IPB

Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )

393 страниц V  « < 308 309 310 311 312 > »   
Ответить в данную темуНачать новую тему
Обзор мероприятий., Обзор мероприятий, проведенных Лидской районной библиотекой и филиалам
Admin
сообщение 4.12.2020, 8:38
Сообщение #2164


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 4242
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Літаратурна-музычная кампазіцыя “Свет добра и милосердия”


1 снежня ў чытальнай зале філіяла “Лідская гарадская бібліятэка № 1” адбылося чарговае пасяджэнне клуба “Сябрына”, прымеркаванае да Міжнароднага дня інвалідаў, пад назвай “Свет добра и милосердия”. Гэты дзень вельмі патрэбны нашаму грамадству для таго, каб звярнуць увагу на праблемы людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Пад час літаратурна-музычнай кампазіцыі бібліятэкар звярнула ўвагу прысутных на такую рысу характара чалавека, як дабрыня, якая збліжае людзей, збаўляе іх ад адзіноты і душэўных ранаў, пазнаёміла з кнігамі Л.Петрушэўскай, Т.Шыпошынай, І.Кавальчук, М.Самарскага. Творы гэтых аўтараў прасякнуты дабрынёй і міласэрнасцю, у якіх сцвярджаецца, што людзі не павінны губляць міласэрнасці, уменні радавацца жыццю і дзяліцца гэтым проста так.


Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 4.12.2020, 8:35
Сообщение #2165


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 4242
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Бібліятэрапія або вылячэнне чытаннем

Наўрад ці хто-то стане адмаўляць, што кнігі валодаюць нейкімі магічнымі ўласцівасцямі і здольныя ўплываць на наш псіхалагічны стан. А як жа можа кніга лячыць? Гэта паспяхова атрымліваецца, дзякуючы ўжывальным на практыцы розных відах інавацыйных тэхналогій. Адна з іх – бібліятэрапія, заснаваная на выкарыстанні мастацкага чытання для паляпшэння псіхалагічнага стану.
Да Міжнароднага дня інваліда ў філіяле “Лідская гарадская бібліятэка № 1” прайшло мерапрыемства “Бібліятэрапія, або вылячэнне чытаннем”. Гасцямі бібліятэкі сталі члены Лідскай РГА “БелТІЗ”.
Бібліятэкары адзначылі станоўчыя бакі чытання, дзякуючы якому можна пазбавіцца ад агрэсіўнасці, трывожнасці, эмацыйнай няўстойлівасці. Паколькі кожны літаратурны жанр мае свае асаблівасці і паказанні. Напрыклад, класічная літаратура – універсальны сродак пры стрэсах, дэтэктывы і прыгоды трэніруюць ўважлівасць, логіку, адцягваюць ад сумных думак і праблем, фантастыка пашырае межы магчымага і дае магчымасць чытачу прыняць без страху свае думкі і жаданні, паэзія настройвае на пазітыў і выклікае веру ў свае сілы. Лячэбную кнігу пры жаданні можа падабраць для сябе кожны. Мерапрыемства прайшло ў фармаце гутаркі і абмеркаваннем прачытанага.
Дадзенае мерапрыемства было нацэлена на тое, каб у бібліятэцы кожны чытач змог атрымаць падтрымку, веды і станоўчыя эмоцыі, таму што праца філіяла “Лідская гарадская бібліятэка № 1” з'яўляецца адным з прыярытэтных напрамкаў работы з людзьмі з інваліднасцю па зроку.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 4.12.2020, 8:33
Сообщение #2166


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 4242
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Дыялог-разважанне “У дарогу жыцця без СНIДу”

Да Сусветнага дня прафiлактыкi СНIДу супрацоўнікамі філіяла “Лідская гарадская бібіятэка № 6 імя В.Таўлая” быў праведзены дыялог-разважанне “У дарогу жыцця без СНIДу”. Фельчар Васкан Т.I. пазнаёмiла прысутных з эпiдсiтуацыяй па ВIЧ-iнфекцыi ў Гродзенскай вобласцi i ў нашым горадзе за 2020 год, расказала аб шляхах перадачы хваробы. Падчас мерапрыемства прысутныя закранулi пытанне адносiн да ВIЧ-iнфiцыраваных i хворых СНIДам.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 4.12.2020, 8:32
Сообщение #2167


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 4242
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Інфармацыйная гадзіна “Мае веды пра ВІЧ/СНІД”

1 снежня ў філіяле “Бярозаўская гарадская бібліятэка” адбылася інфармацыйная гадзіна “Мае веды пра ВІЧ/СНІД”. На мерапрыемства былі запрошаны вучні ДУА “СШ № 1 г. Бярозаўка”. Вядучая мерапрыемства расказала пра ВІЧ-інфекцыю, СНІД, пра тое, як ВІЧ пераходзіць у стадыю СНІД, як можна выявіць ВІЧ, якім чынам адбываецца заражэнне гэтым вірусам і аб мерах прафілактыкі. У бібліятэцы была арганізавана кніжная выстава “Кожны выратаваны – на вагу золата”.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 4.12.2020, 8:31
Сообщение #2168


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 4242
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Інфармацыйная гадзіна “Чума века или век чумы”

Падчас інфармацыйнай гадзіны “Чума века или век чумы”, якая адбылася 1 снежня ў філіяле “Лідская гарадская дзіцячая бібліятэка” абмяркоўваліся такія пытанні: адкуль можа ўзнікнуць СНІД, чаму падлеткі пачынаюць ужываць наркотыкі, што можа прывесці да заражэння, што рабіць, калі ў падлетка ў жыцці з’явіліся сур’ёзныя праблемы. Падлеткі сталі не толькі слухачамі, але і актыўнымі ўдзельнікамі гутаркі: задавалі пытанні і дзяліліся сваімі ўражаннямі.


Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 4.12.2020, 8:30
Сообщение #2169


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 4242
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Гадзіна пратэсту “Аддай перавагу жыццю”

Філіял “Лідская гарадская бібліятэка № 1” ладзіў гадзіну пратэсту “Аддай перавагу жыццю”, прымеркаваную да Міжнароднага дня прафілактыкі СНІДу. Бібліятэкар даў вызначэнне ВІЧ-інфекцыі, падрабязна распавёў пра яе адрозненні ад СНІДу, мерах засцярогі з мэтай фарміравання ў прысутных адказнасці за сваё жыццё і бяспеку. Для больш поўнай інфармаванасці аб ВІЧ-інфекцыі і СНІД у чытальнай зале была аформлена выстава “Пратэст супраць СНІДу”.



Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 4.12.2020, 8:28
Сообщение #2170


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 4242
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Інфармацыйная прастора
“Наш выбар – жыццё без СНІДу”

Філіял “Дзітвянская сельская бібліятэка” сумесна з дзяржаўнай установай культуры “Дзітвянскі дом культуры” ладзіў мерапрыемства, прымеркаванае да Сусветнага дня прафілактыкі СНІД. Падчас інфармацыйнай прасторы “Наш выбар – жыццё без СНІДу” бібліятэкар распавядала аб ВІЧ-інфекцыі, як можа яна трапіць у арганізм чалавека. Супрацоўнікі дома культуры прадставілі сцэнку з удзелам падлеткаў аб шкодных звычках.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение

393 страниц V  « < 308 309 310 311 312 > » 
Ответить в данную темуНачать новую тему
2 чел. читают эту тему (гостей: 2, скрытых пользователей: 0)
Пользователей: 0

 



Текстовая версия Сейчас: 21.8.2025, 9:11