Агляд беларускіх кніг |
Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )
Агляд беларускіх кніг |
2.9.2011, 8:21
Сообщение
#1
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3873 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Барадулін, Р. Ксты.- 3-е выд., дап. / Рыгор Барадулін.- Мн.: Рым-Катал.парафія св.Сымона і св.Алены, 2009.-528с.:іл.
Кожны чалавек звяртаецца да Бога. Адзін у думках, другі словамі малітвы просіць здароўя для дзіцяці альбо па-свойму вядзе размову з Усявышнім. Вельмі вялікая колькасць людзей просіць ласкі Божай у цяжкія хвіліны жыццёвых выпрабаванняў - моляцца хто як умее. «Ксты» - кніга вялікага беларускага паэта, народнага паэта РЫГОРА БАРАДУЛША. Гэта ўзор духоўнай паэзіі. Паэт імкнецца наблізіцца да Усявышняга, паразважаць над пытаннямі вечнага і зямнога. Кожны чалавек рана ці позна задумваецца над імі. Але адказу няма. Бо гэта Таямніца. Кніга вучыць любіць бліжняга, спагадаць яму. «Каб на зямлі жыццю цяплей было» - не рабі другому зла, бо яно вернецца табе тым жа. «Не перажывеш нікога злосцю, Перамога чыніцца мілосцю». Рабі дабро - і Госпад за гэта аддзячыць табе. “Хай жа зло цябе не пераможа, Ты дабром яго перамажы” У наш жорсткі час, калі людзі развучыліся любіць, шкадаваць, дараваць, спагадаць, быць міласэрнымі; калі пануе бездухоўнасць, уседазволенасць; калі пусцеюць храмы, а пасля і сэрцы чарсцвеюць; калі пакланяюцца не Усявышняму, а мамоне; калі забываюцца асноўныя хрысціянскія запаведзі, -кніга «Ксты» вельмі важная, патрэбная, каб задумацца, зазірнуць у душу. Кожны, хто яе прачытае, адродзіцца духам, бо яна - чыстая крыніца духоўнасці. Толькі дух, вера могуць узняць над прадоннем чалавека, нацыю. У Храме кахання: аповеці, апавяданні / уклад. Алесь Лесавік.- Мн.:Маст.літ, 2009.- 271с.- (Вера.Надзея.Любоў) Зборнік склалі аповесці і апавяданні Раісы Баравіковай, Уладзіміра Дамашэвіча, Алеся Наварыча, Андрэя Федарэнкі і іншых сучасных празаікаў. Ва ўсіх творах даміуюць тэмы кахання, пошуку героямі сапраўдных маральна-этычных асноў і вартасцей жыцця, імкнення да чалавечага шчасця. Праўдзін, В. Нелюбімыя гінуць: проза / Віктар Праўдзін; прадм. В.Гардзея.-Мн.: Маст.літ., 2010.-375с.- (Залатое пяро) Віктар Праўдзін нарадзіўся ў 1955 годзе ў Лідзе. Тры гады адслужыў у ВМФ, больш 20 год аддаў службе у праваахоўчых органах. Пасля заняўся літаратурнай дзейнасцю і атрымаў шырокую папулярнасць як майстар дэтэктыва. У кнігу увайшлі надзвычай сучасны, глыбока псіхалагічны і, ў значнай меры, сентыментальны раман “Нелюбімыя гінуць”, дэтэктыўна-прыгодніцкая аповесць “Эксгумацыя” і апавяданне “Па-чалавечы...” Федарэнка, А. Нічые: аповесці, раман / Андрэй Федарэнка.-Мн.: Маст.літ., 2009.-430с.- (Беларуская проза ХХІ стагоддзя). У кнігу лаўрэата Літаратурнай прэміі імя І.Мележа ўвайшлі аповесці “Нічые, “Вёска” і раман “Рэвізія”. Усе творы насычаны дэтэктыўна-прыгодніцкімі элементамі, разам з тым аўтар прытрымліваецца строгай дакладнасці гістарычных фактаў. Караткевіч, У. С. Дзікае паляванне караля Стаха = Дикая охота короля Стаха = Дике полювання короля Стаха = Кіng Stakh`s wild Hunt : аповесць / Уладзімір Караткевіч; агул. рэд. У. Гілепа; уклад. У. Гілепа, С. Расолькі; прадм. і слова да чытача П. Латушкі, А. Бутэвіча; маст. Ю. Якавенка. - Мінск : Беларускі фонд культуры, 2010. - 757 с. : іл. - На беларус, рус.. укр., англ. мовах. Уладзімір Караткевіч – гэта сімвал духоўнай культуры Беларусі. Яго творы раскрываюць душу беларускага народа, яго нацыянальую адметнасць. Раскрываюць праўду аб гісторыі краіны. У. Караткевіч прыйшоў да нас пад шэпт «Сівой легенды», абудзіў «Званамі Віцебска», пазнаёміў з «Маці ўрагану», «Кастусём Каліноўскім» і «Цыганскім каралём», хітравата запытаў: ці ведаем мы, чаму «Хрыстос прызямліўся ў Гародні», расказаў, як «У снягах драмае вясна», пагушкаў у «Калысцы чатырох чараўніц», а пасля павадзіў па «Чорным замку Альшанскім», навучыў, абмінаючы «Ладдзю роспачы», уцякаць ад «Дзікага палявання караля Стаха», нагадаў, што «Нельга забыць» ні «Матчыну душу», ні «Маю Іліяду», ні «Вячэрнія ветразі», захапляльна распавёў пра «Зямлю пад белымі крыламі» і цвёрда заявіў - «Быў. Ёсць. Буду». |
|
|
1.9.2014, 11:38
Сообщение
#2
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3873 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Сульянов, А.К. Непобедимые: документальная повесть / Анатолий Сульянов. – Минск, 2014. – 502с.
Новая книга заслуженного работника культуры Республики Беларусь, генерал-майора авиации, писателя Анатолия Сульянова посвящена людям, благодаря которым советский народ выстоял и победил в Великой Отечественной войне. Читатель узнает много интересного о жизни и деятельности таких исторических личностей как И.Сталин, В.Чкалов, Г.Жуков, К.Рокоссовский и многих других. Чергинец, Н.И. Побег / Николай Чергинец. – Минск, 2014. – 384с. Автор остросюжетного советского и современного детектива, лауреат республиканских и международных литературных конкурсов и премий Николай Чергинец заслуженно пользуется огромной популярностью широкого круга читателей, так как не понаслышке знаком с оперативно-розыскной работой в органах МВД. Большой авторский опыт. Доскональное знание приемов и методов борьбы с организованной преступностью и способов раскрытия преступления по горячим следам сыграли в его творчестве основную роль. Главного героя обвиняют в трех убийствах, но он не совершал ни одного. Его предают друзья и любимая, но он борется за свободу и справедливость и находит новую любовь и дружбу. Федасеенка, У.К. Віхры на скрыжаваннях раманы / Уладзімір Федасеенка. – Мінск, 2014. – 582 с. У кнігу Уладзіміра Федасеенкі ўвйшлі тры раманы. “Дубовая Града” і “ Віхры на скрыжаваннях” прысвечаны барацьбе моладзі ў тыле ворага ў час Вялікай Айчыннай вайны, а “ Пасля смерчу” – аб жыцці моладзі, яе вучобе, працы, каханні ў толькі што вызваленным ад акупантаў горадзе на Сожы. Да першага рамана пададзены ў якасці эпіграфа словы Леаніда Лявонава: «Не забудзем нічога: ні дзіцячай слязінкі над трупам забітай фашыстамі маці, ні зняважаных нашых святынь, ні нават зламанага ў полі каласка», – гэты запіс, зроблены бляхай рамяня зусім яшчэ дзіцёнкам, сапраўды вызначае квінтэсэнцыю твора. У творах будуць адлюстраваны злачынствы захопнікаў, якія паляць хаты, рабуюць людзей, нішчаць пасевы і народ, але галоўнае – гэта паказ таго, як маладыя хлопцы, учарашнія дзеці, уступаюць у барацьбу з ворагам. У раманах паказана, што ў цэлым юныя мсціўцы добра разумеюць, што іх чакае; не баючыся смерці, яны ўступаюць у смяротны паядынак. Згадаем, што герою раманаў было шаснаццаць гадоў, гэта значыць столькі, як і самому Уладзіміру Федасеенку (яны нават носяць адно імя). Рэгіянальны пачатак дамінуе ў раманах. Тут мы сустрэнем апісанні роднай вёскі Ул. Федасеенкі і навакольных селішчаў. Таксама ў творах паказаны навакольныя краявіды ў самыя розныя поры году, шмат старонак удзелена апісанню Жлобіна, Дняпра і Бярэзіны, тэхнічных збудаванняў на іх. У аб’ёмных па змесце творах шмат падзей, дзеючых асоб. Пісьменнік імкнуўся да панарамнага адлюстравання падзей: добра абмаляваны навакольныя сяляне, якія падзяліліся ў прыманні ці адмаўленні новых парадкаў; шмат старонак прысвечана апісанню быта партызанаў, асабліва дыверсантаў і разведчыкаў; паказана сувязь з вялікай зямлёй, эвакуацыя раненых мсціўцаў. Адлюстраваны быт паліцаеў і салдат рэгулярнай арміі вермахта, іх стасункі з мясцовым насельніцтвам і партызанамі. Шмат увагі ўдзяляецца ўвасабленню кахання, якое, зразумела, не магло не ўзнікнуць у асяроддзі маладых людзей. Раман «Пасля смерчу» ў пэўнай ступені працягвае два папярэднія, бо аўтар яшчэ раз звяртаецца да нядаўняга ваеннага мінулага, разам з тым ён адлюстроўвае і першыя часы пасля вызвалення горада над Сожам, які аднаўляе сябе, і цяперашнія героі, былыя абаронцы краю, уваходзяць у мірнае стваральнае жыццё. І тут сказаўся папярэдні вопыт аўтара. Сімволіка загалоўка твора, як і папярэдніх, выразна празрыстая. Трылогія была перакладзена на рускую мову (першыя два раманы А. Міронавым, трэці – У. Ідэльсонам), што значна пашырыла кола чытачоў, якія змаглі пазнаёміцца з вайною пад стрэхамі на Жлобіншчыне. |
|
|
Текстовая версия | Сейчас: 5.11.2024, 4:09 |