Обзор мероприятий., Обзор мероприятий, проведенных Лидской районной библиотекой и филиалам |
Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )
![]() ![]() |
Обзор мероприятий., Обзор мероприятий, проведенных Лидской районной библиотекой и филиалам |
![]()
Сообщение
#2157
|
|
Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4170 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 ![]() |
Паэтычная хвілінка “Мы ўсе жывём пад зоркамі матуль” Паэтычная хвілінка “Мы ўсе жывём пад зоркамі матуль”, прымеркаваная да Дня маці, адбылася ў філіяле “Бярозаўская гарадская бібліятэка” 14 кастрычніка. Удзельнікамі мерапрыемства сталі вучні 3 класа ДУА “Сярэдняя школа № 3 г. Бярозаўка”. Дзеці з задавальненнем чыталі вершы беларускіх пісьменнікаў пра маму, прадстаўленыя на тэматычнай паліцы “Мама, сонейка маё…”. Яны паслухалі прыказкі і прымаўкі пра маці, удзельнічалі ў конкурсах, а напрыканцы мерапрыемства праглядзелі мультфільм “Мама для маманцяняці”. |
|
|
![]()
Сообщение
#2158
|
|
Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4170 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 ![]() |
Конкурс малюнкаў “Мая мама леппая ў свеце” 13 кастрычніка ўфіліяле “Лідская гарадская бібліятэка № 2”былі ўрачыста падведзены вынікі конкурса малюнкаў “Мая мама леппая ў свеце”, прымеркаванага да Дня маці.За лепшыя малюнкі дыпломы і падарункі атрымалі вучні 2 “В” класаДУА “СШ №8 г. Ліды”, а менавіта: Швакель Ева,Лазарук Маргарыта,Рысюкевіч Марыя, Станулевіч Ягор і іншыя. |
|
|
![]()
Сообщение
#2159
|
|
Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4170 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 ![]() |
Святочны калейдаскоп “Праздник мам стучится в двери к нам” Сярод шматлікіх святаў, якія адзначаюцца ў нашай краіне, Дзень маці займае асаблівае месца. Гэта свята, да якога ніхто не можа застацца абыякавым. У гэты дзень хочацца выказаць словы ўдзячнасці ўсім матулям, якія дораць дзецям сваю любоў і ласку. Напярэдані гэтага свята 10 кастрычніка філіял “Лідская гарадская бібліятэка № 3” запрасіў чытачоў на святочны калейдаскоп “Праздник мам стучится в двери к нам”. Дзеці прынялі актыўны ўдзел у конкурсе “Матуліны справы” і адчулі, што мамай быць зусім няпроста. Паспаборнічалі ў віктарыне “Даведайся маму”. Зрабілі сонейка, прысвечанае мамам: кожны напісаў ласкавае слова, якая мама, і прымацаваў праменьчык да сонейка. Сваімі рукамі дзеці зрабілі падарункі – кветачку пажаданняў. |
|
|
![]()
Сообщение
#2160
|
|
Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4170 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 ![]() |
«Воскресные встречи» 10 октября в филиале «Лидская городская библиотека № 4» состоялась очередная встреча со священником в рамках клуба «Воскресные встречи». Беседа была посвящена приближающемуся празднику Покрова Пресвятой Богородицы. Отец Максим Цигель познакомил присутствующих с историей праздника, рассказал о том, как почитают Божию Матерь православные христиане по всему миру. Вместе вспомнили и другие праздники, посвящённые событиям земной жизни Матери Спасителя нашего Иисуса Христа: Рождество Пресвятой Богородицы, Введение во Храм, Благовещение, Успение. Большой интерес у собравшихся вызвала информация об удивительных историях явления Пресвятой Богородицы людям после Её Успения. Всех женщин с наступающим праздником Матери поздравили учащиеся и преподаватели Лидской музыкальной школы искусств, которые выступили с замечательной концертной программой. |
|
|
![]()
Сообщение
#2161
|
|
Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4170 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 ![]() |
Экскурсія па бібліятэцы “Ждет тебя всегда библиотечная страна” 8 кастрычніка філіал “Бярозаўская гарадская бібліятэка” з экскурсіяй “Ждет тебя всегда библиотечная страна” наведалі ўдзельнікі малодшай групы ўзорнага ансамбля танца “Крышталікі”. Дзеці з цікавасцю знаёміліся з дзіцячым фондам, слухалі аповед бібліятэкара пра творы для дзяцей, часопісы. Падчас экскурсіі дзеці пазнаёміліся з правіламі паводзін ў бібліятэцы і правіламі карыстання кнігай, даведаліся, чым адрозніваецца чытальная зала ад абанемента. |
|
|
![]()
Сообщение
#2162
|
|
Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4170 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 ![]() |
Пазнавальная гутарка “Мы ў адказе за тых, каго прыручаем” 6 кастрычніка ў філіяле “Лідская гарадская бібліятэка № 1” з удзельнікамі клуба “Сябрына” ладзілася пазнавальная гутарка “Мы ў адказе за тых, каго прыручаем”, прымеркаваная да Сусветнага дня аховы жывотных. З вялікай цікаўнасцю прысутныя слухалі гутарку бібліятэкара аб узнікненні гэтага дня, пазнаёміліся з Чырвонай кнігай Беларусі аб ахове жывотных, прынялі актыўны ўдзел у віктарынах, але з асаблівым задавальненнем кожны распавядаў аб сваіх хатніх жывотных. |
|
|
![]()
Сообщение
#2163
|
|
Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4170 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 ![]() |
Адкрыты прагляд літаратуры “Пісьменнікі супраць шкодных звычак” 6 кастрычніка ў філіяле “Бярозаўская гарадская бібліятэка” прайшоў адкрыты прагляд літаратуры “Пісьменнікі супраць шкодных звычак”. Бібліятэкары пры дапамозе твораў пісьменнікаў правялі размову аб шкодных звычках і аб тым, як важна выхаваць у сабе валявую здольнасць кіраваць сваімі жаданнямі і выстаяць перад сумніўнымі “задавальненнямі”. У ходзе гутаркі выяўлены прычыны з’яўлення шкодных звычак і шляхі іх пераадолення. Аповяд супрацоўнікаў бібліятэкі суправаджаўся прэзентацыяй “Разбуральнікі здароўя” і мультфільмам “Планета шкодных звычак”. Да мерапрыемства аформлена кніжная выстава “Быць здаровым я хачу, хай мяне навучаць!”. |
|
|
![]() ![]() |
Текстовая версия | Сейчас: 23.6.2025, 9:20 |