IPB

Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )

Акцыя "Чытаем беларускую кнігу", Літаратурныя юбілеі
Admin
сообщение 5.1.2015, 9:47
Сообщение #1


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3702
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Беларусь! Твая дачка я

1 студзеня – 70 гадоў з дня нараджэння Вольгі Іпатавай (1945),
беларускай пісьменніцы


Ці не сама Еўфрасіння кіравала яе дарогу ў тую букіністычную кнігарню, куды выпадкова (?) зайшла маладзенькая супрацоўніца Гродзенскага тэлебачання, якая прыехала ў Каўнас па новы прыстойны абутак, а замест яго павезла дадому тоўстую кнігу Вацлава Ластоўскага “Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі”, што разгарнулася якраз на выяве Еўфрасінні Полацкай? А наперадзе яшчэ чакалі архівы, старыя фаліянты, пакутлівы творчы пошук – і кнігі, са старонак якіх самыя лепшыя людзі, народжаныя на беларускай зямлі, колішнія героі, узіраюцца ў нашы твары, пазнаючы ў нас свае рысы, з пачуццём роспачы, часам нават расчаравання, але заўсёды з надзеяй...
Вольга Міхайлаўна Іпатава – аўтарка выбітнай прозы пра беларускую мінуўшчыну: цыкла апавяданняў “Гул далёкіх стагоддзяў” (змешчаны у кнізе “Перакат”), аповесцяў “Прадыслава”(1971), “За морам Хвалынскім”, “Чорная княгіня”,”Агонь у жылах крэменю” (усе 1969), “Ліпенскія навальніцы”(1973) і “Парасткі” (1976). Проза, насычаная яркімі вобразамі, кожны з якіх застаецца ў памяці, склала зборнікі “Вецер над стромай”(1977), “Дваццаць хвілін з Немезідай” (1981), “Перакат” (1984). У 1996 годзе выдадзена кніга «Паміж Масквой і Варшавай», у 2002 годзе выйшла трылогія «Альгердава дзіда» («Залатая жрыца Ашвінаў», «Вяшчун Гедыміна», «Альгердава дзіда») і інш.
Імкненне зрабіць веды пра беларускую гісторыю максімальна пашыранымі сярод самых розных чытацкіх катэгорый уплывае на сюжэты раманаў Вольгі Іпатавай. Інтрыга, неверагодныя прыгоды, яркія характары, моцныя пачуцці, экзатычнасць язычніцкай веры нашых продкаў, нечаканыя сюжэтныя хады – усё гэта пашырае кола чытачоў. Мова Іпатаўскіх раманаў настолькі дасканалая, што стварае падманнае адчуванне лёгкасці, уласцівае толькі сапраўднай прозе.

Бібліяграфія:

1. Ипатова Ольга Михайловна // Республика Беларусь: энцикл. в 6 т. / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. - Минск, 2006. – Т. 3. - С. 796
2. Іпатава Вольга Іпатава // Беларуская энцыклапедыя у 18 т. / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 1998. – Т. 7. – С. 300
3. Іпатава Вольга Іпатава // Энцыклапедыя літаратуры і мастацства Беларусі у 5 т. / рэдкал. І. П. Шамякін [і інш.]. – Мінск, 1985. – Т. 2. – С. 593
4. Знакамітыя людзі Карэліччыны : [камплект з 4 паштовак] / Карэліцкая цэнтральная раённая бібліятэка, Аддзел бібліятэчнага маркетынгу. - Карэлічы, 2012. - 1 вокладка (4 асобных ліста)

5. Макмілін, А. Пісьменства ў халодным клімаце : беларуская літаратура ад 70-х гг. XX ст. да нашых дзён / Арнольд Макмілін. - Беласток : Orthdruk, 2011. - 910 с.
6. Савік, Лідзія Сымонаўна. Адна між замкаў : лiтаратурны партрэт Вольгi Iпатавай / Л. С. Савiк. – Мінск, 2003. – 165 с.
7. Шынкарэнка, Вольга Карпаўна. Нястомных пошукаў дарога : праблемы паэтыкi сучаснай беларускай гiстарычнай прозы / В. К. Шынкарэнка. - Мінск, 2002. – 207 c.
8. Якавенка, Н. В. Аўтарскі пераклад беларускай мастацкай прозы XX - пачатку XXI стагоддзя / Н. В. Якавенка // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя гуманітарных навук = Известия Национальной академии наук Беларуси. Серия гуманитарных наук = Proceedings of the National Academy of Sciences of Belarus. Humanitarian Series. - 2013.- № 2. - С. 99 - 103.
9. Кірушкіна, М. Мастацкія адметнасці гістарычнай прозы Вольгі Іпатавай / Марыя Кірушкіна // Роднае слова. - 2013.- № 7. - С. 26 - 28.
10. Лясун, Л. Мастацкая літаратура і гісторыя / Л. Лясун // Роднае слова. - 2007. - № 8. - C. 46 - 48
11. Дамарад, I. У пошуках нацыянальнага героя / І. Дамарад // Роднае слова. - 2005. - № 3. - C. 12 - 16
12. Лаўрык, Т. Апошняя з роду крывічоў / Т. Лаўрык // Роднае слова. - 2004. - № 12. – С. 72 - 79
13. Дамарад, I. "Князёўнаю полацкую пачаты..." / І. Дамарад // Роднае слова. - 2004. - № 8. - C. 8 - 11
14. Несцяровіч, Л. Жыць паводле свайго прызначэння / Л. Несцяровіч // Бібліятэка прапануе. - 2004. - № 6. - С. 18 - 21
15. Шынкарэнка, В. Прасцяг бясконцы ў дзіды часу / В. Шынкарэнка // ЛіМ. - 2002. - 12 крас.(№ 15 - 16). - C. 6 - 7
16. Шынкарэнка, В. У кожнага свой шлях / В. Шынкарэнка // Маладосць. - 2001. - № 11. - С. 230 - 236
17. Якімец, I. I. Паэтыка экзотыкi / І. Якімец // Весн. БДУ. Сер. 4. - 2001. - № 1. - C. 41 - 44
18. Шынкарэнка, В. Нам адраджацца - праз вяртанне / В. Шынкарэнка // Беларусь. - 2000. - № 9. - C. 40 - 42
19. Савік, Л. Дрэва надзеi / Л. Савік // Полымя. - 1999. - № 12. - С. 204 - 212
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
 
Начать новую тему
Ответов
Admin
сообщение 30.11.2023, 14:49
Сообщение #2


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3702
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



На шырокіх шляхах жыцця

24 снежня – 110 гадоў з дня нараджэння А.М. Кулакоўскага (1913-1986), пісьменніка.
Яркім прадстаўніком рэалістычнай літаратуры ХХ ст. з’яўляецца Аляксей Мікалаевіч Кулакоўскі. У яго творчасці арганічна спалучаюцца маральна-этычныя, грамадска-палітычныя і філасофскія праблемы.
Нарадзіўся ён у в. Кулакі на Случчыне. У 1931 г. скончыў Рагачоўскую профтэхшколу бондараў, затым загадваў бандарнай арцеллю ў Касцюковіцкім раёне. З 1931 па 1934 гг. быў адказным сакратаром клімавіцкай газеты “Камуна”, публікаваў замалёўкі. У 1934 г. пераехаў у Мінск, працаваў у газеце “Чырвоная змена”. Скончыў Мінскі настаўніцкі інстытут, Вышэйшыя курсы мовы і літаратуры. У 1939 годзе быў прызваны ў армію. У час Вялікай Айчыннай вайны быў камандзірам узвода, камандзірам роты, удзельнічаў у баях на Сталінградскім і 1-ым Украінскім франтах, тройчы быў ранены. Пасля дэмабілізацыі працаваў у часопісе “Беларусь”, газеце “Літаратура і мастацтва”, быў галоўным рэдактарам часопіса “Маладосць”.
Аляксей Кулакоўскі пачаў друкавацца ў 1932 г. Асноўныя тэмы творчасці пісьменніка – гераічны подзвіг народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, жыццё пасляваеннай вёскі, яе складаныя гаспадарчыя і духоўныя праблемы. Да творчай манеры А.Кулакоўскага характэрна ўзмацненне мастацкай нагрузкі на бытавыя дэталі, набліжнасць да жыццёвай праўды. Героі яго твораў – звычайныя, простыя людзі. Аляксей Кулакоўскі пісаў раманы, аповесці, апавяданні, эцюды, нарысы, гумарэскі. Першы зборнік апавяданняў “Сад” (1947) прысвечаны тэме вайны і цяжкаму пасляваеннаму жыццю. Паглыбленнай цікавасцю да быту людзей, іх паўсядзённых клопатаў вызначаюцца зборнікі “Хораша ўзыходзіць сонца” (1952), “Незабыўнае рэха” (1956), аповесць “Тры зоркі” (1963). Філасофскія і палітычныя праблемы асвятляюцца ў апавяданні “Нямко” (1946). Самым значным творам, галоўнай працай А.Кулакоўскага з’яўляецца яго дылогія – раманы “Растаёмся ненадоўга” (1955) і “Сустрэчы на ростанях” (1962), у якіх падрабязна адлюстравана жыццё ваенага пакалення, асэнсоўваецца роля інтэлігенцыі ў грамадстве. У рамане “Сцежкі зведаныя і нязведаныя” (1974) паказана беларуская вёска ў час калектывізацыі і першыя дні вайны. У шэрагу твораў выкарыстаны дакументальныя матэрыялы, раскрываецца мужнасць народа, разглядаецца сувязь гераізму і працоўнага ўкладу людзей. Сярод іх – “Да ўсходу сонца” (1957), “Твой шлях перад табою” (1964), “Хлебарэз” (1983) і іншыя. У рамане “Васількі” (1981) характарызуецца жыццё горада ў пасляваенны час, абагульнены шматлікія пытанні маральна-этычнай праблематыкі. Аляксей Мікалаевіч выдаў для дзяцей зборнік апавяданняў “На возеры” (1950), кнігу аповесцей “Белы сокал” (1985; Дзяржаўная прэмія БССР, 1986).
Аляксей Кулакоўскі ўзнагарожданы ордэнамі Чырвонай Зоркі, Працоўнага Чырвонага Сцяга, двума ордэнамі “Знак Пашаны”, Дружбы народаў, медалямі. У 1974 г. атрымаў званне заслужанага работніка культуры БССР.
Бібліяграфія:
Гусак, С. А. Аляксей Кулакоўскі: крытыка-бібліяграфічны нарыс / Сяргей Гусак. – Мінск : Беларусь, 1967. – 261 с.
Марціновіч, А. Правда, добро, человечность. Алексей Кулаковский // Бяссноое Млечнага Шляху : выбраныя старонкі беларускай літаратуры / Алесь Марціновіч. – Мінск, 2016. – С. 190-208.
Андраюк, С. Талент шчыры, слова простае / Серафім Андраюк // Полымя. – 2013. – № 12. – С. 128-139.
Воранава, Г. Сцвярджэнне чалавечнасці : да стагоддзя з дня нараджэння Аляксея Кулакоўскага / Галіна Воранава // Роднае слова. – 2013. – № 12. – С. 8-11.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение

Сообщений в этой теме
- Admin   Акцыя "Чытаем беларускую кнігу"   5.1.2015, 9:47
- - Admin   Лёгкі подых важкага радка 3 ліпеня – 75 год з дня ...   30.6.2023, 9:24
- - Admin   Смеласць думкі — маладосць душы 29 жніўня – 100 г...   1.8.2023, 8:16
- - Admin   Абраннік вечнасці 14 верасня – 85 год з дня нарад...   1.9.2023, 7:27
- - Admin   У свеце дабрыні 11 кастрычніка – 110 гадоўз дня н...   2.10.2023, 7:26
- - Admin   Крылатая песня Яўгеніі Янішчыц 20 лістапада – 75 г...   2.11.2023, 8:41
- - Admin   На шырокіх шляхах жыцця 24 снежня – 110 гадоў з дн...   30.11.2023, 14:49
- - Admin   Толькі мужны дасягае мэты 8 студзеня – 100 гадоў ...   3.1.2024, 7:31
- - Admin   І вечнасць радка як вечнасць жыцця 6 лютага – 11...   5.2.2024, 8:57
- - Admin   Бяссонне Млечнага Шляху 24сакавіка – 75 гадоў з ...   7.3.2024, 7:22
- - Admin   У страі паэзіі 6 красавіка – 120 гадоў з дня нарад...   29.3.2024, 10:15
- - Admin   “Прыйшоў я з казкамі ў залатое ранне…” 6 мая – 11...   2.5.2024, 7:40
- - Admin   “Даўняя загадка літаратуразнаўства” 13 чэрвеня –...   3.6.2024, 7:36
2 страниц V  < 1 2


Ответить в данную темуНачать новую тему
9 чел. читают эту тему (гостей: 9, скрытых пользователей: 0)
Пользователей: 0

 



Текстовая версия Сейчас: 13.6.2024, 10:18