Акцыя "Чытаем беларускую кнігу" 2013, Літаратурныя юбілеі |
Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )
Акцыя "Чытаем беларускую кнігу" 2013, Літаратурныя юбілеі |
![]()
Сообщение
#1
|
|
Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 3706 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 ![]() |
«Шляхам служэння Беларусі» 18 лютага спаўняецца 120 гадоў з дня нараджэння Максіма Гарэцкага, беларускага пісьменніка, літаратуразнаўцы, публіцыста ![]() Максім Гарэцкі нарадзіўся 18 лютага 1893 г. у вёсцы Малая Багацькаўка на Магілёўшчыне ў сялянскай сям'і. Скончыў Горацкую каморніцка-агранамічную навучальню (1913). Працаваў каморнікам у Летуве. Улетку 1914 г. прызваны ў армію. У час першай імперыялістычнай вайны быў на фронце, ва Ўсходняй Прусіі. Пад Сталупененам паранены. У 1916 г. скончыў Паўлаўскую ваенную навучальню. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі жыў у Смаленску. Займаўся выдавецкай і навуковай дзейнасцю, працаваў настаўнікам Віленскай беларускай гімназіі. Быў рэдактарам і выдаўцом газет «Наша думка» (1920-1921) і «Беларускія ведамасці» (1921-1922). За сувязь з віленскімі камуністамі трапіў у 1922 г. у Лукішскую турму. У 1923 г. вярнуўся ў БССР. Чытаў лекцыі на рабфаку Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, загадваў кафедрай беларускай мовы і літаратуры ў Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі, займаўся літаратурнымі даследаваннямі ў Інстытуце беларускай культуры, а потым у АН БССР. У 1931-1935 гг. жыў у Кіраве (былая Вятка), куды быў высланы. Працаваў чарцёжнікам, тэхнікам. З верасня 1935 г. жыў у пасёлку Пясочня (цяпер г. Кіраў) Калужскай вобласці, дзе працаваў выкладчыкам расейскай мовы і літаратуры ў сярэдняй школе, у 1938 г. быў арыштаваны і адпраўлены ў лагер у Комі АССР. Расстраляны 10.02.1938 г. у Вязьме. Справа па абвінавачаню М.Гарэцкага адменена і спынена ў 1957 г. Вярхоўным судом БССР. 07.02.1959 г. Калужскім абласным судом поўнасцю рэабілітаваны. Друкаваўся з 1912 г. (допісы, карэспандэнцыі). Першае апавяданне надрукаваў у 1913 г. у газеце «Наша ніва». У 1914 г. выдаў у Вільні зборнік апавяданняў «Рунь», у 1919 г. - драматызаваную аповесць «Антон». Выйшлі кнігі прозы: зборнік апавяданняў «Досвіткі» (1926), аповесці «Дзве душы» (Вільня, 1919), «Ціхія песні» (1926, другое, дапрацаванае і пашыранае выданне пад назвай «Ціхая плынь» у 1930), дакументальна-мастацкія запіскі «На імперыялістычнай вайне» (1926, перавыдадзены ў 1987), раман «Віленскія камунары» (1965), «Камароўская хроніка» (часопіс «Полымя», 1966). Выпушчаны ў 1960 г. - «Выбранае», у 1973 г. - Выбраныя творы ў 2 тамах, у 1984-1986 гг. - Збор твораў у 4 тамах, у 1990 г. - «Творы». Працаваў і ў галіне крытыкі і літаратуразнаўства, а таксама мовазнаўства. Напісаў першую «Гісторыю беларускае літаратуры» (Вільня, 1920, 4-е выданне, Менск, 1926). Аўтар літаратурна-крытычнай працы «Маладняк» за пяць гадоў. 1923-1928» (1928), «Хрэстаматыі беларускае літаратуры. XI век - 1905 г.» (Вільня, 1922), «Руска-беларускага слоўніка» (з Г.Гарэцкім, Смаленск, 1918, 2-е выданне, Вільня, 1920), «Беларуска-расійскага слоўнічка» (3-е выданне, 1925), «Практычнага маскоўска-беларускага слоўніка» (з М.Байковым, 1924, 2-е выданне, 1926). Выдаў зборнік «Народныя песні з мелодыямі» (запісаныя ад маці, мелодыі запісалі А.Ягораў і М.Аладаў, 1928). Напісаў драматычныя абразкі, якія ставіліся самадзейнасцю, «Атрута» (1913), «Мутэрка» («Вучыцель Мутэрка», 1920), «Чырвоныя ружы» (1923), «Жартаўлівы Пісарэвіч» (1925), «Не адной веры» (1928), «Гапон і Любачка» (1929) і інш. Пераклаў на беларускую мову паасобныя працы Ў.І.Леніна (пад псеўданімам А.Мсціслаўскі), творы Ю.Лібядзінскага «Камісары» і «Тыдзень», А.Фадзеева «Разгром», апавяданні М.Горкага «Зброднік», «Канавалаў» і «Чалкаш», «Слова аб палку Ігаравым». Яго ўласныя творы таксама перакладаліся на рускую, украінскую, літоўскую, латышскую, польскую і нямецкую мовы. Літаратура: 1. Ярмоленка, А. Міфалагічная і фальклорная традыцыі ў творчасці Максіма Гарэцкага/ А.Ярмоленка// Роднае слова. - 2012. - №11. - C.16-19. 2. Саверчанка, I. Мастацкія і эстэтычныя дамінанты твораў Максіма Гарэцкага/ І.Саверчанка// Роднае слова. - 2012. - №1. - C.4-8. 3. Губская, В. Феномен трыксцера ў рамане "Віленскія камунары" Максіма Гарэцкага/ В.Губская// Роднае слова. - 2011. - №11. - C.13-16. 4. Пасюта, А. Гуманізм М.Гарэцкага ў апавяданні "Літоўскі хутарок"/ А.Пасюта// Беларуская мова i лiтаратура. - 2011. - №6. - C.4-6. 5. Мiшчанчук, М. На шляху да модульнага пісьма: [творчасць М.Гарэцкага]/ М.Мішчанчук// Лiтаратура i мастацтва. - 2011. - №15. - C.15. 6. Максiмовiч, В. Шляхам служэння Беларусі: [творчасць М.Гарэцкага]/ В.Максімовіч// Роднае слова. - 2011. - №3. - C.10-14. 7. Мушынскi, М. "Пачнём збіраць зярно к зярняці....": [творчасць М.Гарэцкага]// М.Мушынскі// Лiтаратура i мастацтва. - 2011. - №10. - C.7. 8. Гарэцкi, Р. Лёс пісьменніка - лёс пакалення/ Р.Гарэцкі// Краязнаўчая газета. - 2008. - №8. - C.6. 9. Шарапа, А. Беларуская навела пра вайну: [у т.л.“Рускі” М.Гарэцкага]/ А.Шарапа// Роднае слова. - 2008. - №12. - C.19-21. 10. Кныш, Л. Гутарковая камунікацыя ў прозе Максіма Гарэцкага/ Л.Кныш// Роднае слова. - 2006. - №2. - C.32-34. 11. Кныш, Л Спосабы стылізацыі гутарковага маўлення ў прозе Максіма Гарэцкага/ Л.Кныш// Роднае слова. - 2005. - №11. - C.22-24. 12. Уткевiч, В. Архетып дому, сялібы: выяўленне нацыянальнага светапогляду ў творчасці Кнута Гамнуса і Максіма Гарэцкага/ В.Уткевіч// Роднае слова. - 2005. - №10. - C.11-14. 13. Новiк, М. Слова і вобраз у "скарбах жыцця" Максіма Гарэцкага/ М.Новік// Роднае слова. - 2005. - №4. - С.12-14. 14. Явар, С. Праца – гарэнне: [Гаўрыла Іванавіч Гарэцкі і Максім Іванавіч Гарэцкі]/ С.Явар// Лiтаратура i мастацтва. - 2005. - 21 кастрычніка (№42). - C.14. 15. Мачульская, С. Прымач у "панстве" і пасынак вёскі: [эвалюцыя вобраза героя-інтэлігента ў ранняй творчасці Максіма Гарэцкага]/ С.Мачульская// Роднае слова. - 2005. - №9. - C.10-12. 16. Мачульская, С. "Роднае карэнне наша...": [традыцыі ранняй прозы пісьменніка Максіма Гарэцкага]/ С.Мачульская// Полымя. - 2004. - №11. - С.199-204. 17. Караткоў, М. Беларус у апавяданні "Роднае карэнне" Максіма Гарэцкага/ М.Караткоў// Роднае слова. - 2004. - №2. - С.20-23. 18. Стахоўская, С. Псіхалогія вайны: [у творы М. Гарэцкага "На імперыялістычнай вайне"]/ С.Стахоўская// Лiтаратура i мастацтва. - 2004. - 2 ліп. - С.6. 19. Падстаўленка, В. "Не забі ў сабе добрае карэнне!": [жанрава-стылёвы аспект гумарыстычна-сатырычных апавяданняў Максіма Гарэцкага 1920-х гг.]/ В.Падстаўленка // Роднае слова. - 2003. - №12. - С.15-17. 20. Шаладонаў, I. Тыпалогія праблемы свету і чалавека ў апавяданнях Максіма Гарэцкага і Кузьмы Чорнага/ І.Шаладонаў// Роднае слова. - 2003. - №10. - С.14-15. 21. Мяснiкоў, А. Максімава доля: [пра Максіма Гарэцкага]/ А.Мяснікоў// Звязда. - 2003. - 31 ліпеня. 22. Кажамякiн, Г "Шукайце брату свайму дарогу...": [Максім Гарэцкі і Біблія]/ Г.Кажамякін// Роднае слова. - 2003. - №6. - C.73-75. |
|
|
![]() |
![]()
Сообщение
#2
|
|
Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 3706 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 ![]() |
Шукальнік шчасця да 115-годдзя з дня нараджэння Рыгора Кобеца (1898-1990), беларускага пісьменніка ![]() Кобец Рыгор (сапр. Мусіевіч-Сандыга Міхаіл), нарадзіўся 24.07.1898 г. у вёсцы Малыя Рагачыкі Кіраваградскай вобласці (Украіна) у сям'і рабочага.Вучыўся ў царкоўнапрыходскай школе, у народнай рамеснай, у рэальнай навучальнях. У першую сусветную вайну служыў у царскай арміі, удзельнічаў у баях у Галіцыі (1914-1916). Быў паранены. Працаваў токарам у Елісаветградзе, рабочым на Херсонскім заводзе сельгасмашын кампаніі «Эльворці» (завод «Чырвоная звязда»), маркіроўшчыкам на станцыі Елісаветград - Таварная (1916-1918). У час Лютаўскай рэвалюцыі ўвайшоў у федэрацыю анархістаў групы «Набат». У грамадзянскую вайну служыў у Чырвонаармейскім Брацкім палку (Елісаветград). Затым уступіў у рады Чырвонай гвардыі (1-шы інтэрнацыянальны батальён рэвваенсавета Паўднёвага фронту), перайшоў у армію Дзянікіна, працаваў у міліцыі. У 1919 г. ваяваў у асобным кавалерыйскім дывізіёне 1-й Коннай арміі С.М.Будзённага. Пад Варшавай быў цяжка паранены. Зноў трапіў пад уплыў анархістаў. Удзельнічаў у контррэвалюцыйным мяцяжы ў арміі С.М.Будзённага. Пасля хаваўся ад органаў ЧК (пад рознымі прозвішчамі, апошняе - Р.Кобец). Працаваў качагарам у бальніцы, на Менскім дражджавым заводзе «Пралетарый» (1922-1928), на піўзаводзе «Беларусы» (1928-1929). Скончыў тры курсы Менскага вячэрняга рабочага тэхнікума (1928). Уваходзіў у літаратурнае аб'яднанне «Звенья» «Маладняка», у 1929-1930 гг. - загадваў сельгасаддзелам рэдакцыі газеты «Рабочий». Потым кансультант, загадчык сцэнарнага аддзела кінастудыі «Савецкая Беларусь» у Ленінградзе (1931-1937). У 1935 г. прызнаўся старшыні Саўнаркома БССР М.Галадзеду ў сваіх ранейшых сувязях з анархістамі, тады ж пастановай НКУС СССР быў амнісціраваны. У 1933, 1935, 1937 гг. ездзіў у творчыя камандзіроўкі ў Бірабіджан. Супрацоўнічаў у газетах «Биробиджанская правда», «Тихоокеанская звезда» (Бірабіджан). У 1938 г. рэпрэсіраваны ў Бірабіджане. У 1939 г. апраўданы. Пераехаў у Хабараўск, дзе працаваў рэдактарам студыі кінахронікі (1939-1941). У 1941 г. быў зноў арыштаваны, у 1942 г. рашэннем Асобай нарады прыгавораны да 10 год зняволення ў лагерах. Адбываў пакаранне на будоўлях чыгункі ў Тайшэце, Манголіі, у Забайкаллі. З 1951 г. - на пажыццёвым пасяленні ў Кіргізіі. Працаваў у саўгасе «Чалдавар» Фрунзенскай вобласці вартаўніком на вінаградніках, памочнікам пчаляра (у гарах Цянь-Шаня), загадчыкам хаты-чытальні, клуба, гаспадаркі ў школе. У 1958 г. вярнуўся ў Менск. Справа перагледжана 19.10.1960 г. Хабараўскім краявым судом, і Пастанова Асобай нарады СССР ад 04.10.1942 г. адменена. У 1963 г. быў пазбаўлены персанальнай пенсіі рэспубліканскага значэння за прыналежнасць да анархістаў. Сябра СП СССР з 1935 г. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1935). Памёр 09.09.1990 г. Бібліяграфія: 1. Кобец Рыгор. Выбраныя творы/ уклад., прадм., камент. А. Кобец-Філімонавай. – Мінск: Кнігазбор, 2009. – 592 с. : [8] с. іл. – ("Беларускі кнігазбор": Серыя 1. Мастацкая літаратура). 2. Кобец,Р. Гута. На заставе/ Рыгор Кобец// Хрэстаматыя па гісторыі беларускага тэатра і драматургіі.- Мінск, 1998.- С.232-251. Аб ім: 1. Валахановіч,А. Ці была ажыццёўлена мара?: [беларускі драматург Рыгор Кобец]/ А. Валахановіч// Літаратура і мастацтва.- 2010.- №34.- С.15. |
|
|
![]() ![]() |
Текстовая версия | Сейчас: 17.6.2024, 1:55 |