Агляд беларускіх кніг |
Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )
Агляд беларускіх кніг |
![]()
Сообщение
#1
|
|
Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 3727 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 ![]() |
![]() Кожны чалавек звяртаецца да Бога. Адзін у думках, другі словамі малітвы просіць здароўя для дзіцяці альбо па-свойму вядзе размову з Усявышнім. Вельмі вялікая колькасць людзей просіць ласкі Божай у цяжкія хвіліны жыццёвых выпрабаванняў - моляцца хто як умее. «Ксты» - кніга вялікага беларускага паэта, народнага паэта РЫГОРА БАРАДУЛША. Гэта ўзор духоўнай паэзіі. Паэт імкнецца наблізіцца да Усявышняга, паразважаць над пытаннямі вечнага і зямнога. Кожны чалавек рана ці позна задумваецца над імі. Але адказу няма. Бо гэта Таямніца. Кніга вучыць любіць бліжняга, спагадаць яму. «Каб на зямлі жыццю цяплей было» - не рабі другому зла, бо яно вернецца табе тым жа. «Не перажывеш нікога злосцю, Перамога чыніцца мілосцю». Рабі дабро - і Госпад за гэта аддзячыць табе. “Хай жа зло цябе не пераможа, Ты дабром яго перамажы” У наш жорсткі час, калі людзі развучыліся любіць, шкадаваць, дараваць, спагадаць, быць міласэрнымі; калі пануе бездухоўнасць, уседазволенасць; калі пусцеюць храмы, а пасля і сэрцы чарсцвеюць; калі пакланяюцца не Усявышняму, а мамоне; калі забываюцца асноўныя хрысціянскія запаведзі, -кніга «Ксты» вельмі важная, патрэбная, каб задумацца, зазірнуць у душу. Кожны, хто яе прачытае, адродзіцца духам, бо яна - чыстая крыніца духоўнасці. Толькі дух, вера могуць узняць над прадоннем чалавека, нацыю. ![]() Зборнік склалі аповесці і апавяданні Раісы Баравіковай, Уладзіміра Дамашэвіча, Алеся Наварыча, Андрэя Федарэнкі і іншых сучасных празаікаў. Ва ўсіх творах даміуюць тэмы кахання, пошуку героямі сапраўдных маральна-этычных асноў і вартасцей жыцця, імкнення да чалавечага шчасця. ![]() Віктар Праўдзін нарадзіўся ў 1955 годзе ў Лідзе. Тры гады адслужыў у ВМФ, больш 20 год аддаў службе у праваахоўчых органах. Пасля заняўся літаратурнай дзейнасцю і атрымаў шырокую папулярнасць як майстар дэтэктыва. У кнігу увайшлі надзвычай сучасны, глыбока псіхалагічны і, ў значнай меры, сентыментальны раман “Нелюбімыя гінуць”, дэтэктыўна-прыгодніцкая аповесць “Эксгумацыя” і апавяданне “Па-чалавечы...” ![]() У кнігу лаўрэата Літаратурнай прэміі імя І.Мележа ўвайшлі аповесці “Нічые, “Вёска” і раман “Рэвізія”. Усе творы насычаны дэтэктыўна-прыгодніцкімі элементамі, разам з тым аўтар прытрымліваецца строгай дакладнасці гістарычных фактаў. ![]() Караткевіч, У. С. Дзікае паляванне караля Стаха = Дикая охота короля Стаха = Дике полювання короля Стаха = Кіng Stakh`s wild Hunt : аповесць / Уладзімір Караткевіч; агул. рэд. У. Гілепа; уклад. У. Гілепа, С. Расолькі; прадм. і слова да чытача П. Латушкі, А. Бутэвіча; маст. Ю. Якавенка. - Мінск : Беларускі фонд культуры, 2010. - 757 с. : іл. - На беларус, рус.. укр., англ. мовах. Уладзімір Караткевіч – гэта сімвал духоўнай культуры Беларусі. Яго творы раскрываюць душу беларускага народа, яго нацыянальую адметнасць. Раскрываюць праўду аб гісторыі краіны. У. Караткевіч прыйшоў да нас пад шэпт «Сівой легенды», абудзіў «Званамі Віцебска», пазнаёміў з «Маці ўрагану», «Кастусём Каліноўскім» і «Цыганскім каралём», хітравата запытаў: ці ведаем мы, чаму «Хрыстос прызямліўся ў Гародні», расказаў, як «У снягах драмае вясна», пагушкаў у «Калысцы чатырох чараўніц», а пасля павадзіў па «Чорным замку Альшанскім», навучыў, абмінаючы «Ладдзю роспачы», уцякаць ад «Дзікага палявання караля Стаха», нагадаў, што «Нельга забыць» ні «Матчыну душу», ні «Маю Іліяду», ні «Вячэрнія ветразі», захапляльна распавёў пра «Зямлю пад белымі крыламі» і цвёрда заявіў - «Быў. Ёсць. Буду». |
|
|
![]() |
![]()
Сообщение
#2
|
|
Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 3727 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 ![]() |
![]() Марина искренне любит свою работу, мужа, родителей, учеников и даже свекровь, в ее ближайших планах – стать счастливой матерью. И все в ее жизни идет, как надо, пока не происходит трагическое ДТП. Под колесами автомобиля Марины гибнет пешеход, в дальше суд, приговор, колония… С одной стороны, Марина наказана справедливо. С другой – похоже, что авария произошла не случайно. Удастся ли Марине избавиться от клейма убийцы? Ведь вернуть ее к нормальной жизни на свободе может только тот, кто и отправил в тюрьму… ![]() Бизнесмен Андрей Саблин жениться не собирался: не видел в семейной жизни никакого смысла. Но однажды его осенило: надо найти жену в среде деловых, успешных женщин, и тогда брак будет приятным и необременительным. Саблин решил знакомиться бизнес-леди через их персональных секретарш, дабы встреча выглядела естественно-случайной. Однако на этом пути его поджидали две неожиданности. Первая накатила, едва не лишив дыхания: он влюбился. Он, убежденный, что любовь — лишь поэтический вымысел! Второй неожиданностью стал его арест: Андрея обвинили в похищении и убийстве одной из персональных секретарш. Спасибо частному детективу Алексею Кисанову, — тот сумел доказать алиби Саблина. Но неприятности Андрея на этом, увы, не закончились. Едва он порадовался возможности провести вечер с любимой женщиной, как преступники похитили его самого. И даже Алексей Кисанов не знает, где теперь искать Саблина. Да и успеют ли найти его живым... ![]() Известный художник и девушка, портрет которой он писал, скончались, выпив отравленного вина. Кто, почему и зачем их убил? Родные и близкие погибших не могут вернуться к нормальной жизни, пока не узнают ответы. Путаясь в хитросплетении секретов, недомолвок и лжи, они пытаются разобраться в случившемся самостоятельно и окончательно лишаются покоя, догадываясь, что убийца - свой, близкий. Отец погибшей девушки подозревает свою молодую жену, бывшая подруга художника - нового мужа, но все хотят только одного: пусть убийцей окажется кто-то чужой! |
|
|
![]() ![]() |
Текстовая версия | Сейчас: 29.6.2024, 4:25 |