Акцыя "Чытаем беларускую кнігу", Літаратурныя юбілеі |
Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )
Акцыя "Чытаем беларускую кнігу", Літаратурныя юбілеі |
5.1.2015, 9:47
Сообщение
#1
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3860 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Беларусь! Твая дачка я 1 студзеня – 70 гадоў з дня нараджэння Вольгі Іпатавай (1945), беларускай пісьменніцы Ці не сама Еўфрасіння кіравала яе дарогу ў тую букіністычную кнігарню, куды выпадкова (?) зайшла маладзенькая супрацоўніца Гродзенскага тэлебачання, якая прыехала ў Каўнас па новы прыстойны абутак, а замест яго павезла дадому тоўстую кнігу Вацлава Ластоўскага “Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі”, што разгарнулася якраз на выяве Еўфрасінні Полацкай? А наперадзе яшчэ чакалі архівы, старыя фаліянты, пакутлівы творчы пошук – і кнігі, са старонак якіх самыя лепшыя людзі, народжаныя на беларускай зямлі, колішнія героі, узіраюцца ў нашы твары, пазнаючы ў нас свае рысы, з пачуццём роспачы, часам нават расчаравання, але заўсёды з надзеяй... Вольга Міхайлаўна Іпатава – аўтарка выбітнай прозы пра беларускую мінуўшчыну: цыкла апавяданняў “Гул далёкіх стагоддзяў” (змешчаны у кнізе “Перакат”), аповесцяў “Прадыслава”(1971), “За морам Хвалынскім”, “Чорная княгіня”,”Агонь у жылах крэменю” (усе 1969), “Ліпенскія навальніцы”(1973) і “Парасткі” (1976). Проза, насычаная яркімі вобразамі, кожны з якіх застаецца ў памяці, склала зборнікі “Вецер над стромай”(1977), “Дваццаць хвілін з Немезідай” (1981), “Перакат” (1984). У 1996 годзе выдадзена кніга «Паміж Масквой і Варшавай», у 2002 годзе выйшла трылогія «Альгердава дзіда» («Залатая жрыца Ашвінаў», «Вяшчун Гедыміна», «Альгердава дзіда») і інш. Імкненне зрабіць веды пра беларускую гісторыю максімальна пашыранымі сярод самых розных чытацкіх катэгорый уплывае на сюжэты раманаў Вольгі Іпатавай. Інтрыга, неверагодныя прыгоды, яркія характары, моцныя пачуцці, экзатычнасць язычніцкай веры нашых продкаў, нечаканыя сюжэтныя хады – усё гэта пашырае кола чытачоў. Мова Іпатаўскіх раманаў настолькі дасканалая, што стварае падманнае адчуванне лёгкасці, уласцівае толькі сапраўднай прозе. Бібліяграфія: 1. Ипатова Ольга Михайловна // Республика Беларусь: энцикл. в 6 т. / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. - Минск, 2006. – Т. 3. - С. 796 2. Іпатава Вольга Іпатава // Беларуская энцыклапедыя у 18 т. / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 1998. – Т. 7. – С. 300 3. Іпатава Вольга Іпатава // Энцыклапедыя літаратуры і мастацства Беларусі у 5 т. / рэдкал. І. П. Шамякін [і інш.]. – Мінск, 1985. – Т. 2. – С. 593 4. Знакамітыя людзі Карэліччыны : [камплект з 4 паштовак] / Карэліцкая цэнтральная раённая бібліятэка, Аддзел бібліятэчнага маркетынгу. - Карэлічы, 2012. - 1 вокладка (4 асобных ліста) 5. Макмілін, А. Пісьменства ў халодным клімаце : беларуская літаратура ад 70-х гг. XX ст. да нашых дзён / Арнольд Макмілін. - Беласток : Orthdruk, 2011. - 910 с. 6. Савік, Лідзія Сымонаўна. Адна між замкаў : лiтаратурны партрэт Вольгi Iпатавай / Л. С. Савiк. – Мінск, 2003. – 165 с. 7. Шынкарэнка, Вольга Карпаўна. Нястомных пошукаў дарога : праблемы паэтыкi сучаснай беларускай гiстарычнай прозы / В. К. Шынкарэнка. - Мінск, 2002. – 207 c. 8. Якавенка, Н. В. Аўтарскі пераклад беларускай мастацкай прозы XX - пачатку XXI стагоддзя / Н. В. Якавенка // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя гуманітарных навук = Известия Национальной академии наук Беларуси. Серия гуманитарных наук = Proceedings of the National Academy of Sciences of Belarus. Humanitarian Series. - 2013.- № 2. - С. 99 - 103. 9. Кірушкіна, М. Мастацкія адметнасці гістарычнай прозы Вольгі Іпатавай / Марыя Кірушкіна // Роднае слова. - 2013.- № 7. - С. 26 - 28. 10. Лясун, Л. Мастацкая літаратура і гісторыя / Л. Лясун // Роднае слова. - 2007. - № 8. - C. 46 - 48 11. Дамарад, I. У пошуках нацыянальнага героя / І. Дамарад // Роднае слова. - 2005. - № 3. - C. 12 - 16 12. Лаўрык, Т. Апошняя з роду крывічоў / Т. Лаўрык // Роднае слова. - 2004. - № 12. – С. 72 - 79 13. Дамарад, I. "Князёўнаю полацкую пачаты..." / І. Дамарад // Роднае слова. - 2004. - № 8. - C. 8 - 11 14. Несцяровіч, Л. Жыць паводле свайго прызначэння / Л. Несцяровіч // Бібліятэка прапануе. - 2004. - № 6. - С. 18 - 21 15. Шынкарэнка, В. Прасцяг бясконцы ў дзіды часу / В. Шынкарэнка // ЛіМ. - 2002. - 12 крас.(№ 15 - 16). - C. 6 - 7 16. Шынкарэнка, В. У кожнага свой шлях / В. Шынкарэнка // Маладосць. - 2001. - № 11. - С. 230 - 236 17. Якімец, I. I. Паэтыка экзотыкi / І. Якімец // Весн. БДУ. Сер. 4. - 2001. - № 1. - C. 41 - 44 18. Шынкарэнка, В. Нам адраджацца - праз вяртанне / В. Шынкарэнка // Беларусь. - 2000. - № 9. - C. 40 - 42 19. Савік, Л. Дрэва надзеi / Л. Савік // Полымя. - 1999. - № 12. - С. 204 - 212 |
|
|
31.3.2023, 14:22
Сообщение
#2
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3860 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Душой прамоўленае слова 5 красавіка – 80 гадоў з дня нараджэння (1943г.) Мар’яна Мікалаевіча Дуксы, паэта. Мар’ян Дукса – прадстаўнік паэтычнага пакалення, да якога адносяцца Я.Янішчыц, Н.Мацяш, М.Мятліцкі, В.Шніп, Л.Рублеўская і інш. Яно увайшло ў літаратуру ў 1970-80-х гг. і заявіла пра сябе сваёй яркай індывідуальнасцю. Нарадзіўся ён у в.Каракулічы Мядзельскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і. У 1958-1960 гг. займаўся ў Свірскім вучылішчы механізацыі сельскай гаспадаркі. Закончыўшы яго, працаваў у калгасе. У 1964 годзе М.Дукса паступіў на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. На пятым курсе ён быў прыняты ў члены Саюза пісьменнікаў Беларусі. Пасля заканчэння вучобы ў 1969 г. настаўнічаў у сярэдняй школе в.Солы Смаргонскага раёна. З 1987 г. прысвяціў сябе творчай дзейнасці. У 2013г. паэт стаў ганаровым грамадзянінам Смаргоні. Першы верш М.Дуксы быў надрукаваны ў мядзельскай раённай газеце “Нарачанская зара” ў 1960 г. З 1963 г. яго творы рэгулярна з’яўляюцца ў рэспубліканскім друку. У 1967 г. выйшаў паэтычны зборнік “Спатканне”. Потым былі выдадзены кнігі “Крокі”(1972), “Станцыя” (1974), “Прыгаршчы суніц” (1976), “Валуны на пагорках” (1994), “Прыйсці да алтара” (2003) і інш. Лірычная апавядальнасць у іх спалучаецца з канкрэтнасцю назіранняў. Ад эмацыянальна ўзвышаннага ўспрыняцця рэчаіснасці паэт усё больш схіляецца да аналізу, раскрыцця маральна-духоўных каштоўнасцей. У 1990 годзе за кнігу паэзіі “Заснежаныя ягады” аўтар атрымаў Літаратурную прэмію імя А.Куляшова. У 2016 годзе за кнігу паэзіі “Птушка вечнасці – душа” М.Дукса атрымаў Нацыянальную літаратурную прэмію. Адной з асаблівасцей паэзіі М.Дуксы стала яе філасафічнасць, схіленне ад эмоцый да разважанняў пра вечныя праблемы чалавечага існавання: жыццё і смерць, дабро і зло, часовае і вечнае, чалавек і прырода. Вершы традыцыйныя па сваёй будове, рэалістычныя па змесце: у іх паэтызуецца родны куток, басаногае дзяцінства, традыцыі вясковага жыцця, асэнсоўваецца шматпакутны лёс беларускага сялянства на розных этапах гісторыі. Прызнаны майстар лірычнага верша М.Дукса запрашае чытача падумаць разам над самымі надзённымі пытаннямі жыцця. Бібліяграфія Бельскі, А. “Ахвярны агонь прымірэння” : (Мар’ян Дукса) / Алесь Бельскі // Краса і смутак: дапам. для настаўнікаў. – Мінск, 2000. – С. 145-150. Камейша, К. Душой прамоўленае слова: творчы парт. М. Дуксы / Казімір Камейша // Роднае слова. – 2003. - № 4. – С. 8-10. Мар’ян Дукса / падрыхт. І.Буторына, Г. Казловіч // Пачатковае навучанне: сям’я, дзіцячы сад, школа. – 2013. - № 5. – С. 80. Сільнова, Л. “А людскія высілкі зноў квітнеюць ружамі…” / Людміла Сільнова // Наша вера. – 2016. - № 2. – С. 64-66. Явіч, Я. Мар’ян Дукса: “Аўтар – галоўны герой і рэжысёр верша ці паэмы” / Яна Явіч // Літаратура і мастацтва. – 2016. – 23 верас. – С. 5. |
|
|
Текстовая версия | Сейчас: 1.11.2024, 1:39 |