Акцыя "Чытаем беларускую кнігу", Літаратурныя юбілеі |
Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )
Акцыя "Чытаем беларускую кнігу", Літаратурныя юбілеі |
5.1.2015, 9:47
Сообщение
#1
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3873 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Беларусь! Твая дачка я 1 студзеня – 70 гадоў з дня нараджэння Вольгі Іпатавай (1945), беларускай пісьменніцы Ці не сама Еўфрасіння кіравала яе дарогу ў тую букіністычную кнігарню, куды выпадкова (?) зайшла маладзенькая супрацоўніца Гродзенскага тэлебачання, якая прыехала ў Каўнас па новы прыстойны абутак, а замест яго павезла дадому тоўстую кнігу Вацлава Ластоўскага “Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі”, што разгарнулася якраз на выяве Еўфрасінні Полацкай? А наперадзе яшчэ чакалі архівы, старыя фаліянты, пакутлівы творчы пошук – і кнігі, са старонак якіх самыя лепшыя людзі, народжаныя на беларускай зямлі, колішнія героі, узіраюцца ў нашы твары, пазнаючы ў нас свае рысы, з пачуццём роспачы, часам нават расчаравання, але заўсёды з надзеяй... Вольга Міхайлаўна Іпатава – аўтарка выбітнай прозы пра беларускую мінуўшчыну: цыкла апавяданняў “Гул далёкіх стагоддзяў” (змешчаны у кнізе “Перакат”), аповесцяў “Прадыслава”(1971), “За морам Хвалынскім”, “Чорная княгіня”,”Агонь у жылах крэменю” (усе 1969), “Ліпенскія навальніцы”(1973) і “Парасткі” (1976). Проза, насычаная яркімі вобразамі, кожны з якіх застаецца ў памяці, склала зборнікі “Вецер над стромай”(1977), “Дваццаць хвілін з Немезідай” (1981), “Перакат” (1984). У 1996 годзе выдадзена кніга «Паміж Масквой і Варшавай», у 2002 годзе выйшла трылогія «Альгердава дзіда» («Залатая жрыца Ашвінаў», «Вяшчун Гедыміна», «Альгердава дзіда») і інш. Імкненне зрабіць веды пра беларускую гісторыю максімальна пашыранымі сярод самых розных чытацкіх катэгорый уплывае на сюжэты раманаў Вольгі Іпатавай. Інтрыга, неверагодныя прыгоды, яркія характары, моцныя пачуцці, экзатычнасць язычніцкай веры нашых продкаў, нечаканыя сюжэтныя хады – усё гэта пашырае кола чытачоў. Мова Іпатаўскіх раманаў настолькі дасканалая, што стварае падманнае адчуванне лёгкасці, уласцівае толькі сапраўднай прозе. Бібліяграфія: 1. Ипатова Ольга Михайловна // Республика Беларусь: энцикл. в 6 т. / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. - Минск, 2006. – Т. 3. - С. 796 2. Іпатава Вольга Іпатава // Беларуская энцыклапедыя у 18 т. / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 1998. – Т. 7. – С. 300 3. Іпатава Вольга Іпатава // Энцыклапедыя літаратуры і мастацства Беларусі у 5 т. / рэдкал. І. П. Шамякін [і інш.]. – Мінск, 1985. – Т. 2. – С. 593 4. Знакамітыя людзі Карэліччыны : [камплект з 4 паштовак] / Карэліцкая цэнтральная раённая бібліятэка, Аддзел бібліятэчнага маркетынгу. - Карэлічы, 2012. - 1 вокладка (4 асобных ліста) 5. Макмілін, А. Пісьменства ў халодным клімаце : беларуская літаратура ад 70-х гг. XX ст. да нашых дзён / Арнольд Макмілін. - Беласток : Orthdruk, 2011. - 910 с. 6. Савік, Лідзія Сымонаўна. Адна між замкаў : лiтаратурны партрэт Вольгi Iпатавай / Л. С. Савiк. – Мінск, 2003. – 165 с. 7. Шынкарэнка, Вольга Карпаўна. Нястомных пошукаў дарога : праблемы паэтыкi сучаснай беларускай гiстарычнай прозы / В. К. Шынкарэнка. - Мінск, 2002. – 207 c. 8. Якавенка, Н. В. Аўтарскі пераклад беларускай мастацкай прозы XX - пачатку XXI стагоддзя / Н. В. Якавенка // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя гуманітарных навук = Известия Национальной академии наук Беларуси. Серия гуманитарных наук = Proceedings of the National Academy of Sciences of Belarus. Humanitarian Series. - 2013.- № 2. - С. 99 - 103. 9. Кірушкіна, М. Мастацкія адметнасці гістарычнай прозы Вольгі Іпатавай / Марыя Кірушкіна // Роднае слова. - 2013.- № 7. - С. 26 - 28. 10. Лясун, Л. Мастацкая літаратура і гісторыя / Л. Лясун // Роднае слова. - 2007. - № 8. - C. 46 - 48 11. Дамарад, I. У пошуках нацыянальнага героя / І. Дамарад // Роднае слова. - 2005. - № 3. - C. 12 - 16 12. Лаўрык, Т. Апошняя з роду крывічоў / Т. Лаўрык // Роднае слова. - 2004. - № 12. – С. 72 - 79 13. Дамарад, I. "Князёўнаю полацкую пачаты..." / І. Дамарад // Роднае слова. - 2004. - № 8. - C. 8 - 11 14. Несцяровіч, Л. Жыць паводле свайго прызначэння / Л. Несцяровіч // Бібліятэка прапануе. - 2004. - № 6. - С. 18 - 21 15. Шынкарэнка, В. Прасцяг бясконцы ў дзіды часу / В. Шынкарэнка // ЛіМ. - 2002. - 12 крас.(№ 15 - 16). - C. 6 - 7 16. Шынкарэнка, В. У кожнага свой шлях / В. Шынкарэнка // Маладосць. - 2001. - № 11. - С. 230 - 236 17. Якімец, I. I. Паэтыка экзотыкi / І. Якімец // Весн. БДУ. Сер. 4. - 2001. - № 1. - C. 41 - 44 18. Шынкарэнка, В. Нам адраджацца - праз вяртанне / В. Шынкарэнка // Беларусь. - 2000. - № 9. - C. 40 - 42 19. Савік, Л. Дрэва надзеi / Л. Савік // Полымя. - 1999. - № 12. - С. 204 - 212 |
|
|
30.9.2022, 11:21
Сообщение
#2
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3873 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Спасцігаючы горыч часу 7 кастрычніка – 90 гадоў з дня нараджэння Івана Пташнікава (1932, Лагойскі р-н – 2016), пісьменнік, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа. Іван Мікалаевіч Пташнікаў (1932-2016) – беларускі пісьменнік. Нарадзіўся 7 кастрычніка ў вёсцы Задроздзе Лагойскага раёна Мінскай вобласці. Скончыўшы ў 1951 годзе Плешчаніцкую беларускую сярэднюю школу, Пташнікаў паступіў у Беларускі тэатральны інстытут на акцёра. Але не вучыўся, вярнуўся дамоў. У 1952 годзе паступіў на аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Скончыў у 1957 годзе. Працаваў у Дзяржаўным выдавецтве БССР (1957-1958), часопісах «Маладосць» (1958-1962), «Полымя» (1962-1995). У 1957 годзе, калі Іван Пташнікаў быў яшчэ студэнтам апошняга курса, у часопісе «Полымя» была надрукавана аповесць «Чачык». Менавіта з гэтай аповесці пачынаецца яго творчая біяграфія. Пасля з’яўляюцца іншыя новыя творы пісьменніка. Яны склалі першую кнігу апавяданняў і аповесцей «Зерне падае не на камень» (1959). Творчасць Івана Пташнікава – гэта творчасць аднаго з самых таленавітых і яркіх прадстаўнікоў свайго пакалення, пакалення дзяцей вайны. Чароўны свет прыроды, жыццё людзей, іх праца, побыт, узаемаадносіны, іх барацьба за незалежнасць і аднаўленне роднага краю, іх мужнасць і шчодрасць душы – усё гэта фарміравала духоўны свет пісьменніка, яго творчую натуру. Асаблівае месца ў творах Івана Пташнікава займае тэма вайны. Апавяданні «Алёшка», «Алені», «Бежанка», «Эфка» пра падлеткаў, якія сталелі ў выпрабаваннях вайны і першых пасляваенных гадоў. У аснову аповесці «Тартак» (1967) пакладзены канкрэтны фактычны матэрыял: тpaгiчны лёc вёcкi Дaльвa, якaя былa cпaлeнa фашыстамі разам з людзьмі зa cyвязь яe жыxapoў з пapтызaнaмi. Трагедыя Дальвы, паводле слоў пісьменніка, «гэта трагедыя беларускай вёскі 1943 года». Паводле сцэнарыя аўтара ў 1973 годзе зняты аднайменны фільм на Беларускім тэлебачанні. Аповесць «Найдорф» (1975, Дзяржаўная прэмія Беларусі імя Я. Коласа ў 1978 г.) прысвечана апошнім дням, нават гадзінам вайны, вайны партызанскай, і першым дням міру на гэтай зямлі. Вярнуліся з лесу людзі. Але нялёгка пакінуць аўтамат і ўзяцца за плуг. Гэта быў час асаблівага драматызму, пераход чалавека, грамадства ў новы стан. Асноўныя падзеі твора звязаны з вобразамі герояў – сярэдніх гадоў селяніна Яхрэма Жаваранка і зусім яшчэ маладога хлопца Алёшы. Сюжэт разгортваецца вакол іх жыццёвых лёсаў. Тэма вайны не пакідае пісьменніка. З кожным творам ён па-новаму асэнсоўвае народны боль і трагедыю. Апавяданне “Эфка” – пра пасляваенных беларускіх дзяцей. Апавяданне ж “Львы” – гэта водгук на чарнобыльскую трагедыю. Абодва гэтыя апавяданні – папярэджанне аб тым, да чаго можа прывесці забыццё спрадвечных ісцін дабра, нежаданне людзей жыць па законах маралі. Тэма беларускай вёскі 1960-80-х гадоў, духоўны свет селяніна-працаўніка, яго сувязь з зямлёю і прыродай адлюстравана ў раманах «Мсціжы» (1970) і «Алімпіяда» (1985). Іван Пташнікаў зрабіў важкі ўнёсак у беларускую літаратуру і асабліва ў вясковую і ваенную прозу. Раманы Пташнікава малююць вясковае жыццё ў родным аўтару Мсціжскім раёне ў час і пасля Вялікай Айчыннай вайны з новай непрыкрашанай праўдзівасцю і адкрытасцю, неўласцівай да таго беларускай вясковай прозе. Пташнікаў ужывае жывую дыялектную мову, аднак спалучае бязлітасны рэалізм з напеўным стылем, багатым на вобразы, якія надаюць прозе высокую вартасць. Бібліяграфія 1. Андраюк, С. А. Чалавек на зямлі : нарыс творчасці І. Пташнікава / С. А. Андраюк. - Минск : Маст. літ., 1988. - 254 с. 2. Андраюк, С. Прадыктавана жыццём, праверана часам / Серафім Андраюк // Полымя. - 2012. — № 10. — С. 155—168. Вайна ў творчасці Івана Пташнікава 3. Буднік, В. Тыпалогія герояў і апавядальныя стратэгіі ў раманах "Мсціжы” Івана Пташнікава і "Прарок" Тадэвуша Новака / Вольга Буднік // Роднае слова. - 2020. — № 5. — С. 17—21. 4. Бярозка, А. Ф. Немагчымасць споведзі : мемуарная проза Івана Пташнікава / Аляксандр Бярозка // Роднае слова. - 2022. — № 1. — С. 22—26. 5. Жардзецкая, А.У. Экалагічныя праблемы ў сучаснай беларускай прозе : на прыкладзе твораў Івана Пташнікава, Віктара Казько, Алеся Жука, Віктара Карамазава // Роднае слова. — 2008. — № 12. — С. 28—31. 6. Ільчанка, С. Спасцігаючы горыч часу ... : аповесць "Найдорф" Івана Пташнікава і яе экранная версія / Сяргей Ільчанка // Роднае слова. - 2021. — № 5. — С. 80—82. 7. Міхалевіч, А. Г. Асаблівасці стылёвай манеры Івана Пташнікава / Алена Міхалевіч // Роднае слова. - 2018. — № 8. — С. 32—35. 8. Палтаран, В. C. Чалавек на вятрах часу : публіцыстыка; літ. крытыка / В. С. Палтаран. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1989. - 342 с |
|
|
Текстовая версия | Сейчас: 4.11.2024, 23:35 |