IPB

Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )

386 страниц V  « < 298 299 300 301 302 > »   
Ответить в данную темуНачать новую тему
Обзор мероприятий., Обзор мероприятий, проведенных Лидской районной библиотекой и филиалам
Admin
сообщение 26.1.2021, 8:49
Сообщение #2094


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 4170
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



АКЦЫЯ «ЧЫТАННЕ ЯК ДАПАМОГА»

З мэтай стварэння інфармацыйнай базы для працэсу рэабілітацыі і адаптацыі псіханеўралагічных хворых дзяржаўная ўстанова культуры “Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы” сумесна з сацыяльна-рэабілітацыйным цэнтрам “Лідскі клубны дом” правялі акцыю “Чытанне як дапамога”.
Публічныя бібліятэкі Лідскага раёна ажыццяўлялі збор духоўнай і мастацкай літаратуры, кніг па псіхалогіі, здароваму ладу жыцця для Лідскага клубнага дома.
Гэты цэнтр забяспечвае сацыяльна-псіхалагічную падтрымку хворых, дапамагае наладзіць сувязь са знешнім светам. Гэта месца, куды чалавек можа прыйсці пасля бальніцы, атрымаць неабходную яму дапамогу і падтрымку, навучыцца чаму-небудзь новаму, здабыць сяброў, пашырыць круг зносін, атрымаць кансультацыю па працаўладкаванню.
Пасля заканчэння акцыі “Чытанне як дапамога” 29 снежня сабраныя кнігі былі накіраваны ў сацыяльна-рэабілітацыйны цэнтр. Больш за 100 асобнікаў кніжных выданняў былі перададзены кіраўніку “Лідскага клубнага дома” Ганне Валер’еўне Саук дырэктарам ДУК “Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы” Мартынавым Арцёмам Мікалаевічам і намеснікам дырэктара ДУК “Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы” Быстрыцкай Аленай Адамаўнай, што стала выдатным пачаткам стварэння бібліятэкі сацыяльна-рэабілітацыйнага цэнтра. Таксама былі перададзены новыя ілюстраваныя выданні, якія выйшлі абмежаваным тыражом, адно з якіх прысвечана святкаванню 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
У ходзе сустрэчы было разгледжана ўзаемнае жаданне аб працягу супрацоўніцтва сацыяльна-рэабілітацыйнага цэнтра “Лідскі клубны дом” і ДУК “Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы” у новым 2021 годзе.

Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 28.12.2020, 8:10
Сообщение #2095


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 4170
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Мастер-класс «К нам приходит Новый год и подарки всем несёт»

24 декабря филиал «Лидская городская детская библиотека» провёл мастер-класс «К нам приходит Новый год и подарки всем несёт» для участников клуба «Крынічка» ГУО «Ясли-сад №18 г.Лида». Два задорных Снеговичка смастерили с ребятами елочку из бумажных ладошек. Получилась ёлочка чудесная, яркая, как настоящая. Вместе с ребятами Снеговики водили хороводы, смотрели новогодние мультфильмы, играли в веселые зимние игры «Сугроб» и «Собери снежки», отгадывали загадки и отвечали на вопросы «Что такое Новый год?». Дети порадовали Снеговиков своими стихами про Новый год и Деда Мороза, за это волшебные герои угостили ребят сладкими подарками.



Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 28.12.2020, 8:09
Сообщение #2096


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 4170
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Інфармацыйна-забаўляліная гадзіна
“Добра, што кожны год да нас прыходзіць Новы год”

Юныя чытачы філіяла “Лідская гарадская бібліятэка № 3” з задавальненнем прынялі ўдзел ў інфармацыйна-забаўлялінай гадзіне “Добра, што кожны год да нас прыходзіць Новы год”. Ад прысутных патрабавалася пры сабе мець толькі добры настрой! Удзельнікам мерапрыемства распавялі пра традыцыі Новага года, аб гісторыі з’яўлення навагодняй ёлкі, былі прыгатаваны: навагодняя віктарына“Адгадай казку па постэры”, вясёлыя конкурсы, гульні, спаборніцтвы і розыгрышы. Дзеці атрымалі масу станоўчых эмоцый, яркіх уражанняў і падарункі.



Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 28.12.2020, 8:08
Сообщение #2097


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 4170
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Этнаграфічная вандроўка
“Святы і абрады беларусаў”

Напрацягу 2020 года ў публічных бібліятэках лідскага раёна ладзіўся бібліятэчны праект прасоўвання кнігі і чытання – 2020 «ВРЕМЯ ЧТЕНИЯ – ВЕСЬ ГОД!». Апошні месяц адыходзячага года быў насычаны мерапрыемствамі, накіраваныымі на вывучэнне народных традыцый, абрадаў і святаў Беларусі “Самабытная культура Беларусі”. Так, 23 снежня ў філіяле “Бярозаўская гарадская бібліятэка” адбылася этнаграфічная вандроўка “Святы і абрады беларусаў”. Дзеці паслухалі пра асноўныя святы – Вялікдзень, Купалле, Троіца, Дзяды, Каляды. Віртуальна пабывалі ў розных мясцінах Беларусі, расказалі народныя прыказкі і прымаўкі, пазнаёміліся з беларускім народным касцюмам.

Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 21.12.2020, 9:55
Сообщение #2098


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 4170
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Турнір
“Фальклорныя традыцыі нашага краю”

19 снежня ў філіяле “Лідская гарадская бібліятэка № 3” адбыўся турнір “Фальклорныя традыцыі нашага краю”. Цікавай стала размова пра абрады, звычаі і святы. Дзеці дзяліліся сваімі назіраннямі, звярталіся да літаратурных крыніц, удзельнічалі ў гульнях, адказвалі на пытані па тэмах. Такім чынам, удзельнікі мерапрыемства паглыбілі свае веды пра беларускія традыцыі вядомыя ва ўсім свеце і ўзгадалі, якой была Беларусь сотні гадоў таму. Напрыканцы дзецям была прапанавана экскурсія ў этнаграфічны пакой бібліятэкі “З гісторыі вякоў і пакаленняў”.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 21.12.2020, 9:54
Сообщение #2099


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 4170
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Новогодние забавы
«Волшебники книжного царства, морозного государства»

18 декабря филиал «Лидская городская детская библиотека» пригласил ребят из 4 «Б» класса ГУО «СШ № 8 г. Лиды» на новогодние забавы «Волшебники книжного царства, морозного государства». Кто же первый придумал праздновать Новый год? Как зовут дедов Морозов в разных странах мира? Какие традиции празднования Рождества и Нового года? Какие мечты у ребят под Новый год? Сегодня были получены ответы на эти вопросы. Сказка С. Маршака «12 Месяцев» помогла отправиться в зимнее путешествие и познакомила ребят с волшебниками морозного государства. Наши гости также поучаствовали в «Викторине от Дедов Морозов», нарисовали главного героя новогодних праздников, раскрыли свои самые сокровенные пожелания и мечты, которые обязательно сбудутся в новогоднюю ночь.

Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 21.12.2020, 9:53
Сообщение #2100


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 4170
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Выніковая нарада бібліятэчных работнікаў
ДУК “Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы”

Сустрэчы новага года заўсёды папярэднічае падвядзенне вынікаў года адыходзячага. Менавіта, такая добрая традыцыя склалася ў дзяржаўнай установе культуры “Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы”.
17 снежня 2020 года ў канферэнц-зале Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы адбылася выніковая нарада з удзелам загадчыкаў бібліятэк-філіялаў, галоўных бібліятэкараў, загадчыкаў аддзелаў раённай бібліятэкі, каб падвесці вынікі дзейнасці за 2020 год, вызначыць задачы на 2021 год, а таксама ўзнагародзіць лепшыя бібліятэкі.
У сваім выступленні, дырэктар ДУК “Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы”, Арцём Мікалаевіч Мартынаў падрабязна спыніўся на кожным з напрамкаў работы, робячы акцэнты на дасягненнях бягучага года і перспектывах на 2021 год.
Аб важнейшых задачах на наступны год распавялі асобныя спецыялісты, якія выступілі ў гэты дзень з уласнымі дакладамі: намеснік дырэктара Алена Адамаўна Быстрыцкая, загадчык аддзела камплектавання і арганізацыі адзінага фонду Ганна Францаўна Муліца, загадчык аддзела маркетынгу Дар’я Антонаўна Марцінкевіч.
Нягледзячы на пандэмію, 2020 год быў насычаны значнымі і важнымі падзеямі, і работа публічных бібліятэк Лідскага раёна была мэтанакіраванай і плённай. Пра гэта сведчаць перамогі ў розных конкурсах. Так, Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы атрымала дыплом пераможцы абласнога конкурсу сярод публічных бібліятэк “Бібліятэка года” у намінацыі “Раённая (гарадская) бібліятэка 2019 года”, а таксама дыплом пераможцы абласнога конкурсу фоталетапісаў “Малая радзіма: імгненні гісторыі” у намінацыі “Наш край – наш лёс”. Філіял “Лідская гарадская бібліятэка № 4” атрымаў Гран-пры VІ рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – цэнтр духоўнай асветы і выхавання”.
Былі рэалізаваны на высокім узроўні бібліятэчныя праекты: “Малая радзіма – аповесць часоў” (да Года малой радзімы), “Лета на востраве кніжных скарбаў” (арганізацыя інтылектуальнага і духоўнага адпачынку дзяцей ў летні перыяд), праект прасоўвання кнігі і чытання – 2020 “ВРЕМЯ ЧТЕНИЯ – ВЕСЬ ГОД!” (у рамках рэспубліканскай акцыі “Ліда – культурная сталіца 2020 года”).
У 2020 годзе ДУК “Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы” гучна заявіла аб сябе ў Інтэрнэт-прасторы, рэалізуючы цікавыя анлайн-праекты на Telegram- і YouTube-каналах: “Спатканне з талантам”, “Сучасныя пісьменнікі – дзецям”, “Молодежная SREDA”, “Бібліятэка для пакалення NEXT”, “Кнігі аб кнігах” і інш.
У віншавальнай частцы апошняй нарады ў адыходзячым 2020 годзе граматамі і падзячнымі пісьмамі былі ўзнагароджаны лепшыя бібліятэкі:
 за прафесіяналізм і ўзорнае выкананне службовых абавязкаў (філіял “Лідская гарадская бібліятэка № 6 імя В. Таўлая”),
 за творчы падыход у арганізацыі працы з дзецьмі (філіял “Лідская гарадская бібліятэка № 3”),
 за плённую работу дзіцячага клуба “Буслік” па папулярызацыі беларускай гісторыі, мовы і літаратуры (філіял “Лідская гарадская бібліятэка № 2”),
 за арганізацыю работы дзіцячай інтэрактыўнай пляцоўкі падчас рэалізацыі культурна-турыстычнага праекта “Замкавы Гасцінец-2020” (філіял “Лідская гарадская дзіцячая бібліятэка”),
 за шматгадовую, творчую, няспынную працу з людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі здароўя, за прафесіяналізм і адданасць справе, інтэлектуальнае, культурнае і маральнае развіццё чытачоў (філіялы “Лідская гарадская бібліятэка № 1” і “Бярозаўская гарадская бібліятэка”),
 за актыўную і плённую працу па прасоўванні кнігі і чытання на YouTube-канале (аддзел абслугоўвання і інфармацыі Лідскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы),
 за творчы падыход да рэалізацыі масавай дзейнасці філіяла і якаснае прадастаўленне выяўленчай і тэкставай інфармацыі ў сацыяльных сетках і на афіцыйным сайце ўстановы (філіял “Дварышчанская сельская бібліятэка”).

На працягу 2020 года сярод філіялаў ДУК “Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы” быў аб’яўлены прафесійны конкурс на лепшую выставачную экспазіцыю “Чтобы помнили”, прысвечаную святкаванню 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
У намінацыі “Выставка-хроніка «Пераломныя моманты Вялікай Айчыннай вайны»” – дыпломам І ступені ўзнагароджаны філіял “Лідская гарадская бібліятэка № 1” за крэатыўнасць, творчы, натхнёны пошук і рэалізацыю сваёй ідэі, эфектнае выкананне задуманага, арыгінальнае прадстаўленне экспазіцыі з дапамогай анлайн-рэсурсаў.
У намінацыі “Ваенна-гістарычная экспазіцыя «Памяць пылаючых гадоў»” – дыпломам ІІ ступені ўзнагароджаны філіял “Тарноўская сельская бібліятэка” за змястоўную насычанасць выставачнай экспазіцыі, адпаведнасць зместу абранай намінацыі, творчы падыход да афармлення і шырокае выкарыстанне экспанатаў часоў Вялікай Айчыннай вайны.
У намінацыі “Ваенна-гістарычная экспазіцыя «Памяць пылаючых гадоў»” – дыпломам ІІІ ступені ўзнагароджаны філіял “Лідская гарадская бібліятэка № 4” за творчы падыход да афармлення выставы, уменне ператвараць працу ў мастацтва.
Віншуем пераможцаў!



Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение

386 страниц V  « < 298 299 300 301 302 > » 
Ответить в данную темуНачать новую тему
3 чел. читают эту тему (гостей: 3, скрытых пользователей: 0)
Пользователей: 0

 



Текстовая версия Сейчас: 24.6.2025, 8:38