Агляд беларускіх кніг |
Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )
Агляд беларускіх кніг |
2.9.2011, 8:21
Сообщение
#1
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3873 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Барадулін, Р. Ксты.- 3-е выд., дап. / Рыгор Барадулін.- Мн.: Рым-Катал.парафія св.Сымона і св.Алены, 2009.-528с.:іл.
Кожны чалавек звяртаецца да Бога. Адзін у думках, другі словамі малітвы просіць здароўя для дзіцяці альбо па-свойму вядзе размову з Усявышнім. Вельмі вялікая колькасць людзей просіць ласкі Божай у цяжкія хвіліны жыццёвых выпрабаванняў - моляцца хто як умее. «Ксты» - кніга вялікага беларускага паэта, народнага паэта РЫГОРА БАРАДУЛША. Гэта ўзор духоўнай паэзіі. Паэт імкнецца наблізіцца да Усявышняга, паразважаць над пытаннямі вечнага і зямнога. Кожны чалавек рана ці позна задумваецца над імі. Але адказу няма. Бо гэта Таямніца. Кніга вучыць любіць бліжняга, спагадаць яму. «Каб на зямлі жыццю цяплей было» - не рабі другому зла, бо яно вернецца табе тым жа. «Не перажывеш нікога злосцю, Перамога чыніцца мілосцю». Рабі дабро - і Госпад за гэта аддзячыць табе. “Хай жа зло цябе не пераможа, Ты дабром яго перамажы” У наш жорсткі час, калі людзі развучыліся любіць, шкадаваць, дараваць, спагадаць, быць міласэрнымі; калі пануе бездухоўнасць, уседазволенасць; калі пусцеюць храмы, а пасля і сэрцы чарсцвеюць; калі пакланяюцца не Усявышняму, а мамоне; калі забываюцца асноўныя хрысціянскія запаведзі, -кніга «Ксты» вельмі важная, патрэбная, каб задумацца, зазірнуць у душу. Кожны, хто яе прачытае, адродзіцца духам, бо яна - чыстая крыніца духоўнасці. Толькі дух, вера могуць узняць над прадоннем чалавека, нацыю. У Храме кахання: аповеці, апавяданні / уклад. Алесь Лесавік.- Мн.:Маст.літ, 2009.- 271с.- (Вера.Надзея.Любоў) Зборнік склалі аповесці і апавяданні Раісы Баравіковай, Уладзіміра Дамашэвіча, Алеся Наварыча, Андрэя Федарэнкі і іншых сучасных празаікаў. Ва ўсіх творах даміуюць тэмы кахання, пошуку героямі сапраўдных маральна-этычных асноў і вартасцей жыцця, імкнення да чалавечага шчасця. Праўдзін, В. Нелюбімыя гінуць: проза / Віктар Праўдзін; прадм. В.Гардзея.-Мн.: Маст.літ., 2010.-375с.- (Залатое пяро) Віктар Праўдзін нарадзіўся ў 1955 годзе ў Лідзе. Тры гады адслужыў у ВМФ, больш 20 год аддаў службе у праваахоўчых органах. Пасля заняўся літаратурнай дзейнасцю і атрымаў шырокую папулярнасць як майстар дэтэктыва. У кнігу увайшлі надзвычай сучасны, глыбока псіхалагічны і, ў значнай меры, сентыментальны раман “Нелюбімыя гінуць”, дэтэктыўна-прыгодніцкая аповесць “Эксгумацыя” і апавяданне “Па-чалавечы...” Федарэнка, А. Нічые: аповесці, раман / Андрэй Федарэнка.-Мн.: Маст.літ., 2009.-430с.- (Беларуская проза ХХІ стагоддзя). У кнігу лаўрэата Літаратурнай прэміі імя І.Мележа ўвайшлі аповесці “Нічые, “Вёска” і раман “Рэвізія”. Усе творы насычаны дэтэктыўна-прыгодніцкімі элементамі, разам з тым аўтар прытрымліваецца строгай дакладнасці гістарычных фактаў. Караткевіч, У. С. Дзікае паляванне караля Стаха = Дикая охота короля Стаха = Дике полювання короля Стаха = Кіng Stakh`s wild Hunt : аповесць / Уладзімір Караткевіч; агул. рэд. У. Гілепа; уклад. У. Гілепа, С. Расолькі; прадм. і слова да чытача П. Латушкі, А. Бутэвіча; маст. Ю. Якавенка. - Мінск : Беларускі фонд культуры, 2010. - 757 с. : іл. - На беларус, рус.. укр., англ. мовах. Уладзімір Караткевіч – гэта сімвал духоўнай культуры Беларусі. Яго творы раскрываюць душу беларускага народа, яго нацыянальую адметнасць. Раскрываюць праўду аб гісторыі краіны. У. Караткевіч прыйшоў да нас пад шэпт «Сівой легенды», абудзіў «Званамі Віцебска», пазнаёміў з «Маці ўрагану», «Кастусём Каліноўскім» і «Цыганскім каралём», хітравата запытаў: ці ведаем мы, чаму «Хрыстос прызямліўся ў Гародні», расказаў, як «У снягах драмае вясна», пагушкаў у «Калысцы чатырох чараўніц», а пасля павадзіў па «Чорным замку Альшанскім», навучыў, абмінаючы «Ладдзю роспачы», уцякаць ад «Дзікага палявання караля Стаха», нагадаў, што «Нельга забыць» ні «Матчыну душу», ні «Маю Іліяду», ні «Вячэрнія ветразі», захапляльна распавёў пра «Зямлю пад белымі крыламі» і цвёрда заявіў - «Быў. Ёсць. Буду». |
|
|
13.3.2012, 11:46
Сообщение
#2
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3873 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Беларуская літаратурная спадчына: анталогія: у 2 кн. / уклад. С.А.Курбанава і нш. – Мн.: Беларус.навука, 2011.
Беларуская літаратура мае вельмі багатую гісторыю. З глыбокай старажытнасці і да нашага часу яна адыгрывае важную ролю ў духоўным жыцці нашага народа. У ёй адлюстраваны вялікі жыццёвы вопыт чалавека, яго думкі, мары, настроі, пачуцці, светапогляд, маральна-этычныя прынцыпы і нормы жыцця. Дадзеная анталогія – гэта найбольш поўны збор літаратурных твораў, якія вывучаюцца беларускімі школьнікамі. У першай кнізе прадстаўлены тэксты найбольш каштоўных фальклорных і літаратурных помнікаў: ад твораў вуснай народнай творчасці і сярэднявечнай літаратуры да літаратуры ХХ ст. Тэксты суправаджаюцца сціслымі звесткамі пра аўтараў, каментарыямі да твораў, ілюстрацыямі. У другой кнізе прадстаўлены творы (цалкам або урыўкі) беларускай літаратуры ХХ – пачатку ХХІ ст. Сучасная беларуская п’еса.- Мн.: Маст. Літ., 2009.- 375с. У зборнік увайшлі драматычныя творы беларускіх аўтараў: драма ”Гаспадар” А. Дзялендзіка, меладрама ”Вечар” А.Дударава. трагікамедыя ”Сабака з залатым зубам” У.Сауліча, камедыя-лубок ”Новыя прыгоды Несцеркі” Г.Марчука, п’еса ”Багаты кватарнт” А.Федарэнкі, рыцарская п’еса ”Маленькі збраяносец” П.Васючэнкі, п’еса-казка Л.Рублеўскай ”Янук, рыцар Мятлушкі”. Жылка, У. Матылі: вершы, паэмы, пераклады: для ст.шк.узросту /УладзімірЖылка; прадм. В.Куставай.- Мн.: Маст. Літ., 2009.-189с.- (Школьная бібліятэка). Імя Уладзімра Жылкі (1900-1933), таленавітага, яркага паэта, мала вядомае шырокаму чытачу. Так склаліся жыццёвыя абставіны, такі быў час, у які яму давялося выступаць з паэтычнымі творамі. Лёс падарыў паэту, які насіў у грудзях грозную хваробу, як некалі М.Багдановіч, на нейкі час роўны, ціхамірны настрой, і нарадзілася паласа яркай, пераважна пейзажнай лірыкі. Тоны тут прыглушаныя, няма нічога крыклівага, толькі даверлівая інтанацыя, праўдзівасць малюнкаў... У кнізе ”Матылі” сабрана паэтычная спадчына тонкага лірыка Уладзіміра Жылкі. |
|
|
Текстовая версия | Сейчас: 4.11.2024, 23:28 |