Акцыя "Чытаем беларускую кнігу" 2011, Літаратурныя юбілеі |
Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )
Акцыя "Чытаем беларускую кнігу" 2011, Літаратурныя юбілеі |
18.7.2011, 15:23
Сообщение
#1
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3877 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
”У панямонскім небе Цётчынай зорцы не згаснуць”. 3 (15) ліпеня спаўняецца 135 год з дня нараджэння Алаізы Пашкевіч (ЦЁТКІ), беларускай паэтэсы-рэвалюцыянеркі (псеўданімы Мацей Крапіўка, Гаўрыла з Полацка, Банадысь Асака, Тымчасовы і інш.) Нарадзілася 3(15).07.1876 у в.Пешчына Лідскага павета (зараз Шчучынскі раён) ў сям'і багатага селяніна, які меў дзвесце дзесяцін зямлі. Хрышчана ў васілішкаўскім касцёле. У сям'і Пашкевічаў было дванаццаць (па іншых звестках, сямнаццаць) дзяцей. Пасля смерці маці будучая паэтэса гадавалася ў Старым Двары, на дзедавай гаспадарцы. Выхоўвала дзяўчынку пераважна бабка Югася, якая ведала шмат казак і песень. 3 малых гадоў Алаіза цягнулася да кнігі, марыла хутчэй вырвацца з вёскі ў вялікае жыццё. Алаіза Пашкевіч скончыла прыватную гімназію Прозаравай у Вільні, атрымала пасведчанне хатняй настаўніцы і настаўнічала ў вёсцы. У 1902 г. у Пецярбургу яна экстэрнам здала экзамены за поўны курс Аляксандраўскай жаночай гімназіі і паступіла на курсы П. Лесгафта, дзе рыхтавалі выхавацелек і кіраўніц фізічнай адукацыі. Пасля вяртання ў Вільню працавала фельчаркай у псіхіятрычнай лячэбніцы і пад уплывам Ф. Багушэвіча пачала пісаць вершы, - вольналюбівыя, прасякнутыя ідэяй змагання за сацыяльную і нацыянальную справядлівасць. Рамантычна-сімвалічнай вобразнасцю, алегарычнасцю малюнкаў, пераўвасабленнямі паэзія Цёткі сугучная з масавай рэвалюцыйнай рускай паэзіяй пачатку XX ст. У маі 1905 была дэлегаткай ад віленскіх работніц на з'ездзе жанчын у Маскве. З-за удзелу ў рэвалюцыйных маніфестацыях была вымушана эмігрыраваць у канцы 1905г. у Галіцыю, якая тады была часткай Аўстра-Венгерскай імперыі. Жыла спачатку ў Львове, дзе была вольнай слухачкай філасофскага факультэта Львоўскага універсітэта. У 1906 у Жоўкве каля Львова, у друкарні базыльянскага манастыра, былі надрукаваны два зборнікі яе вершаў — «Хрэст на свабоду» і «Скрыпка беларуская». Некалькі разоў Цётка нелегальна прыязджала ў Вільню і Пецярбург. У Вільні у першым нумары першай беларускай легальнай газеты «Наша доля» было надрукавана яе апавяданне «Прысяга над крывавымі разорамі». У Пецярбургу ў 1906г. у выдавецтве «Загляне сонца і ў наша аконца» выйшла яе «Першае чытанне для дзетак беларусаў». Жывучы на Украіне, Цётка прапагандавала сярод украінскай інтэлігенцыі беларускую літаратуру і культуру. У 1908-09гг. жыла ў Кракаве, вучылася на гуманітарным аддзяленні Ягелонскага універсітэта, была членам рэвалюцыйнай арганізацыі універсітэцкай моладзі «Спуйня» («Лучнасць»), дзеля атрымання навуковай ступені выканала навуковую працу «Батлейкі на Беларусі і іх сувязь з польская драматычнай літаратурай». Нейкі час жыла ў Закапана, выязджала ў Германію, Італію, Швецыю. I душна, i цесна, i сэрца самлела Мне тут на чужыне, здалёк ад сваіх... Як птушка на скрыдлах, ляцець бы хацела, Як хваля па моры, плыла бы да ix! Ўзьнялася б, здаецца, расінкай на хмары, А хмары бы ветрам сказала я гнаць Далека, далека, дзе сьняцца мне чары, Дзе боры густыя над Нёмнам шумяць, Дзе пацеркай белай Вільля прабягае, Дзе Вільня між гораў гняздо сабе ўе, Дзе кожна дарога i крыж мяне знае, Дзе ўсё, усё чыста вярнуцца заве! Там я нарадзілася й вырасла уволю, Там першыя словы вучылась казаць. Затое сягоньня ляцела б стралою Там зь імі з усімі год Новы спаткаць! Ой, мілыя, мілыя, сьнегам пакрыты Загоны, лясочкі, дарожкі мае! Эх, як вы у сэрцы маім не забыты, Як часта абраз ваш у думцы ўстае! На чужыне. 1909 Змена прозвішча пасля замужжа дала магчымасць вярнуцца на радзіму. Цётка з тэатрам I. Буйніцкага ездзіла і выступала ў розных кутках Беларусі, удзельнічала ў спектаклях «Па рэвізіі» М. Крапіўніцкага, «У зімовы вечар» паводле Э. Ажэшка. У 1912 у Вільні, Нова-Вілейцы і Лідзе Цётка арганізавала некалькі тайных беларускіх школ. У 1914 стала заснавальніцай і рэдактарам першага беларускага часопіса для дзяцей і моладзі «Лучынка» (Мінск), выдала 6 яго нумароў. Для часопіса напісала шэраг апавяданняў, публіцыстычных артыкулаў і нарысаў. Падчас Першай сусветнай вайны Цётка працавала ў Вільні сястрой міласэрнасці ў тыфозным салдацкім бараку, пасля аказвала медыцынскую дапамогу землякам, якія гінулі ад эпідэміі тыфу. Аднак, ратуючы іншых, не ўсцераглася сама, захварэла на тыф і ў ноч на 5 лютага 1916 памерла. У творчай спадчыне Цёткі не толькі паэзія, але і прозы, і публіцыстыка. Яе апавяданні «Прысяга над крывавымі разорамі», «Лішняя», «Зялёнка», «Міхаська», «Асеннія лісты» і інш. вызначаюцца псіхалагізмам, экспрэсіўнасцю. Для «Першага чытання...» Цётка напісала шэраг апавяданняў для дзяцей — «Сварба», «3 прыску ды ў агонь», «Журавель і Чапля», «Сірата». Яе артыкулы «Да вясковай моладзі беларускай», «Шануйце роднае слова!», «Аб душы маладзёжы», «Да дзяўчатак», «Да школьнай моладзі» ўспрымаюцца як духоўны запавет пісьменніцы беларусам, яе заклік да стараннай і сур'ёзнай вучобы дзеля будучых спраў, карысных для Бацькаўшчыны, яе клопат аб павышэнні культуры сяла, аб паляпшэнні штодзённага побыту народа. Асобную старонку ў яе публіцыстыцы складаюць дарожныя нататкі, нарысы, напісаныя пад уражаннем падарожжаў у Італію, Фінляндыю, Швецыю, Германію. Аўтар навукова-папулярных артыкулаў «Газа», «Пералётныя птушкі», «Наша народная песня» і інш. Яе творы перакладзены на нямецкую, польскую, рускую, украінскую і інш. мовы. МОЙ САД Стаіць мой сад пад белым цветам: Нарцыс — стыдлівых поўны крас, Звісае бэз ў акно букетам, Тульпанаў куст расцвіў зараз. Цвіце ляўкой, ў пуках рабіна; Вішнёва дрэва ў малацэ; А там парэчка, там маліна, А там мой граб малы расце. Люблю мой сад, як расцвітае, Як салавей свой трэль вядзе, Як цвет галінку прыгібае, Як пчолка мёд адтуль нясе. Люблю мой сад ў маёвым ранку, Як тоне ён ў расістай мгле, Як ліпа шэпчацца пры ганку I як зязюлька «ку-ку» шле. Люблю мой сад пад белым цветам, Люблю, зялёным як стаіць; Люблю, як грушы спеюць летам I як работай ён кіпіць. Люблю мой сад у позну восень,— Як плод звісае да зямлі, Як голкі сыплюцца ад сосен, Як залацяцца сліў лісткі. Люблю мой сад у крэпку зіму,— Як у крышталах ўвесь дрыжыць, Як дзяцел, сеўшы на галіну, Зімову песню загудзіць. 1905—1906 Помнік Алаізе Пашкевіч (Цётцы) у Шчучыне |
|
|
Текстовая версия | Сейчас: 5.11.2024, 12:30 |