Акцыя "Чытаем беларускую кнігу", Літаратурныя юбілеі |
Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )
Акцыя "Чытаем беларускую кнігу", Літаратурныя юбілеі |
5.1.2015, 9:47
Сообщение
#1
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3873 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Беларусь! Твая дачка я 1 студзеня – 70 гадоў з дня нараджэння Вольгі Іпатавай (1945), беларускай пісьменніцы Ці не сама Еўфрасіння кіравала яе дарогу ў тую букіністычную кнігарню, куды выпадкова (?) зайшла маладзенькая супрацоўніца Гродзенскага тэлебачання, якая прыехала ў Каўнас па новы прыстойны абутак, а замест яго павезла дадому тоўстую кнігу Вацлава Ластоўскага “Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі”, што разгарнулася якраз на выяве Еўфрасінні Полацкай? А наперадзе яшчэ чакалі архівы, старыя фаліянты, пакутлівы творчы пошук – і кнігі, са старонак якіх самыя лепшыя людзі, народжаныя на беларускай зямлі, колішнія героі, узіраюцца ў нашы твары, пазнаючы ў нас свае рысы, з пачуццём роспачы, часам нават расчаравання, але заўсёды з надзеяй... Вольга Міхайлаўна Іпатава – аўтарка выбітнай прозы пра беларускую мінуўшчыну: цыкла апавяданняў “Гул далёкіх стагоддзяў” (змешчаны у кнізе “Перакат”), аповесцяў “Прадыслава”(1971), “За морам Хвалынскім”, “Чорная княгіня”,”Агонь у жылах крэменю” (усе 1969), “Ліпенскія навальніцы”(1973) і “Парасткі” (1976). Проза, насычаная яркімі вобразамі, кожны з якіх застаецца ў памяці, склала зборнікі “Вецер над стромай”(1977), “Дваццаць хвілін з Немезідай” (1981), “Перакат” (1984). У 1996 годзе выдадзена кніга «Паміж Масквой і Варшавай», у 2002 годзе выйшла трылогія «Альгердава дзіда» («Залатая жрыца Ашвінаў», «Вяшчун Гедыміна», «Альгердава дзіда») і інш. Імкненне зрабіць веды пра беларускую гісторыю максімальна пашыранымі сярод самых розных чытацкіх катэгорый уплывае на сюжэты раманаў Вольгі Іпатавай. Інтрыга, неверагодныя прыгоды, яркія характары, моцныя пачуцці, экзатычнасць язычніцкай веры нашых продкаў, нечаканыя сюжэтныя хады – усё гэта пашырае кола чытачоў. Мова Іпатаўскіх раманаў настолькі дасканалая, што стварае падманнае адчуванне лёгкасці, уласцівае толькі сапраўднай прозе. Бібліяграфія: 1. Ипатова Ольга Михайловна // Республика Беларусь: энцикл. в 6 т. / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. - Минск, 2006. – Т. 3. - С. 796 2. Іпатава Вольга Іпатава // Беларуская энцыклапедыя у 18 т. / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 1998. – Т. 7. – С. 300 3. Іпатава Вольга Іпатава // Энцыклапедыя літаратуры і мастацства Беларусі у 5 т. / рэдкал. І. П. Шамякін [і інш.]. – Мінск, 1985. – Т. 2. – С. 593 4. Знакамітыя людзі Карэліччыны : [камплект з 4 паштовак] / Карэліцкая цэнтральная раённая бібліятэка, Аддзел бібліятэчнага маркетынгу. - Карэлічы, 2012. - 1 вокладка (4 асобных ліста) 5. Макмілін, А. Пісьменства ў халодным клімаце : беларуская літаратура ад 70-х гг. XX ст. да нашых дзён / Арнольд Макмілін. - Беласток : Orthdruk, 2011. - 910 с. 6. Савік, Лідзія Сымонаўна. Адна між замкаў : лiтаратурны партрэт Вольгi Iпатавай / Л. С. Савiк. – Мінск, 2003. – 165 с. 7. Шынкарэнка, Вольга Карпаўна. Нястомных пошукаў дарога : праблемы паэтыкi сучаснай беларускай гiстарычнай прозы / В. К. Шынкарэнка. - Мінск, 2002. – 207 c. 8. Якавенка, Н. В. Аўтарскі пераклад беларускай мастацкай прозы XX - пачатку XXI стагоддзя / Н. В. Якавенка // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя гуманітарных навук = Известия Национальной академии наук Беларуси. Серия гуманитарных наук = Proceedings of the National Academy of Sciences of Belarus. Humanitarian Series. - 2013.- № 2. - С. 99 - 103. 9. Кірушкіна, М. Мастацкія адметнасці гістарычнай прозы Вольгі Іпатавай / Марыя Кірушкіна // Роднае слова. - 2013.- № 7. - С. 26 - 28. 10. Лясун, Л. Мастацкая літаратура і гісторыя / Л. Лясун // Роднае слова. - 2007. - № 8. - C. 46 - 48 11. Дамарад, I. У пошуках нацыянальнага героя / І. Дамарад // Роднае слова. - 2005. - № 3. - C. 12 - 16 12. Лаўрык, Т. Апошняя з роду крывічоў / Т. Лаўрык // Роднае слова. - 2004. - № 12. – С. 72 - 79 13. Дамарад, I. "Князёўнаю полацкую пачаты..." / І. Дамарад // Роднае слова. - 2004. - № 8. - C. 8 - 11 14. Несцяровіч, Л. Жыць паводле свайго прызначэння / Л. Несцяровіч // Бібліятэка прапануе. - 2004. - № 6. - С. 18 - 21 15. Шынкарэнка, В. Прасцяг бясконцы ў дзіды часу / В. Шынкарэнка // ЛіМ. - 2002. - 12 крас.(№ 15 - 16). - C. 6 - 7 16. Шынкарэнка, В. У кожнага свой шлях / В. Шынкарэнка // Маладосць. - 2001. - № 11. - С. 230 - 236 17. Якімец, I. I. Паэтыка экзотыкi / І. Якімец // Весн. БДУ. Сер. 4. - 2001. - № 1. - C. 41 - 44 18. Шынкарэнка, В. Нам адраджацца - праз вяртанне / В. Шынкарэнка // Беларусь. - 2000. - № 9. - C. 40 - 42 19. Савік, Л. Дрэва надзеi / Л. Савік // Полымя. - 1999. - № 12. - С. 204 - 212 |
|
|
1.12.2022, 7:26
Сообщение
#2
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3873 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Святло хараства і дабрыні 22 снежня – 100 гадоў з дня нараджэння Алены Васілевіч (1922 –2021), пісьменніцы. Алена Сямёнаўна Васілевіч, заслужаны работнік культуры Беларусі, увайшла ў гісторыю беларускай літаратуры ХХ ст, як пісьменнік аўтабіяграфічнай прозы Нарадзілася на Случчыне. У васьмігадовым узросце засталася круглай сіратой, выхоўвалася ў сваякоў. Пісаць Алена Васілевіч пачала яшчэ студэнткай філалагічнага курсу Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1947 годзе на старонках часопіса “Беларусь” была апублікована невялічкая аповесць “У прастор жыцця”. З таго часу яе творы часта з’яўляліся ў газетах і часопісах, выходзілі асобнымі выданнямі. Асноўным жанрам пісьменніцы стала апавяданне. У цэнтры ўвагі – ваеннае і пасляваеннае жыццё людзей, праблемы іх асабістых узаемеадносін, маралі, выхавання дзяцей (аповесць “Шляхі-дарогі”, зборнікі апавяданняў “Блізкія знаёмыя”, “Падслухала сэрца”, “Адно імгненне” і інш.) Высока былі ацэнены крытыкай апавяданні і навэлы “Горкі ліпавы мёд”, “Зімовая дарога”, “Марыула” і інш. Яны цікавы арыгінальнасцю выяўлення асобы аўтара, тонкасцю лірычных перажыванняў герояў, багаццем настроевых адценняў, актуальнасцю маральна-этычных праблем. Майстэрства Алены Васілевіч праявіілася і ў апавяданнях для дзяцей. Зборнікі “Заўтра ў школу”, “Сябры”, “Апавяданні”, казка “Калінкавая рукавічка” – увайшлі ў дзецкую беларускую класіку. Сюжэты апавяданняў падказаны прыгодамі і здарэннямі, што адбыліся з дзецьмі самой пісьменніцы (“Геша”, “Цюлік”, “Арфа” і інш.) У большасці твораў шмат гульняў, забаў, прыдумак, мілых дзіцячых спрэчак. Адной з першых у беларускай дзіцячай літаратуры А.Васілевіч узняла трывожную, актуальную праблему душэўнага сіроцтва дзяцей (апавяданне “Шурка Рэмзікаў”), дзе распавядаецца пра вельмі няпросты лёс падлетка, што свет дзіцячай душы надзвычай складаны, а таму патрабуе асблівай увагі, цеплыні, ласкі, дабразычлівай патрабавальнасці. Творчая індывідуальнасць А. Васілевіч асабліва ярка выявілася ў тэтралогіі “Пачакай, затрымайся…”. У 1976 годзе тэтралогія была адзначана Дзяржаўнай прэміяй БССР. Праз асабістае перадаюцца тут тыповыя рысы жыцця беларускай вёскі 1920-30-х гг. Па-мастацку ўзноўлены пейзажы, характэрныя асаблівасці побыту, працы, рытуалаў, беларускіх свят. Шмат гадоў Алена Васілевіч уваходзіла ў склад Усесаюзнага савета па дзіцячай і юнацкай літаратуры, неаднаразова выбіралася ў праўленне Саюза пісьменнікаў Беларусі, праўленне Літфонду Саюза пісьменнікаў Беларусі. Яна ўзнагароджана ордэнам “Знак пашаны”, медалямі, шматлікімі ганаровымі граматамі. Бібліяграфія 1. Васілевіч Алена // Беларускія пісьменнікі: біябібліягр. слоўнік : у 6 т / рэдкал. Ірына Багдановіч і інш.. – Мінск, 1992. – Т. 1. – С. 515-519. 2. Беларускае апавяданне 1920—1930-х гадоў / [укладанне, прадмова і каментары І. М. Шаладонава] ; навуковы рэдактар Я. А. Гарадніцкі. - Мінск : Мастацкая літаратура, 2021. - 765, [1] с. - (Залатая калекцыя беларускай літаратуры). 3. Дасаева, Т. Н. Зямля, дзе было наканавана нарадзіцца... : Случчына ў аўтабіяграфічнай прозе Алены Васілевіч / Таццяна Дасаева // Роднае слова. - 2018. — № 11. — С. 10—13. 4. Несцяровіч, С. У. Апавяданне А. Васілевіч "Горкі ліпавы мёд" : матэрыял да ўрока дадатковага чытання ў VII класе / С. У. Несцяровіч // Беларуская мова і літаратура. - 2019. — № 11. — С. 13—15. 5. Раманенка, Т. М. Апавяданне "Горкі ліпавы мёд" Алены Васілевіч : урок дадатковага чытання ў 7 класе / Т. М. Раманенка // Беларуская мова і літаратура. Серыя "У дапамогу педагогу" . - 2018. — № 3. — С. 9—11. 6. Церах, В. П. Алена Васілевіч. Апавяданне "Сябры" (6 клас) / В. П. Церах // Беларуская мова і літаратура. - 2020. — № 4. — С.10—14. |
|
|
Текстовая версия | Сейчас: 5.11.2024, 4:38 |