Акцыя "Чытаем беларускую кнігу" 2012, Літаратурныя юбілеі |
Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )
Акцыя "Чытаем беларускую кнігу" 2012, Літаратурныя юбілеі |
![]()
Сообщение
#1
|
|
Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4157 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 ![]() |
”Лоцман фантастыкі” 3 студзеня спаўняецца 65 год з дня нараджэння Васіля Гігевіча, пісьменніка. ![]() Празаік Васіль Сямёнавіч Гігевіч нарадзіўся 03.01.1947 г. у вёсцы Жыцькава Барысаўскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям'і. У 1969 г. скончыў фізічны факультэт Харкаўскага дзяржаўнага універсітэта і паралельна факультэт грамадскіх прафесій па спецыяльнасці журналістыка. Працаваў выкладчыкам фізікі ў Новааляксандраўскай сярэдняй школе Сахноўшчынскага раёна Харкаўскай вобласці. З 1970 г. - карэспандэнт-радыёарганізатар ашмянскай раённай газеты «Красное знамя». У 1970-1977 гг. - інжынер Барысаўскага шклозавода. Скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве (1979). З 1979 па 1981 г. быў намеснікам галоўнага рэдактара аб’яднання ”Летапіс” кінастудыі ”Беларусьфільм”, з 1981 г. -літаратурным супрацоўнікам і загадчыкам аддзела прозы часопіса ”Маладосць”, загадчыкам аддзела публіцыстыкі часопіса ”Полымя”. Сябра СП СССР з 1977 г. Першае апавяданне надрукаваў у 1972 г. у часопісе «Полымя». Аўтар зборнікаў прозы «Спелыя яблыкі» (апавяданні, 1976), «Калі ласка, скажы» (аповесць і апавяданні, 1978), «Жыціва» (аповесці, 1980), «Астравы на далёкіх азёрах» (аповесці, апавяданні, 1984), «Доказ ад процілеглага» (раман, 1985), «Мелодыі забытых песень» (аповесці, раман, апавяданні, 1988), «Карабель» (аповесці, раман, 1989), «Марсіянскае падарожжа» (аповесць, раман, 1990). Разам з А.Чарновым напісаў навукова-дакументальную кнігу пра Чарнобыль ”Сталі воды горкімі” (1991). Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1982) за аповесць «Жыціва». Літаратура: 1.Андраюк, С. Клопаты і здабыткі маладой прозы: [В.Гігевіч ”Гісторыя адной душы”] / Серафім Андраюк // А жыццё вышэй за ўсё /Серафім Андраюк.- Мн., 1992.-С.166-169. 2.Гніламёдаў, У. Пісьменнік і навізна жыцця / Уладзімір Гніламёдаў // Як само жыццё / Уладзімір Гніламёдаў.-Мн., 1980.- С.43-68. 3.Локун, В. На шляху да сінтэзу: [пра раман В.Гігевіча ”Доказ ад процілеглага”] / Валянціна Локун // На шляху да сінтэзу.-Мн., 1991.- С.218-223. 4.Верціхоўская, М. Сучасная фантастычнай проза: (на матэрыяле твораў В.Гігевіча і Я.Сіпакова) / М.І. Верцяхоўская // Беларуская мова і літаратура.- 2011.-№6.-С.21-30. 5.Тычко, Г.Ліха павінна быць пераможана ў нас саміх...: аповесць ”Пабакі” Васіля Гігевіча / Галіна Тычко // Роднае слова.-2007.-№1.-С.12-13. 6.Свечнікава, А. Вяртанне да чалавека: антыутопія ”Карабель” Васіля Гігевіча / Алена Свечнікава // Роднае слова.-2005.- №3.- С.22-24. 7.Тычко, Г. У ценю крыжа адзіноты: штрыхі творчасці В.Гігевіча / Галіна Тычко // Роднае слова.-1997.- №1.-С.28-34. |
|
|
![]() |
![]()
Сообщение
#2
|
|
Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4157 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 ![]() |
”Жыццё ў слове...” 14 лютага спаўняецца 75 год з дня нараджэння Міхася Стральцова (14.02.1937- 23.08.1987), пісьменніка, перакладчыка, крытыка. ![]() Міхась (Міхаіл Лявонавіч) Стральцоў, нарадзіўся ў вёсцы Сычын Слаўгарадскага раёна Магілеўскай вобласці ў сям'і настаўніка. На яго дзяцінства выпала Вялікая Айчынная вайна. Затым – пасляваенны голад, нішчымніца, нястачы. На ўсё жыццё запомніўся ”смак ...гнілой, перамерзлай бульбы”. І ў той жа час менавіта тады прыйшло адчуванне і разуменне ”высокай цаны самога жыцця, шчодрасці чалавечага сэрца”. Ён упэўніўся, што ”побыт, самы просты і бедны, не ганьбіць чалавека, а, як ні дзіўна, часта ўзвышае яго, адкрывае ў ім ”душы залатыя россыпы” – мужнасць, самаахвярнасць, прыгажосць учынку, спагадлівасць, дабрыню, адчуванне знітаванасці і еднасці з другімі людзьмі”. Вучыўся ў Нова-Ельненскай сярэдняй школе. Скончыў аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1959). Працаваў у газеце «Літаратура і мастацтва» (1959-1961, 1969-1972), часопісах «Полымя» (1961-1962), «Маладосць» (1962-1968), з 1984 г. - загадчыкам аддзела мастацтва, крытыкі і бібліяграфіі часопіса «Неман». Сябра СП СССР з 1962 г. Першае апавяданне надрукаваў у 1957 г. (часопіс «Маладосць»). Аўтар зборнікаў апавяданняў «Блакітны вецер» (1962), «Сена на асфальце» (1966), аповесці «Адзін лапаць, адзін чунь» (1970), кнігі прозы «Падарожжа за горад» (апавяданні, аповесць, 1986), кніг выбраных твораў «На ўспамін аб радасці» (1974), «Выбранае» (проза, паэзія, эсэ, 1987). Выйшлі зборнікі вершаў «Ядлоўцавы куст» (1973), «Цень ад вясла» (1979), «Яшчэ і заўтра» (1983), «Мой свеце ясны» (1986). Мой дзень брыдзе дрымотнай каляінай, А твой вавёркай скача па сасне, Цвіце пры лузе белаю калінай, Затым, каб ноччу доўжыцца у сне. Свяцілы дня і ночы над табой Усходзяць шчыра ўвечары і ўранку: За днём зара ідзе, а ноч вядзе заранку Свяціць табе спагадай, мне – журбой. Ды наракаць не стану я на лёс. Я на цябе дзіўлюся ў захапленні, Адно хачу, каб сінь тваіх нябёс Не засмуцілі раптам хмарак цені, Каб ты была, каб новы дзень прынёс Табе свае на ўдачу блаславенні. Выдаў кнігі літаратурна-крытычных артыкулаў і эсэ «Жыццё ў слове» (1965), «Загадка Багдановіча» (1968), «У полі зроку» (1976), «Пячатка майстра» (1986). Пераклаў на беларускую мову раман Ч.Айтматава «Буранны паўстанак» (1987), асобныя творы расейскіх, украінскіх, італьянскіх, лацінаамерыканскіх паэтаў. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы (пасмяротна, 1986) за кнігу вершаў «Мой свеце ясны». Літаратура: 1. Стральцоў Міхась // Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. – Мн., 2002. - Т.15.- С.197. 2. Стральцоў Міхась // Энцыкл. гісторыі Беларусі: у 6 т.- Мн., 2001.-Т.6. Кн.1.- С.429. 3. Стральцоў Міхась // Беларускія пісьменнікі : біябібліягр.слоўн.: у 6 т. - Мн., 1995. - Т.5.- С.426-431. 4. Мехаў, У. Загадка Міхася Стральцова / Уладзімір Мехаў // Абнавіцца духам : старонкі сучаснай літаратурнай крытыкі.-Мн., 1992.-С.254-277. 5. Бугаёў, Д. Таленавітае і аднастайнае / Дзмітрый Бугаёў // Шматграннасць / Дзмітрый Бугаёў.-Мн., 1970.-С.152-169. 6. Вярцінкі, А. Ці існуе блкітны вецер / Анатроль Вярцінскі // Высокае неба ідэала / Анатоль Вярцінскі.- Мн., 1979.- С.7-16. 7. Сямёнава, А. Шлях да самога сябе / Ала Сямёнава // Гарачы след таленту / Ала Сямёнава.- Мн., 1979.-С.64-87. 8. Тычына, М. Высокі бастыён ісціны / Міхась Тычына // Карані і крона / Міхась Тычына.- Мн., 1991.-С.165-170. 9. Шамякiна, Т. Творчасць Міхася Стральцова ў ХІ класе / Таццяна Шамякіна // Беларуская мова i лiтаратура. - 2009. - №6. - C.14-19. 10. Кузьмiч, Н. Аўтар-апавядальнік: ад самапазнання да самавыяўлення Наталля Кузьміч // Роднае слова. - 2009. - №6. - C.31-33. 11. Сiнькова, Л. Загадка Міхася Стральцова / Л. Сінькова // Лiтаратура i мастацтва. - 2009. - №49. - 24 снежня. - C.7. 12. Гоўзiч, I. "Калі маўчыць душа, гібее розум наш..." / Ірына Гоўзіч // Роднае слова. - 2007. - №2. - C.36-44 13. Бадак, А. Зорка Міхася Стральцова / А.лесь Бадак // Лiтаратура i мастацтва. - 2007. - №7. - C.15. 14. Дамашэвiч, У. Яшчэ адна загадка / Уладзімір Дамашэвіч // Лiтаратура i мастацтва. - 2007. - №7. - C.15. |
|
|
![]() ![]() |
Текстовая версия | Сейчас: 16.6.2025, 4:36 |