IPB

Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )

386 страниц V  « < 294 295 296 297 298 > »   
Ответить в данную темуНачать новую тему
Обзор мероприятий., Обзор мероприятий, проведенных Лидской районной библиотекой и филиалам
Admin
сообщение 1.3.2021, 15:38
Сообщение #2066


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 4176
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Беседа о безопасном поведении
«Школа жизни без безопасности»

С 20 февраля по 1 марта в Беларуси проходит акция «Единый день безопасности». В эти дни все усилия публичных библиотек Лидского района направлены на проведение образовательно-воспитательной работы со своими посетителями.
Так, в филиале «Интегрированная библиотека агрогородка Бердовка» прошла беседа о безопасном поведении «Школа жизни без безопасности». Библиотекарь рассказала ребятам о всех видах безопасности: дорожной, пожарной, бытовой и т.д. Акцентировала внимание детей на правилах поведения в нестандартных ситуациях. Отличным дополнением мероприятия стали викторина «Азбука безопасности» и игра «Азбука здоровья».
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 1.3.2021, 15:37
Сообщение #2067


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 4176
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Дыялог “Наша бяспека ў нашых руках”

25 лютага ў філіяле “Бярозаўская гарадская бібліятэка” адбыўся дыялог “Наша бяспека ў нашых руках” (у рамках Адзінага Дня бяспекі). Увазе прысутных былі прадстаўлены вогнетушыцель і самавыратавальнік, бібліятэкар расказала і паказала як правільна імі карыстацца, правяла бліц-апытанне па пажарнай бяспецы. Затым з удзельнікамі былі разгледжаны розныя сітуацыі падчас пажару і ўмовы правільнага выхаду з іх.

Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 26.2.2021, 13:48
Сообщение #2068


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 4176
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Час информации «Безопасность – на все 100!»

В филиале «Лидская городская библиотека №4» прошёл час информации «Безопасность – на все 100!» с юными читателями библиотеки. Библиотекари познакомили ребятс книгами по основам безопасности жизнедеятельности, рассказали о различных ситуациях, которые могут представлять опасность для их жизни дома, в школе, на дороге, при встрече с незнакомыми людьми. Приглашённый на мероприятие сотрудник МЧС Иванкович С.П. рассказал, как пользоваться огнетушителем ио различных ситуациях возникновения пожара в доме и на природе.

Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 25.2.2021, 15:17
Сообщение #2069


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 4176
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Мы сильные и отважные, воины умелые»

В филиале «Дворищанская сельская библиотека» для детей младшего школьного возраста прошла игровая программа «Мы сильные и отважные, воины умелые». Ребята приняли участие в конкурсах, где с большим азартом соревновались в силе, ловкости, быстроте, внимании. Но самое главное, что ребята усвоили на мероприятии, это то, что с детства они должны воспитывать в себе такие качества, как умение дружить, держать слово, быть смелыми, мужественными и добрыми, что от каждого из них зависит будущее нашей страны.

Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 25.2.2021, 15:16
Сообщение #2070


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 4176
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Книжная выставка-инсталляция
«Защитникам Отечества посвящается»

23 февраля в филиале «Лидская городская библиотека № 4» ко Дню защитника Отечества и Вооруженных сил Республики Беларусь была представлена книжная выставка-инсталляция «Защитникам Отечества посвящается». В её организации приняли участие юные читатели –учащиеся 3 «В» класса ГУО «Гимназия № 1 г. Лида» под руководством учителя начальных классов Северюхиной Т.В., которые прислали фотографии своих рисунков. В своих работах ребята старались нарисовать папу – защитника Родины, военную технику или сюжетную иллюстрацию о том, как защищать Родину. Рисунки детей «дышат» теплом, любовью, искренностью к защитникам нашей Родины, показывая глубокое уважение к людям военной профессии.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 25.2.2021, 15:15
Сообщение #2071


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 4176
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Ваенна-патрыятычная гульня
“Салдатам быць – Радзіме служыць”

23 лютага ў філіяле “Лідская гарадская бібліятэка № 2” для вучняў 7 класа ДУА “СШ № 8 г. Ліды” ладзілася ваенна-патрыятычная гульня “Салдатам быць – Радзіме служыць” (да Дня абаронцаў Айчыны і Узброенных Сіл Рэспублікі Беларусь). Вучні паказалі свае добрыя веды пра знакамітых людзей, а менавіта вядомых абаронцаў Радзімы, праявілі сябе ў гульнях-конкурсах, як мужныя, смелыя, спрытныя будучыя воіны. Веданне адзінак баявой тэхнікі, воінскіх званняў і вершаў на ваенную тэматыку – ўсё гэта цалкам паказала, што спартыўны клас мае добрую падрыхтоўку.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 23.2.2021, 13:24
Сообщение #2072


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 4176
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Якім жа быў Дзень роднай мовы ў бібліятэках Лідчыны?

Міжнародны дзень роднай мовы штогод выступае нагодай для таго, каб пазнаць нешта новае пра беларускую культуру і мову, паглядзець на сябе збоку, адкрыць сваю краіну іншай і ўбачыць у сваёй культуры сапраўдныя каштоўнасці.
Мова яднае нацыю, народ і ўсіх людзей, якія пражываюць на тэрыторыі краіны. Кожны чалавек павінен шанаваць сваю мову, традыцыі і культуру свайго народа. Святкаванне Міжнароднага дня роднай мовы стала традыцыйным мерапрыемствам для ўсіх філіялаў ДУК “Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы”, вельмі важным святам для супрацоўнікаў, чытачоў, наведвальнікаў бібліятэк і звычайных аматараў беларускай мовы. Усе арганізаваныя мерапрыемствы былі накіраваны на папулярызацыю і захаванне беларускай мовы.
Шанаванне роднай мовы распачалі ў філіяле “Дзітвянская сельская бібліятэка” 17 лютага, калі гасцей запрасілі на гадзіну беларускай мовы “Гучы, родная мова!”. Вучні 7 класа ДУА “Дзітвянская сярэдняя школа” з задавальненнем слухалі вершы беларускіх аўтараў, урыўкі з празаічных твораў, бо беларуская мова – гэта родная мова, сакавітая, меладычная і пяшчотная. Кемлівыя знаўцы роднай мовы мелі магчымасць прыняць удзел у інтэлектуальна-пазнавальным моўным турніры. Гульня праходзіла ў вострай і напружанай барацьбе. Святочнасць мерапрыемству надалі музычныя нумары таленавітых вучняў мясцовай школы.
Традыцыйным становіцца ўдзел філіялаў у Агульнанацыянальнай дыктоўцы, сёлета акцыю падтрымалі Лідская раённая бібдіятэка імя Янкі Купалы, філіял “Лідская гарадская бібліятэка № 3”, філіял “Лідская гарадская бібліятэка № 6 імя В.Таўлая”, філіял “Мінойтаўская сельская бібліятэка” і філіял “Дварышчанская сельская бібліятэка”.
Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы запрасіла ўсіх жадаючых 19 лютага да напісання 14-й агальнанацыянальнай дыктоўкі, якая была прысвечана 80-годдзю пачатку Вялікай Айчыннай вайны, а таксама Году народнага адзінства ў Беларусі. Старшыня Лідскага аддзялення Таварыства беларускай мовы Станіслаў Вацлававіч Суднік, які таксама прымаў удзел у мерапрыемстве, для напісання дыктоўкі прапанаваў урывак з кнігі “Глыбокая плынь” Івана Шамякіна, 100-гадовы юбілей якога сёлета адзначаецца. Чакаючы вынікаў дыктоўкі, усе прысутныя маглі з карысцю бавіць час – супрацоўнікі бібліятэкі арганізавалі адкрыты прагляд літаратуры І. Шамякіна “Пісьменніцкае слова на далоні”. Па выніках дыктоўкі ўсе справіліся выдатна і добра, як прысутныя навучэнцы школ г.Ліда, так і дарослыя чытачы і супрацоўнікі бібліятэкі.
Тым жа днём у музейным пакоі “Спадчына” філіяла “Дварышчанская сельская бібліятэка” сабраліся аматары беларускай мовы – вучні ДУА “Дварышчанскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа”, каб разам са сваёй настаўніцай Шостак Ірынай Леанідаўнай напісаць дыктоўку па твору Івана Шамякіна “Глыбокая плынь”.
У філіяле “Лідская гарадская бібліятэка № 6 імя В. Таўлая” была праведзена літаратурная гасцёўня “Жыві, мая родная мова!”, на якой прысутным таксама прапанавалі напісанне дыктоўкі, з якой справіліся ўсе на выдатна. Падчас мерапрыемства гучалі вершы і песні на роднай мове, дадаткам стаў агляд кніг “З любоўю да роднага слова”.
“З роднай моваю на “ты”” – пад такой назвай прайшла гульня-спаборніцтва для гасцей філіяла “Мінойтаўская сельская бібліятэка”. Для прысутных бібліятэкар правяла некалькі конкурсаў на веданне роднай мовы, гісторыі роднага краю, традыцый беларускага народа. А пасля ўсе разам прынялі ўдзел у напісанні агульнанацыянальнай дыктоўкі.
Для сяброў лідскіх арганізацый ГА “Таварыства беларускай мовы” 14-я Агульнанацыянальная дыктоўка традыцыйна прайшла ў філіяле “Лідская гарадская бібліятэка № 3”.
Сапраўдная любоў да сваёй краіны неймаверная без любові да сваёй мовы. Кожны чалавек з дзяцінства пачынае гаварыць, думаць, разважаць на роднай яму мове. У філіяле “Лідская гарадская бібліятэка № 4” прайшла паэтычная гадзіна “Гімн роднай мове”, прымеркаваная да святочнага дня. У гэты дзень прайшлі гучныя чытанні вершаў беларускіх пісьменнікаў: П.Панчанкі, У.Дубоўкі, М.Танка, К.Цвіркі і інш. з навучэнцамі ДУА “Лідская дзіцячая музычная школа мастацтваў”.
Філіял “Гудская сельская біліятэка” ветліва сустрэў гасцей на гадзіне роднай мовы “Каласы роднай мовы”. Вучні 6-9 класаў мясцовай школы завіталі на мерапрыемства і апынуліся на сапраўдным спаборніцтве знаўцаў і аматараў беларускай мовы.
Юных чытачоў чакалі ў філіяле “Лідская гарадская дзіцячая бібліятэка” на мерапрыемстве “Свет беларускіх кніг!”, дзе яны змаглі пазнаёміцца з пісьменнікамі, якія пісалі на беларускай мове, выкарыстоўвалі яе ў сваім жыцці, ганарыліся і паважалі беларускае слова. Каб лепш валодаць, умець размаўляць і разумець беларускую мову для дзецей былі праведзены віктарына “Беларускія перакладчыкі” і гульня “Мовазнаўцы”. Хлопчыкі і дзяўчынкі паразважалі для чаго чалавеку і дзяржаве трэба мець уласную мову, а таксама называлі іх самыя любімыя беларускія словы. Для дзецей быў арганізаваны адкрыты прагляд літаратуры “Роднае слова ў кнігах”.
Не пакінуў без увагі святочны дзень і філіял “Iнтэграваная бiблiятэка аграрарадка Бердаўка”, дзе быў праведзены вечар “Роднай мовы жывыя вытокi”, прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы. Удзельнiкi мерапрыемства змаглі пазнаёміцца з гiсторыяй узнiкнення беларускай мовы, яе фармаваннем і асаблівасцях, пазнаёмілі з вуснай народнай творчасцю i з творамі пiсьменнiкаў-юбiляраў 2021 года.
І гэта толькі частка яскравых і найцікавейшых мерапрыемстваў, якія прайшлі ва ўтульных залах бібліятэк Лідчыны. Спадзяемся, што мерапрыемствы, прысвечаныя роднай мове, нікога не пакінулі абыякавымі, і бібліятэкары змаглі данесці да ўсіх тое асноўнае, што трэба ведаць і любіць – “зямлі бацькоўскай слова”. Праведзеныя мерапрыемствы дазволілі перажыць моцныя пачуцці радасці і гонару за сваю Радзіму, пераканацца, што родная мова – бясцэнны скарб, якім усе павінны ганарыцца і які павінны шанаваць.




Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение

386 страниц V  « < 294 295 296 297 298 > » 
Ответить в данную темуНачать новую тему
3 чел. читают эту тему (гостей: 3, скрытых пользователей: 0)
Пользователей: 0

 



Текстовая версия Сейчас: 24.6.2025, 22:46