IPB

Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )

Акцыя "Чытаем беларускую кнігу" 2012, Літаратурныя юбілеі
Admin
сообщение 16.1.2012, 11:06
Сообщение #1


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 4157
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



”Лоцман фантастыкі”
3 студзеня спаўняецца 65 год з дня нараджэння Васіля Гігевіча, пісьменніка.


Празаік Васіль Сямёнавіч Гігевіч нарадзіўся 03.01.1947 г. у вёсцы Жыцькава Барысаўскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям'і.
У 1969 г. скончыў фізічны факультэт Харкаўскага дзяржаўнага універсітэта і паралельна факультэт грамадскіх прафесій па спецыяльнасці журналістыка. Працаваў выкладчыкам фізікі ў Новааляксандраўскай сярэдняй школе Сахноўшчынскага раёна Харкаўскай вобласці. З 1970 г. - карэспандэнт-радыёарганізатар ашмянскай раённай газеты «Красное знамя». У 1970-1977 гг. - інжынер Барысаўскага шклозавода. Скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве (1979). З 1979 па 1981 г. быў намеснікам галоўнага рэдактара аб’яднання ”Летапіс” кінастудыі ”Беларусьфільм”, з 1981 г. -літаратурным супрацоўнікам і загадчыкам аддзела прозы часопіса ”Маладосць”, загадчыкам аддзела публіцыстыкі часопіса ”Полымя”. Сябра СП СССР з 1977 г.
Першае апавяданне надрукаваў у 1972 г. у часопісе «Полымя». Аўтар зборнікаў прозы «Спелыя яблыкі» (апавяданні, 1976), «Калі ласка, скажы» (аповесць і апавяданні, 1978), «Жыціва» (аповесці, 1980), «Астравы на далёкіх азёрах» (аповесці, апавяданні, 1984), «Доказ ад процілеглага» (раман, 1985), «Мелодыі забытых песень» (аповесці, раман, апавяданні, 1988), «Карабель» (аповесці, раман, 1989), «Марсіянскае падарожжа» (аповесць, раман, 1990). Разам з А.Чарновым напісаў навукова-дакументальную кнігу пра Чарнобыль ”Сталі воды горкімі” (1991).
Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1982) за аповесць «Жыціва».
Літаратура:
1.Андраюк, С. Клопаты і здабыткі маладой прозы: [В.Гігевіч ”Гісторыя адной душы”] / Серафім Андраюк // А жыццё вышэй за ўсё /Серафім Андраюк.- Мн., 1992.-С.166-169.
2.Гніламёдаў, У. Пісьменнік і навізна жыцця / Уладзімір Гніламёдаў // Як само жыццё / Уладзімір Гніламёдаў.-Мн., 1980.- С.43-68.
3.Локун, В. На шляху да сінтэзу: [пра раман В.Гігевіча ”Доказ ад процілеглага”] / Валянціна Локун // На шляху да сінтэзу.-Мн., 1991.- С.218-223.
4.Верціхоўская, М. Сучасная фантастычнай проза: (на матэрыяле твораў В.Гігевіча і Я.Сіпакова) / М.І. Верцяхоўская // Беларуская мова і літаратура.- 2011.-№6.-С.21-30.
5.Тычко, Г.Ліха павінна быць пераможана ў нас саміх...: аповесць ”Пабакі” Васіля Гігевіча / Галіна Тычко // Роднае слова.-2007.-№1.-С.12-13.
6.Свечнікава, А. Вяртанне да чалавека: антыутопія ”Карабель” Васіля Гігевіча / Алена Свечнікава // Роднае слова.-2005.- №3.- С.22-24.
7.Тычко, Г. У ценю крыжа адзіноты: штрыхі творчасці В.Гігевіча / Галіна Тычко // Роднае слова.-1997.- №1.-С.28-34.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
 
Начать новую тему
Ответов
Admin
сообщение 7.2.2012, 7:35
Сообщение #2


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 4157
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



“Летапісец сваёй эпохі”
26 лютага спаўняецца 100 год з дня нараджэння УлазіміраКарпава
(26.02.1912 - 06.08.1977), пісьменніка


Уладзімір Барысавіч Карпаў нарадзіўся ў горадзе Хвалынску Саратаўскай вобласці ў сям'і земскага лекара.
У час голаду на Паволжы (1921) пераехаў разам з маці на Гомельшчыну ў вёску Ёлча Брагінскага раёна. Пасля заканчэння сярэдняй школы (1929) працаваў рабочым на лесапільным заводзе ў Рэчыцы, затым настаўнічаў на Брагіншчыне, у Сіроцінскім раёне. У 1941 г. завочна скончыў Мінскі педагагічны інстытут.
У Вялікую Айчынную вайну ўдзельнічаў у падпольным і партызанскім руху, быў намеснікам камандзіра спецгрупы Менскага абкома КПБ, старшым разведчыкам глыбокага тылу.
Пасля вызвалення Мінска выкладаў мову і літаратуру, загадваў навучальнай часткай сярэдняй школы №42, працаваў у газеце «Советская Белоруссия», у 1945 г. быў адказным сакратаром газеты «Літаратура і мастацтва», у 1947-1960гг. загадваў аддзелам прозы і крытыкі ў часопісе «Полымя». Сябра СП СССР з 1946 г.
З рэцэнзіямі і артыкуламі ў друку пачаў выступаць у 1945 г. Аўтар кніг літаратурна-крытычных артыкулаў «Па шляху сталасці» (1952) і «Крылаты ўзлёт» (1966).
З 1948 г. пачаў выступаць як празаік. Чалавек, які перажыў драматычныя перыпетыі Вялікай Айчыннай, не па чутках, а з уласнага досведу ведаў кошт такіх паняццяў, як маральны абавязак, сумленне, аказнасць, - і да творчасці паставіўся, натуральна, з адпаведнымі патрабаваннямі.
У песьменніцкай манеры Уладзіміра Карпава – не навязваць сваю думку чытачу, не вешаць на герояў пэўных ярлыкоў. Аўтар наўмысна адно дэманструе чалавечыя паводзіны ў шматстайных сітуацыях, у розных іпастасях выяўляе характары сваіх герояў, тым самым імкнучыся менавіта да аб’ектыўнага адлюстравання свету асобы, свету сучаснай яму рэальнаці.
Выйшлі аповесць «Без нейтральнай паласы» (1950), раманы «За годам год» (1957), «Вясеннія ліўні» (1961), «Нямігі крывавыя берагі» (1962), «Сотая маладосць» (1971, усе чатыры раманы склалі цыкл «На перавале стагоддзя»), кніга апавяданняў і ўспамінаў «Прызнанне ў нянавісці і любві» (1976). Укладальнік і адзін з аўтараў кнігі «Мы раскажам пра Мінск» (1964), аўтар тэксту да фотаальбома «Мінск» (1965). Склаў кнігі «Горад і гады» (1967) і «Сквозь огонь и смерть» (1970). У 1983-1985 гг. выйшаў Збор твораў у 5 тамах.
Па сутнасці, уся творчая дзейнасць пісьменніка – летапіс... Змястоўны, мудры, шматзначны, да якога неабходна звяртацца часцей, каб аднаўляць у памяці мінулае, каб аб’ектыўна бачыць сучаснае, каб зараджацца аптымізмам на будучае...
Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалём за баявыя заслугі і іншымі медалямі.
Літаратура:
1. Карпаў Уладзімір Барысавіч // Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. – Мн., 1999. - Т.8.- С.93.
2. Карпов Владимир Борисович // Республика Беларусь : энциклопедия: в 7 т.- Мн., 2006. - Т. 3. - С. 890.
3. Карпаў Уладзімір Барысавіч // Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя: у 2 т./ пад агульн. рэд. А.В. Сабалеўскага.- Мн., 2002.- Т.1. - С.503.
4. Карпаў Уладзімір // Беларускія пісьменнікі : біябібліягр.слоўн.: у 6 т. - Мн., 1992. - Т.3.- С.179-183.
5. Карпаў Уладзімір // Пісьменнікі Савецкай Беларусі : кароткі даведнік. – Мн., 1981.- С.165-166.
6. Герцовіч, Я. Тры раманы Уладзіміра Карпава / Я. Герцовіч // Творчае крэда Я.Герцовіч. –Мн., 1970. - С.177-208.
7. Грамовіч, І. Адчуваў пульс жыцця / Іван Грамовіч // У сховах памяці / Іван Грамовіч.- Мн., 1983.-С.97-104.
8. Пашкевіч, Н. Услед за імклівым днём / Н.Пашкевіч // На шырокіх шляхах жыцця. Мінск, 1965. С.350-379.
9. Карпава, Л. Дзякуй за смак чорнага хлеба: да 95-годдзя з дня нараджэння / Людміла Карпава // Маладосць. - 2007. - №2. С.103-109.
10. Алейнік, Л. Летапісец сваёй эпохі: штрыхі да творчага партрэта У.Карпава / Лада Алейнік // Полымя. - 2007.- №2.- С.168-175.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение

Сообщений в этой теме
- Admin   Акцыя "Чытаем беларускую кнігу" 2012   16.1.2012, 11:06
- - Admin   ”Вам пісьмы пісаць не буду...” 14 студзеня с...   16.1.2012, 11:11
- - Admin   ”Жыццё ў слове...” 14 лютага спаўняецца 7...   7.2.2012, 7:32
- - Admin   “Малюю мілую Радзіму...” 25 лютага спаўняецца 50 г...   7.2.2012, 7:34
- - Admin   “Летапісец сваёй эпохі” 26 лютага спаўняецца 100...   7.2.2012, 7:35
- - Admin   11 сакавіка спаўняецца 125 гадоў з дня нараджэнн...   13.3.2012, 9:10
- - Admin   1 красавіка спаўняецца 65 гадоў з дня нараджэння...   3.4.2012, 8:33
- - Admin   “І ўсе мае дні – Беларусі” 10 мая спаўняецца 70 го...   7.5.2012, 11:28
- - Admin   “Мая душа – скарбонка пачуцця...” 11 мая спаўняецц...   7.5.2012, 11:31
- - Admin   “Остался с нами навсегда” 7 июня исполняется 80 ле...   12.6.2012, 13:21
- - Admin   “Купала – гэта наша ўсё...” 7 ліпеня спаўняецца 13...   30.6.2012, 8:01
- - Admin   "...Вышэй за ўсё і перш за ўсё -- чалавечнасц...   3.8.2012, 13:20
- - Admin   “Паэзія – маё жыццё” 23 жніўня спаўняецца 95 год з...   6.8.2012, 11:47
- - Admin   ”Я сэрцам пісаў сваю кожную песню” 17 верасня спа...   4.9.2012, 13:41
- - Admin   ”З глыбінь мастацкага слова....” 7 кастрычні...   10.10.2012, 8:15
- - Admin   ”Я – акіяну жытняга Колас” 3 ліс...   6.11.2012, 14:38
- - Admin   "Слова кліча - сэнс адгукаецца..." 5 сне...   5.12.2012, 7:41


Ответить в данную темуНачать новую тему
2 чел. читают эту тему (гостей: 2, скрытых пользователей: 0)
Пользователей: 0

 



Текстовая версия Сейчас: 15.6.2025, 22:11