Агляд беларускіх кніг |
Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )
Агляд беларускіх кніг |
2.9.2011, 8:21
Сообщение
#1
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3873 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Барадулін, Р. Ксты.- 3-е выд., дап. / Рыгор Барадулін.- Мн.: Рым-Катал.парафія св.Сымона і св.Алены, 2009.-528с.:іл.
Кожны чалавек звяртаецца да Бога. Адзін у думках, другі словамі малітвы просіць здароўя для дзіцяці альбо па-свойму вядзе размову з Усявышнім. Вельмі вялікая колькасць людзей просіць ласкі Божай у цяжкія хвіліны жыццёвых выпрабаванняў - моляцца хто як умее. «Ксты» - кніга вялікага беларускага паэта, народнага паэта РЫГОРА БАРАДУЛША. Гэта ўзор духоўнай паэзіі. Паэт імкнецца наблізіцца да Усявышняга, паразважаць над пытаннямі вечнага і зямнога. Кожны чалавек рана ці позна задумваецца над імі. Але адказу няма. Бо гэта Таямніца. Кніга вучыць любіць бліжняга, спагадаць яму. «Каб на зямлі жыццю цяплей было» - не рабі другому зла, бо яно вернецца табе тым жа. «Не перажывеш нікога злосцю, Перамога чыніцца мілосцю». Рабі дабро - і Госпад за гэта аддзячыць табе. “Хай жа зло цябе не пераможа, Ты дабром яго перамажы” У наш жорсткі час, калі людзі развучыліся любіць, шкадаваць, дараваць, спагадаць, быць міласэрнымі; калі пануе бездухоўнасць, уседазволенасць; калі пусцеюць храмы, а пасля і сэрцы чарсцвеюць; калі пакланяюцца не Усявышняму, а мамоне; калі забываюцца асноўныя хрысціянскія запаведзі, -кніга «Ксты» вельмі важная, патрэбная, каб задумацца, зазірнуць у душу. Кожны, хто яе прачытае, адродзіцца духам, бо яна - чыстая крыніца духоўнасці. Толькі дух, вера могуць узняць над прадоннем чалавека, нацыю. У Храме кахання: аповеці, апавяданні / уклад. Алесь Лесавік.- Мн.:Маст.літ, 2009.- 271с.- (Вера.Надзея.Любоў) Зборнік склалі аповесці і апавяданні Раісы Баравіковай, Уладзіміра Дамашэвіча, Алеся Наварыча, Андрэя Федарэнкі і іншых сучасных празаікаў. Ва ўсіх творах даміуюць тэмы кахання, пошуку героямі сапраўдных маральна-этычных асноў і вартасцей жыцця, імкнення да чалавечага шчасця. Праўдзін, В. Нелюбімыя гінуць: проза / Віктар Праўдзін; прадм. В.Гардзея.-Мн.: Маст.літ., 2010.-375с.- (Залатое пяро) Віктар Праўдзін нарадзіўся ў 1955 годзе ў Лідзе. Тры гады адслужыў у ВМФ, больш 20 год аддаў службе у праваахоўчых органах. Пасля заняўся літаратурнай дзейнасцю і атрымаў шырокую папулярнасць як майстар дэтэктыва. У кнігу увайшлі надзвычай сучасны, глыбока псіхалагічны і, ў значнай меры, сентыментальны раман “Нелюбімыя гінуць”, дэтэктыўна-прыгодніцкая аповесць “Эксгумацыя” і апавяданне “Па-чалавечы...” Федарэнка, А. Нічые: аповесці, раман / Андрэй Федарэнка.-Мн.: Маст.літ., 2009.-430с.- (Беларуская проза ХХІ стагоддзя). У кнігу лаўрэата Літаратурнай прэміі імя І.Мележа ўвайшлі аповесці “Нічые, “Вёска” і раман “Рэвізія”. Усе творы насычаны дэтэктыўна-прыгодніцкімі элементамі, разам з тым аўтар прытрымліваецца строгай дакладнасці гістарычных фактаў. Караткевіч, У. С. Дзікае паляванне караля Стаха = Дикая охота короля Стаха = Дике полювання короля Стаха = Кіng Stakh`s wild Hunt : аповесць / Уладзімір Караткевіч; агул. рэд. У. Гілепа; уклад. У. Гілепа, С. Расолькі; прадм. і слова да чытача П. Латушкі, А. Бутэвіча; маст. Ю. Якавенка. - Мінск : Беларускі фонд культуры, 2010. - 757 с. : іл. - На беларус, рус.. укр., англ. мовах. Уладзімір Караткевіч – гэта сімвал духоўнай культуры Беларусі. Яго творы раскрываюць душу беларускага народа, яго нацыянальую адметнасць. Раскрываюць праўду аб гісторыі краіны. У. Караткевіч прыйшоў да нас пад шэпт «Сівой легенды», абудзіў «Званамі Віцебска», пазнаёміў з «Маці ўрагану», «Кастусём Каліноўскім» і «Цыганскім каралём», хітравата запытаў: ці ведаем мы, чаму «Хрыстос прызямліўся ў Гародні», расказаў, як «У снягах драмае вясна», пагушкаў у «Калысцы чатырох чараўніц», а пасля павадзіў па «Чорным замку Альшанскім», навучыў, абмінаючы «Ладдзю роспачы», уцякаць ад «Дзікага палявання караля Стаха», нагадаў, што «Нельга забыць» ні «Матчыну душу», ні «Маю Іліяду», ні «Вячэрнія ветразі», захапляльна распавёў пра «Зямлю пад белымі крыламі» і цвёрда заявіў - «Быў. Ёсць. Буду». |
|
|
2.8.2013, 9:32
Сообщение
#2
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3873 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Сердюков,Н.Н. На семи ветрах: повести/ Николай Сердюков.- Минск: Изд. дом «Звязда», 2013.- 272с.
Исторические повествования и миниатюры Николая Сердюкова – о любовных отношениях. Показана Российская империя XIX века, в состав которой входила и территория Беларуси. Используются исторические свидетельства и догадки, почерпнутые из мемуарных источников. Героями книги стали члены императорской фамилии, блистательные мужчины и женщины из тогдашней элиты, литераторы, художники и музыканты. Для широкого круга читателей. Бутэвіч,А. Таямніцы Нясвіжскага замка: падарожжа ўглыб стагоддзяў з Уладзіславам Сыракомлем/ Анатоль Бутэвіч.- Мінск: Выд. дом “Звязда”, 2013.- 191с. Кніга расказвае пра найбольш значныя і займальныя старонкі гісторыі Нясвіжскага замка, горада Нясвіжа і роду князёў Радзівілаў, якія лічыліся некаранаванымі каралямі. Сёння архітэктурна-культурны комплекс рэзідэнцыі Радзівілаў у Нясвіжы ўключаны ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Гужалоўскі,А.А. Чырвоны аловак: нарысы па гісторыі цэнзуры ў БССР: у 2 кн./ А.А.Гужалоўскі.- Кн.1 1919-1941гг..- Мінск: Рэдакцыя газеты”Звязда”, 2012.- 304с. На падмурку вялікага аб’ёму архіўных дакументаў, перыёдыкі, сучасных даследаванняў у кнізе ўпершыню паказана гісторыя стварэння і функцыянавання сістэмы партыйна-дзяржаўнага інфармацыйнага кантролю ў БССР у 1919–1941 гг. Чытачы зазірнуць у «святая святых» савецкай ідэалогіі – Галоўлітбел і Галоўрэперткам, якія доўгія гады ажыццяўлялі інфармацыйную і культурную палітыку Камуністычнай партыі, даведаюцца пра цэнзурныя лёсы літаратурных і мастацкіх твораў, сродкаў масавай інфармацыі і культурнай спадчыны Беларусі. Кніга адрасавана гісторыкам, філолагам, журналістам, культуролагам, студэнтам гуманітарных спецыяльнасцей, а таксама шырокаму колу чытачоў, якія імкнуцца глыбей зразумець гісторыю Беларусі. Сапожков,Ю.М. Меж духом и словом: критические статьи, диалоги, эссе/ Юрий Сапожков.- Минск: Літаратура і мастацтва, 2012.- 272с. Книга Юрия Сапожкова «Меж духом и словом» в продолжение вышедшей четыре года назад книги «На просторе слова» рассматривает тенденции белорусской литературы нашего времени, профессиональные и психологические аспекты творчества известных писателей и поэтов. Глубокий анализ рассматриваемых произведений в стиле мастер-класса полезен как литераторам, студентам филфаков и учащимся средних школ. Мушынскі,М. Падзвіжнік з Малой Багацькаўкі: жыццёвы і творчы шлях Максіма Гарэцкага/ М.Мушынскі.- Мінск: Беларус. навука, 2013.- 543с. У кнізе разглядаецца драматычны жыццёвы і творчы шлях класіка беларускай літаратуры Максіма Гарэцкага (1893-1938), выдатнага майстра слова, дзеяча-адраджэнца, асветніка, аднаго з заснавальнікаў нацыянальнай мастацкай прозы, айчыннага літаратуразнаўства і крытыкі, выдаўца, публіцыста, ацэньваецца яго роля ў станаўленні нацыянальнай свядомасці, развіцці беларускай думкі і культуры. Трахимёнок,С.А. Феномен Бубна: повесть, рассказы/ Сергей Трахимёнок.- Минск: Изд. дом «Звязда», 2013.- 224с. В новую книгу Сергея Трахимёнка вошла повесть «Феномен Бубна», главный герой выписывается из больницы, частично потеряв память. И хотя его самого это состояние вполне устраивает, окружение упорно пытается помочь герою узнать его прошлое. В конце концов, его втягивают в эксперимент, который должен ответить на вопрос, кто он и откуда у него такие феноменальные способности. Ответ повергает окружающих в шок. |
|
|
Текстовая версия | Сейчас: 5.11.2024, 3:14 |