Акцыя "Чытаем беларускую кнігу", Літаратурныя юбілеі |
Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )
Акцыя "Чытаем беларускую кнігу", Літаратурныя юбілеі |
5.1.2015, 9:47
Сообщение
#1
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3873 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Беларусь! Твая дачка я 1 студзеня – 70 гадоў з дня нараджэння Вольгі Іпатавай (1945), беларускай пісьменніцы Ці не сама Еўфрасіння кіравала яе дарогу ў тую букіністычную кнігарню, куды выпадкова (?) зайшла маладзенькая супрацоўніца Гродзенскага тэлебачання, якая прыехала ў Каўнас па новы прыстойны абутак, а замест яго павезла дадому тоўстую кнігу Вацлава Ластоўскага “Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі”, што разгарнулася якраз на выяве Еўфрасінні Полацкай? А наперадзе яшчэ чакалі архівы, старыя фаліянты, пакутлівы творчы пошук – і кнігі, са старонак якіх самыя лепшыя людзі, народжаныя на беларускай зямлі, колішнія героі, узіраюцца ў нашы твары, пазнаючы ў нас свае рысы, з пачуццём роспачы, часам нават расчаравання, але заўсёды з надзеяй... Вольга Міхайлаўна Іпатава – аўтарка выбітнай прозы пра беларускую мінуўшчыну: цыкла апавяданняў “Гул далёкіх стагоддзяў” (змешчаны у кнізе “Перакат”), аповесцяў “Прадыслава”(1971), “За морам Хвалынскім”, “Чорная княгіня”,”Агонь у жылах крэменю” (усе 1969), “Ліпенскія навальніцы”(1973) і “Парасткі” (1976). Проза, насычаная яркімі вобразамі, кожны з якіх застаецца ў памяці, склала зборнікі “Вецер над стромай”(1977), “Дваццаць хвілін з Немезідай” (1981), “Перакат” (1984). У 1996 годзе выдадзена кніга «Паміж Масквой і Варшавай», у 2002 годзе выйшла трылогія «Альгердава дзіда» («Залатая жрыца Ашвінаў», «Вяшчун Гедыміна», «Альгердава дзіда») і інш. Імкненне зрабіць веды пра беларускую гісторыю максімальна пашыранымі сярод самых розных чытацкіх катэгорый уплывае на сюжэты раманаў Вольгі Іпатавай. Інтрыга, неверагодныя прыгоды, яркія характары, моцныя пачуцці, экзатычнасць язычніцкай веры нашых продкаў, нечаканыя сюжэтныя хады – усё гэта пашырае кола чытачоў. Мова Іпатаўскіх раманаў настолькі дасканалая, што стварае падманнае адчуванне лёгкасці, уласцівае толькі сапраўднай прозе. Бібліяграфія: 1. Ипатова Ольга Михайловна // Республика Беларусь: энцикл. в 6 т. / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. - Минск, 2006. – Т. 3. - С. 796 2. Іпатава Вольга Іпатава // Беларуская энцыклапедыя у 18 т. / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 1998. – Т. 7. – С. 300 3. Іпатава Вольга Іпатава // Энцыклапедыя літаратуры і мастацства Беларусі у 5 т. / рэдкал. І. П. Шамякін [і інш.]. – Мінск, 1985. – Т. 2. – С. 593 4. Знакамітыя людзі Карэліччыны : [камплект з 4 паштовак] / Карэліцкая цэнтральная раённая бібліятэка, Аддзел бібліятэчнага маркетынгу. - Карэлічы, 2012. - 1 вокладка (4 асобных ліста) 5. Макмілін, А. Пісьменства ў халодным клімаце : беларуская літаратура ад 70-х гг. XX ст. да нашых дзён / Арнольд Макмілін. - Беласток : Orthdruk, 2011. - 910 с. 6. Савік, Лідзія Сымонаўна. Адна між замкаў : лiтаратурны партрэт Вольгi Iпатавай / Л. С. Савiк. – Мінск, 2003. – 165 с. 7. Шынкарэнка, Вольга Карпаўна. Нястомных пошукаў дарога : праблемы паэтыкi сучаснай беларускай гiстарычнай прозы / В. К. Шынкарэнка. - Мінск, 2002. – 207 c. 8. Якавенка, Н. В. Аўтарскі пераклад беларускай мастацкай прозы XX - пачатку XXI стагоддзя / Н. В. Якавенка // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя гуманітарных навук = Известия Национальной академии наук Беларуси. Серия гуманитарных наук = Proceedings of the National Academy of Sciences of Belarus. Humanitarian Series. - 2013.- № 2. - С. 99 - 103. 9. Кірушкіна, М. Мастацкія адметнасці гістарычнай прозы Вольгі Іпатавай / Марыя Кірушкіна // Роднае слова. - 2013.- № 7. - С. 26 - 28. 10. Лясун, Л. Мастацкая літаратура і гісторыя / Л. Лясун // Роднае слова. - 2007. - № 8. - C. 46 - 48 11. Дамарад, I. У пошуках нацыянальнага героя / І. Дамарад // Роднае слова. - 2005. - № 3. - C. 12 - 16 12. Лаўрык, Т. Апошняя з роду крывічоў / Т. Лаўрык // Роднае слова. - 2004. - № 12. – С. 72 - 79 13. Дамарад, I. "Князёўнаю полацкую пачаты..." / І. Дамарад // Роднае слова. - 2004. - № 8. - C. 8 - 11 14. Несцяровіч, Л. Жыць паводле свайго прызначэння / Л. Несцяровіч // Бібліятэка прапануе. - 2004. - № 6. - С. 18 - 21 15. Шынкарэнка, В. Прасцяг бясконцы ў дзіды часу / В. Шынкарэнка // ЛіМ. - 2002. - 12 крас.(№ 15 - 16). - C. 6 - 7 16. Шынкарэнка, В. У кожнага свой шлях / В. Шынкарэнка // Маладосць. - 2001. - № 11. - С. 230 - 236 17. Якімец, I. I. Паэтыка экзотыкi / І. Якімец // Весн. БДУ. Сер. 4. - 2001. - № 1. - C. 41 - 44 18. Шынкарэнка, В. Нам адраджацца - праз вяртанне / В. Шынкарэнка // Беларусь. - 2000. - № 9. - C. 40 - 42 19. Савік, Л. Дрэва надзеi / Л. Савік // Полымя. - 1999. - № 12. - С. 204 - 212 |
|
|
1.11.2022, 8:58
Сообщение
#2
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3873 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Вялікі дойлід нацыянальнай культуры (Якуб Колас) 3 лістапада – 140 гадоў з дня нараджэння Якуба Коласа (1882-1956), народнага паэта Беларусі. У сапраўднага пісьменніка ёсць дата нараджэння і няма даты смерці. Гэтыя словы з поўным правам можна аднесці да Якуба Коласа – вялікага беларускага паэта і празаіка, драматурга і перакладчыка, крытыка і публіцыста, буйнога вучонага, выдатнага лінгвіста, фалькларыста, настаўніка моладзі, арганізатара навукі і выдавецкай справы ў рэспубліцы. Аддаленасць часу не робіць яго творчасць менш значнай. Наадварот, яна набывае ўсё большую актуальнасць, а талент пісьменніка прадаўжае прыцягваць увагу чытачоў і сёння. Нарадзіўся Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч (сапраўднае імя Я.Коласа) у в.Акінчыцы былога Мінскага павета ў сям’і лесніка. Спачатку вучыўся ў Мікалаеўскім народным вучылішчы, у 1898г. паступіў у Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю, пасля заканчэння якой выкладаў на Палессі. Пісаць Я.Колас пачаў на рускай мове. У друку дэбютаваў вершам, напісаным па-беларуску “Наш родны край” (1906). У 1910г. у Вільні выйшаў першы зборнік вершаў “Песні-жальбы”, затым – кнігі прозы “Апавяданні” (1912), “Родныя з’явы” (1914). Асобнымі выданнямі былі надрукаваны ў Пецярбургу апавяданні “Нёманаў дар” і “Тоўстае палена” (абодва ў 1913 г.). 1920-я гг. былі надзвычай плённымі ў творчасці Я. Коласа. У гэты час ён стварыў паэмы “Новая зямля” і “Сымон-музыка”, выдаў паэтычны зборнік “Водгулле”, кнігу апавяданняў “Казкі жыцця”, напісаў аповесці “У палесскай глушы” і “Углыбі Палесся”, якія склалі аснову трылогіі “На ростанях”. У неспрыяльных умовах 1930-х гг. Я.Колас рабіў усё магчымае для развіцця беларускай мовы, літаратуры і культуры. Пісьменнік выступаў з вершаванымі творамі, апублікаваў аповесці “Адшчапенец” і “Дрыгва”, п’есы “Вайна вайне” і “У пушчах Палесся”, працаваў над паэмай “На шляхах волі”. Перыяд Вялікай Айчыннай вайны – адметны і складаны этап у творчай дзейнасці Я.Коласа. Усенародная трагедыя выклікала пачуцці горычы, гневу, абурэння, гатоўнасці непасрэдна далучыцца да абаронцаў роднай зямлі. Зброяй у гэтай барацьбе стала палымянае мастацкае слова. Верш “Шалёнага пса – на ланцуг!” быў надрукаваны ў газеце “Правда” ўжо 24 чэрвеня 1941 г. За творы ваенных гадоў Я. Коласу была прысуджана ў 1946 г. Дзяржаўная прэмія СССР. У 1949 г. ён атрымаў другую Дзяржаўную прэмію СССР за паэму “Рыбакова хата”. У Беларусі свята ўшаноўваецца памяць народнага песняра. За лепшыя празаічныя творы і літаратуразнаўчыя працы два разы ў год прысуджаецца Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь імя Я. Коласа. У 1959 г. у Мінску быў адкрыты Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Я.Коласа. На радзіме пісьменніка музеефікаваны мемарыяльныя сядзібы Акінчыцы, Смольня, Альбуць, Ласток. Шмат гадоў праводзіцца навуковая канферэнцыя “Каласавіны”. Імем народнага паэта названы многія ўстановы, вуліцы, скверы рэспублікі. У Мінску на плошчы, якая носіць яго імя, узведзены бронзавы манумент пісьменніка. Па рашэнні ЮНЭСКА ў міжнародным маштабе адзначалася стагоддзе з дня нараджэння паэта Беларусі. Бібліяграфія 1. Александровiч, С. Крыжавыя дарогi : аповесць пра Якуба Коласа / Сцяпан Александровiч. — Мінск : Маст. лiт., 1985. — 333 с. 2. Александровiч, С. На шырокi прастор : аповесць пра Якуба Кооласа / Сцяпан Александровiч. — Мінск : Маст. лiт., 1979. — 352 с. 3. Бачыла, А. Крыло неспакою = Крыло тревоги : пошук, роздум, палемiка, успамiны / Алесь Бачыла. — Мінск : Маст. лiт., 1985. — 268 с. 4. Бельскі, А. Палессе ў паэзіі Якуба Коласа // Галасы і вобразы : літ.-крыт артыкулы / Алесь Бельскі. — Мінск, 2008. — С. 43—47. 5. Брыль, Я. Родны кут : Янка Брыль пра сустрэчы з Якубам Коласам / Янка Брыль // Беларуская думка. — 2017. — № 10. — С. 36—40. 6. Вабішчэвіч, Т. Дэбютны зборнік "Песні-жальбы" Якуба Коласа ў ацэнках рэцэнзентаў / Таццяна Вабішчэвіч // Роднае слова. — 2020. — № 11. — С. 11—15; № 12. — С. 10—13. 7. Вядомы і невядомы Якуб Колас : вобраз народнага паэта ў фотаздымках БЕЛТА // Беларуская думка. — 2017. — № 10. — С. 34—35. 8. Галоўка, С. Курскія ростані Якуба Коласа / Сягрей Галоўка ; фота // Беларуская думка. — 2021. — № 4. — С. 44—49. |
|
|
Текстовая версия | Сейчас: 5.11.2024, 3:49 |