Агляд беларускіх кніг |
Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )
Агляд беларускіх кніг |
2.9.2011, 8:21
Сообщение
#1
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3873 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Барадулін, Р. Ксты.- 3-е выд., дап. / Рыгор Барадулін.- Мн.: Рым-Катал.парафія св.Сымона і св.Алены, 2009.-528с.:іл.
Кожны чалавек звяртаецца да Бога. Адзін у думках, другі словамі малітвы просіць здароўя для дзіцяці альбо па-свойму вядзе размову з Усявышнім. Вельмі вялікая колькасць людзей просіць ласкі Божай у цяжкія хвіліны жыццёвых выпрабаванняў - моляцца хто як умее. «Ксты» - кніга вялікага беларускага паэта, народнага паэта РЫГОРА БАРАДУЛША. Гэта ўзор духоўнай паэзіі. Паэт імкнецца наблізіцца да Усявышняга, паразважаць над пытаннямі вечнага і зямнога. Кожны чалавек рана ці позна задумваецца над імі. Але адказу няма. Бо гэта Таямніца. Кніга вучыць любіць бліжняга, спагадаць яму. «Каб на зямлі жыццю цяплей было» - не рабі другому зла, бо яно вернецца табе тым жа. «Не перажывеш нікога злосцю, Перамога чыніцца мілосцю». Рабі дабро - і Госпад за гэта аддзячыць табе. “Хай жа зло цябе не пераможа, Ты дабром яго перамажы” У наш жорсткі час, калі людзі развучыліся любіць, шкадаваць, дараваць, спагадаць, быць міласэрнымі; калі пануе бездухоўнасць, уседазволенасць; калі пусцеюць храмы, а пасля і сэрцы чарсцвеюць; калі пакланяюцца не Усявышняму, а мамоне; калі забываюцца асноўныя хрысціянскія запаведзі, -кніга «Ксты» вельмі важная, патрэбная, каб задумацца, зазірнуць у душу. Кожны, хто яе прачытае, адродзіцца духам, бо яна - чыстая крыніца духоўнасці. Толькі дух, вера могуць узняць над прадоннем чалавека, нацыю. У Храме кахання: аповеці, апавяданні / уклад. Алесь Лесавік.- Мн.:Маст.літ, 2009.- 271с.- (Вера.Надзея.Любоў) Зборнік склалі аповесці і апавяданні Раісы Баравіковай, Уладзіміра Дамашэвіча, Алеся Наварыча, Андрэя Федарэнкі і іншых сучасных празаікаў. Ва ўсіх творах даміуюць тэмы кахання, пошуку героямі сапраўдных маральна-этычных асноў і вартасцей жыцця, імкнення да чалавечага шчасця. Праўдзін, В. Нелюбімыя гінуць: проза / Віктар Праўдзін; прадм. В.Гардзея.-Мн.: Маст.літ., 2010.-375с.- (Залатое пяро) Віктар Праўдзін нарадзіўся ў 1955 годзе ў Лідзе. Тры гады адслужыў у ВМФ, больш 20 год аддаў службе у праваахоўчых органах. Пасля заняўся літаратурнай дзейнасцю і атрымаў шырокую папулярнасць як майстар дэтэктыва. У кнігу увайшлі надзвычай сучасны, глыбока псіхалагічны і, ў значнай меры, сентыментальны раман “Нелюбімыя гінуць”, дэтэктыўна-прыгодніцкая аповесць “Эксгумацыя” і апавяданне “Па-чалавечы...” Федарэнка, А. Нічые: аповесці, раман / Андрэй Федарэнка.-Мн.: Маст.літ., 2009.-430с.- (Беларуская проза ХХІ стагоддзя). У кнігу лаўрэата Літаратурнай прэміі імя І.Мележа ўвайшлі аповесці “Нічые, “Вёска” і раман “Рэвізія”. Усе творы насычаны дэтэктыўна-прыгодніцкімі элементамі, разам з тым аўтар прытрымліваецца строгай дакладнасці гістарычных фактаў. Караткевіч, У. С. Дзікае паляванне караля Стаха = Дикая охота короля Стаха = Дике полювання короля Стаха = Кіng Stakh`s wild Hunt : аповесць / Уладзімір Караткевіч; агул. рэд. У. Гілепа; уклад. У. Гілепа, С. Расолькі; прадм. і слова да чытача П. Латушкі, А. Бутэвіча; маст. Ю. Якавенка. - Мінск : Беларускі фонд культуры, 2010. - 757 с. : іл. - На беларус, рус.. укр., англ. мовах. Уладзімір Караткевіч – гэта сімвал духоўнай культуры Беларусі. Яго творы раскрываюць душу беларускага народа, яго нацыянальую адметнасць. Раскрываюць праўду аб гісторыі краіны. У. Караткевіч прыйшоў да нас пад шэпт «Сівой легенды», абудзіў «Званамі Віцебска», пазнаёміў з «Маці ўрагану», «Кастусём Каліноўскім» і «Цыганскім каралём», хітравата запытаў: ці ведаем мы, чаму «Хрыстос прызямліўся ў Гародні», расказаў, як «У снягах драмае вясна», пагушкаў у «Калысцы чатырох чараўніц», а пасля павадзіў па «Чорным замку Альшанскім», навучыў, абмінаючы «Ладдзю роспачы», уцякаць ад «Дзікага палявання караля Стаха», нагадаў, што «Нельга забыць» ні «Матчыну душу», ні «Маю Іліяду», ні «Вячэрнія ветразі», захапляльна распавёў пра «Зямлю пад белымі крыламі» і цвёрда заявіў - «Быў. Ёсць. Буду». |
|
|
20.3.2012, 9:09
Сообщение
#2
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3873 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Голубева, Н. На перепутье двух дорог: исторический роман /Наталья Голубева. – Мн.: Літ і маст., 2009.-256с.
В центре романа - Бобруйская крепость – первое стратегическое сооружение, возведенное перед войной 1812 года. Автор рисует широкую панораму жизни Беларуси того периода с традициями, укладом жизни представителей разных сословий и национальностей. Действующими персонажами в романе выступают как реальные исторические личности – царь Александр І, военный министр Барклай-де-Толли, представители шляхты Александр Сапега и Михаил Огинский, наш земляк – Теадор Нарбут, так и вымышленные герои, которым предстоит разобраться в сложных перипетиях своего времени, сделать зачастую непростой выбор. Мартинович, А. Нежность звездного неба: историческая повесть / Алесь Мартинович .- Мн.: Літ.і маст., 2011.-240с. Герои новой повести Алеся Мартиновича – реальные исторические личности – Барбара Радзивили и Сигизмунд Август сражаясь за свою любовь, преодолевая мыслимые и немыслимые препятствия, переживают куда больше чем шекспиовские Ромео и Джульетта. Автор как всегда динамично и увлекательно строит сюжет. Повесть ”Нежность звездного неба” – своего рода продолжение книги ”Исповедь старых замков”. Дайнека, Л. Назаві сына Канстанцінам: раман / Леанід Дайнека.- Мн.: Літ. і маст., 2010.- 448с.- (Святло мінуўшчыны). Імя Леаніда Дайнекі – аўтара гістарычных раманаў ”Меч князя Вячкі”, ”След ваўкалака”, ”Жалезныя жалуды”, добра вядома шырокаму колу чытачоў. У новым рамане ён не здраджвае гістарычнай тэматыцы. Чытачу прапануецца перанесціся ў ХУ-ХУІ стагоддзі, у Рым, у Вялікае княства Літоўскае, Канстанцінопаль, які штурмуюць туркі-асманы. Заключныя сцэны рамана - славутая Аршанская бітва 8 верасня 1514 года, у якой гетман Канстанцін Астрожскі разграміў войска вялікага маскоўскага князя. Дударев, А. Белые Росы и другие киноповести / Алексей Дударев- Мн.: Літ. і маст.- 2011.-320с. В книгу известного белорусского драматурга вошли киноповести, по которым фильмы уже сняты и стали легендарными, а также те, которые ждут своего экранного воплощения и представляют интерес как литературные произведения: ”Рядовые”, ”Днепровский рубеж”, ”Брестская кроепость”, ”Белые Росы” и ”Белые Россы”. Федарэнка, А. Мяжа: раман-эсэ, апавяданні / А.М.Федарэнка.-Мн.: Літ. і маст., 2011.- 264с.- (Лімаўскі фальварак) Новую кнігу Андрэя Федарэнкі склаў аўтабіярафічны раман ”Мяжа” і выбраныя лепшыя апавяданні. Жук, А. Женщина на пляже: повести, рассказы /Алесь Жук.-Мн.: Літ. і маст., 2011.-336с. – (Лімаўскі фальварак). Книгу известного белорусского писателя составили: удостоенная Государственной премии Республики Беларусь повесть ”Проклятая любовь”, детективные повести ”Черный повой” и ”Женщина на пляже”, а также рассказы последних лет. Резанович,А.И. Варшавский экспресс: роман /Анатолий Резанович.-Мн.: Літ. і маст., 2011.-216с. Действие романа промсходмт в наши дни в Польше, России, Беларуси. Главного героя, минского предпринимателя, командированного в Варшаву, ждут детективные приключения: рюкзак с деньгами, невидимая охота, любовь и...совершенно непредсказуемые события. Жвалевский, А. Про моркоff/on: иронический любовный роман / Андрей Жвалевский, Евгения Пастернак.-Мн.: Літ. і маст., 2011.-112с. Как часто бывает – смотрит женщина на мужчину, с которым прожила полжизни, и думает: ”Ну почему я не вышла за Васю (Джулиана, Вахтанга)? Такой парень был! Не то что мой... вот бы все переиграть...” Авторы дали героине ”переиграть” – и сами увидите, что из этого получилось. Салтук, А. Дзве зары: вершы / Алег Салтук.-Мн.:Маст. літ., 2011.-238с. Аматарам паэзіі - новая кніга вершаў лаўрэата Літаратурнай прэмі імя Уладзіміра Караткевіча. Увага паэта скіравана на хвалюючыя праблемы сучаснасці, прыроду, вечнае, дарогое і існае. |
|
|
Текстовая версия | Сейчас: 5.11.2024, 3:40 |