Акцыя "Чытаем беларускую кнігу", Літаратурныя юбілеі |
Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )
Акцыя "Чытаем беларускую кнігу", Літаратурныя юбілеі |
5.1.2015, 9:47
Сообщение
#1
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3873 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Беларусь! Твая дачка я 1 студзеня – 70 гадоў з дня нараджэння Вольгі Іпатавай (1945), беларускай пісьменніцы Ці не сама Еўфрасіння кіравала яе дарогу ў тую букіністычную кнігарню, куды выпадкова (?) зайшла маладзенькая супрацоўніца Гродзенскага тэлебачання, якая прыехала ў Каўнас па новы прыстойны абутак, а замест яго павезла дадому тоўстую кнігу Вацлава Ластоўскага “Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі”, што разгарнулася якраз на выяве Еўфрасінні Полацкай? А наперадзе яшчэ чакалі архівы, старыя фаліянты, пакутлівы творчы пошук – і кнігі, са старонак якіх самыя лепшыя людзі, народжаныя на беларускай зямлі, колішнія героі, узіраюцца ў нашы твары, пазнаючы ў нас свае рысы, з пачуццём роспачы, часам нават расчаравання, але заўсёды з надзеяй... Вольга Міхайлаўна Іпатава – аўтарка выбітнай прозы пра беларускую мінуўшчыну: цыкла апавяданняў “Гул далёкіх стагоддзяў” (змешчаны у кнізе “Перакат”), аповесцяў “Прадыслава”(1971), “За морам Хвалынскім”, “Чорная княгіня”,”Агонь у жылах крэменю” (усе 1969), “Ліпенскія навальніцы”(1973) і “Парасткі” (1976). Проза, насычаная яркімі вобразамі, кожны з якіх застаецца ў памяці, склала зборнікі “Вецер над стромай”(1977), “Дваццаць хвілін з Немезідай” (1981), “Перакат” (1984). У 1996 годзе выдадзена кніга «Паміж Масквой і Варшавай», у 2002 годзе выйшла трылогія «Альгердава дзіда» («Залатая жрыца Ашвінаў», «Вяшчун Гедыміна», «Альгердава дзіда») і інш. Імкненне зрабіць веды пра беларускую гісторыю максімальна пашыранымі сярод самых розных чытацкіх катэгорый уплывае на сюжэты раманаў Вольгі Іпатавай. Інтрыга, неверагодныя прыгоды, яркія характары, моцныя пачуцці, экзатычнасць язычніцкай веры нашых продкаў, нечаканыя сюжэтныя хады – усё гэта пашырае кола чытачоў. Мова Іпатаўскіх раманаў настолькі дасканалая, што стварае падманнае адчуванне лёгкасці, уласцівае толькі сапраўднай прозе. Бібліяграфія: 1. Ипатова Ольга Михайловна // Республика Беларусь: энцикл. в 6 т. / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. - Минск, 2006. – Т. 3. - С. 796 2. Іпатава Вольга Іпатава // Беларуская энцыклапедыя у 18 т. / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 1998. – Т. 7. – С. 300 3. Іпатава Вольга Іпатава // Энцыклапедыя літаратуры і мастацства Беларусі у 5 т. / рэдкал. І. П. Шамякін [і інш.]. – Мінск, 1985. – Т. 2. – С. 593 4. Знакамітыя людзі Карэліччыны : [камплект з 4 паштовак] / Карэліцкая цэнтральная раённая бібліятэка, Аддзел бібліятэчнага маркетынгу. - Карэлічы, 2012. - 1 вокладка (4 асобных ліста) 5. Макмілін, А. Пісьменства ў халодным клімаце : беларуская літаратура ад 70-х гг. XX ст. да нашых дзён / Арнольд Макмілін. - Беласток : Orthdruk, 2011. - 910 с. 6. Савік, Лідзія Сымонаўна. Адна між замкаў : лiтаратурны партрэт Вольгi Iпатавай / Л. С. Савiк. – Мінск, 2003. – 165 с. 7. Шынкарэнка, Вольга Карпаўна. Нястомных пошукаў дарога : праблемы паэтыкi сучаснай беларускай гiстарычнай прозы / В. К. Шынкарэнка. - Мінск, 2002. – 207 c. 8. Якавенка, Н. В. Аўтарскі пераклад беларускай мастацкай прозы XX - пачатку XXI стагоддзя / Н. В. Якавенка // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя гуманітарных навук = Известия Национальной академии наук Беларуси. Серия гуманитарных наук = Proceedings of the National Academy of Sciences of Belarus. Humanitarian Series. - 2013.- № 2. - С. 99 - 103. 9. Кірушкіна, М. Мастацкія адметнасці гістарычнай прозы Вольгі Іпатавай / Марыя Кірушкіна // Роднае слова. - 2013.- № 7. - С. 26 - 28. 10. Лясун, Л. Мастацкая літаратура і гісторыя / Л. Лясун // Роднае слова. - 2007. - № 8. - C. 46 - 48 11. Дамарад, I. У пошуках нацыянальнага героя / І. Дамарад // Роднае слова. - 2005. - № 3. - C. 12 - 16 12. Лаўрык, Т. Апошняя з роду крывічоў / Т. Лаўрык // Роднае слова. - 2004. - № 12. – С. 72 - 79 13. Дамарад, I. "Князёўнаю полацкую пачаты..." / І. Дамарад // Роднае слова. - 2004. - № 8. - C. 8 - 11 14. Несцяровіч, Л. Жыць паводле свайго прызначэння / Л. Несцяровіч // Бібліятэка прапануе. - 2004. - № 6. - С. 18 - 21 15. Шынкарэнка, В. Прасцяг бясконцы ў дзіды часу / В. Шынкарэнка // ЛіМ. - 2002. - 12 крас.(№ 15 - 16). - C. 6 - 7 16. Шынкарэнка, В. У кожнага свой шлях / В. Шынкарэнка // Маладосць. - 2001. - № 11. - С. 230 - 236 17. Якімец, I. I. Паэтыка экзотыкi / І. Якімец // Весн. БДУ. Сер. 4. - 2001. - № 1. - C. 41 - 44 18. Шынкарэнка, В. Нам адраджацца - праз вяртанне / В. Шынкарэнка // Беларусь. - 2000. - № 9. - C. 40 - 42 19. Савік, Л. Дрэва надзеi / Л. Савік // Полымя. - 1999. - № 12. - С. 204 - 212 |
|
|
2.5.2023, 8:10
Сообщение
#2
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3873 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Свет зіхаціць прывабнаю красой 25мая – 85 гадоў з дня нараджэння (1938г.) У.І. Карызны, паэта. Хто ў нашай краіне не ведае песень, напісаных майстрам паэтычнага слова Уладзімірам Карызнам: “Люблю цябе, Белая Русь”, “Беларусь мая сінявокая!”, “Песня аб роднай зямлі”, “Журавінка”, “На азёрах сініх”. У паэта вялікая аўдыторыя паклоннікаў. Яго песні часта гучаць па радыё і тэлебачанні, іх можна пачуць і на студэнцкіх вечарынах, і на грамадскіх святах, сямейных урачыстасцях. Уладзімір Іванавіч нарадзіўся ў вёсцы Закружка Мінскага раёна ў сялянскай сям’і. Прыгажосць музыкі адчуў яшчэ з маленства. У беларускай хаце і ў святы, і ў будні гучалі народныя песні. Любоў да музыкі перадалася ад бацькі і маці, якія ведалі многа песень і прыгожа спявалі. Яшчэ юнаком спрабаваў пісаць вершы. Пасля заканчэння школы паступіў на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Скончыўшы вучобу ў 1961г. выкладаў беларускую і рускую мовы і літаратуры ў Опсаўскай сярэдняй школе на Браслаўшчыне, адначасова ўзначальваў літаратурнае аб’яднанне пры раённай газеце “Браслаўская звязда”. З 1967 па 1980 г. быў рэдактарам, старшым рэдактарам, загадчыкамаддзела беларускай музыкі Рэспубліканскага радыё. Пасля працаваў у часопісе “Полымя”, выдавецтве “Юнацтва”, часопісе “Крыніца”. Першы зборнік лірыкі “Край мой сінявокі” выйшаў з друку ў 1963г. Потым пабачылі свет кнігі паэзіі “Жураўліны досвітак” (1969), “Святло ліўня” (1972), “Шумяць вербы” (1982), “Азёры дабрыні” (1995) “Хвіліна святла” (2000) і інш. Тэмы яго твораў – памяць мінулай вайны, любоў да роднага краю, жыццё і праца, шчасце, радасць і паўсядзённы клопат сучасніка. Вершы У.Каразны вылучаюцца непаўторнасцю стылю, меладычнай прыгажосцю і яркасцю, даступнасцю музычнага гучання. Творчая дзейнацсь яго бярэ свае вытокі з беларускага фальклору, які ён умее падпарадкаваць сённняшняму дню, аздобіць яго новымі формамі і вобразамі. Напеўнасць і лірызм паэзіі У.Карызны такія яскравыя, што да яе звярталіся і звяртаюцца кампазітары ўсіх пакаленняў: А.Багатыроў, Ю.Семяняка, І.Лучанок, Я.Глебаў, Л.Захлеўны, Э.Ханок і інш. У.Карызна яшчэ і цудоўны дзіцячы паэт. Першую сваю кніжку для дзяцей “На сяле ў бабулі” паэт выдаў у 1975г., пазней былі і іншыя – “Кыонг і яго сябры” (1982), “Мір і сонейка для ўсіх” (1990), “Хітры і мудры” (1994) і інш. За ўдзел у стварэнні “Бібліятэкі дзіцячай літаратуры народаў СССР” у 15 тамах паэт быў удастоены звання лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (1996). У.Карызна стаў і стваральнікам новага Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь, перапрацаваўшы тэкст М.Клімковіча. За гэту працу ў 2002 г. паэт быў узнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны. Бібліяграфія Захлеўны, Л. “Я знаю, хто любіць душою…”: слова пра У.Карызну / Леанід Захлеўны // Роднае слова. – 1998. - № 5. – С. 184-197. Макаревич, В. А в поле верба…: штрихи к портрету В.Каризно / Василь Макаревич // Нёман. – 2003. - № 9. – С. 164-178. Карызна, У. “Як чалавек і паэт я пачаўся з музыкі…” / Уладзімір Карызна, гутарыла Наталля Кірпічэнкава // Культура. – 2005. – 10-16 снеж. – С. 6. |
|
|
Текстовая версия | Сейчас: 4.11.2024, 23:27 |