IPB

Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )

Акцыя "Чытаем беларускую кнігу", Літаратурныя юбілеі
Admin
сообщение 5.1.2015, 9:47
Сообщение #1


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3702
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Беларусь! Твая дачка я

1 студзеня – 70 гадоў з дня нараджэння Вольгі Іпатавай (1945),
беларускай пісьменніцы


Ці не сама Еўфрасіння кіравала яе дарогу ў тую букіністычную кнігарню, куды выпадкова (?) зайшла маладзенькая супрацоўніца Гродзенскага тэлебачання, якая прыехала ў Каўнас па новы прыстойны абутак, а замест яго павезла дадому тоўстую кнігу Вацлава Ластоўскага “Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі”, што разгарнулася якраз на выяве Еўфрасінні Полацкай? А наперадзе яшчэ чакалі архівы, старыя фаліянты, пакутлівы творчы пошук – і кнігі, са старонак якіх самыя лепшыя людзі, народжаныя на беларускай зямлі, колішнія героі, узіраюцца ў нашы твары, пазнаючы ў нас свае рысы, з пачуццём роспачы, часам нават расчаравання, але заўсёды з надзеяй...
Вольга Міхайлаўна Іпатава – аўтарка выбітнай прозы пра беларускую мінуўшчыну: цыкла апавяданняў “Гул далёкіх стагоддзяў” (змешчаны у кнізе “Перакат”), аповесцяў “Прадыслава”(1971), “За морам Хвалынскім”, “Чорная княгіня”,”Агонь у жылах крэменю” (усе 1969), “Ліпенскія навальніцы”(1973) і “Парасткі” (1976). Проза, насычаная яркімі вобразамі, кожны з якіх застаецца ў памяці, склала зборнікі “Вецер над стромай”(1977), “Дваццаць хвілін з Немезідай” (1981), “Перакат” (1984). У 1996 годзе выдадзена кніга «Паміж Масквой і Варшавай», у 2002 годзе выйшла трылогія «Альгердава дзіда» («Залатая жрыца Ашвінаў», «Вяшчун Гедыміна», «Альгердава дзіда») і інш.
Імкненне зрабіць веды пра беларускую гісторыю максімальна пашыранымі сярод самых розных чытацкіх катэгорый уплывае на сюжэты раманаў Вольгі Іпатавай. Інтрыга, неверагодныя прыгоды, яркія характары, моцныя пачуцці, экзатычнасць язычніцкай веры нашых продкаў, нечаканыя сюжэтныя хады – усё гэта пашырае кола чытачоў. Мова Іпатаўскіх раманаў настолькі дасканалая, што стварае падманнае адчуванне лёгкасці, уласцівае толькі сапраўднай прозе.

Бібліяграфія:

1. Ипатова Ольга Михайловна // Республика Беларусь: энцикл. в 6 т. / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. - Минск, 2006. – Т. 3. - С. 796
2. Іпатава Вольга Іпатава // Беларуская энцыклапедыя у 18 т. / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 1998. – Т. 7. – С. 300
3. Іпатава Вольга Іпатава // Энцыклапедыя літаратуры і мастацства Беларусі у 5 т. / рэдкал. І. П. Шамякін [і інш.]. – Мінск, 1985. – Т. 2. – С. 593
4. Знакамітыя людзі Карэліччыны : [камплект з 4 паштовак] / Карэліцкая цэнтральная раённая бібліятэка, Аддзел бібліятэчнага маркетынгу. - Карэлічы, 2012. - 1 вокладка (4 асобных ліста)

5. Макмілін, А. Пісьменства ў халодным клімаце : беларуская літаратура ад 70-х гг. XX ст. да нашых дзён / Арнольд Макмілін. - Беласток : Orthdruk, 2011. - 910 с.
6. Савік, Лідзія Сымонаўна. Адна між замкаў : лiтаратурны партрэт Вольгi Iпатавай / Л. С. Савiк. – Мінск, 2003. – 165 с.
7. Шынкарэнка, Вольга Карпаўна. Нястомных пошукаў дарога : праблемы паэтыкi сучаснай беларускай гiстарычнай прозы / В. К. Шынкарэнка. - Мінск, 2002. – 207 c.
8. Якавенка, Н. В. Аўтарскі пераклад беларускай мастацкай прозы XX - пачатку XXI стагоддзя / Н. В. Якавенка // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя гуманітарных навук = Известия Национальной академии наук Беларуси. Серия гуманитарных наук = Proceedings of the National Academy of Sciences of Belarus. Humanitarian Series. - 2013.- № 2. - С. 99 - 103.
9. Кірушкіна, М. Мастацкія адметнасці гістарычнай прозы Вольгі Іпатавай / Марыя Кірушкіна // Роднае слова. - 2013.- № 7. - С. 26 - 28.
10. Лясун, Л. Мастацкая літаратура і гісторыя / Л. Лясун // Роднае слова. - 2007. - № 8. - C. 46 - 48
11. Дамарад, I. У пошуках нацыянальнага героя / І. Дамарад // Роднае слова. - 2005. - № 3. - C. 12 - 16
12. Лаўрык, Т. Апошняя з роду крывічоў / Т. Лаўрык // Роднае слова. - 2004. - № 12. – С. 72 - 79
13. Дамарад, I. "Князёўнаю полацкую пачаты..." / І. Дамарад // Роднае слова. - 2004. - № 8. - C. 8 - 11
14. Несцяровіч, Л. Жыць паводле свайго прызначэння / Л. Несцяровіч // Бібліятэка прапануе. - 2004. - № 6. - С. 18 - 21
15. Шынкарэнка, В. Прасцяг бясконцы ў дзіды часу / В. Шынкарэнка // ЛіМ. - 2002. - 12 крас.(№ 15 - 16). - C. 6 - 7
16. Шынкарэнка, В. У кожнага свой шлях / В. Шынкарэнка // Маладосць. - 2001. - № 11. - С. 230 - 236
17. Якімец, I. I. Паэтыка экзотыкi / І. Якімец // Весн. БДУ. Сер. 4. - 2001. - № 1. - C. 41 - 44
18. Шынкарэнка, В. Нам адраджацца - праз вяртанне / В. Шынкарэнка // Беларусь. - 2000. - № 9. - C. 40 - 42
19. Савік, Л. Дрэва надзеi / Л. Савік // Полымя. - 1999. - № 12. - С. 204 - 212
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
 
Начать новую тему
Ответов
Admin
сообщение 30.6.2023, 9:24
Сообщение #2


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3702
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Лёгкі подых важкага радка

3 ліпеня – 75 год з дня нараджэння (1948 г.) Анатоля Аўруціна, беларускага пісьменніка, перакладчыка, публіцыста, літаратурнага крытыка, празаіка, рэдактара.Сябра саюза пісьменнікаў Беларусі (1993г.)
Амаль 50 год прыносіць радасць сапраўдным аматарам паэзіі творчасць аднаго з самых яркіх сучасных паэтаў Беларусі Анатоля Аўруціна.
Нарадзіўся Анатоль Юр’евіч у Мінску ў сям’і інжынера-чыгуначніка. Скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У.І. Леніна. Вучобу сумяшчаў з працай у вагонным дэпо станцыі “Мінск” Беларускай чыгункі. Быў літаратурным кансультантам газеты “Железнодорожник Белоруссии”.
У літаратуру Анатоль Аўруцін прыйшоў у пачатку 70-х гадоў ХХ ст. Першая падборка яго вершаў была апублікавана ў 1973г. у газеце “Железнодорожник Белоруссии”. Першы зборнік вершаў “Снегопад в июле” выйшаў у 1979 г. у серыі “Першая кніга паэта”. Чытачам А. Аўруцін вядомы сваімі кнігамі вершаў “Поворотный круг” (1983), “… От мира сего” (1991), “По другую сторону дыхания” (1998), “Суд богов” (2001), “Поверуй... Вспомни... Усомнись..." (2003), “Визитная карточка” (2004). "Наедине с молчанием" (2007), "Август в декабре" (2009), “Просветление” (2016).
Паэзія Анатоля Аўруціна трапляе пад азначэнне класічнай. Ёсць у яго вершы пра Мінск, які ён памятае з маленства, пра мінулую вайну і жанчыну з лічбамі на руцэ з-пад змятага рукава, пра светлыя назвы беларускага краю; вершы пра дваццатае стагоддзе з яго тэрактамі, гарачымі кропкамі, пра знявечаную радыяцыяй брагінскую зямлю. Мінуламу стагоддзю прысвечана і паэма А.Аўруціна “Осколки разбитого сердца" — вынік амаль дваццаціпяцігадовай працы паэта. Пачаты ў 1975г. твор быў завершаны ў 2000 годзе.. На адыходзячы век аўтар глядзіць праз прызму ўласнага лёсу і асабістага жыццёвага вопыту.
З поспехам вытрымлівае паэзія А. Аўруціна і выпрабаванне каханнем. Лірычны герой яго вершаў не клянецца ў пачуццях, а надзвычай шчыра выказвае тое, што ў яго на душы і ў сэрцы.
Актыўна працуе паэт у галіне перакладу. Кола яго інтарэсаў шырока: ад антычнай паэзіі да сучасных беларускіх аўтараў. Пераклады лепшых узораў сусветнай лірыкі ўвайшлі ў яго цыкл “Аллегории любви”. У 2003 годзе А.Аўруцін склаў цікавую анталогію “Современная русская поэзия Беларуси”. Паэт выдатна, па-майстэрску валодае словам. Паэзія яго музыкальная. Творчая манера каранямі ўваходзіць ў паэтычную стыхію “сярэбранага веку”, якая расшыфроўвае загадкі сусвету мовай метафар.
Аўтарытэт і творчасць Анатоля Аўруціна высока ацэнены як на Беларусі, так і ў бліжнім замежжы. Ён — сябра Саюза пісьменнікаў Расіі. Ганаровы сябра Саюза рускамоўных пісьменнікаў Балгарыі. Лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі Беларусі і Вялікай літаратурнай прэміі Расіі, прэміі імя Марыны Цвятаевай ад міністэрства культуры Татарстана. Уладальнік "Залатога Віцязя — 2022" у жанры паэзіі. Узнагароджаны ордэнам і медалём Францыска Скарыны, а таксама найвысокай узнагародай Саюза пісьменнікаў Расіі — знакам "За заслугі ў літаратуры" і ўзнагародай Патрыярха Маскоўскага і Усяе Русі —знакам "За ўнёсак у развіццё рускай літаратуры".Назва "Паэт Анатоль Аўруцін" у 2011 годзе прысвоена зорцы ў сузор'і Раку.

Бібліяграфія

Аўруцін Анатоль Юр’евіч// Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / гал. рэд. Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мінск, 1996. – С. 88.
Аврутин Анатолий Юрьевич // Кто есть кто в Республике Беларусь, 2004 / [под ред. И. В. Чекалова]. – Минск, 2004. – С. 10.
Анатолий Аврутин: судьба и творчество / [сост.: Анатолий Андреев]. – Минск: Четыре четверти, 2008. – 192 с., [8] л. Фот. – (Личность и время).
Карлюкевич, А."Мои корни – в серебряном веке…" : Анатолий Аврутин // Мы — вместе! / Алесь Карлюкевич. – Минск, 2006. – С.76-79.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение

Сообщений в этой теме
- Admin   Акцыя "Чытаем беларускую кнігу"   5.1.2015, 9:47
- - Admin   Лёгкі подых важкага радка 3 ліпеня – 75 год з дня ...   30.6.2023, 9:24
- - Admin   Смеласць думкі — маладосць душы 29 жніўня – 100 г...   1.8.2023, 8:16
- - Admin   Абраннік вечнасці 14 верасня – 85 год з дня нарад...   1.9.2023, 7:27
- - Admin   У свеце дабрыні 11 кастрычніка – 110 гадоўз дня н...   2.10.2023, 7:26
- - Admin   Крылатая песня Яўгеніі Янішчыц 20 лістапада – 75 г...   2.11.2023, 8:41
- - Admin   На шырокіх шляхах жыцця 24 снежня – 110 гадоў з дн...   30.11.2023, 14:49
- - Admin   Толькі мужны дасягае мэты 8 студзеня – 100 гадоў ...   3.1.2024, 7:31
- - Admin   І вечнасць радка як вечнасць жыцця 6 лютага – 11...   5.2.2024, 8:57
- - Admin   Бяссонне Млечнага Шляху 24сакавіка – 75 гадоў з ...   7.3.2024, 7:22
- - Admin   У страі паэзіі 6 красавіка – 120 гадоў з дня нарад...   29.3.2024, 10:15
- - Admin   “Прыйшоў я з казкамі ў залатое ранне…” 6 мая – 11...   2.5.2024, 7:40
- - Admin   “Даўняя загадка літаратуразнаўства” 13 чэрвеня –...   3.6.2024, 7:36
2 страниц V  < 1 2


Ответить в данную темуНачать новую тему
13 чел. читают эту тему (гостей: 13, скрытых пользователей: 0)
Пользователей: 0

 



Текстовая версия Сейчас: 13.6.2024, 11:18