Акцыя "Чытаем беларускую кнігу", Літаратурныя юбілеі |
Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )
Акцыя "Чытаем беларускую кнігу", Літаратурныя юбілеі |
5.1.2015, 9:47
Сообщение
#1
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3873 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Беларусь! Твая дачка я 1 студзеня – 70 гадоў з дня нараджэння Вольгі Іпатавай (1945), беларускай пісьменніцы Ці не сама Еўфрасіння кіравала яе дарогу ў тую букіністычную кнігарню, куды выпадкова (?) зайшла маладзенькая супрацоўніца Гродзенскага тэлебачання, якая прыехала ў Каўнас па новы прыстойны абутак, а замест яго павезла дадому тоўстую кнігу Вацлава Ластоўскага “Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі”, што разгарнулася якраз на выяве Еўфрасінні Полацкай? А наперадзе яшчэ чакалі архівы, старыя фаліянты, пакутлівы творчы пошук – і кнігі, са старонак якіх самыя лепшыя людзі, народжаныя на беларускай зямлі, колішнія героі, узіраюцца ў нашы твары, пазнаючы ў нас свае рысы, з пачуццём роспачы, часам нават расчаравання, але заўсёды з надзеяй... Вольга Міхайлаўна Іпатава – аўтарка выбітнай прозы пра беларускую мінуўшчыну: цыкла апавяданняў “Гул далёкіх стагоддзяў” (змешчаны у кнізе “Перакат”), аповесцяў “Прадыслава”(1971), “За морам Хвалынскім”, “Чорная княгіня”,”Агонь у жылах крэменю” (усе 1969), “Ліпенскія навальніцы”(1973) і “Парасткі” (1976). Проза, насычаная яркімі вобразамі, кожны з якіх застаецца ў памяці, склала зборнікі “Вецер над стромай”(1977), “Дваццаць хвілін з Немезідай” (1981), “Перакат” (1984). У 1996 годзе выдадзена кніга «Паміж Масквой і Варшавай», у 2002 годзе выйшла трылогія «Альгердава дзіда» («Залатая жрыца Ашвінаў», «Вяшчун Гедыміна», «Альгердава дзіда») і інш. Імкненне зрабіць веды пра беларускую гісторыю максімальна пашыранымі сярод самых розных чытацкіх катэгорый уплывае на сюжэты раманаў Вольгі Іпатавай. Інтрыга, неверагодныя прыгоды, яркія характары, моцныя пачуцці, экзатычнасць язычніцкай веры нашых продкаў, нечаканыя сюжэтныя хады – усё гэта пашырае кола чытачоў. Мова Іпатаўскіх раманаў настолькі дасканалая, што стварае падманнае адчуванне лёгкасці, уласцівае толькі сапраўднай прозе. Бібліяграфія: 1. Ипатова Ольга Михайловна // Республика Беларусь: энцикл. в 6 т. / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. - Минск, 2006. – Т. 3. - С. 796 2. Іпатава Вольга Іпатава // Беларуская энцыклапедыя у 18 т. / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 1998. – Т. 7. – С. 300 3. Іпатава Вольга Іпатава // Энцыклапедыя літаратуры і мастацства Беларусі у 5 т. / рэдкал. І. П. Шамякін [і інш.]. – Мінск, 1985. – Т. 2. – С. 593 4. Знакамітыя людзі Карэліччыны : [камплект з 4 паштовак] / Карэліцкая цэнтральная раённая бібліятэка, Аддзел бібліятэчнага маркетынгу. - Карэлічы, 2012. - 1 вокладка (4 асобных ліста) 5. Макмілін, А. Пісьменства ў халодным клімаце : беларуская літаратура ад 70-х гг. XX ст. да нашых дзён / Арнольд Макмілін. - Беласток : Orthdruk, 2011. - 910 с. 6. Савік, Лідзія Сымонаўна. Адна між замкаў : лiтаратурны партрэт Вольгi Iпатавай / Л. С. Савiк. – Мінск, 2003. – 165 с. 7. Шынкарэнка, Вольга Карпаўна. Нястомных пошукаў дарога : праблемы паэтыкi сучаснай беларускай гiстарычнай прозы / В. К. Шынкарэнка. - Мінск, 2002. – 207 c. 8. Якавенка, Н. В. Аўтарскі пераклад беларускай мастацкай прозы XX - пачатку XXI стагоддзя / Н. В. Якавенка // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя гуманітарных навук = Известия Национальной академии наук Беларуси. Серия гуманитарных наук = Proceedings of the National Academy of Sciences of Belarus. Humanitarian Series. - 2013.- № 2. - С. 99 - 103. 9. Кірушкіна, М. Мастацкія адметнасці гістарычнай прозы Вольгі Іпатавай / Марыя Кірушкіна // Роднае слова. - 2013.- № 7. - С. 26 - 28. 10. Лясун, Л. Мастацкая літаратура і гісторыя / Л. Лясун // Роднае слова. - 2007. - № 8. - C. 46 - 48 11. Дамарад, I. У пошуках нацыянальнага героя / І. Дамарад // Роднае слова. - 2005. - № 3. - C. 12 - 16 12. Лаўрык, Т. Апошняя з роду крывічоў / Т. Лаўрык // Роднае слова. - 2004. - № 12. – С. 72 - 79 13. Дамарад, I. "Князёўнаю полацкую пачаты..." / І. Дамарад // Роднае слова. - 2004. - № 8. - C. 8 - 11 14. Несцяровіч, Л. Жыць паводле свайго прызначэння / Л. Несцяровіч // Бібліятэка прапануе. - 2004. - № 6. - С. 18 - 21 15. Шынкарэнка, В. Прасцяг бясконцы ў дзіды часу / В. Шынкарэнка // ЛіМ. - 2002. - 12 крас.(№ 15 - 16). - C. 6 - 7 16. Шынкарэнка, В. У кожнага свой шлях / В. Шынкарэнка // Маладосць. - 2001. - № 11. - С. 230 - 236 17. Якімец, I. I. Паэтыка экзотыкi / І. Якімец // Весн. БДУ. Сер. 4. - 2001. - № 1. - C. 41 - 44 18. Шынкарэнка, В. Нам адраджацца - праз вяртанне / В. Шынкарэнка // Беларусь. - 2000. - № 9. - C. 40 - 42 19. Савік, Л. Дрэва надзеi / Л. Савік // Полымя. - 1999. - № 12. - С. 204 - 212 |
|
|
1.3.2023, 11:37
Сообщение
#2
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3873 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Мужнасць салдата не старэе 18 сакавіка – 105 гадоў з дня нараджэння П. Пранузы (1918-2007), паэта, перакладчыка, педагога. Паўлюк Прануза належыць да таго пакалення паэтаў, якія прайшлі нялёгкімі дарогамі вайны, здабывалі перамогу над ворагам цаной жыцця. Пражытае і перажытае ён адлюстроўваў у вершах, у якіх перадаў сваё бачанне свету, адметную вобразнасць і малодыю. Нарадзіўся П.Прануза ў в.Вылева Добрушскага раёна Гомельскай вобласці ў сям’і рабочага. У 1941 г. скончыў філалагічны факультэт Гомельскага педагагічнага інстытута (цяпер Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф.Скарыны). У час Вялікай Айчыннай вайны служыў у зенітнай дывізіі, прымаў удзел у баях на Бранскім, Цэнтральным і Першым Беларускім франтах, дайшоў да Берліна і ў 1945 г. штурмаваў рэйхтаг, на якім адным з першых распісаўся ў знак перамогі над фашызмам. Дэмабілізаваўшыся, жыў і працаваў у Нясвіжы. Выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Нясвіжскім педагагічным вучылішчы імя Я.Коласа, а потым у сярэдняй школе. У 1982 г. пераехаў у Мінск, дзе працягваў займацца творчай дзейнасцю. Друкавацца пачаў у 1936 г. у раённай газеце “Сталінец”, потым у “Гомедльскай праўдзе”, дзе ў 1936 г пад псеўданімам Паўдлюк Пранузаў быў змешчаны верш “Сонца ўпала за дахам”. У гады вайны вершы паэта публікаваліся ў франтавых і армейскіх перыядычных выданнях, у сатырычнай газеце-плакаце “Раздавім фашысцкую гадзіну”. У 1946 г выйшла яго першая кніга “Разгневанная зямля”. За гады творчай працы былі выдадзены зборнікі “Добрай раніцы” (1951), “У дальнім раёне” (1954), “Мае землякі” (1957), “Рукі салдата” (1990) і інш. Свайму сябру, земляку, паэту-франтавіку М.Сурначову, які загінуў у час вайны, прысвяціў зборнік вершаў і ўспамінаў “Акопны спеў” (1986). У гэтых творах адлюстравана біяграфія маладога франтавога пакалення, якому давялосяпрайсці па дарогах вайны. Яны пазначаны асабістай выверансцю, суаднесенасцю з уласным лёсам аўтара. Паэт узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны ІІ ступені, Славы ІІІ ступені, медалямі і ганаровымі граматамі. У 2006 г. ён стаў Ганаровым грамадзянінам Нясвіжа. У 2015 г. Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэцы прысвоена імя П.Пранузы. Бібліяграфія 1. Асаёнак, В. Я. 18 сакавіка — 100 гадоў з дня нараджэння П. Пранузы (1918 - 2007), паэта, перакладчыка, педагога : бібліяграфічны спіс / В. Я. Асаёнак // Новыя кнігі: па старонках беларускага друку. - 2018. — № 1. — С. 5—7 (дадатак). 2. Лiпскi, У. "Слязой не спачувайце вы..." : Паўлюк Прануза / У.Ліпскі // Лiтаратура i мастацтва. — 2007. — №19. —C.15. 3. Маляўка, М. У абозеніколі не быў : Паўлюк Прануза / МіколаМаляўка // Настаўніцкая газета. - 2018. — 5 мая. — С. 15. 4. ПаэзіяперыядуВялікайАйчыннайвайны / нав.рэд. Я. А. Гарадніцкі ; [укладанне, прадмова, каментарыі А. І. Бельскі]. - Мінск :Мастацкаялітаратура, 2020. - 829, [1] с.. - (Залатаякалекцыябеларускайлітаратуры). |
|
|
Текстовая версия | Сейчас: 5.11.2024, 4:33 |