іпатава – аўтарка выбітнай прозы пра беларускую мінуўшчыну: цыкла апавяданняў “Гул далёкіх стагоддзяў” (змешчаны у кнізе “Перакат”), аповесцяў “Прадыслава”(1971), “За морам Хвалынскім”, “Чорная княгіня”,”Агонь у жылах крэменю” (усе 1969), “Ліпенскія навальніцы”(1973) і “Парасткі” (1976). Проза, насычаная яркімі вобразамі, кожны з якіх застаецца ў памяці, склала зборнікі “Вецер над стромай”(1977), “Дваццаць хвілін з Немезідай” (1981), “Перакат” (1984). У 1996 годзе выдадзена кніга «Паміж Масквой і Варшавай», у 2002 годзе выйшла трылогія «Альгердава дзіда» («Залатая жрыца Ашвінаў», «Вяшчун Гедыміна», «Альгердава дзіда») і інш. Імкненне зрабіць веды пра беларускую гісторыю максімальна пашыранымі сярод самых розных чытацкіх катэгорый уплывае на сюжэты раманаў Вольгі Іпатавай. Інтрыга, неверагодныя прыгоды, яркія характары, моцныя пачуцці, экзатычнасць язычніцкай веры нашых продкаў, нечаканыя сюжэтныя хады – усё гэта пашырае кола чытачоў. Мова Іпатаўскіх раманаў настолькі дасканалая, што стварае падманнае адчуванне лёгкасці, уласцівае толькі сапраўднай прозе. Бібліяграфія: 1. Ипатова Ольга Михайловна // Республика Беларусь: энцикл. в 6 т. / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. - Минск, 2006. – Т. 3. - С. 796 2. Іпатава Вольга Іпатава // Беларуская энцыклапедыя у 18 т. / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 1998. – Т. 7. – С. 300 3. Іпатава Вольга Іпатава // Энцыклапедыя літаратуры і мастацства Беларусі у 5 т. / рэдкал. І. П. Шамякін [і інш.]. – Мінск, 1985. – Т. 2. – С. 593 4. Знакамітыя людзі Карэліччыны : [камплект з 4 паштовак] / Карэліцкая цэнтральная раённая бібліятэка, Аддзел бібліятэчнага маркетынгу. - Карэлічы, 2012. - 1 вокладка (4 асобных ліста) 5. Макмілін, А. Пісьменства ў халодным клімаце : беларуская літаратура ад 70-х гг. XX ст. да нашых дзён / Арнольд Макмілін. - Беласток : Orthdruk, 2011. - 910 с. 6. Савік, Лідзія Сымонаўна. Адна між замкаў : лiтаратурны партрэт Вольгi Iпатавай / Л. С. Савiк. – Мінск, 2003. – 165 с. 7. Шынкарэнка, Вольга Карпаўна. Нястомных пошукаў дарога : праблемы паэтыкi сучаснай беларускай гiстарычнай прозы / В. К. Шынкарэнка. - Мінск, 2002. – 207 c. 8. Якавенка, Н. В. Аўтарскі пераклад беларускай мастацкай прозы XX - пачатку XXI стагоддзя / Н. В. Якавенка // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя гуманітарных навук = Известия Национальной академии наук Беларуси. Серия гуманитарных наук = Proceedings of the National Academy of Sciences of Belarus. Humanitarian Series. - 2013.- № 2. - С. 99 - 103. 9. Кірушкіна, М. Мастацкія адметнасці гістарычнай прозы Вольгі Іпатавай / Марыя Кірушкіна // Роднае слова. - 2013.- № 7. - С. 26 - 28. 10. Лясун, Л. Мастацкая літаратура і гісторыя / Л. Лясун // Роднае слова. - 2007. - № 8. - C. 46 - 48 11. Дамарад, I. У пошуках нацыянальнага героя / І. Дамарад // Роднае слова. - 2005. - № 3. - C. 12 - 16 12. Лаўрык, Т. Апошняя з роду крывічоў / Т. Лаўрык // Роднае слова. - 2004. - № 12. – С. 72 - 79 13. Дамарад, I. "Князёўнаю полацкую пачаты..." / І. Дамарад // Роднае слова. - 2004. - № 8. - C. 8 - 11 14. Несцяровіч, Л. Жыць паводле свайго прызначэння / Л. Несцяровіч // Бібліятэка прапануе. - 2004. - № 6. - С. 18 - 21 15. Шынкарэнка, В. Прасцяг бясконцы ў дзіды часу / В. Шынкарэнка // ЛіМ. - 2002. - 12 крас.(№ 15 - 16). - C. 6 - 7 16. Шынкарэнка, В. У кожнага свой шлях / В. Шынкарэнка // Маладосць. - 2001. - № 11. - С. 230 - 236 17. Якімец, I. I. Паэтыка экзотыкi / І. Якімец // Весн. БДУ. Сер. 4. - 2001. - № 1. - C. 41 - 44 18. Шынкарэнка, В. Нам адраджацца - праз вяртанне / В. Шынкарэнка // Беларусь. - 2000. - № 9. - C. 40 - 42 19. Савік, Л. Дрэва надзеi / Л. Савік // Полымя. - 1999. - № 12. - С. 204 - 212 |
|
|
15.9.2022, 8:53
Сообщение
#2
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3860 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Мне пару крыл дало юнацтва… 17 верасня – 110 год з дня нараджэння Максіма Танка (1912-1995), народнага паэта Беларусі, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусіэ Адзін з самых яркіх і самабытных пісьменнікаў у гісторыі беларускай нацыянальнай літаратуры Максім Танк (Скурко Яўген Іванавіч) быў чалавекам вялікага прыроднага дару, надзвычайнага таленту, рэдкай духоўнай чысціні. Ранняя ідэйна-палітычная сталасць аўтара, шырыня светапогляду, шырокае знаёмства з творчасцю класікаў беларускай, рускай, украінскай і польскай літаратуры, еўрапейскай культурай, грунтоўнае веданне фальклору абумовілі хуткае станаўленне М.Танка як мастака слова. Выдатнымі з’явамі літаратурнага жыцця Заходняй Беларусі сталі зборнікі М. Танка “На этапах”, “Журавінавы цвет”, “Пад мачтай”. Патрыятычныя творы ваенных гадоў склалі кнігі “Вастрыце зброю” і “Праз вогненны небасхіл”, “След бліскавіцы” (Літаратурная прэмія імя Я.Купалы 1959 г.) і інш. Заклікі змагацца супраць ворагаў, нічога не шкадаваць дзеля перамогі, паэтызацыя подзвігу воінаў, услаўленне бессмяротнасці роднага краю, народда, культуры і мовы – асноўныя матывы ваеннай лірыкі. Паэт звяртаўся і да гісторыі Беларусі, фальклорных сюжэтаў, славіў цяжкую, але пачэсную працу рабочых і хлебаробаў. Моцная сувязь з беларускай народна-песеннай творчасцю, фальклорам, характэрная для ўсёй лірыкі паэта, непасрэдна выяўляецца ў творах для дзяцей (кнігі “Галінка і верабей”, “Казкі лірніка”, “Ехаў казачнік Бай” і інш. Высокую ацэнку крытыкаў і літаратуразнаўцаў, усёй тагачаснай грамадска-культурнай супольнасці атрымалі яго зборнікі “Мой хлеб надзённы” (Дзяржаўная прэмія Беларусі імя Я.Купалы), “Нарачанскія сосны”, “Прайсці праз вернасць” і інш. Выступаў М.Танк і як празаік-дакументаліст (кніга-дзённік “Лісткі календара”). Пераклаў на беларускую мову многія творы А.Пушкіна, У.Маякоўскага, А.Міцкевіча, Ю.Славацкага і інш. За праклады польскай паэзіі атрымаў Літаратурную прэмію Таварыства польска-савецкай дружбы (1958). За вялікую і плённую грамадска-культурную дзейнасць і багатую літаратурна-творчую працу М.Танку былі прысвоены высокія званні народнага паэта Беларусі (1968), Героя Сацыялістычнай Працы (1974). Да творчасці паэта, якая стала сучаснай беларускай літаратурнай класікай, будзе звяртацца яшчэ не адно пакаленне як да крыніцы цяпла і дабрыні, веры і аптымізму, духоўнасці і маралі. Кнігі М. Танка вучаць здзіўляцца хараству і цуду жыцця, умець адчуваць красу ў свеце. Бібліяграфія Арочка, М. Максiм Танк : жыццё ў паэзii / Мiкалай Арочка. — Мінск. : Навука i тэхнiка, 1984. — 272 с. Бачыла, А. Крыло неспакою = Крыло тревоги : пошук, роздум, палемiка, успамiны / А. Бачыла. — Мінск. : Маст. лiт., 1985. — 268 с. Гнiламёдаў, У. Класiкi i сучаснiкi : артыкулы, нарысы, старонкi ўспамiнаў / Уладзiмiр Гнiламёдаў. — Мінск. : Маст. лiт., 1987. — 288 с. Калеснiк, У. Максiм Танк : нарыс жыцця i творчасцi / У. Калеснiк. — Мінск : Маст. лiт., 1981. — 189 с. Калядка, С. Максім Танк : новыя факты, матэрыялы, інтэрпрэтацыі / С. Калядка ; рэд.: А. Верабей, — Мінск : Бел. навука, 2014. — 485 с. Адамовiч, Г. "... І адчуваю полымя жывое" : Максім Танк — класік беларускай літаратуры / Г. Адамовіч // Роднае слова. — 2012. — № 8. — C. 4—7. Галоўка, С. Горад бунтарнай маладосці : па віленскіх адрасах Максіма Танка / Сяргей Галоўка // Беларуская думка. — 2019. — № 7. — С. 40—49. Дамаркова, В. Максім Танк — жыццё і творчасць паэта / В. Дамаркова // Полымя. - 2017. — № 10. — С. 23—27. Дранько-Майсюк, Л У Вільні і больш нідзе : архіўная аповесть пра Максіма Танка / Леанід Дранько-Майсюк // Дзеяслоў. — 2016. — № 2. — С. 34—68. |
|
|
Текстовая версия | Сейчас: 1.11.2024, 1:36 |