Акцыя "Чытаем беларускую кнігу", Літаратурныя юбілеі |
Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )
Акцыя "Чытаем беларускую кнігу", Літаратурныя юбілеі |
5.1.2015, 9:47
Сообщение
#1
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3860 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Беларусь! Твая дачка я 1 студзеня – 70 гадоў з дня нараджэння Вольгі Іпатавай (1945), беларускай пісьменніцы Ці не сама Еўфрасіння кіравала яе дарогу ў тую букіністычную кнігарню, куды выпадкова (?) зайшла маладзенькая супрацоўніца Гродзенскага тэлебачання, якая прыехала ў Каўнас па новы прыстойны абутак, а замест яго павезла дадому тоўстую кнігу Вацлава Ластоўскага “Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі”, што разгарнулася якраз на выяве Еўфрасінні Полацкай? А наперадзе яшчэ чакалі архівы, старыя фаліянты, пакутлівы творчы пошук – і кнігі, са старонак якіх самыя лепшыя людзі, народжаныя на беларускай зямлі, колішнія героі, узіраюцца ў нашы твары, пазнаючы ў нас свае рысы, з пачуццём роспачы, часам нават расчаравання, але заўсёды з надзеяй... Вольга Міхайлаўна Іпатава – аўтарка выбітнай прозы пра беларускую мінуўшчыну: цыкла апавяданняў “Гул далёкіх стагоддзяў” (змешчаны у кнізе “Перакат”), аповесцяў “Прадыслава”(1971), “За морам Хвалынскім”, “Чорная княгіня”,”Агонь у жылах крэменю” (усе 1969), “Ліпенскія навальніцы”(1973) і “Парасткі” (1976). Проза, насычаная яркімі вобразамі, кожны з якіх застаецца ў памяці, склала зборнікі “Вецер над стромай”(1977), “Дваццаць хвілін з Немезідай” (1981), “Перакат” (1984). У 1996 годзе выдадзена кніга «Паміж Масквой і Варшавай», у 2002 годзе выйшла трылогія «Альгердава дзіда» («Залатая жрыца Ашвінаў», «Вяшчун Гедыміна», «Альгердава дзіда») і інш. Імкненне зрабіць веды пра беларускую гісторыю максімальна пашыранымі сярод самых розных чытацкіх катэгорый уплывае на сюжэты раманаў Вольгі Іпатавай. Інтрыга, неверагодныя прыгоды, яркія характары, моцныя пачуцці, экзатычнасць язычніцкай веры нашых продкаў, нечаканыя сюжэтныя хады – усё гэта пашырае кола чытачоў. Мова Іпатаўскіх раманаў настолькі дасканалая, што стварае падманнае адчуванне лёгкасці, уласцівае толькі сапраўднай прозе. Бібліяграфія: 1. Ипатова Ольга Михайловна // Республика Беларусь: энцикл. в 6 т. / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. - Минск, 2006. – Т. 3. - С. 796 2. Іпатава Вольга Іпатава // Беларуская энцыклапедыя у 18 т. / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 1998. – Т. 7. – С. 300 3. Іпатава Вольга Іпатава // Энцыклапедыя літаратуры і мастацства Беларусі у 5 т. / рэдкал. І. П. Шамякін [і інш.]. – Мінск, 1985. – Т. 2. – С. 593 4. Знакамітыя людзі Карэліччыны : [камплект з 4 паштовак] / Карэліцкая цэнтральная раённая бібліятэка, Аддзел бібліятэчнага маркетынгу. - Карэлічы, 2012. - 1 вокладка (4 асобных ліста) 5. Макмілін, А. Пісьменства ў халодным клімаце : беларуская літаратура ад 70-х гг. XX ст. да нашых дзён / Арнольд Макмілін. - Беласток : Orthdruk, 2011. - 910 с. 6. Савік, Лідзія Сымонаўна. Адна між замкаў : лiтаратурны партрэт Вольгi Iпатавай / Л. С. Савiк. – Мінск, 2003. – 165 с. 7. Шынкарэнка, Вольга Карпаўна. Нястомных пошукаў дарога : праблемы паэтыкi сучаснай беларускай гiстарычнай прозы / В. К. Шынкарэнка. - Мінск, 2002. – 207 c. 8. Якавенка, Н. В. Аўтарскі пераклад беларускай мастацкай прозы XX - пачатку XXI стагоддзя / Н. В. Якавенка // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя гуманітарных навук = Известия Национальной академии наук Беларуси. Серия гуманитарных наук = Proceedings of the National Academy of Sciences of Belarus. Humanitarian Series. - 2013.- № 2. - С. 99 - 103. 9. Кірушкіна, М. Мастацкія адметнасці гістарычнай прозы Вольгі Іпатавай / Марыя Кірушкіна // Роднае слова. - 2013.- № 7. - С. 26 - 28. 10. Лясун, Л. Мастацкая літаратура і гісторыя / Л. Лясун // Роднае слова. - 2007. - № 8. - C. 46 - 48 11. Дамарад, I. У пошуках нацыянальнага героя / І. Дамарад // Роднае слова. - 2005. - № 3. - C. 12 - 16 12. Лаўрык, Т. Апошняя з роду крывічоў / Т. Лаўрык // Роднае слова. - 2004. - № 12. – С. 72 - 79 13. Дамарад, I. "Князёўнаю полацкую пачаты..." / І. Дамарад // Роднае слова. - 2004. - № 8. - C. 8 - 11 14. Несцяровіч, Л. Жыць паводле свайго прызначэння / Л. Несцяровіч // Бібліятэка прапануе. - 2004. - № 6. - С. 18 - 21 15. Шынкарэнка, В. Прасцяг бясконцы ў дзіды часу / В. Шынкарэнка // ЛіМ. - 2002. - 12 крас.(№ 15 - 16). - C. 6 - 7 16. Шынкарэнка, В. У кожнага свой шлях / В. Шынкарэнка // Маладосць. - 2001. - № 11. - С. 230 - 236 17. Якімец, I. I. Паэтыка экзотыкi / І. Якімец // Весн. БДУ. Сер. 4. - 2001. - № 1. - C. 41 - 44 18. Шынкарэнка, В. Нам адраджацца - праз вяртанне / В. Шынкарэнка // Беларусь. - 2000. - № 9. - C. 40 - 42 19. Савік, Л. Дрэва надзеi / Л. Савік // Полымя. - 1999. - № 12. - С. 204 - 212 |
|
|
31.1.2023, 9:08
Сообщение
#2
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3860 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Пякельная рэчаіснасць 18 лютага – 130 гадоў з дня нараджэння (1893) Максіма Гарэцкага, пісьменніка. У духоўнай культуры беларускага народа выдатнае месца належыць самабытнай і рознабаковай творчасці Максіма Гарэцкага – непаўторнага творцы, палымянага публіцыста, руплівага даследчыка і навукоўца. Максім Іванавіч Гарэцкі нарадзіўся ў вёсцы малая Багацькаўка, што на Мсціслаўшчыне, у сялянскай сям’і. Першапачатковую адукацыю атрымаў у мясцовай школе граматы. Затым вучобу працягваў у царкоўнапрыходскай школе сяла Вольшы. У 1909 годзе, вытрамаўшы вялікі конкурс, Максім паступіў ў Горы-Горацкае каморніцка-агранамічнае вучылішча. Яшчэ падчас вучобы ў вучылішчы Максім Гарэцкі стаў супрацоўнічаць з газетай “Наша ніва” і як празаік і драматург ён заявіў аб сабе ўжо ў 1913 г., калі надрукаваў тут сваё апавяданне “У лазні” і п’есу “Атрута”. Упэўнена распачатая літаратурная праца была, на жаль, перапынена. У ліпені 1914 года Максім Гарэцкі мусіў пайсці на абавязковую вайсковую службу. Неўзабаве разгарэлася першая сусветная вайна. Разведчык, сувязіст артылерыйскай батарэі, М.Гарэцкі спаўна зведаў усе жахі франтавых акопаў і цяжкасці тылавых шпіталёў. Але гэта была толькі запеўка перад наступнымі, усё больш і больш трагічнымі выпрабаваннямі. У студзені 1922г. М.Гарэцкага арыштавалі за “прыналежнасць да партыі камуністаў”, ён быў пасаджаны ў сумна вядомыя Лукішкі і праз два тыдні выкінуты ў нейтральную паласу. Потым, пачынае раскручвацца махавік сталінскіх рэпрэсій. Супраць беларускай інтэлігенцыі фабрыкуецца так званая справа “Саюза вызвалення Беларусі”. Па гэтай справе М.Гарэцкі ў ліку 108 выдатных дзеячаў беларускага дзяржаўнага адраджэння, навукі і культуры быў арыштаваны і асдуджаны на высылку ў горад Вятку. У 1937 г. Максіма Гарэцкага арыштавалі зноў. На гэты раз пазбегнуць трагедыі не ўдалося. Рашэннем “тройкі” адзін з найталенавіцейшых беларускіх пісьменнікаў быў расстраляны 10 лютага 1938 года. Калі б ў яго творчай спадчыне былі б толькі запіскі “На імперыялістычнай вайне”, ён ужо стаў бы нацыянальным класікам. Праўда аб чалавеку на вайне – перад выбарам жыцця і смерці, перад карцінай масавай пагібелі такіх жа, як ты, людзей, - самая жорсткая, нечаканая, неверагодна балючая праўда. Максім Гаржэцкі прапусціў гэту праўду праз сябе: бачыў, яе, чуў, адчуваў. Але ж была яшчэ ў Максіма Іванавіча “Камароўская хроніка” – сапраўдная эпапея беларускага сялянскага жыцця. Як і ўсе іншыя значныя творы Гарэцкага, “Камароўская хроніка” – клад, сапраўднае радовішча нашай роднай матчынай мовы, яе стылёвых асаблівасцяў. Максім Гарэцкі прыпыняўся ў нашым горадзе Лідзе ў 1920 годзе. Аб гэтым афіцыйна пазначана ў “Пракопавым дзённіку”. Дзякуючы гэтым запісам, мы лідчане, маем гонар за тое, што тут, на зямлі Лідскай застаецца памяць пра класіка беларускай літаратуры, жыццё якога ішло не па зайздросным шляху. Бібліяграфія Губская, В."Дайце нам нашу мясцінку пад небам": да 125-годдзя з дня нараджэння Максіма Гарэцкага : класік беларускай літаратуры, даследчык, патрыёт / В.Губская // Народная асвета. - 2018. — № 2. — С. 81—84. Дасаева, Т. Максім Гарэцкі - беларусазнаўца : да 120-годдзя з дня нараджэння / Таццяна Дасаева // Роднае слова. — 2013. — №2.— C.6—12. Іофе, Э.Максім Гарэцкі як класік літаратуры : (на аснове прац беларускіх крытыкаў і літаратуразнаўцаў) / Э.Іофе // Беларуская мова і літаратура. - 2018. — № 2. — С. 35—41. Каляда, К. Жыццёвы і творчы шлях Максіма Гарэцкага : (урок у 10 класе) / К. Каляда // Беларуская мова і літаратура. Серыя "У дапамогу педагогу". - 2018. — № 8. — С. 32—38. Хітрун, А. Шлях Максіма Гарэцкага ляжаў і праз Ліду / Алесь Хітрун // Лідская газета. - 2018. — 30 мая. — С. 8. |
|
|
Текстовая версия | Сейчас: 1.11.2024, 2:40 |