Агляд беларускіх кніг |
Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )
Агляд беларускіх кніг |
2.9.2011, 8:21
Сообщение
#1
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3873 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Барадулін, Р. Ксты.- 3-е выд., дап. / Рыгор Барадулін.- Мн.: Рым-Катал.парафія св.Сымона і св.Алены, 2009.-528с.:іл.
Кожны чалавек звяртаецца да Бога. Адзін у думках, другі словамі малітвы просіць здароўя для дзіцяці альбо па-свойму вядзе размову з Усявышнім. Вельмі вялікая колькасць людзей просіць ласкі Божай у цяжкія хвіліны жыццёвых выпрабаванняў - моляцца хто як умее. «Ксты» - кніга вялікага беларускага паэта, народнага паэта РЫГОРА БАРАДУЛША. Гэта ўзор духоўнай паэзіі. Паэт імкнецца наблізіцца да Усявышняга, паразважаць над пытаннямі вечнага і зямнога. Кожны чалавек рана ці позна задумваецца над імі. Але адказу няма. Бо гэта Таямніца. Кніга вучыць любіць бліжняга, спагадаць яму. «Каб на зямлі жыццю цяплей было» - не рабі другому зла, бо яно вернецца табе тым жа. «Не перажывеш нікога злосцю, Перамога чыніцца мілосцю». Рабі дабро - і Госпад за гэта аддзячыць табе. “Хай жа зло цябе не пераможа, Ты дабром яго перамажы” У наш жорсткі час, калі людзі развучыліся любіць, шкадаваць, дараваць, спагадаць, быць міласэрнымі; калі пануе бездухоўнасць, уседазволенасць; калі пусцеюць храмы, а пасля і сэрцы чарсцвеюць; калі пакланяюцца не Усявышняму, а мамоне; калі забываюцца асноўныя хрысціянскія запаведзі, -кніга «Ксты» вельмі важная, патрэбная, каб задумацца, зазірнуць у душу. Кожны, хто яе прачытае, адродзіцца духам, бо яна - чыстая крыніца духоўнасці. Толькі дух, вера могуць узняць над прадоннем чалавека, нацыю. У Храме кахання: аповеці, апавяданні / уклад. Алесь Лесавік.- Мн.:Маст.літ, 2009.- 271с.- (Вера.Надзея.Любоў) Зборнік склалі аповесці і апавяданні Раісы Баравіковай, Уладзіміра Дамашэвіча, Алеся Наварыча, Андрэя Федарэнкі і іншых сучасных празаікаў. Ва ўсіх творах даміуюць тэмы кахання, пошуку героямі сапраўдных маральна-этычных асноў і вартасцей жыцця, імкнення да чалавечага шчасця. Праўдзін, В. Нелюбімыя гінуць: проза / Віктар Праўдзін; прадм. В.Гардзея.-Мн.: Маст.літ., 2010.-375с.- (Залатое пяро) Віктар Праўдзін нарадзіўся ў 1955 годзе ў Лідзе. Тры гады адслужыў у ВМФ, больш 20 год аддаў службе у праваахоўчых органах. Пасля заняўся літаратурнай дзейнасцю і атрымаў шырокую папулярнасць як майстар дэтэктыва. У кнігу увайшлі надзвычай сучасны, глыбока псіхалагічны і, ў значнай меры, сентыментальны раман “Нелюбімыя гінуць”, дэтэктыўна-прыгодніцкая аповесць “Эксгумацыя” і апавяданне “Па-чалавечы...” Федарэнка, А. Нічые: аповесці, раман / Андрэй Федарэнка.-Мн.: Маст.літ., 2009.-430с.- (Беларуская проза ХХІ стагоддзя). У кнігу лаўрэата Літаратурнай прэміі імя І.Мележа ўвайшлі аповесці “Нічые, “Вёска” і раман “Рэвізія”. Усе творы насычаны дэтэктыўна-прыгодніцкімі элементамі, разам з тым аўтар прытрымліваецца строгай дакладнасці гістарычных фактаў. Караткевіч, У. С. Дзікае паляванне караля Стаха = Дикая охота короля Стаха = Дике полювання короля Стаха = Кіng Stakh`s wild Hunt : аповесць / Уладзімір Караткевіч; агул. рэд. У. Гілепа; уклад. У. Гілепа, С. Расолькі; прадм. і слова да чытача П. Латушкі, А. Бутэвіча; маст. Ю. Якавенка. - Мінск : Беларускі фонд культуры, 2010. - 757 с. : іл. - На беларус, рус.. укр., англ. мовах. Уладзімір Караткевіч – гэта сімвал духоўнай культуры Беларусі. Яго творы раскрываюць душу беларускага народа, яго нацыянальую адметнасць. Раскрываюць праўду аб гісторыі краіны. У. Караткевіч прыйшоў да нас пад шэпт «Сівой легенды», абудзіў «Званамі Віцебска», пазнаёміў з «Маці ўрагану», «Кастусём Каліноўскім» і «Цыганскім каралём», хітравата запытаў: ці ведаем мы, чаму «Хрыстос прызямліўся ў Гародні», расказаў, як «У снягах драмае вясна», пагушкаў у «Калысцы чатырох чараўніц», а пасля павадзіў па «Чорным замку Альшанскім», навучыў, абмінаючы «Ладдзю роспачы», уцякаць ад «Дзікага палявання караля Стаха», нагадаў, што «Нельга забыць» ні «Матчыну душу», ні «Маю Іліяду», ні «Вячэрнія ветразі», захапляльна распавёў пра «Зямлю пад белымі крыламі» і цвёрда заявіў - «Быў. Ёсць. Буду». |
|
|
17.10.2011, 8:28
Сообщение
#2
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3873 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Самая чароўная кветка: аповесці, апавяданні / уклад. Алесь Лесавік.- Мн.: Маст. Літ., 2010.- 318с.- (Вера. Надзея. Любоў).
Галоўная тэма зборніка – каханне, пачуццё, што хвалюе сэрца, высакародзіць душу, робіць жыццё радасным ці прыносіць трывогі і пакуты, становіцца прычынай жыццёвай драмы. У кнігу ўвайшлі творы Віктара Гардзея, Валянціны Кадзетавай, Георгія Марчука, Людмілы Рублеўскай і іншыхсучасных аўтараў. На Нёманскай хвалі: літаратурны альманах №1/ гал. Рэд. Л.А.Кебіч.- Гродна, 2009.-180с.-іл. На нёманскай хвалі ўзлячу да Нябёсаў, насустрач натхненню – насуперак лёсу... На хвалі высокага натхнення ствараўся гэты першы літаратурны альманах гродзенскімі літаратарамі. У зборнік увайшлі творы членаў Гродзенскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” з розным пісьменніцкім вопытам, стылем, тэматычным накірункам і ступенню літаратурнага таленту. Але ўсіх яднае агульная рыса – імкненне стварыць у літаратуры вобраз цудоўнага і непаўторнага Прынёманскага краю. Аўтары жадаюць чытачам каб “чароўна-прыцягальная творчая хваля заўсёды ўздымала душэўны настрой, захінала сэрца нечаканымі яскравымі пачуццямі ўспрымання, і, абудзіўшы думны патэнцыял цікавымі паваротамі сюжэтных ліній, філасофскіх разваг і лірычных слоўных карункаў, вынесла вас на шырокі прасцяг літаратурнай плыні сучаснай Гродзеншчыны”. Васько, У. Кругаварот жыцця: вершы / Улазімір Васько.- Ліда, 2011.- 100с. У новы зборнік лідскага паэта Уладзіміра Васько ўвайшлі вершы – прызнанні ў шчырай любові да роднага горада, да любага сэрцу Прынямоння, да славутай і непераможнай Беларусі і лірычныя вершы. Суднік, С. Літва: гістарычныя паэмы, балады, пераклады / Станіслаў Суднік.-Ліда, 2011.- 216с.: іл. У новую кнігу лідскага пісьменніка Станіслава Судніка ўвайшлі творы “ліцвінскай” тэматыкі, якія адлюстроўваюць розныя падзеі з гісторыі нашага народа ў тыя часы, калі нашы продкі або яшчэ толькі фармавалі этнас ліцвінаў, або ўжо мелі сваю дзяржаву – Вялікае княства Літоўскага. Друкуюцца і пераклады твораў Яна Чачота, Міхаіла Лермантава, Антонія Гарэцкага, Юліюша Славацкага і Камілы Эміліі Макрэцкай гэтай жа тэматыкі. Творы, сабраныя ў кнігу, не пацвярджаюць і не абвяргаюць гістарычную канцэпцыю нашай мінуўшчыны. “Гэта сумесь ці сплаў рэальнага і легендарнага, дакладнага і прыблізнага. Галоўнае не адмяняць легендамі гісторыю і не патрабаваць ад літаратуры гістарычныай дакладнасці”. Кніга прысвечана памяці Васіля Ліцвінкі. |
|
|
Текстовая версия | Сейчас: 5.11.2024, 2:47 |