IPB

Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )

386 страниц V  « < 302 303 304 305 306 > »   
Ответить в данную темуНачать новую тему
Обзор мероприятий., Обзор мероприятий, проведенных Лидской районной библиотекой и филиалам
Admin
сообщение 2.12.2020, 10:14
Сообщение #2122


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 4170
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Літаратурна-музычная кампазіцыя “Свет добра и милосердия”

1 снежня ў чытальнай зале філіяла “Лідская гарадская бібліятэка № 1” адбылося чарговае пасяджэнне клуба “Сябрына”, прымеркаванае да Міжнароднага дня інвалідаў, пад назвай “Свет добра и милосердия”. Гэты дзень вельмі патрэбны нашаму грамадству для таго, каб звярнуць увагу на праблемы людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Пад час літаратурна-музычнай кампазіцыі бібліятэкар звярнула ўвагу прысутных на такую рысу характара чалавека, як дабрыня, якая збліжае людзей, збаўляе іх ад адзіноты і душэўных ранаў, пазнаёміла з кнігамі Л.Петрушэўскай, Т.Шыпошынай, І.Кавальчук, М.Самарскага. Творы гэтых аўтараў прасякнуты дабрынёй і міласэрнасцю, у якіх сцвярджаецца, што людзі не павінны губляць міласэрнасці, уменні радавацца жыццю і дзяліцца гэтым проста так.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 30.11.2020, 9:45
Сообщение #2123


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 4170
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Творчая сустрэча з Міхасём Мельнікам

“Не зводзіліся ўсе вякі на Лідчыне паэты” – менавіта пад такой назвай 28 лістапада ў філіяле “Лідская гарадская бібліятэка №3 ” адбылася сустрэча вучняў 5 “А” класа ДУА “СШ № 13 г. Ліды” з пісьменнікам, рэдактарам, паэтам Міхасём Мельнікам. У ходзе мерапрыемства прысутныя даведаліся пра жыццё і творчасць аўтара, распытвалі аб яго кнігах, прыслухоўваліся да парад і наказаў, з удзячнасцю чыталі вершы. Паэт пакінуў на добры ўспамін бібліятэцы сваю кнігу вершаў “З табою”. Сустрэча была цікавай і пазнавальнай, бо пазнаёміцца з сапраўдным аўтарам, паслухаць яго ж творы, куды запамінальней, чым чытаць пра аўтара ў кнігах ці Вікіпедыі.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 30.11.2020, 9:43
Сообщение #2124


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 4170
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Літаратурная гадзіна
“Адна з галоўных перамог беларусаў – кнігі Уладзіміра Караткевіча”

27 лістапада ў філіяле “Дварышчанская сельская бібліятэка” прайшла літаратурная гадзіна “Адна з галоўных перамог беларусаў – кнігі У.Караткевіча”, на якой удзельнікі мерапрыемства пачулі пра нястомнага вандроўніка і працаўніка, чалавека, які ўмеў смяяцца як дзіця, усёй душой любіў людзей і родную зямлю. Ён быў, ёсць і будзе не толькі на старонках сваіх твораў, але і ў памяці беларусаў. Гэта было адзначана на адпаведнай выставе з творамі юбіляра, у час прагляда прэзентацыі, падрыхтаванай супрацоўнікамі Лідскай раённай бібліятэкі імя Я.Купалы і чытання ўрыўкаў з твораў пісьменніка.

Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 30.11.2020, 9:41
Сообщение #2125


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 4170
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Экскурс па жыццёваму i творчаму шляху
“Зерне ўваскрэсне ў каласах”

Да 90-годдзя з дня нараджэння знакамiтага беларускага пiсьменніка Уладзіміра Караткевiча ў філіяле “Лідская гарадская бібліятэка № 6 імя В.Таўлая” 26 лістапада быў праведзены экскурс па жыццёваму i творчаму шляху “Зерне ўваскрэсне ў каласах”. Супрацоўнікі бібліятэкі пазнаёмiлi прысутных з бiяграфiяй пiсьменнiка, успамiналi яго творы i iх герояў. З цягам часу iнтарэс да асобы i творчаcцi рамантыка беларускай гiсторыi не змяншаецца. З цiкавасцю наведвальнiкi пазнаёмiлiся з выставай кнiг “Пад ветразем дабра i прыгажосцi”.

Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 27.11.2020, 15:02
Сообщение #2126


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 4170
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Секция «Духовное просвещение через деятельность библиотек».

26 ноября 2020 г. в рамках Шестых Белорусских Рождественских чтений в дистанционном режиме состоялось заседание секции «Духовное просвещение через деятельность библиотек». Гольмант Валентина Ивановна, член Координационного совета по библиотечной деятельности при СОРОиК, в своем докладе рассказала об исследовательской работе «Летопись истории церкви Рождества Богородицы в д. Докудово Лидского района». Результатом стала творческая работа, которая была представлена на VI республиканский конкурс «Библиотека – центр духовного просвещения».

Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 27.11.2020, 15:00
Сообщение #2127


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 4170
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Час информации
“Сделай свой первый выбор: рейтинг современных профессий”

25 ноября в филиале «Лидская городская детская библиотека» прошёл час информации “Сделай свой первый выбор: рейтинг современных профессий”.
С ребятами поговорили о том, что является очень важным в жизни каждого человека. И это, конечно, профессия. Чтобы лучше узнать о профессиях, ребята отгадывали загадки, выполняли задания «Собери пословицы», «Угадай профессию», «Профессии по ассоциации». Также провели тест «Кто чем занимается?». Час был интересным и познавательным, дети также поделились, кем хотят стать в будущем, но пока для них самый главный труд – это учёба и получение хороших знаний.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 23.11.2020, 11:57
Сообщение #2128


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 4170
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Гадзіна інфармацыі
“Можа тата, можа мама, але маю праваа – Я!”

21 лістапада да Сусветнага дня дзіцяці чытачы філіяла “Лідская гарадская бібліятэка № 3” сабраліся на гадзіну інфармацыі “Можа тата, можа мама, але маю права – Я!”. У ходзе мерапрыемства ўдзельнікі наведалі краіны: “Можна” і “Нельга”. З аповеду бібліятэкара дзеці зразумелі, што існуюць законы, якія ахоўваюць іх правы і ўстанаўліваюць абавязкі. А таксама даведаліся, што галоўным дакументам, які ўстанаўлівае правы дзяцей усяго свету, з’яўляецца Канвенцыя ААН аб правах дзіцяці, пазнаёміліся з яе асноўнымі артыкуламі, абмеркавалі, як важна ведаць свае правы і як трэба правільна сябе паводзіць у розных сітуацыях. Для замацавання тэмы, прадставіўшы сябе ў ролі юрыстаў, дзецям было прапанавана разглядзець прававыя моманты на прыкладзе літаратурных твораў, прааналізаваць, ці заўсёды выконваюцца правы герояў і даць адзнаку дзеянням. У чарговы раз дзеці адкрылі для сябе, што кніга – гэта крыніца ведаў.

Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение

386 страниц V  « < 302 303 304 305 306 > » 
Ответить в данную темуНачать новую тему
1 чел. читают эту тему (гостей: 1, скрытых пользователей: 0)
Пользователей: 0

 



Текстовая версия Сейчас: 24.6.2025, 0:46