Агляд беларускіх кніг |
Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )
Агляд беларускіх кніг |
2.9.2011, 8:21
Сообщение
#1
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3860 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Барадулін, Р. Ксты.- 3-е выд., дап. / Рыгор Барадулін.- Мн.: Рым-Катал.парафія св.Сымона і св.Алены, 2009.-528с.:іл.
Кожны чалавек звяртаецца да Бога. Адзін у думках, другі словамі малітвы просіць здароўя для дзіцяці альбо па-свойму вядзе размову з Усявышнім. Вельмі вялікая колькасць людзей просіць ласкі Божай у цяжкія хвіліны жыццёвых выпрабаванняў - моляцца хто як умее. «Ксты» - кніга вялікага беларускага паэта, народнага паэта РЫГОРА БАРАДУЛША. Гэта ўзор духоўнай паэзіі. Паэт імкнецца наблізіцца да Усявышняга, паразважаць над пытаннямі вечнага і зямнога. Кожны чалавек рана ці позна задумваецца над імі. Але адказу няма. Бо гэта Таямніца. Кніга вучыць любіць бліжняга, спагадаць яму. «Каб на зямлі жыццю цяплей было» - не рабі другому зла, бо яно вернецца табе тым жа. «Не перажывеш нікога злосцю, Перамога чыніцца мілосцю». Рабі дабро - і Госпад за гэта аддзячыць табе. “Хай жа зло цябе не пераможа, Ты дабром яго перамажы” У наш жорсткі час, калі людзі развучыліся любіць, шкадаваць, дараваць, спагадаць, быць міласэрнымі; калі пануе бездухоўнасць, уседазволенасць; калі пусцеюць храмы, а пасля і сэрцы чарсцвеюць; калі пакланяюцца не Усявышняму, а мамоне; калі забываюцца асноўныя хрысціянскія запаведзі, -кніга «Ксты» вельмі важная, патрэбная, каб задумацца, зазірнуць у душу. Кожны, хто яе прачытае, адродзіцца духам, бо яна - чыстая крыніца духоўнасці. Толькі дух, вера могуць узняць над прадоннем чалавека, нацыю. У Храме кахання: аповеці, апавяданні / уклад. Алесь Лесавік.- Мн.:Маст.літ, 2009.- 271с.- (Вера.Надзея.Любоў) Зборнік склалі аповесці і апавяданні Раісы Баравіковай, Уладзіміра Дамашэвіча, Алеся Наварыча, Андрэя Федарэнкі і іншых сучасных празаікаў. Ва ўсіх творах даміуюць тэмы кахання, пошуку героямі сапраўдных маральна-этычных асноў і вартасцей жыцця, імкнення да чалавечага шчасця. Праўдзін, В. Нелюбімыя гінуць: проза / Віктар Праўдзін; прадм. В.Гардзея.-Мн.: Маст.літ., 2010.-375с.- (Залатое пяро) Віктар Праўдзін нарадзіўся ў 1955 годзе ў Лідзе. Тры гады адслужыў у ВМФ, больш 20 год аддаў службе у праваахоўчых органах. Пасля заняўся літаратурнай дзейнасцю і атрымаў шырокую папулярнасць як майстар дэтэктыва. У кнігу увайшлі надзвычай сучасны, глыбока псіхалагічны і, ў значнай меры, сентыментальны раман “Нелюбімыя гінуць”, дэтэктыўна-прыгодніцкая аповесць “Эксгумацыя” і апавяданне “Па-чалавечы...” Федарэнка, А. Нічые: аповесці, раман / Андрэй Федарэнка.-Мн.: Маст.літ., 2009.-430с.- (Беларуская проза ХХІ стагоддзя). У кнігу лаўрэата Літаратурнай прэміі імя І.Мележа ўвайшлі аповесці “Нічые, “Вёска” і раман “Рэвізія”. Усе творы насычаны дэтэктыўна-прыгодніцкімі элементамі, разам з тым аўтар прытрымліваецца строгай дакладнасці гістарычных фактаў. Караткевіч, У. С. Дзікае паляванне караля Стаха = Дикая охота короля Стаха = Дике полювання короля Стаха = Кіng Stakh`s wild Hunt : аповесць / Уладзімір Караткевіч; агул. рэд. У. Гілепа; уклад. У. Гілепа, С. Расолькі; прадм. і слова да чытача П. Латушкі, А. Бутэвіча; маст. Ю. Якавенка. - Мінск : Беларускі фонд культуры, 2010. - 757 с. : іл. - На беларус, рус.. укр., англ. мовах. Уладзімір Караткевіч – гэта сімвал духоўнай культуры Беларусі. Яго творы раскрываюць душу беларускага народа, яго нацыянальую адметнасць. Раскрываюць праўду аб гісторыі краіны. У. Караткевіч прыйшоў да нас пад шэпт «Сівой легенды», абудзіў «Званамі Віцебска», пазнаёміў з «Маці ўрагану», «Кастусём Каліноўскім» і «Цыганскім каралём», хітравата запытаў: ці ведаем мы, чаму «Хрыстос прызямліўся ў Гародні», расказаў, як «У снягах драмае вясна», пагушкаў у «Калысцы чатырох чараўніц», а пасля павадзіў па «Чорным замку Альшанскім», навучыў, абмінаючы «Ладдзю роспачы», уцякаць ад «Дзікага палявання караля Стаха», нагадаў, што «Нельга забыць» ні «Матчыну душу», ні «Маю Іліяду», ні «Вячэрнія ветразі», захапляльна распавёў пра «Зямлю пад белымі крыламі» і цвёрда заявіў - «Быў. Ёсць. Буду». |
|
|
7.3.2013, 8:34
Сообщение
#2
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3860 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Рублеўская,Л. Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега: раман прыгодніцкі і фантасмагарычны/ Людміла Рублеўская.- Мн.: Рэдакцыя газеты “Звязда”, 2012.- 272с.
XVIII стагоддзе... Час авантурыстаў і алхімікаў, чароўных дам і адважных рыцараў, палацавых інтрыгаў і крывавых войнаў... У прыгодніцка-гістарычным рамане Людмілы Рублеўскай "Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега”, першага з трылогіі, вы сустрэнецеся са збеглым вучнем Менскага езуіцкага калегіюму Пранцішам Вырвічам і доктарам Баўтрамеем Лёднікам з Полацку, якім давядзецца пабываць у сутарэннях Слуцку, Менску і Полацку, выратаваць Сільфіду, паездзіць у жалезнай чарапасе, вынайдзенай Леанарда да Вінчы, здабыць дзіду Святога Маўрыкія і не аднойчы біцца за ўласны гонар і за Беларусь. Тлум прыдарожнай карчомкі, абед у князя Гераніма Радзівіла, змова менскага магістрату супраць Пане Каханку, таямніца полацкага аптэкара Лейбы... Яскравы партрэт эпохі, дзе ёсць месца і сляпому лірніку, і вялікаму гетману, найміту-забойцу і італьянскаму опернаму спеваку, сястры ўсемагутнага магната і прадажнаму суддзі... Вы пераканаецеся, што прыгоды беларускіх герояў не менш захапляльныя, чым французскіх мушкецёраў ці рускіх гардэмарынаў. Макоўскі, А. П. Ціхае жыццё : апавяданні / Алесь Макоўскі.— Мінск : Маст. літ., 2012.— 335 с. Аўтар кнігі прозы «Ціхае жыццё» Алесь Макоўскі — чалавек вясёлага, жыццелюбівага таленту, назіральны і чуйны да народнага слова. Амаль кожнае апавяданне прасякнута аўтарскай усмешкай, народным гумарам, а то і сатырай. Героі яго твораў у пастаянным пошуку ісціны, яны радуюцца і смуткуюць, перажываюць, змагаюцца, і жыццё ў іх зусім не «ціхае». Літаратура першай паловы ХІХ стагоддзя / укладанне і каментарыі М. В. Хаўстовіча ; навук. рэд. С. Л. Гаранін.— Мінск : Маст. літ., 2012.- Т.3 — 1086 с.— (Залатая калекцыя бела¬рускай лі¬таратуры) Трэці том «Залатой калекцыі беларускай літаратуры» склалі творы перыяду рамантызму, перыяду станаўлення сучаснай беларускай мовы. Хоць польская мова яшчэ пануе ў літаратуры, але менавіта пісьменнікі гэтай пары адкрываюць для сябе і свету новы культурны абсяг — Беларусь. У кнігу ўвайшлі найлепшыя ўзоры лірыкі пачатку ХІХ ст., а таксама балады, паэмы, раманы, мемуары, першыя этнаграфічныя і гістарычна-літаратурныя даследаванні. Шмат якія творы ўпершыню перакладзеныя на беларускую мову, а хрэстаматыйныя — падаюцца ў новых, больш дакладных рэдакцыях. Кніга адрасуецца шырокаму колу чытачоў, якія цікавяцца гісторыяй і культурай Беларусі. Чаргінец,М.І. Сыны: раман/ Мікалай Чаргінец; пераклад з рускай Алеся Марціновіча.- Мінск: Літаратура і Мастацтва, 2012.- 392с. Афганістан – гэта мужнасць і гераізм. Але Афганістан – таксама незагойны боль і памяць. А яшчэ непрадказальнасць падзей, учынкаў, сітуацый. Гэта, як ніхто іншы, ведае вядомы беларускі пісьменнік Мікалай Чаргінец, бо ён сам прайшоў праз Афганістан. Таму невыпадкова яго раман «Сыны» карыстаецца такой вялікай папулярнасцю, перакладзены на многія мовы. Цяпер гэты твор выходзіць па-беларуску. Королев,А. Красное солнце: триллер/ Александр Королев.- Минск, Издательский дом «Звязда», 2013.- 272с. В своём триллере Александр Королёв создал образы людей 80-90-х годов прошлого века. Сложные линии сюжета сплетаютсяв клубок захватывающих событий, герои не раз оказываются на грани жизни и смерти. Перед глазами читателя предстают как чистые сердцем люди, так и бандиты и убйцы, способные на мерзкие поступки. Непросто складывается судьба главных героев, борьба за счастье и любовь стоит им титанических усилий. Для широкого круга читателей. Кожедуб,А.К. Эликсир жизни: рассказы/ Алесь Кожедуб.- Минск: Издательский дом «Звязда», 2013.- 312с. В сборник известного писателя, лауреата Шолоховской и Бунинской литературных премий Алеся Кожедуба «Эликсир жизни» вошли рассказы, публиковавшиеся во многих российских и белорусских литературных журналах и газетах. Автор является признанным мастером жанра рассказа. Действие происходит во многих городах и весях нашей планеты, от юга Франции до Срединного Китая, однако во всех рассказах главной остается Беларусь. Изящный стиль, тонкий юмор, острота сюжета вызовут несомненный интерес современного читателя. |
|
|
Текстовая версия | Сейчас: 1.11.2024, 0:54 |