IPB

Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )

Акцыя "Чытаем беларускую кнігу" 2013, Літаратурныя юбілеі
Admin
сообщение 22.3.2013, 14:51
Сообщение #1


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3709
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



«Шляхам служэння Беларусі»


18 лютага спаўняецца 120 гадоў з дня нараджэння Максіма Гарэцкага,
беларускага пісьменніка, літаратуразнаўцы, публіцыста


Максім Гарэцкі нарадзіўся 18 лютага 1893 г. у вёсцы Малая Багацькаўка на Магілёўшчыне ў сялянскай сям'і.
Скончыў Горацкую каморніцка-агранамічную навучальню (1913). Працаваў каморнікам у Летуве. Улетку 1914 г. прызваны ў армію. У час першай імперыялістычнай вайны быў на фронце, ва Ўсходняй Прусіі. Пад Сталупененам паранены. У 1916 г. скончыў Паўлаўскую ваенную навучальню. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі жыў у Смаленску.
Займаўся выдавецкай і навуковай дзейнасцю, працаваў настаўнікам Віленскай беларускай гімназіі. Быў рэдактарам і выдаўцом газет «Наша думка» (1920-1921) і «Беларускія ведамасці» (1921-1922). За сувязь з віленскімі камуністамі трапіў у 1922 г. у Лукішскую турму.
У 1923 г. вярнуўся ў БССР. Чытаў лекцыі на рабфаку Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, загадваў кафедрай беларускай мовы і літаратуры ў Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі, займаўся літаратурнымі даследаваннямі ў Інстытуце беларускай культуры, а потым у АН БССР.
У 1931-1935 гг. жыў у Кіраве (былая Вятка), куды быў высланы. Працаваў чарцёжнікам, тэхнікам. З верасня 1935 г. жыў у пасёлку Пясочня (цяпер г. Кіраў) Калужскай вобласці, дзе працаваў выкладчыкам расейскай мовы і літаратуры ў сярэдняй школе, у 1938 г. быў арыштаваны і адпраўлены ў лагер у Комі АССР.
Расстраляны 10.02.1938 г. у Вязьме.
Справа па абвінавачаню М.Гарэцкага адменена і спынена ў 1957 г. Вярхоўным судом БССР.
07.02.1959 г. Калужскім абласным судом поўнасцю рэабілітаваны.
Друкаваўся з 1912 г. (допісы, карэспандэнцыі).
Першае апавяданне надрукаваў у 1913 г. у газеце «Наша ніва».
У 1914 г. выдаў у Вільні зборнік апавяданняў «Рунь»,
у 1919 г. - драматызаваную аповесць «Антон».
Выйшлі кнігі прозы:
зборнік апавяданняў «Досвіткі» (1926),
аповесці «Дзве душы» (Вільня, 1919),
«Ціхія песні» (1926, другое, дапрацаванае і пашыранае выданне пад назвай «Ціхая плынь» у 1930),
дакументальна-мастацкія запіскі «На імперыялістычнай вайне» (1926, перавыдадзены ў 1987),
раман «Віленскія камунары» (1965),
«Камароўская хроніка» (часопіс «Полымя», 1966).
Выпушчаны ў 1960 г. - «Выбранае»,
у 1973 г. - Выбраныя творы ў 2 тамах,
у 1984-1986 гг. - Збор твораў у 4 тамах,
у 1990 г. - «Творы».
Працаваў і ў галіне крытыкі і літаратуразнаўства, а таксама мовазнаўства. Напісаў першую «Гісторыю беларускае літаратуры» (Вільня, 1920, 4-е выданне, Менск, 1926). Аўтар літаратурна-крытычнай працы «Маладняк» за пяць гадоў. 1923-1928» (1928), «Хрэстаматыі беларускае літаратуры. XI век - 1905 г.» (Вільня, 1922), «Руска-беларускага слоўніка» (з Г.Гарэцкім, Смаленск, 1918, 2-е выданне, Вільня, 1920), «Беларуска-расійскага слоўнічка» (3-е выданне, 1925), «Практычнага маскоўска-беларускага слоўніка» (з М.Байковым, 1924, 2-е выданне, 1926). Выдаў зборнік «Народныя песні з мелодыямі» (запісаныя ад маці, мелодыі запісалі А.Ягораў і М.Аладаў, 1928).
Напісаў драматычныя абразкі, якія ставіліся самадзейнасцю, «Атрута» (1913), «Мутэрка» («Вучыцель Мутэрка», 1920), «Чырвоныя ружы» (1923), «Жартаўлівы Пісарэвіч» (1925), «Не адной веры» (1928), «Гапон і Любачка» (1929) і інш.
Пераклаў на беларускую мову паасобныя працы Ў.І.Леніна (пад псеўданімам А.Мсціслаўскі), творы Ю.Лібядзінскага «Камісары» і «Тыдзень», А.Фадзеева «Разгром», апавяданні М.Горкага «Зброднік», «Канавалаў» і «Чалкаш», «Слова аб палку Ігаравым».
Яго ўласныя творы таксама перакладаліся на рускую, украінскую, літоўскую, латышскую, польскую і нямецкую мовы.

Літаратура:
1. Ярмоленка, А. Міфалагічная і фальклорная традыцыі ў творчасці Максіма Гарэцкага/ А.Ярмоленка// Роднае слова. - 2012. - №11. - C.16-19.
2. Саверчанка, I. Мастацкія і эстэтычныя дамінанты твораў Максіма Гарэцкага/ І.Саверчанка// Роднае слова. - 2012. - №1. - C.4-8.
3. Губская, В. Феномен трыксцера ў рамане "Віленскія камунары" Максіма Гарэцкага/ В.Губская// Роднае слова. - 2011. - №11. - C.13-16.
4. Пасюта, А. Гуманізм М.Гарэцкага ў апавяданні "Літоўскі хутарок"/ А.Пасюта//
Беларуская мова i лiтаратура. - 2011. - №6. - C.4-6.
5. Мiшчанчук, М. На шляху да модульнага пісьма: [творчасць М.Гарэцкага]/ М.Мішчанчук// Лiтаратура i мастацтва. - 2011. - №15. - C.15.
6. Максiмовiч, В. Шляхам служэння Беларусі: [творчасць М.Гарэцкага]/ В.Максімовіч// Роднае слова. - 2011. - №3. - C.10-14.
7. Мушынскi, М. "Пачнём збіраць зярно к зярняці....": [творчасць М.Гарэцкага]// М.Мушынскі// Лiтаратура i мастацтва. - 2011. - №10. - C.7.
8. Гарэцкi, Р. Лёс пісьменніка - лёс пакалення/ Р.Гарэцкі// Краязнаўчая газета. - 2008. - №8. - C.6.
9. Шарапа, А. Беларуская навела пра вайну: [у т.л.“Рускі” М.Гарэцкага]/ А.Шарапа// Роднае слова. - 2008. - №12. - C.19-21.
10. Кныш, Л. Гутарковая камунікацыя ў прозе Максіма Гарэцкага/ Л.Кныш// Роднае слова. - 2006. - №2. - C.32-34.
11. Кныш, Л Спосабы стылізацыі гутарковага маўлення ў прозе Максіма Гарэцкага/ Л.Кныш// Роднае слова. - 2005. - №11. - C.22-24.
12. Уткевiч, В. Архетып дому, сялібы: выяўленне нацыянальнага светапогляду ў творчасці Кнута Гамнуса і Максіма Гарэцкага/ В.Уткевіч// Роднае слова. - 2005. - №10. - C.11-14.
13. Новiк, М. Слова і вобраз у "скарбах жыцця" Максіма Гарэцкага/ М.Новік// Роднае слова. - 2005. - №4. - С.12-14.
14. Явар, С. Праца – гарэнне: [Гаўрыла Іванавіч Гарэцкі і Максім Іванавіч Гарэцкі]/ С.Явар// Лiтаратура i мастацтва. - 2005. - 21 кастрычніка (№42). - C.14.
15. Мачульская, С. Прымач у "панстве" і пасынак вёскі: [эвалюцыя вобраза героя-інтэлігента ў ранняй творчасці Максіма Гарэцкага]/ С.Мачульская// Роднае слова. -
2005. - №9. - C.10-12.
16. Мачульская, С. "Роднае карэнне наша...": [традыцыі ранняй прозы пісьменніка Максіма Гарэцкага]/ С.Мачульская// Полымя. - 2004. - №11. - С.199-204.
17. Караткоў, М. Беларус у апавяданні "Роднае карэнне" Максіма Гарэцкага/ М.Караткоў// Роднае слова. - 2004. - №2. - С.20-23.
18. Стахоўская, С. Псіхалогія вайны: [у творы М. Гарэцкага "На імперыялістычнай вайне"]/ С.Стахоўская// Лiтаратура i мастацтва. - 2004. - 2 ліп. - С.6.
19. Падстаўленка, В. "Не забі ў сабе добрае карэнне!": [жанрава-стылёвы аспект гумарыстычна-сатырычных апавяданняў Максіма Гарэцкага 1920-х гг.]/ В.Падстаўленка // Роднае слова. - 2003. - №12. - С.15-17.
20. Шаладонаў, I. Тыпалогія праблемы свету і чалавека ў апавяданнях Максіма Гарэцкага і Кузьмы Чорнага/ І.Шаладонаў// Роднае слова. - 2003. - №10. - С.14-15.
21. Мяснiкоў, А. Максімава доля: [пра Максіма Гарэцкага]/ А.Мяснікоў// Звязда. - 2003. - 31 ліпеня.
22. Кажамякiн, Г "Шукайце брату свайму дарогу...": [Максім Гарэцкі і Біблія]/ Г.Кажамякін// Роднае слова. - 2003. - №6. - C.73-75.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
 
Начать новую тему
Ответов
Admin
сообщение 3.6.2013, 8:16
Сообщение #2


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3709
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Спасціжэнне Радзімы

15 чэрвеня – 65 год з дня нараджэння (1948) А.І.Бутэвіча, пісьменніка, перакладчыка, публіцыста, крытыка, дзяржаўнага дзеяча Беларусі


Каштоўным набыткам беларускай літаратуры канца ХХ – пачатку ХХІ ст. стала творчасць пісьменніка Анатоля Іванавіча Бутэвіча.
Анатоль Іванавіч Бутэвіч (нар. 15 чэрвеня 1948, хут. Язавец Нясвіжскага р-на Мінскай вобл.; псеўданім: Максім Валошка) нарадзіўся ў сялянскай сям'і. У 1956 годзе разам з бацькамі перасяліўся ў в. Баяры таго ж раёна. Вучыўся ў Вяліка-Ліпскай васьмігадовай школе. Скончыў Сноўскую сярэднюю школу Нясвіжскага раёна (1966).
Скончыў аддзяленне беларускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта (1971). Працаваў рэдактарам Беларускага тэлеграфнага агенцтва (1971—1973), намеснікам рэдактара газеты «Чырвоная змена» (1975—1979), дырэктарам рэспубліканскага выдавецтва «Мастацкая літаратура» (1986—1987), у ЦК ЛКСМБ (1973—1975, 1979—1980) і ЦК КПБ (1980—1986, 1987—1990). Старшыня Дзяржаўнага камітэта па друку (1990—1992), міністр інфармацыі (1992—1994), міністр культуры і друку Рэспублікі Беларусь (1994—1996). У 1996—1998 — Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у Гданьску. У 1998—2000 Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Румыніі. У 2001—2009 — саветнік старшыні Банка міжнароднага гандлю і інвестыцый. У студзені-маі 2009 — галоўны спецыяліст упраўлення мастацтваў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Мае дыпламатычны ранг Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь. Кандыдат навук у галіне інфармацыйных тэхналогій.
Галоўнай тэмай твораў пісьменніка з’яўляеца гістарычнае мінулае роднага краю. Сам празаік, выдатны майстар слова, перакананы ў тым, што “літаральна кожная мясціна нашай Беларусі багатая на непаўторныя і значныя асобы, захапляльныя падзеі і незвычайныя здарэнні”. Вынікам шматгадовага даследвання беларускай гісторыі стала серыя “Сем цудаў Беларусі”, заснаванная ў 1999 г. Гэта серыя прызначана дзецям, але і дарослыя праяўляюць зацікаўленасць, бо кнігі багата насычаны малавядомымі раней гістарычнымі звесткамі. А Бутэвіч апісвае падзеі і факты на аснове гістарычных крыніц і дакументаў. Распавядае так, нібы сам жыў ў тыя часы, і ўсе дзеянні адбываліся на ўласныя вочы. Гістарычная тэма гучыць і ў рыцарскай аповесці “Каралева не здраджала каралю...”. Аўтар апавядае пра каханне беларускай князёўны Соф’і Гальшанскай і польскага караля Ягайлы. Бутэвіч паказаў свет таямнічых інтрыг і парадкаў каралеўскага двара, палітычную барацьбу, якая кіпела вакол трона.
У 2007 г. выйшла ў свет кніга пісьменніка “Пад небам беларускага слова”, на старонках якой аўтар выказвае свае думкі пра ролю і значнасць беларускага слова, пра яго захавальнікаў і творцаў, разважае над некаторымі літаратурнымі з’явамі і падзеямі, дзеліцца ўспамінамі пра вядомых пісьменнікаў.
Друкавацца пачаў у 1969 годзе. Перакладае з польскай, рускай, украінскай моў на беларускую, з беларускай на рускую. Яго творы перакаладаліся на польскую, румынскую, балгарскую мовы.
Пісьменнік ўзнагароджаны медалём “За асваенне цалінных зямель”, Граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларусі, Ганаровай граматай Савета Міністраў Беларусі, лаўрэат прэміі Беларускага саюза журналістаў “Залатое пяро-2001”.

Спіс літаратуры:

1. Бутэвіч Анатоль Іванавіч// Беларуская энцыклапедыя : у 18 т.- Мінск, 1996.- Т. 3. - С. 361.
2. Бутэвіч Анатоль Іванавіч // Беларускія пісьменнікі: біябібліяграфічны слоўнік: у 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. Мн.: БелЭн, 1992—1995. - Т. 6.
3. Бутевич Анатолий Иванович // Республика Беларусь: энциклопедия: в 6 т. - Минск, 2006. - Т.2. C. 564.
4. Адвечны покліч Радзімы / Анатоль Бутэвіч.- Мн.: Мiн. ф-ка каляровага друку, 2004. - ( Сем цудаў Беларусi).
5. За наміткай гісторыі / А.І.Бутэвіч. - Мн.: Кавалер Паблишерс, 2003. - ( Сем цудаў Беларусi).
6. Каралева не здраджвала каралю, або Каралеўскае шлюбаванне ў Новагародку / А.Бутэвіч. - Мн.: Лiтаратура i мастацтва, 2010. - ( Святло мiнуўшчыны).
7. Таямніцы Мірскага замка: падарожжа па сівых мурах з Адамам Міцкевічам / Анатоль Бутэвіч. - Мн.: ЛiМ, 2011.
8. Як акіян з кропелькай барукаўся / А. І. Бутэвіч. - Мн.: Мастацкая лiтаратура, 2003.
9. Прыгоды віруса Шкодзі / А.І.Бутэвіч. - Мн.: Мастацкая лiтаратура, 2009. - ( Казкi ХХI стагоддзя).
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение

Сообщений в этой теме


Ответить в данную темуНачать новую тему
1 чел. читают эту тему (гостей: 1, скрытых пользователей: 0)
Пользователей: 0

 



Текстовая версия Сейчас: 23.6.2024, 16:10