Агляд беларускіх кніг |
Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )
Агляд беларускіх кніг |
2.9.2011, 8:21
Сообщение
#1
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3877 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Барадулін, Р. Ксты.- 3-е выд., дап. / Рыгор Барадулін.- Мн.: Рым-Катал.парафія св.Сымона і св.Алены, 2009.-528с.:іл.
Кожны чалавек звяртаецца да Бога. Адзін у думках, другі словамі малітвы просіць здароўя для дзіцяці альбо па-свойму вядзе размову з Усявышнім. Вельмі вялікая колькасць людзей просіць ласкі Божай у цяжкія хвіліны жыццёвых выпрабаванняў - моляцца хто як умее. «Ксты» - кніга вялікага беларускага паэта, народнага паэта РЫГОРА БАРАДУЛША. Гэта ўзор духоўнай паэзіі. Паэт імкнецца наблізіцца да Усявышняга, паразважаць над пытаннямі вечнага і зямнога. Кожны чалавек рана ці позна задумваецца над імі. Але адказу няма. Бо гэта Таямніца. Кніга вучыць любіць бліжняга, спагадаць яму. «Каб на зямлі жыццю цяплей было» - не рабі другому зла, бо яно вернецца табе тым жа. «Не перажывеш нікога злосцю, Перамога чыніцца мілосцю». Рабі дабро - і Госпад за гэта аддзячыць табе. “Хай жа зло цябе не пераможа, Ты дабром яго перамажы” У наш жорсткі час, калі людзі развучыліся любіць, шкадаваць, дараваць, спагадаць, быць міласэрнымі; калі пануе бездухоўнасць, уседазволенасць; калі пусцеюць храмы, а пасля і сэрцы чарсцвеюць; калі пакланяюцца не Усявышняму, а мамоне; калі забываюцца асноўныя хрысціянскія запаведзі, -кніга «Ксты» вельмі важная, патрэбная, каб задумацца, зазірнуць у душу. Кожны, хто яе прачытае, адродзіцца духам, бо яна - чыстая крыніца духоўнасці. Толькі дух, вера могуць узняць над прадоннем чалавека, нацыю. У Храме кахання: аповеці, апавяданні / уклад. Алесь Лесавік.- Мн.:Маст.літ, 2009.- 271с.- (Вера.Надзея.Любоў) Зборнік склалі аповесці і апавяданні Раісы Баравіковай, Уладзіміра Дамашэвіча, Алеся Наварыча, Андрэя Федарэнкі і іншых сучасных празаікаў. Ва ўсіх творах даміуюць тэмы кахання, пошуку героямі сапраўдных маральна-этычных асноў і вартасцей жыцця, імкнення да чалавечага шчасця. Праўдзін, В. Нелюбімыя гінуць: проза / Віктар Праўдзін; прадм. В.Гардзея.-Мн.: Маст.літ., 2010.-375с.- (Залатое пяро) Віктар Праўдзін нарадзіўся ў 1955 годзе ў Лідзе. Тры гады адслужыў у ВМФ, больш 20 год аддаў службе у праваахоўчых органах. Пасля заняўся літаратурнай дзейнасцю і атрымаў шырокую папулярнасць як майстар дэтэктыва. У кнігу увайшлі надзвычай сучасны, глыбока псіхалагічны і, ў значнай меры, сентыментальны раман “Нелюбімыя гінуць”, дэтэктыўна-прыгодніцкая аповесць “Эксгумацыя” і апавяданне “Па-чалавечы...” Федарэнка, А. Нічые: аповесці, раман / Андрэй Федарэнка.-Мн.: Маст.літ., 2009.-430с.- (Беларуская проза ХХІ стагоддзя). У кнігу лаўрэата Літаратурнай прэміі імя І.Мележа ўвайшлі аповесці “Нічые, “Вёска” і раман “Рэвізія”. Усе творы насычаны дэтэктыўна-прыгодніцкімі элементамі, разам з тым аўтар прытрымліваецца строгай дакладнасці гістарычных фактаў. Караткевіч, У. С. Дзікае паляванне караля Стаха = Дикая охота короля Стаха = Дике полювання короля Стаха = Кіng Stakh`s wild Hunt : аповесць / Уладзімір Караткевіч; агул. рэд. У. Гілепа; уклад. У. Гілепа, С. Расолькі; прадм. і слова да чытача П. Латушкі, А. Бутэвіча; маст. Ю. Якавенка. - Мінск : Беларускі фонд культуры, 2010. - 757 с. : іл. - На беларус, рус.. укр., англ. мовах. Уладзімір Караткевіч – гэта сімвал духоўнай культуры Беларусі. Яго творы раскрываюць душу беларускага народа, яго нацыянальую адметнасць. Раскрываюць праўду аб гісторыі краіны. У. Караткевіч прыйшоў да нас пад шэпт «Сівой легенды», абудзіў «Званамі Віцебска», пазнаёміў з «Маці ўрагану», «Кастусём Каліноўскім» і «Цыганскім каралём», хітравата запытаў: ці ведаем мы, чаму «Хрыстос прызямліўся ў Гародні», расказаў, як «У снягах драмае вясна», пагушкаў у «Калысцы чатырох чараўніц», а пасля павадзіў па «Чорным замку Альшанскім», навучыў, абмінаючы «Ладдзю роспачы», уцякаць ад «Дзікага палявання караля Стаха», нагадаў, што «Нельга забыць» ні «Матчыну душу», ні «Маю Іліяду», ні «Вячэрнія ветразі», захапляльна распавёў пра «Зямлю пад белымі крыламі» і цвёрда заявіў - «Быў. Ёсць. Буду». |
|
|
29.9.2014, 15:22
Сообщение
#2
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3877 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Культура Гродзеншчыны: Факты. Падзеі. Асобы / уклад. Л. В. Мальцава. – Мінск : Выдавецкі дом “Звязда”, 2014. – 248 с. : іл.
Багата ілюстраванае выданне было выдадзена па ініцыятыве ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама і стала цудоўным падарункам да 70-годдзя Гродзенскай вобласці. Выданне складаецца з 8 раздзелаў, прысвечаных гісторыі бібліятэчнай дзейнасці, музейнай справе, аматарскай мастацкай творчасці, музычным калектывам і шэрагу іншых накірункаў культуры. Прыемна, што ў новае выданне трапілі расповеды і пра нашых землякоў. Сярод іх былы дырэктар Лідскай РЦБС Гінцэвіч Вера Міхайлаўна - аўтарытэтны кіраўнік, выдатны спецыяліст, цікавы і творчы чалавек з вялікім пачуццём адказнасці за лёс бібліятэк і калектыву, з надзвычайным уменнем працаваць з людзьмі і вырашаць самыя складаныя праблемы. Сцяпанаў Канстанцін Мікалаевіч – былы дырэктар, а цяпер выкладчык па класе трубы ў Лідскім дзяржаўным музычным каледжы. Выхаваў шэраг таленавітых вучняў, якія працуюць артыстамі вядучых прафесійных творчых калектываў. У дадзенай кнізе культура Гродзеншчыны прадстаўлена праз асобы людзей, лёс якіх непасрэдна з ёй звязаны. Память огненных лет : сборник стихов / сост. Н. В. Горбачева. – Гродно, 2014. – 120 с. Эта книга вряд ли оставит кого-то равнодушным. Она создана теми, чей жизненный путь в той или иной степени связан с Великой Отечественной войной советского народа против немецко-фашистских захватчиков. У каждого из авторов своя отмеченная войной судьба, свой счет побед и потерь. У поэтов сборника разный опыт и при схожести тематики стихи не одинаковы по художественным достоинствам. Но объединяет их искренность, верность памяти павших, глубокое чувство благодарности тем, кто ковал Великую Победу. Марчук, Г. В. Пеўчыя 1941 года : п’есы / Георгій Марчук. – Мінск, 2014. – 368 с. Зборнік п’ес “Пеўчыя 1941 года” таленавітага пісьменніка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Георгія Марчука склалі чатыры драматычныя творы, палітра якіх досыць шырокая. Гэта і драма часоў Вялікай Айчыннай вайны, і трагедыі часоў Траянскай вайны, і меладрама, прысвечаная жыццю сённяшняга беларускага войска. Драматурга хвалююць пытанні вайны і наступствы гэтай навалы, праблемы патрыятызму, мужнасці і доўгу перад Радзімай. Мартинович, А. А. Ангел и без крыльев – ангел : историческая повесть / Алесь Мартинович. – Минск, 2014. – 221 с. Элиза, дочь известного представителя рода Радзивиллов Антония Генрика, написавшего музыку к “ Фаусту” Гете, и будущий император объединенной Германии Вильгельм І познакомились еще детьми и по-настоящему полюбили друг друга. К сожалению, они так и не смогли навсегда быть вместе: Элиза умерла в 31 год, Вильгельм же дожил до глубокой старости. Были у него жена и дети, но не было любви. Умирая, всемогущий германский император завещал положить ему в гроб миниатюрный портрет Элизы – тот, который все время стоял на письменном столе в его берлинском дворце на Унтер-ден-Линден. |
|
|
Текстовая версия | Сейчас: 10.11.2024, 21:50 |